• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Да арт. Агітацыйнае мастацтва.
    М.Суэці н. Хтонепрацуе, тоіінеесць. 1919.
    41
    АГІТАЦЫЙНЫ
    Да арт. Агітацыйнае мастацтва. Л.Л ісіцкі. Станкі, дэпо фабрык ізаводаў чакаюць вас. Агітацыйны стэнду Віцебску. 1919.
    М.Суэцін, Л.Хідэкель і інш.). Сярод прызнаных агітацыйных узораў у свеце — плакат «Чырвоным клінам бі белых» Л.Лісіцкага (Віцебск, 1920). У пач. 1920х гг. вял. значэнне мелі першыя агітплакаты «Вокнаў РОСТА» у Гомелі. У гады Вял. Айч. вайны агітацыйны маст. сродак — карыкатуру — выкарыстоўвалі ў перыяд. выданнях і лістоўках («Партызанская дубінка» і інш.). У канцы 1940х — 1980я гг. папулярнасці і высокага маст. ўзроўню дасягнуў бел. агітацыйны плакат (У.Васюк, У.Жук, Л.Кальмаева, М.Стома і інш.). У розных яго тэмах (выбары, прац. спаборніцтва, дружба народаў, парт. з’езды і інш.) прымяняліся фотамантаж, стылізаваны малюнак і тэкст. 3 1990х гг. агітацыйныя формы ўздзеяння звязаны з паліт. і сац.грамадскай дзейнасцю (дзярж. святы, спарт. гульні, муз. фестывалі, святы гарадоў і інш.), у правядзенні якіх вял. агітацыйнае значэнне надаецца буйнамаштабным вулічным устаноўкам, лазерным экранам, што сведчыць пра мадэрнізацыю агітацыйных сродкаў уздзеяння.
    А.м. тэатральнае ўзнікла і пашырылася пасля Кастр. рэв. 1917. Ствараўся тып новага, т.зв. пралетарскага, тэатра для шырокага масавага гледача, тэатра агітацыі і прапаганды, паказы якога вызначаліся надзённасцю, паліт. вастрынёй, выкарыстаннем шматлікіх агітацыйных прыёмаў. У 1920я гг. арганізоўваліся тэатралізаваныя відовішчы — масавыя дзейс
    твы, мітынгіканцэрты, сінтэтычныя паказы калектываў «Жывой газеты» і «Сіняй блузы», тэатраў рэвалюцыйнай сатыры, тэатраўрабочай моладзі (трамаў), паказальных тэатраў. Вял. ўвага надавалася маст. абслугоўванню часцей Чырвонай Арміі. У 1930я гг. пэўную ролю ў паліт. і культ. уздзеянні на вёску адыгрывалі калгаснасаўгасныя тэатры. А.м. ажыццяўляла сваю дзейнасць праз агітацыйныятэатры ,агітбрыгады ,агітпаязды, асн. месца ў паказах якіх належала не асобе гал. героя, а масе ў цэлым, калектыву, што з’яўлялася асаблівасцю А.м. У Вял. Айч. вайну дзейнічалі франтавыя тэатральныя калектывы і аматарскія маст. агіткалектывы ў партыз. атрадах і брыгадах. У 1940— 50я гг. ствараліся агітацыйныя маст. калектывы з прафес. акцёраў на час правядзення пэўных дзярж. мерапрыемстваў (выбары, пасяўная), аматарскія агіткалектывы існавалі пры сельскіх клубах. Апошняе адраджэнне А.м. адбылося ў 1960—70я гг. Пры палацах і дамах культуры, гар. і сельскіх клубах, на прадпрыемствах і ў навуч. установах ствараліся агіттэатры і агітбрыгады, лепшым з якіх прысвойвалася званне «народных».
    Я.Ф.Шунейка (выяўленчае мастацтва).
    АГІТАЦЫЙНЫ ТЭАТР, a г і т тэатр, прафесійны ці аматарскі тэатральны калектыў, які сродкамі сцэнічнага мастацтва праводзіўагітацыйнапрапагандысцкую работу (гл. Агітацыйнае мастацтваў Быўпашыраны ў 1920—30я гг. 3 надзённымі і паліт. вострымі паказамі на мясц. матэрыяле выступалі Віцебскі і Мінскі тэатры рэв. сатыры, Першы, Другі і Трэці паказальныя тэатры і да рэарганізацыі трамы. У 1960—70я гг. з адраджэннем традыцый агітацыйнага тэатр. мастацтва ствараліся і аматарскія А.т., у рэпертуары якіх былі агітспектаклі, тэатралізаваныя паказы, літ.муз. кампазіцыі, агляды, цыклы эстр. мініяцюр. У параўнанні з агітбрыгадамі яны больш шырока выкарыстоўвалі на сцэне малыя формы драматургіі.
    АПТБРЫГАДА, агітацыйнамастацкая брыгада, прафесійны ці аматарскі калектыў, які сродкамі сцэнічнага мастацтва ажыццяўляў выхаваўчую, агітацыйную і прапагандысцкую работу сярод насельніцтва. А. ўзнікалі пасля Кастр. рэв. 1917, масавыхарактар набылі ў 1920—30я гг. Ствараліся на будоўлях і прадпрыемствах у форме гурткоў Пралеткульта, калектываў «Жывой газеты», «Сіняй блузы», трамаў. Сцэнарыі праграм складаліся ўдзельнікамі на мясц. надзённым матэрыяле, уключалі драм., муз. і харэагр. мініяцюры, літ.маст. мантажы, сцэнкі, калект. дэкламацыю, фізкультурныя практыкаванні і інш. У маст. форме прапагандавалі паліт. ідэі камуніст. партыі, услаўлялі прац. поспехі калектываў, крытыкавалі недахопы. У Вял. Айч. вайну аматарскія маст. А. дзейнічалі ў партыз. атрадах. У пасляваен. час А. ствараліся на перыяд пэўных мерапрыемстваў: пасяўных кампаній, выбараў і інш. У 1960—70я гг. фарміраваліся сталыя А. ў навуч. установах, дамах і палацах культуры.
    АГІТКАЛЕКТЫВЫ, тэатральныя калектывы, якія мелі на мэце выклікаць цікавасць публікі да сац.паліт. сітуацыі ў краіне; прадстаўнікі т.зв. пралетарскага тэатра для шырокага масавага гледача. З’явіліся пасля Кастр. рэв. 1917. Атрымалі асаблівае развіццё ў б. рэспубліках Сав. Саюза, у т.л. ў Беларусі. Выступленні А. вызначаліся паліт. вастрынёй, надзённасцю і ў той жа час насілі схематычны і павярхоўны характар. У 1920я гг. былі пашыраны тэатралізаваныя масавыя дзействы, мітынгіканцэрты, у канцы 1920х гг. — пач. 1930х гг. выступленні гурткоў Пралеткульта, калектываў «Жывой газеты», «Сіняй блузы», тэатраў рэв. сатыры, рабочай моладзі, паказальных, а пазней калгаснасаўгасных тэатраў. У Вял. Айч. вайну дзейнічалі франтавыя тэатр. калектывы, якія абслугоўвалі вайсковыя часці. У 1940—50я гг. А. ствараліся падчас правядзення разнастайных мерапрыемстваў. У 1960—70я гг. агіт
    42
    АГНЯЦВЕТ
    тэатры і агітбрыгады працягвалі існаваць пры палацах і дамах культуры, rap. і сельскіх клубах, у навуч. установах і на прадпрыемствах. К.М.Князева.
    «АГІТПЛАКАТ», перыядычнае выданне Саюза мастакоў БССР. Вьшаваўся ў 1966—90 Мінскім маст.вытворчым камбінатам (72 плакаты на год). Плакаты адпюстроўвалі актуальныя для таго часу падзеі жыцця Беларусі. Выконваліся спосабам шоўкатрафарэтнага друку. У «А.» працавалі мастакі М.Гурло, Р.Данчанка, У.Жук, У.Крукоўскі, А.Чуркін, В. Шматаўі інш.
    АГІТПбЕЗД, спецыяльна абсталяваны і памастацку аформлены поезд, які прызначаўся для агітацыйнапрапагандысцкай і культ.асветнай работы сярод насельніцтва і чырвонаармейцаў. Існавалі ў першыя гады пасля Кастр. рэв. 1917. Звычайна А. быў укамплектаваны агітбрыгадай, аркестрам, хорам і аратарамі. 1х выкарыстоўвалі паказамныя тэатры.
    АГІТПРАПФІЛЬМ,агітац ы й н a прапагандысцкі фільм,дакументальнае альбо ігравое кінаадлюстраванне актуальных паліт. лозунгаў. Быў пашыраны ў сав. кіно ў пач. 1930х гг. Меў дыдактычны, інструктыўны характар. У А. часам спалучаліся інсцэніраваныя і дакум. эпізоды. У бел. кіно А. з’явіліся ў 1929—32. Асн. тэмы — пытанні вытворчасці, эканомікі, побыту і інш. Фільмы «Хтолепш?» (рэж. Э.Аршанскі, 1931) і «Вяртанне Нейтана Бекера» (рэж. Р.Мільман і Б.Шпіс, 1932) прапагандавалі новыя формы сацыяліст. працы, кінастужка «Стальны шлях» (рэж. У.КоршСаблін, 1931) — неабходнасць рэканструкцыі транспарту. Жыццю сав. вайскоўцаў і грамадзян, іх гатоўнасці супрацьстаяць варожай агрэсіі прысвечаны А. «Вышыня 88,5» (рэж. Ю.Тарыч) і «Вораг ля парога» (рэж. Л.АнцыПалоўскі, абодва 1931). Драматургічныя і рэжысёрскія прынцыпы пабудовы А. нярэдка выкарыстоўваліся і ў фільмах больш позняга часу. А.В.Красінскі.
    АГІТТЭАТР, гл. Агітацыйны тэатр.
    АГІЯГРАФІЯ (ад грэч. hagios святы + ...графія), від царкоўнай літаратуры, жыццяпіс святых; гл. Жыціе.
    АГЛВДЗІНЫ, разглядзіны, дам о в і н ы, адзін са звычаяў давясельнага абраду — сватання, агляд хаты і гаспадаркі жаніха бацькамі нявесты. НаА.,якіяадбываліся пераважна праз 1—2 тыдні пасля сватання, дамаўляліся аб пасагу, шлюбе, уласна вяселлі. Часам у А. ездзілі бацькі жаніха са сваякамі, каб пазнаёміцца з нявестай (станам яе здароўя, здатнасцю да работы), даведацца пра заможнасць яе бацькоў. У некаторых выпадках за А. нявесты бацькі жаніха або ён сам плацілі ёй грошы («агляднае»).
    Л.А.Малаш.
    АГЛОБЛІ, канструкцыйны элемент гужавых транспартных сродкаў або ворыўных прылад, які злучае іх з цяглавайсілай.Уяўляюцьсабойпаружардзін (часцей бярозавых), прымацаваных канцамі да пярэдняй восі калёс ці да капылоў саней. Пры запрэжцы A. замацоўваюцца з дугой гужамі ад хамута і рэгулююцца па яе шырыні атосамі. У выязных экіпажах А. часта мелі ў сярэдняй частцы авальны выгін, што стварала больш прасторы для запрэжанага каня. У сохах падняпроўскага тыпу (Віцебская, Магілёўская вобл.) А. (вобжы) былі больш кароткія і ўтваралі адзінае цэлае з асн. канструкцыяй. Ва Усх. Палессі сустракалася пастроначная запрэжка з дадатковай А., што служыла сродкам тармажэння на спусках.
    АГЛЯД, 1) від сцэнічнага паказу, складзенага з асобных харэагр., муз., вак. і тэатр. нумароў, якія аб’яднаны агульнай тэмай. У бел. нар. тэатры своеасаблівай формай А. былі паказы Докшыцкай батлейкі Патупчыка і беларускія вечарынкі. У першыя гады пасля Кастр. рэв. 1917 форму А. мелі некаторыя агітацыйнамаст. паказы. На ўзор А. складаліся праграмы тэатраў рэв. сатыры, у пэўнай ступені трамаў, агіткалектываў. 2) Від
    тэатр. крыт. артыкула ў перыяд. друку — разгорнутая рэцэнзія на шэраг маст. твораў, у т.л. сцэнічных, аб’яднаных паводле храналагічных, тэматычных ці інш. прыкмет. Напр., А. тэатр. сезона, сцэнічных работ маладых акцёраў і інш. 3) Форма паказу дасягненняў аматарскага і радзей прафес. тэатр. мастацтва. А. бываюць раённыя, гар., абл., рэсп. і г.д. Сярод фестываяяў прафес. тэатр. мастацтва, якія можна ўмоўна прыраўняць да А.: міжнар. «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель), «Бемя Вежа» (Брэст) і інш.
    АГНІШЧА, вогнішча, агмень, адкрытая пляцоўкадля распальвання агню і яго падтрымання. Вядома з ранняга палеаліту. У познім палеаліце А. абкладвалі камянямі і часам абмазвалі глінай. Лічылася свяшчэнным месцам жылля і адыгрывала важную ролю ў сямейных абрадах абшчыны. У больш познія часы А. карысталіся пры абпальванні ганчарных вырабаў, у кавальскай справе і інш. У фальварках А. былі мураваныя ці абкладваліся дрэвам; іх размяшчалі ў кухнях, броварах і інш. Ва ўсх.слав. народаў на аснове А. ўзніклі камін і печ.
    АГНЯЦВЁТ Эдзі (сапр. К a г а н Эдзі Сямёнаўна; 11.10.1913, Мінск — 17.7.2000), беларуская паэтэса, перакладчыца. Скончыла Мінскі пед. інт (1936). У Вял. Айч. вайну, знаходзячыся ў эвакуацыі ва Узбекістане, пазнаёмілася з Я.Коласам, што вельмі паўплывала на яе творчасць. Асн. тэма твораў — чалавек працы, будаўнік сацыяліст. грамадства. Многія творы А. 1930—40х гг. нясуць на сабе адбітак празмернага прыхарошвання рэальнага жыцця. Аўтар збкаўлірыкі «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Беларуская рабіна» (1959), «Жаданне» (1971), «Закаханым» (1986) і інш. Пісала для дзяцей: «Васількі» (1947), «Тваетаварышы» (1959), «Доктар Смех» (1977), «Рэчкарэчанька мая» (1991) і інш. Перакладала на бел. мову творы А.Пушкіна, М.Някрасава, УМаякоўскага, М.Ушакова,