• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АДАМОВІЧ Галіна Яўгенаўна (н. 21.5.1955, в. Вяззе Асіповіцкага рна), беларускі літаратуразнавец, педагог. Скончыла БДУ (1977). Канд. філал. навук (1983). 3 1980 працавала ў выдве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». 3 1986 у Бел. пед. унце (з 2004 заг. кафедры). Адначасова з 1994 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Даследуе інтэрпрэтацыю твораў М.Багдановіча, І.В.Гётэ, М.Сервантэса, У.Шэкспіра і інш. у розных відах мастацтва (жывапіс, графіка, кіно, музыка, тэатр). Вывучае праблемы сусв. лры, гісторыю і тэорыю міжліт. і міждысцыплінарных сувязей і ўзаемадзеянняў. Аўгар манаграфій «Літаратура—кантэкст— тэзаўрус» (2003), «Асновы кампаратывістыкі» (2009), кн. для настаўнікаў «3 крыніц сусветнай літаратуры» (1998), дапаможнікаў для ВНУ «Літаратура і культура: праблемы аналізу і сінтэзу» (1993), «Літаратурная класікаў параўнальным вывучэнні» (2008). Адзін з аўтараў праграмы па вывучэнні бел. лры ў кантэксце сусветнай.
    АДАМбВІЧ Ян, беларускі гравёр па шкле 18 ст. Працаваў на шкломануфактурах Радзівілаў у мяст. БялаПадляска (цяпер Польшча), на мануфактуры ў в. Урэчча (цяпер гар. пасёлак у Любанскім рне). У 1781 гравіраваў сталовы посуд і люстэркі.
    АДАМбВІЧ Яўген Кузьміч (н. 25.10. 1934, в. Малая Вольса Клічаўскага рна), беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, педагог. Канд. філал. навук (1979), праф. (1999). Скончыў Мінскі пед. інт імя М.Горкага (1962). Настаўнічаў. У 1969—90 у Бел. тэатр.маст. інце, у 1990—93 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. У 2001— 06 заг. кафедры ў Бел. пед. унце.
    Даследуе сучасную тэатралізацыю каляндарных нар. свят, звязаных з гадавым сонцаваротам (Купалле, Каляды, Гуканне вясны і інш.), атаксама рэліг. свят, узаемаўплыў культур розных народаў у галіне тэатр. і выяўл. мастацтва. Вызначыў нар.самабытную аснову твораў А.Адамчыка, Я.Брыля, В.Быкава, А.Кудраўца, А.Кулакоўскага, М.Лупсякова, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, М.Стральцова, І.Чыгрынава.
    Тв.: Гармонія абставін — гармонія душы. Беларускае апавяданне 50—60х гадоў. Мінск, 1998; Рана на Івана... Мінск, 2002; Чароўны свет. Мінск, 2008 (разам з У.Васілевічам). В.В.Давідовіч. АДАМЎШКА Уладзімір Іванавіч (н. 1.1.1952, в. Падгайна Карэліцкага рна), беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч Беларусі. Канд. гіст. навук (1988). Скончыў БДУ (1973). У 197590 у Бюро міжнар. маладзёжнага турызму «Спадарожнік» ЦК ЛКСМБ, Кце маладзёжных aprцый БССР, Мінскай Вышэйшай парт. школе. 3 1991 начальнік адцзела, намеснік старшыні Дзярж. кта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, з 2002 старшыня Нац. цэнтра па архівах і справаводстве (з ліп. Кт па архівах і справаводстве пры CM Рэспублікі Беларусь), з 2006 дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Мінва юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы паліт. рэпрэсій 1920—50х гг. у Беларусі, вывазу насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію і яго рэпатрыяцыі на радзіму пасля Вял. Айч. вайны. Намеснік старшыні Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прадстаўнік Урада Рэспублікі Беларусь у Апякунскім савеце (Кураторыуме) фонду ФРГ «Памяць, адказнасць і будучыня», намеснік старшыні Камісіі па справах б. партызан і падпольшчыкаў Вял. Айч. вайны 1941—45 пры CM Рэспублікі Беларусь. Аўтар кн. «Палітычныя рэпрэсіі 20—50х г. на Беларусі» (1994), Адзін з аўтараў кніг «Памілуйце...» (1992, з Н.Івановай), «Сыны і пасынкі Бела
    русі» (1996), «Беларускія остарбайтэры» (кн. 1—3, 1996—98), «Перад крутым паваротам», «Даведніка аб месцах прымусовага ўтрымання цывільнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі 1941 — 1944» (абедзве 2001) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
    АДАМЧЫК Вячаслаў Уладзіміравіч (1.11.1933, в. Варакомшчына Дзятлаўскага рна — 4.8.2001), беларускі пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1952—
    В.У.Адалічык.
    57), скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1965). Працаваў у перыяд. друку, на к/студыі «Беларусьфільм», у выдве «Мастацкая літаратура». У 1982—93 гал. рэдактарчас. «Бярозка». Вядомасць А. прынесла тэтралогія з раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978), «Год нулявы» (1983), «I скажа той, што народзіцца» (1987), «Голас крыві брата свайго» (1990; за першыя тры Дзярж. прэмія Беларусі 1988), у якой аўтар паказаў жыццё зах.бел. вёскі ў часы польск. і сав. улады, а таксама падчас Вял. Айч. вайны. Аўтар збкаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990), «Развітальная аповесць» (1999), фантаст. аповесці «Падарожжа на Буцэфале», гіст. п’есы «Раіна Грамычына» (абедзве 1991). Напісаў сцэнарыі дакум. фільмаў «Іван Мележ» (1977, рэж. Ю.Лысятаў), «Таўлай» (1978, рэж. М.Заслонава), «Дзядзька Якуб» (1981, рэж. В.Сукманаў) і інш. Пераклаў на бел. мову кн. балгарскіх
    49
    АДАПТАВАНАЕ
    нар. казак «Незвычайны асілак» (1961), асобныя творы М.Прышвіна, Ю.Казакова і інш.
    Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1983; Голас крыві брата твайго. Мінск, 1990; Нязрушаны камень. Мінск, 2002.
    Літ.: Л ецка Я. Хараствоі больжыцця: нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. Мінск, 1985; Каваленка В.А. Вячаслаў Адамчык // Гісторыя беларускай літаратуры XX ст. Мінск, 2002. Т. 4, кн. 1; Шчука Ю. «Вочы поўныя жыцця...»: (малая проза Вячаслава Адамчыка) // Полымя. 2005. № 4.
    АДАПТАВАНАЕ ВЫДАННЕ, скарочанае або спрошчанае выданне літаратурнага твора або навук. працы для непадрыхтаванага чытача. Адаптуюцца творы для пачатковага чытання, кнігі для дзяцей, падручнікі (напр., для вывучэння мовы іншаземцамі або замежнай мовы мясц. жыхарамі) і інш. У 1929 выйшаў у свет скарочаны пераклад на бел. мову кн. У.Арсеньева «У нетрах Усурыйскага краю» (пер. М.Гарэцкага). У 1956 Дзярж. выдва БССР выпусціла ў перакладзе М.Машары карэлафінскі эпас «Калевала», пераказаны А.Любарскай для дзяцей сярэдняга
    С.Адашкевіч. Помнік Ф.Скарыне ў Мінску. 1990.
    школьнага ўзросту. У 1990я гг. мінскае выдва «МЕТ» выпускала А.в. для дзяцей у серыях «Мая першая бібліятэка» і «Кніжкарасфарбоўка».
    А.А.Суша.
    АДАПТАЦЫЯ (ад лац. adaptare прыстасаваць), прыстасаванне індывіда або групы, сацыяльнаэканам. сістэмы і яе адмысловых суб’ектаў да зменлівых умоў вонкавага асяроддзя, жыцця, працы. Эвалюцыя адаптыўных рэакцый з’яўляецца адной з базавых характарыстык развіцця форм жыцця. На архаічных этапах гіст. развіцця асн. фактарам А. з’яўляецца комплекс прыродных умоў існавання. На этапе раннекласавых цывілізацый узрастае значэнне А. да гіст. умоў (абмен прадуктамі, ідэямі і барацьба за тэрыторыі, рэсурсы, паліт. і рэліг. дамінаванне). На індустрыяльнай і постіндустрыяльнай стадыях прыярытэтнай становіцца А. да патрабаванняў устойлівага ўзнаўлення эканомікі і яе рэсурснага забеспячэння, да асаблівасцей штучнага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. А. індывіда, як правіла, пачынаецца з акультурацыі, засваення новых стэрэатыпаў успрымання і паводзін і можа прывесці да асіміляцыі, страты
    б. культ. каштоўнасцей, узораў, норм. Эмігранты праходзяць сац. А., якая патрабуе адпаведнага новай сітуацыі змянення асобных светапоглядных культ. установак і каштоўнасцей, характару і стылю жыцця, асваення новых сац. роляў. У гэтым выпадку А. становіцца рэсацыялізацыяй (паўторнай сацыялізацыяй). Важны момант А. заключаецца ва ўзгадненні сваіх патрэб і дамаганняў з рэальнымі магчымасцямі акружэння. Пераезд з вёскі ў горад, у інш. краіну дапускае, што прыйдзецца адмаўляцца ад уладкаванага месцапражывання, звыклай работы, трывалых сац. сувязей і адносін. А. становіцца працэсам сац. абмену. Сістэмы з больш высокай мерай А. больш надзейныя, ступень іх выжывальнасці адпаведна вышэйшая. Пытанні А. актуальныя для гіст. і сучаснага развіцця бел. грамадства.
    Літ.: Маркарян Э.С. Теорнякультуры н современная наука. М., 1983; Ка лайков Н.Д. Цнвнлнзацня н адаптацня.М., 1984; Арутюнов С.А. Народы н культуры: развнтне н взанмодействне. М., 1989; Флнер А.Я. Культурогенез. М., 1995. В.Р.Языковіч.
    АДАСОБЛЕНЫЯ ЧЛЁНЫ СКАЗА, даданыя члены сказа, якія выдзяляюцца сэнсава і інтанацыйна з мэтай узмацніць іх значэнне і надаць некаторую самастойнасць. Важнейшай умовай адасаблення з’яўляецца інтанацыя. Яна дазваляе выдзеліць пэўны член сказа ў вуснай мове і падкрэсліць яго ўдакладняльны характар. Акрамя таго, на адасабленне членаў уплываюць іх парадак у сказе, ступень развітасці і сэнсавая нагрузка. У сказе могуць адасабляцца толькі залежныя кампаненты. У іх пазіцыі ўжываюцца азначэнні (атрыбутыўныя адносіны); «У лесе, змярцвелым і суровым, было зацішна і нават цёмна» (І.Шамякін); прыдаткі (апазітыўныя адносіны); «Ён мігцеў, дрыжаў, вясёлы агеньчык» (І.Мележ); дапаўненні (камплектыўныя адносіны); «У хаце, акрамя дзеда, нікога не было» (З.Бядуля); акалічнасці (сітуа
    50
    АДВЕНТЫСТЫ
    цыйныя адносіны): «Таня, не змаўкаючы, усё расказвала Міфодзю пра маці» (І.Пташнікаў). На пісьме А.ч.с. выдзяляюцца коскамі, радзей — працяжнікамі. Т.Ф.Рослік. АДАШКЁВІЧ Сяргей Аляксандравіч (9.9.1918, в. Перацяткі Дзяржынскага рна — 25.8.2007), беларускі скульптар. Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме (1935—37), Горкаўскім маст. вучылішчы (1939—41). Працы ў галіне станковай і манумент. скульптуры. Для яго работ характэрны кампазіцыйная закончанасць, дакладнасць трактоўкі і мяккасць святлоценявой мадэліроўкі формы: «1941 год» (1958), «Геолаг» (1963), партрэты «Рыма Шаршнёва» (1964), «А.Гаравец» (1974), «Ленінгімназіст», «Мікалай СудзілоўскіРусель» (абодва 1981) і інш. Аўтар помнікаў ахвярам фашызму ў в. Дражна (1964), воінам і партызанам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну, у в. Церабуты (1968; абодва ў Старадарожскім рне), Ф.Скарыне ва ўнутраным дворыку БДУ у Мінску (1990). Удзельнічаў у дэкар. афармленні будынкаў сувораўскага вучылішча, Гал. паштамта, Нац. маст. музея Рэспублікі Беларусь, дамоў на Прывакзальнай пл. ў Мінску.
    АДБІТАК, атрыманыя з друкарскай формы тэкст, графічная інфармацыя на паперы, кардоне і інш. матэрыяле; закончаны твор маст. графікі. Адрозніваюць А. пробныя (для кантролю якасці ці ацэнкі зробленых паправак і дапаўненняў) і тыражныя (прадукцыя, якая атрымліваецца з друкарскага станка).
    АДВАЖНЫ Вінцук (сапр. Германовіч Язэп Станіслававіч; 4.3.1890, в. Гальшаны Ашмянскага рна — 26.12.1978), беларускі пісьменнік, рэлігійны дзеяч. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1913). Працаваў ксяндзом на Беласточчыне, у Друі. У 1924 уступіў у ордэн марыянаў. У выніку ганенняў польск. улад у 1932 выехаў у Харбін (Кітай), дзе выконваў абавязкі дырэктара гімназіі, у 1936 вярнуўся ў Вільню,