• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Я.Ф.Шунейка.
    АБСТРАКЦЫЯНІЗМ (англ. abstractionism, франц. abstractionnisme ад лац. abstractus адцягнены, абстрактны), творчы метад, які дазваляе пашырыць межы жывапісных і графічных пошукаў і адысці ад фігуратыўных пачаткаў у адлюстраванні на карціннай плоскасці. Абстрактны твор па сваёй сутнасці — двухмерны, не падлягае законам лінейнай перспектывы, можа экспанавацца ў адвольным вертыкальным ці гарызантальным стане без сімвалічнага падзелу на «зямлю і неба». Шчыльна судакранаецца маст. А. з прынцыпамі ўвасаблення муз. танальнасцей і рытмаў, што дае падставы казаць пра сувязі колераў і гукаў (колерамузыка). Першыя тэарэт. пастулаты А. былі выкладзены В.Кандзінскім у кн. «Аб духоўным у мастацтве» (1910) і К.Малевічам у яго праграмных маніфестах 1910—20хгг. (частка іх была нап. і надрукавана ў Віцебску, у т.л. «Супрэматызм, 34 малюнкі», 1920, і інш.). У 1920я гг. ў Беларусі пераважаў супрэматычны метад абстрактнага адлюстравання, які патрабаваў яснай кампазіцыйнай логікі, выкарыстання геаметрычных элементаў, набліжаўся да традыцый нар. творчасці (К.Малевіч, Л.Хідэкель і інш.). Геаметрычны А. акрамя вы
    Да арт. Абстракцыянізм. Л.Хідэкель. Крыжападобны эскіз. 1923.
    Да арт. Абстракцыянізм. К.Малевіч. Супрэматызм. 1920.
    ставачных станковых кампазіцый быў скіраваны на развіццё тагачаснай ідэальнай архіт. прасторы, спрыяў развіццю дызайну і прыкладной графікі (дамыпланіты, узоры набіўных тканін, шыльды, плакаты і інш.). 3 2й пал. 1980х гг. у бел. мастацтве пераважае арганічны прынцып абстрактнага адлюстравання, які дапамагае выяўляць у творах суб’ектывізм эмоцый, настрояў, перажыванняў, імпульсаў, вызваленых ад рэальных першаўзораў. Гэта дазволіла пашырыць кола асацыяцый і перадаць вобразнае ўражанне ад самых неакрэсленых паняццяў, ідэй, якія можна перажыць толькі на інтуітыўным, пачуццёвым узроўні. Арганічны А. будуецца на адвольных варыяцыях нонфігуратыўных плям, на гульні фактур, муарных і танальных расцяжках колераў і інш., мае сувязі з прыродным асяроддзем, яго арганічнай асновай. Багацце асацыяцый арганічнага А. спрыяе ўключэнню яго сродкаў выразнасці ў сучасныя пошукі ў сцэнаграфіі, розных відах дэкар.прыкладнога мастацтва, дызайну адзення і інш.
    Я.Ф.Шунейка.
    29
    АБСЫПАННЕ
    Сучасны абутак беларускіх прадпрыемстваў.
    АБСЫІІАННЕ, абсяванне, вясельны абрад. Існаваў у 2 відах: маладых абсыпалі іхнія родзічы (сястра, маці або хросная маці, цётка); маладая сама абсыпала двор і сваю хату і дом маладога. Для А. змешвалі жыта, авёс, гарох, хмель, пазней пачалі дадаваць дробныя манеты, цукеркі. Родзічы абсыпалі маладых, калі адпраўлялі да вянчання і калі тыя вярталіся. Адпраўляючы маладых, абсыпальніца абавязкова выказвала пажаданне «шчасцядолі, прыбытку ў хаце, хляве і полі». У некаторых мясцовасцях абрад А. зліўся з абрадам аблівання вадой. У гэтым выпадку абсыпальніца сыпала авёс у вядро з вадой, мачыла венік і апырсквала вясельны поезд, тройчы яго абыходзячы. Астатнюю ваду яна вылівала пад пярэднія колы воза (у наш час — пярэднія колы аўтамашыны, на якой вязуць маладых). Прыехаўшы ад вянчання, маладая сама зернем абсыпала двор і хату, кідала правай рукой рознае дробнае печыва з каравайнага цеста (у наш час — цукеркі, абаранкі), якія падбіралі дзеці. Пры ўваходзе ў хату маладога, як і ў сваю, яна сыпала зерне па кутах, а на кожны рог стала і прыпечак клала булачку або шышку. Л.А.Малаш. АБЎТАК, вырабы са скуры або з іншых матэрыялаў, прызначаныя для нашэння на нагах, састаўная частка адзення, што арганічна дапаўняе яго, выконваючы тыя ж функцыі. Да сярэдзіны 20 ст. большасць сельскага насельніцтва Беларусі абыходзілася летам без усялякага А., скураны ці плецены А. надзявалі ва ўрачыс
    тых выпадках і ў публічных месцах. 3 эпохі сярэдневякоўя да пач. 20 ст. рамяство шаўца лічылася адной з прыярытэтных прафесій. У раскопках Полацка, Брэста, Мінска (12— 13 ст.) знаходзяць шматлікія ўзоры тагачаснага скуранога А. — поршні, туфлі, чаравікі, боты, многія з вышытым арнаментам. Апрача таго, А. упрыгожвалі ўзорным цісненнем, прошвай, нашыўкамі, спражкамі, пацеркамі і інш. Эвалюцыя А. адлюстроўвае тэхн. магчымасці эпохі, індывід. густы і капрызы моды. Да 13—14 ст. выраблялі скураны А. на мяккай падэшве. Модныя ў 14—15 ст. сярод шляхты даўганосыя чаравікі змяніліся ў 16—17 ст. А. з акруглым наском, на грунтоўнай падэшве з абцасамі. Боты мелі высокія халявы; іх верхняя частка з махрамі і карункамі загіналася навыварат. Лепшыя ботывыцяжкі выкройвалі з цэльнага кавалка мяккай хромавай скуры, будзённыя — з 2 кавалкаў больш грубай скуры, звычайна чорнага колеру. Заможная шляхта насіла боты розных колераў, з цісненнем ці вышыўкай і шпорамі. Маладыя дзяўчаты насілі чаравікі, шнураваныя спераду ці збоку шнуркамі ці тонкімі раменьчыкамі. Найб. пашыраным будзённым А. сялян былі скураныя і плеценыя з ліпавай ці лазовай кары, бяросты, пяньковых або льняных аборак лапці (пасталы). У канцы 19 — пач. 20 ст. распаўсюдзіўся валены зімовы А. (валёнкі), падшыты тоўстым лямцам або скурай, які пазней насілі з гумавымі галошамі. Драўляны А. — выразаныя з калодкі чуні (дзеравяшкі,
    кандалы) — мала пашырыўся ў беларусаў. Часцей ужываліся скураныя чуні на тоўстай драўлянай падэшве. Як і інш. часткі адзення, А. адлюстроўваў мясц. традыцыю, пол, узрост, заможнасць уладальніка і спалучаўся з тыпам і колерам вопраткі, разам з якой насіўся. Сучасны А. падраздзяляюць на быт., спарт., мед. і вытворчы. Па канструкцыі загатовак адрозніваюць боты, чаравікі, паўчаравікі, туфлі і інш. Падзяляюць на групы: пінеткі, гусарыкі, маладзіцячы, дзіцячы, школьны, дзявочы, хлопчыкавы, жаночы, мажчынскі. Дэталі верху і нізу А. злучаюцца ніткамі, шпількамі, цвікамі, вінтамі, клеем (пераважна сінтэтычным), вулканізацыяй, ліццём. Знешнія дэталі верху вырабляюць з натуральнай ці штучнай скуры, гумы (порыстай, няпорыстай, скурападобнай), пластмасы (напр., поліурэтану) і інш. Сучасны А. павінен валодаць цеплазахавальнымі ўласцівасцямі, быць водаўстойлівым, паветра і паранепранікальным. У наш час у Беларусі А. выпускаюць больш за 20 прадпрыемстваў, сярод якіх Бабруйская абутковая фабрыка, віцебскія абутковыя прадпрыемствы «Марка» і «Чырвоны Кастрычнік», Лідская абутковая фабрыка, Гродзенская абутковая фабрыка «Нёман». В.С.Цітоў.
    АБЎХАВА, вёска ў Гродзенскім рне. За 18 км на ПдУ ад Гродна, 2 км ад чыг. ст. Жытомля на лініі Гродна— Масты, аўтадарогай звязана з Гроднам. Цэнтр Абухаўскага с/с. 670 гаспадарак, 1975 ж. (2009).
    30
    АБУХАЎСКІ
    3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Скідзельскага рна Беластоцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 вёска акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл., з 25.12.1962 у Гродзенскім рне. У 1994 уА. 521 гаспадарка, 1702 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя, муз. і спарт. школы, Цэнтр культуры і вольнага часу, бка, амбулаторыя, аптэка, Дом быту, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны, гандлёвы цэнтр. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    АБЎХАЎСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ЛЯЛЕЧКІ». Створаны ў 1977 у в. Абухава Гродзенскага рна пры Цэнтр. сельскім Доме культуры (з 2008 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 1982 прысвоена званне «ўзорны», у 2006 — «заслужаны аматарскі калектыў». Стваральнік і кіраўнік }А.\.Урукіна, балетмайстар Т.А.Урукіна. У складзе ансамбля дзеці ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў (каля 65 чал.). У рэпертуары: мінібалет «Дзюймовачка» Дз.Мазітава, танц. карцінка «Кошкімышкі», харэагр. сюіты «Гуканне вясны» ў муз.
    Абухаўскі народны ансамбль беларускай народнай песні «Рукавічкі».
    апрацоўцы Дз.Лойкі і «Час, уперад», нар. танцы бел. («Чабаток», «Весялуха», «Вянок беларускіх танцаў», «Кадрыля», «Мяцёлачкі», «Веснавыя забавы») і рус. («Матрошкі», «Калінка», «Казачок»), танцыгульні «Лялечкі», «Кураняткі», бальны танец «Фігурны вальс» і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. 33га
    дзіцячага «Радасць Еўропы» (г. Бялград, Сербія, 2008), 5га маладзёжнага «Дэльфійскія гульні» (Мінск. 2008), Рэсп. нац. культур (2008) і абл адкрытага фестывалю танца «Гарадзенскія карункі» (2009, абодва г. Гродна). Прымаў удзел у запісах праграм на Гродзенскім абл. тэлебачанні Выступае на абл. і раённых сцэнах.
    Абухаўскі заслужаны аматарскі ансамбль танца «Лялечкі».
    удзельнічае ў творчых акцыях за межамі Беларусі. Н.В.Сазановіч.
    АБЎХАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ БЕЛАРЎСКАЙ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «РУКАВІ'ЧКІ». Створаны ў 1980 у в. Абухава Гродзенскага рна пры Цэнтр. сельскім Доме культуры (з 2008 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.Ч.Лойка, кіраўнікі С.М.Бабко (з 2001), С.М.Беражноў (з 2005), І.М.Мініч (з 2009). У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце 20—60 гадоў. У аснове рэпертуару нар. песні — бел. «Панадсадам», «Пралягала пуцьдарожка», «Туман пры даліне», «Мазуры», «Калінамаліна», «Ой, у дуброве», «Ты воспой в саду, соловейка», «Ой, коцяцца два яблычкі» і рус. «Чудны месяц», «У полі арэшына», а таксама фалькл., абрадавыя,
    31
    АБУХАЎСКІ
    аўтарскія творы С.М.Беражнова. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. нар. ансамбляў (г. Торунь, Польшча, 2004), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998), міжрэгіянальных «Канал Аўгустоўскі ў мастацтве трох народаў» (Гродзенская вобл.; 2006, 2009), Усесаюзнага агляду аматарскай маст. творчасці (г. Гродна, 1985), а таксама абл. аглядаўконкурсаў бел. песні і музыкі (1991). Удзельнік абл. канцэртных праграм, выступаў таксама ў гарадах Літвы, Польшчы і інш.
    АБЎХАЎСКІ НАРбДНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1988 у в. Абухава Гродзенскага рна пры Цэнтр. сельскім Доме культуры (з 2008 Цэнтр культуры і вольнага часу) як драм. гурток. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: А.А.Барысевіч (з 1988), Б.Дз.Валошын (з 1998). Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя сучаснай бел., рус. і замежнай драматургіі і арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. Сярод пастановак: «Сямейны партрэт з чужым» С.Лабазёрава (1999— 2000), «Юбілей» і «Прапанова» паводле А.Чэхава (абодва 2001), «Сямейны партрэт з грашовымі знакамі» С.Лабазёрава (2003), «Беспасажнік» Л.Разумоўскай (2006), «Адэлаіда» Я.Урганта (2007), «Апошні герой» А.Марданя (2009) і інш. Калектыў — удзельнік і лаўрэат 1 га рэгіянальнага фестывалю нар. тэатраў «Партал» (в. Верцялішкі Гродзенскага рна, 2006), абл. «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2007; 2009), а таксама раённых мерапрыемстваў і інш.