Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Б.Дз.Валошын.
АБЎХАЎСКІ НАРОДНЫ ЛЯЛЕЧНЫ ТЭАТР «СКАМАРбШЫНА». Створаны ў 1995 у в. Абухава Гродзенскага рна пры Цэнтр. сельскім Доме культуры (з 2008 Цэнтр культуры і вольнага часу) як лялечны тэатр «Батлейка». 3 2002 сучасная назва. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.С.Бадранкова (з 1995), Л.І.Парцяннікава (з 1998).
Асн. мэта дзейнасці — выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых прыкладах нар. тэатр. і літ. спадчыны. У рэпертуары: драма «Цар Ірад», батлейкавыя прадстаўленні Віцебшчыны, спектаклі «Як жаніўся Цар Макар» паводлеЛ.Філатава, «Русалачка» Х.К.Андэрсена, «Пунсовая кветачка» Л.Браўсевіча і У.Карнавухавай, п’есыказкі «Маленькі Змей Гарыныч» Т.Мітрафанавай, «Сястрыца Алёнушка і братка Іванушка» К.Чарняк, «Сустракайце Бураціна... ў Ізумрудным горадзе» Л.Уладзімірскага і інш. Праводзіць святочныя прадстаўленні для дзяцей і школьнікаў. Калектыў — удзельнік абл. фестываляў, у т.л. «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (2005—07), раённых аглядаў тэатр. калектываў (в. Абухава, 1998—2009) і інш.
Л. 1. Парцяннікава.
АБУХбВІЧ Альгерд Рышардавіч (літ. псеўд. Граф Бандынэлі; 6.8.1840, в. Калацічы Глускага рна — 22.8.1898), беларускі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў жанру байкі ў бел. лры. Вучыўся ў 'Слуцкай гімназіі. Шмат падарожнічаў, жыў у Жэневе, Парыжы. Паводле некаторых звестак удзельнічаў у паўстанні
Г.Абуховіч у ролі Ганерыльі.
Г.Б.Абуховіч.
1863—64. Пад старасць жыў у беднасці, працаваў рэпетытарам у Слуцку. Быў знаёмы з Ф.Багушэвічам. AyTap баек «Ваўкалак» (праблема свабоды чалавечай асобы), «Старшына» (паліт. сатыра на паслярэформенную Рас. імперыю), «Суд», «Воўк і лісіца». Асобнае месца ў творчасці А. займаюць мемуары (1894), якія вызначаюцца цікавым зместам, каларытнасцю замалёвак, жывой мовай, свабоднай формай. Яны з’яўляюцца яркім помнікам эпохі і стаяць каля вытокаў бел. мемуарыстыкі. Перакладаў творы Дж.Байрана, В.Гюго, А.Дантэ, М.Лермантава, А.Міцкевіча, А.Пушкіна, У.Сыракомлі (распаўсюджваліся ў рукапісах). Архіў А. не захаваўся. Асобныя рукапісыаўтографы захоўваюцца ў Цэнтр. бцы АН Літвы і Нац. бцы ў Варшаве.
Тв. '. Творы. Мінск, 1991.
Літ.: Родчанка Р. Альгерд АбуховічБандынэлі: нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1984.
АБУХбВІЧ Ганна Браніславаўна (5.12.1908, Масква — 13.11.1986), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1944). Скончыла курсы «КіноПоўнач»уЛенінградзе(1929). Працавала ў Маскве. 3 1937 у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. Стварыла яркія драм. вобразы, якія вызначаюцца валявым,актыўнымпачаткам, псіхал. глыбінёй і лаканічным пластычнаінтанацыйным малюнкам ролі. Найб. значныя: Міхаліна Матулевіч («Трывога» А.Петрашкевіча), Надзея Пятроўна («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Ірына Чайка («Песня нашых сэрцаў» В.Палескага), Ла
32
АБЧУГА
рыса і Агудалава («Беспасажніца» А.Астроўскага), Маша («Тры сястры» А.Чэхава), Надзея Манахава («Варвары» М.Горкага), царыца Ірына («Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога), цётухна Руца («Птушкі нашай маладосці» І.Друцэ), гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі), Ганерылья («Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш. Аўтар успамінаў «Паўстагоддзя на сцэне» (1987) пра творчае жыццё рус. тэатра ў 1937—80.
Літ.: Аб а ку м оўс кая Т.Адданасць // Мастацтва Беларусі. 1984. №1.
АБУХОВІЧ Міхаіл Лявон (каля 1630 — 16.10.1668), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, пісьменнікмемуарыст. Сын П.К.Абуховіча. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Служыў пры двары Яна II Казіміра Вазы. Палкоўнік войска ВКЛ, падкаморы мазырскі (1662), навагрудскі (1665), стражнік ВКЛ (1668). Каралеўскі дыпламат, ганец у Маскву (1650, 1653). У 1651 удзельнічаў у ваен. паходзе супраць Б.Хмяльніцкага, у 1656 ваяваў са шведамі пад Варшавай. Пасля смерці бацькі (1656) камандаваў яго палком. У 1660 падчас бітвы з рус. войскам І.Хаванскага на Брэстчыне быў узяты ў палон і адпраўлены ў Маскву (у 1662 абменены ў Смаленску на маскоўскіх военачальнікаў). Удзельнічаў у паходзе на Браншчыну. У 1665 і 1666 ездзіў да караля Рэчы Паспалітай як пасол ад велікакняжацкага войска. У 1668 прызначаны стражнікам войск ВКЛ. Аўтар панегірыкаў «на выпадак», двух «Дыярыушаў» на польск. мове за 1600—62 (пра знаходжанне ў Маскве) і за 1663—65. Творы змяшчаюцьбыт. замалёўкі маскоўскіх звычаяў і традыцый, эпізоды з соймаў Рэчы Паспалітай, адлюстроўваюць паліт. атмасферу часу. Пахаваны ў касцёле езуітаў у Навагрудку.
АБУХОВІЧ Піліп Казімір (каля 1600 — 6.9.1656), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, пісьменнікмемуарыст. Паходзіў з мазырскай шляхты, якая асела на Навагрудчыне. Скончыў Замойскую акадэмію (цяпертэр. Поль
шчы). 3 1649 пісар ВКЛ. Быў паслом у Венецыю і Маскву. 3 1653 ваявода віцебскі, смаленскі. У 1654 узначаліў абарону Смаленска і пасля доўгай аблогі на ганаровых умовах здаў горад рус. войскам. За гэта быў абвінавачаны ў здрадзе, але на сойме 1658 апраўданы. Яму адрасаваны «Ліст да Абуховіча». Аўтар «Дыярыуша» (выд. М.Балінскім, 1859; Г.Люлевічам і А.Рахубам, 2003), у якім апісаў падзеі 1630—54 (да здачы Смаленска), грамадскапаліт. жыццё Рэчы Паспалітай, у т.л. Беларусі, ваен. падзеі ў час антыфеадальнай вайны (1648—51) і інш., а таксама запісак пра абарону Смаленска, якія павінны былі даказаць яго невінаватасць. Пахаваны ў касцёле езуітаў у Навагрудку.
АБУХОВІЧ Тэадор Геранім (1643— 14.4.1707), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, пісьменікмемуарыст. Сын П.КЛ5уховіча. У 1657—69 служыў пры двары Яна II Казіміра Вазы. Быў паслом на соймы (1672, 16781700). У 1673 удзельнічаў у бітве супраць туркаў пад Хоцінам. Паломнічаў у Рым (1675). Падкаморы (1693) і кашталян (1700) навагрудскі. Аўтар «Дыярыуша», які ахоплівае падзеі грамадскапаліт. жыцця Рэчы Паспалітай з 1656 і да пачатку Паўн. вайны 1700—21. Выкладанне дадзена ў летапіснай форме пагадовых запісаў на польск. мове з устаўкамі лац. слоў і выразаў. Пахаваны ў касцёле езуітаў у Навагрудку.
АБХОД, традыцыйны абрадавы звычай абыходзіць сядзібы ў пэўныя дні каляндарных свят з пажаданнямі дабра, віншавальнавелічальнымі песнямі і музыкай і спец. групамі ўдзельнікаў. Магічнае дзеянне А. накіравана на абарону ад розных варожых сіл, на дасягненне дабрабыту (пажаданне багатых ураджаяў збожжа, прыплоду свойскай жывёлы, здароўя ўсім членам сям’і) і паспяховае вырашэнне сямейных клопатаў — жаніцьбы сыноў, замужжа дачок, a таксама добрай долі пры нараджэнні. Стараж. форму абрадавых А. ва ўсх. славян, як і інш. народаў, уяўлялі ры
туальныя шэсці з удзелам сакральных жывёл (жывыя бык, конь, каза) або акцёраў у масках, якія прадстаўлялі племянных багоў, духаў продкаў, міфал. і дэманалагічныя істоты. У беларусаў найб. яркімі былі А. валачобны і калядны, а таксама «Ваджэнне куста». Валачобны А. выконваўся строга мужчынскімі групамі, калядны — змешанымі, «Ваджэнне куста» — жанчынамі і дзяўчатамі. Ва ўсх.слав. народаў А. быў пашыраны да канца 19 ст., у некаторых мясцовасцях Беларусі і на Украіне бытуе і ў нашы дні.
Літ.: Беларускія народныя абрады. Мінск, 1994. Л.М.Салавей.
АБЦУГІ, кл е ш ч ы, 1) кавальскі інструмент для захоплівання і заціскання жалезных вырабаў пры іх апрацоўцы. А. бываюць абушныя (з паўкруглымі губамі) і звычайныя (з пляскатымі прамымі губамізахопамі). 2) Заціскное паляўнічае прыстасаванне з дрэва для выцягвання лісоў з нор праз адтуліну, выкапаную ў зямлі.
АБЧЎГА, вёска ў Крупскім рне, на р. Бобр. За 30 км на ПнУ ад г. Крупкі, 25 км ад чыг. ст. Бобр на лініі Мінск— Орша, 150 км ад Мінска, аўтадарогай звязана з Крупкамі. Цэнтр Абчугскага с/с. 99 гаспадарак, 201 ж. (2009).
Вядома з 17 ст. як сяло ў ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1897 вёска, 112 двароў, 861 ж., гарбарня, нар. вучылішча, магазін, заезны дом, лячэбніца,царква, малітоўны дом, 2 крамы. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Чарэйскага рна Барысаўскай, 9.6.1927 Аршанскай акруг, 8.7.1931 Крупскага рна, з 20.2.1938 Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да чэрв. 1944 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Гітлераўцы расстралялі тут 150 чал.
У 2009 сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін, лясніцтва. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму.
33
АБШЧЫНА
«АБШЧЬІНА БЕЛАРЎСКІХ ЭСТОНЦАЎ «ПЯАСУКЕ» («ЛАСТАЎКА»), грамадскае аб’яднанне эстонцаў. Зарэгістравана ў 1997, налічвае 56 чал. (2009). Паводле перапісу 1999, у Беларусі пражывала 645 эстонцаў. Для сяброў абшчыны арганізоўваюцца творчыя сустрэчы з артыстамі і дзеячамі культуры Эстоніі, якія наведваюць Беларусь. 3 2007 наладжана выкладанне эстонскай мовы (заняткі адбываюцца 2 разы на тыдзень). Штогод эстонская абшчына сумесна з генеральным консульствам Эстонскай Рэспублікі ў Мінску святочна адзначае гадавіну ўтварэння Эстонскай Рэспублікі (24лютага), атаксама Дзень роднай мовы, Дзень маці і інш. У 7м Рэсп. фестывалі нац. культур у г. Гродна, які адбыўся 13—15.7.2008, упершыню прыняла ўдзел эстонская абшчына «Пяасуке»; аднайм. эстонскі квартэт атрымаў дыплом лаўрэата фестывалю. О.Манглус.
«АБШЧЬІНА «МАЛДбВА», малдаўскае грамадскае аб’яднанне ў Беларусі. Паводле перапісу 1999, у Беларусі пражывала 4267 малдаван. Аб’яднанне зарэгістравана ў 1992, яго структурныя падраздзяленні існуюць у Гродне, Магілёве, Маладзечне, Рэчыцы, Брэсце. У Мінску пры абшчыне створана вак. група «Плай», танц. ансамбль «Сцяпяначка», танц. дуэт «Прыеценія»; у Маладзечне — вак. група «Дойна», у Рэчыцы — вак. ансамбль «Стругураш». У мінскай бцы № 4 імя Гогаля сфарміраваны фонд малдаўскай лры, тут малдаўская суполка праводзіць свае мерапрыемствы.
АБШЫВАНКА, лодка, выдзеўбаная са ствала дрэва, з нашытымі для большай устойлівасці дашчанымі бартамі; у некаторых мясцовасцях — лодка, збітая («сшытая») з дошак цалкам. Этымалогія слова «А.» бярэ пачатак з глыбокай старажытнасці, калі пры пабудове лодак дошкі не збівалі цвікамі, а сшывалі віцамі (перавяслы для звязвання плытоў), якія працягвалі ў прасвідраваныя адтуліны. Была пашыра
на да 20 ст. пераважна ў Падняпроўі. У наш час А. называюць звычайную дашчаную лодку.
АБЫДЗЁННІК, абдзённік, будзеннік, абудзенаўка, ручнік ці кавалак палатна, вытканы калектыўна жанчынамі сяла на працягу дня ці ночы. У нар. вераваннях беларусаў зза яго навізны і асаблівай чысціні А. надавалася магічная сіла супраць няшчасцяў: эпідэмій, засухі, павадкаў, граду і інш. Ткалі яго даўж. 3—6 і больш метраў у 2—4 ніты. Зрэдку А. вышывалі. Яго абносілі вакол вёскі, вешалі на прыдарожныя крыжы, пад ім праходзілі людзі; праз разасланы А. праганялі хатнюю жывёлу. Пазней яго сталі ахвяраваць царкве. Выкарыстанне А. бярэ пачатаку язычніцкай рэлігіі ўсх.слав. народаў і звязана з агр., ачышчальнай апатрапейнай магіяй (гл. Абярэгі). У канцы 19 — пач. 20 ст. гэты абрад захаваўся пераважна ў беларусаў, значна менш — у рускіх і ўкраінцаў.