• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АДЛІЎ, казырок, вузкі на ўсю шырыню хаты застрэшак, які навісае над тарцовай сцяной, засцерагаючы яе ад атмасферных ападкаў.
    АДЛІЎКА, 1) працэс узнаўлення скульптурнага арыгінала ці яго гіпсавай копіі шляхам запаўнення папярэдне знятых з гэтай мадэлі спец.
    56
    АДМІНІСТРАЦЫЙНАТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫ
    форм вадкім рэчывам, якое з часам цвярдзее (гіпс, цэмент, расплаўлены метал — бронза, чыгун, цынк і інш.). Выконваецца звычайна спецыялістамліцейшчыкам пад наглядам аўтара скульпт. арыгінала. 2) Дакладнае ўзнаўленне арыгінала скульптуры, атрыманае метадамі ліцця.
    АДМЁТНАСЦЬ КУЛЬТУРНАЯ, сукупнасць рыс, якія адрозніваюць адну культуру ад другой і забяспечваюць разнастайнасць і мнагамернасць сусв. культ. працэсу. Праяўляецца ў формах арганізацыі матэрыяльнага асяроддзя, традыц. занятках людзей, характары духоўнай культуры розных народаў. Аснову культ. адрозненняў складаюць адметнасці сістэмы каштоўнасцей, эталонаў дзеянняў мадэлей паводзін і г.д. А.к. дазваляе дыферэнцыраваць асобныя культуры, вызначае своеасаблівы, спецыфічны шлях кожнай з іх. Разуменне прадстаўнікамі этнасу адметнасці ўласнай культуры спрыяе фарміраванню нац. самасвядомасці (канцэпцый «мы— яны», «свае—чужыя», мяжы культурнай). У сучасных умовах інтэнсіўнага міжкульт. ўзаемадзеяння і нарастаючай глабалізацыі існуе пагроза паступовага змяншэння А.к., яе нівеліравання амаль да поўнага знікнення. Тэндэнцыя прыпадабнення, звядзення розных культур да адной ідзе побач з імкненнем да захавання і пашырэння разнастайнасці культур. Прымяненне розных сродкаў (у т.л. ўнутрана і знешнепаліт.) спрыяе захаванню А.к. нават ва ўмовах глабалізацыі і інтэнсіўнага ўзаемадзеяння культур. Разуменне А.к. розных народаў, прызнанне непаўторнасці і незаменнасці сваёй і інш. культур (незалежна ад узроўню іх развіцця) з’яўляецца неабходнай умовай прадуктыўных міжнар. адносін, дазваляе весці раўнапраўны дыялог прадстаўнікам розных культур. Міжнар. і транснац. кампаніі заўжды ўлічваюць спецыфіку культ. жыцця кожнага канкрэтнага рэгіёна (рэліг. прыярытэты і абмежаванні, агульны адукац. ўзровень насельніцтва, сістэма каштоў
    насцей, нормы паводзін і інш.), што дазваляе ім атрымліваць большыя прыбыткі, не дапускаць або хутка вырашаць міжэтнічныя канфлікты. Правільнае пазіцыяніраванне А.к. дазваляе больш эфектыўна выкарыстоўвацьтурыстычны патэнцыял краіны ці рэгіёна, больш паспяхова прадаваць прадукт ці паслугу, які мае рысы А.к. (напр., японскія анімэ і сушы, франц. кухня і мода і г.д.). А.к. Беларусі вызначаецца яе шматканфесійным і шматнац. характарам, складаным гіст. развіццём ва ўмовах узаемадзеяння традыцый Захаду і Усходу, здольнасцю да паразумення і дыялогу з інш. культурамі, пэўным традыцыяналізмам і інш.
    Літ.'. Арутюнов С.А. Народы н культуры. Развнтне н взанмодействне. М., 1989; Тншков В.А. Едмнство н многообразне культур // Народы н релнгнн мнра: энцмкл. М., 1999.
    А.А.Суша.
    АДМІНІСТРАЦЫЙНАТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫ ПАДЗЁЛ, падзел тэрыторыі дзяржавы на часткі — адм,тэр. адзінкі (губерні, акругі, землі, правінцыі, штаты, вобласці, раёны, дэпартаменты і інш.), на аснове якіх ствараюцца і дзейнічаюць органы дзярж. улады, кіравання і самакіравання. Асн. мэта А.т.п. — стварыць аптымальныя ўмовы для эфектыўнай арганізацыі і дзеяння ўсяго дзярж. механізму. Ажыццяўляецца з улікам прыроднагіст., эканам. і геагр. умоў, нац. асаблівасцей, сацыякульт., паліт. і інш. фактараў.
    У 9 ст. на тэр. Беларусі існавалі племянныя саюзы крывічоў (палачан), дрыгавічоў і радзімічаў. У 10— 11 ст. склаліся Полацкая і Тураўская землі, якія захоўвалі пэўную самастойнасць пад уладай кіеўскіх князёў. Да сярэдзіны 12 ст. яны адасобіліся ў паўсамаст. дзярж. ўтварэнні — княствы. 3 Полацкай зямлі вылучыліся Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагожскае, Менскае і, магчыма, інш. ўдзельныя княствы; з Тураўскай — Пінскае і, верагодна, Клецкае і Слуцкае. Усх. частка Беларусі з Мсцісла
    вам уваходзіла ў Смаленскае княства, паўд.зах. з Брэстам (Берасцем) і Кобрынам — у ГаліцкаВалынскае, паўд.ўсх. з Гомелем і Рэчыцай — у Чарнігаўскае. У Панямонні існавалі Ваўкавыскае, Гарадзенскае, Новагародскае і Слонімскае княствы, якія разам з племяннымі княствамі Літвы ў сярэдзіне 13 ст. ўтварылі ядро ВКЛ. Да сярэдзіны 14 ст. ў ВКЛ увайшла ўся сучасная тэр. Беларусі, што ў яго складзе падзялялася на судоваадм. акругі (землі, княствы, намесніцтвы), межы якіх гістарычна склаліся ў мінулым. Полацкая і Віцебская землі з пач. 16 ст. называліся ваяводствамі. Каля 20 бел. княстваў і намесніцтваў (паветаў) уваходзілі ў Віленскае і Трокскае ваяв., утвораныя ў 1413; Мазырскі павет да 1569 — у Кіеўскае ваяв. У выніку адм. рэформы 1565—66 тэр. ВКЛ была падзелена на 30 паветаў, з якіх 16 цалкам ці часткова знаходзіліся на сучаснай тэр. Беларусі і ўваходзілі ў Берасцейскае, Віленскае, Віцебскае, Менскае, Мсціслаўскае, Новагародскае, Полацкае і Трокскае ваяв.
    Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) на далучаных да Рас. імперыі бел. землях утвораны Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы (у 1796 аб’яднаны ў Беларускую губ.), пасля 2га падзелу (1793) — Мінская губ., пасля 3га падзелу (1795) — Слонімская і Віленская губ. (у 1797 аб’яднаны ў Літоўскую губ.). У 1802—1917 на тэр. сучаснай Беларусі, часткова выходзячы за яе межы, існавалі 5 губерняў: Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская. Акрамя таго, у склад Ковенскай губ. ўваходзіла частка сучаснага Браслаўскага рна з Браславам і Відзамі, Сувалкаўскай губ. — частка Гродзенскага рна з Сапоцкінам, Валынскай — частка Драгічынскага рна. Губерні падзяляліся на паветы, колькасць якіх мянялася; з 1861 паветы падзяляліся на воласці. У 1917 не занятыя герм. войскамі бел. губерні і паветы аб’яднаны ў Заходнюю вобл. з цэнтрам у Мінску. У сак. 1918 у сувязі з прасоўван
    57
    АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ
    нем герм. войск да яе далучана Смаленская губ., цэнтр перанесены ў Смаленск.
    25.3.1918 абвешчана Бел. Нар. Рэспубліка (БНР), у склад якой меркавалася ўвесці б. Гродзенскую, Магілёўскую, Мінскую губ. і паветы Віленскай, Віцебскай, Смаленскай, Чарнігаўскай губ., населеныя пераважна беларусамі. Фактычна Рада БНР дзейнічала толькі на тэр. Беларусі, занятай герм. войскамі, за выключэннем паўд. часткі, часова ўключанай у склад Украіны.
    1.1.1919 у Смаленску абвешчана Бел. Сав. Сацыяліст. Рэспубліка (БССР) у межах, якія амаль супадалі з пракламаванымі межамі БНР. Аднак ва ўмовах польск. наступлення ў лютым 1919 Віцебская, Магілёўская і Смаленская губ. былі ўключаны ў склад РСФСР (пры гэтым Магілёўская губ. пераўтворана ў Гомельскую), не занятая палякамі астатняя частка БССР — у склад ЛітоўскаБел. ССР, якая пасля ўступлення польск. войск у Мінск у жн. 1919 фактычна спыніла існаванне. У выніку контрнаступлення Чырвонай Арміі 31.7.1920 БССР была адноўлена пад назвай Сацыяліст. Сав. Рэспубліка Беларусь (але без усх. часткі, якая засталася ў складзе РСФСР). Паводле Рыжскага мірнага дагавору 1921 да Польшчы адышла зах. частка Беларусі (гл. Заходняя Беларусь), якая ў складзе гэтай краіны падзялялася на Беластоцкае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяв. з 26 паветамі, што падзяляліся на гміны. У складзе БССР засталіся толькі Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі і Слуцкі паветы б. Мінскай губ. У такіх межах 30.12.1922 БССР увайшла ў склад СССР. 3.3.1924 да БССР далучаны часткі Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губ. з гарадамі Віцебск, Полацк, Орша, Магілёў, Мсціслаў і інш. (1е ўзбуйненне). 17.7.1924 у БССР уведзены новы А.т.п. на 10 акруг, 100 раёнаў (20.8.1924 раёны падзелены на 1202 сельсаветы). 8.12.1926 (2е ўзбуйненне) да БССР далучаны
    Рэчыцкая і Гомельская акругі (б. паветы) з 18 раёнамі, пасля ўзгадненняў у 1927 усх. граніца набыла сучасны выгляд. Запланаванае на пач. 1930х гг. 3е ўзбуйненне не адбылося. Да 26.7.1930 акругі ў БССР скасаваны, захаваўся падзел на 90 раёнаў. 21.6.1935 утвораны 4 акругі на мяжы з Польшчай (Лепельская, Мазырская, Полацкая і Слуцкая). 15.1.1938 утвораны 5 абласцей: Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская, Палеская. 20.2.1938 скасаваны акругі, зацверджаны межы абласцей і склад іх раёнаў. У вер. 1939 да БССР далучана Зах. Беларусь, на яе б. тэр. 4.12.1939 утвораны яшчэ 5 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская (15.1.1940 на іх тэр. замест паветаў створаны 101 раён); Віленскі край у кастр. 1939 перададзены Літве. Ёйжаўліст. 1940 перададзена частка тэр. 3 раёнаў.
    У час ням.фаш. акупацыі 1941— 44 зах. частка Беларусі (акруга Беласток) далучана да Усх. Прусіі, паўд. раёны — да рэйхскамісарыята «Украіна», невял. паўн.зах. частка — да ген. акругі «Літва»; усх. частка рэспублікі ўваходзіла ў зону армейскага тылу. Астатнія тэр. Беларусі (каля '^) утварылі генеральную акругу «Беларусь» у складзе рэйхскамісарыята «Остланд».
    Пасля вызвалення Беларусі 20.9.1944 скасавана Беластоцкая вобл., утвораны Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобл., Вілейская вобл. перайменавана ў Маладзечанскую; адначасова 17 раёнаў б. Беластоцкай вобл. і г. Беласток, а таксама 16.8.1945 тэр. 3 раёнаў Брэсцкай вобл. перададзены Польшчы. 8.1.1954 скасаваны Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая вобл., 20.1.1960 — Маладзечанская вобл. На працягу 1956—62 праводзілася ўзбуйненне раёнаў, у выніку чаго іх колькасць скарацілася да 77. У 1965 адноўлены 23 раёны, у 1966 — яшчэ 17, пасля чагоўрэспубліцы налічвалася 117 раёнаў. 28.12.1989 адноўлены Дрыбінскі рн. На 1.1.2008 у Рэспубліцы Беларусь 6 абласцей (Брэсцкая, Віцебская,
    Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская) і сталічны г. Мінск, 118 сельскіх і 24 гар. раёны, 112 гарадоў абл. і раённага падпарадкавання, 94 пасёлкі гар. тыпу, 1361 сельскі Савет. А.т.п. краіны замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
    Літ.: Круталевнч В.А. Адмнннстратнвнотеррнтормальное устройство БССР. Мннск, 1966; Адмнннстратнвнотерряторнальное устройство БССР: справ. Т. 1—2. Мннск, 1985—87; Казлоў Л., Цітоў А. Беларусь на сямі рубяжах. Мінск, 1993. В.Л.Насевіч. АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ БУДЫНКІ, аб’екты архітэктуры, прызначаныя для размяшчэння дзярж. устаноў і органаў грамадскага самакіравання. Па характары дзейнасці і кантынгенце абслугоўвання адрозніваюць А.б. рэсп., абл., пасялковага і сельскага значэння. Размяшчаюцца на гал. плошчах і магістральных вуліцах нас. пунктаў, многія з’яўляюцца цэнтрамі архіт. ансамбляў. Адным з найб. стараж. тыпаў А.б. у Беларусі з’яўляюцца ратушы для размяшчэння магістратаў (Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск, Нясвіж, Слонім, Чачэрск, Шклоў, г.п. Шарашова Пружанскага рна). У 19 ст. былі створаны будынкі для размяшчэння губернскіх і земскіх праўленняў (Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск). Пачатак інтэнсіўнага будаўніцтва А.б. адносіцца да 1920— 30х гг.: Дом урада Рэспублікі Беларусь, Дом Саветаў у Магілёве (архіт. І.Лангбард), будынак ЦК КПБ (цяпер Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) у Мінску і інш. У гэты час сфарміравалася ячэйкавая структура планіроўкі з размяшчэннем рабочых пакояў па адным ці абодвух баках калідора. Буйныя зальныя памяшканні (напр., зала пасяджэнняў Вярхоўнага Савета ў Доме ўрада, цяпер Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь) размяшчаліся асобнымі аб’ёмамі ці ў дваровай прасторы. У 1940—50я гг. аднаўляліся разбураныя ў Вял. Айч. вайну і ўзводзіліся новыя А.6.: у Мінску — будынак па вул. Савецкая на ўчаст