Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Да арт. Адраджэнне. Надмагілле. Нясвіжскі касцё'л Божага Цела. Пасля 15S8.
63
АДРАДЖЭННЕ
Да арт. Адраджэнне. Маці Божая з дзіцем. Нясвіжскі касцёл Божага Цела.
Канец 16ст.
лены характэрныя для Рэнесансу эстэтычныя прынцыпы і маст. тэндэнцыі: насычэнне музыкі гуманіст. зместам, акцэнтуацыя свецкай тэматыкі, узмацненне цікавасці да антычных матываў і вобразаў. Рысы еўрап. стылю праяўляліся і ў сродках муз. выразнасці: шырокім выкарыстанні тэхнік шматгалосся, імітацыйных прыёмаў, блізкіх да нідэрландскай і італьян. творчых школ. У муз. жыцці Беларусі павысіўся свецкі кампанент, але асн. цэнтрам фарміравання муз. прафесіяналізму паранейшаму заставаўся храм. Асаблівая тагачасная поліканфесійная сітуацыя вызначыла спецыфіку аблічча сакральных форм муз. мастацтва: разам з праваслаўнай традыцыяй харавога спеву (захавалася ў помніках пеўчага мастацтва — ірмалоях) укараняліся каталіцкая, пратэстанцкая і уніяцкая (з канца 16 ст.), а таксама іудзейская і мусульманская канфесійныя плыні. Пры праваслаўных храмах і брацтвах ствараліся харавыя калектывы (Магілёў, Слуцк, Орша, Нясвіж, Супрасль). Пры каталіцкіх касцёлах, уніяцкіх цэрквах і манастырах побач
з харамі развівалася арганнае выканальніцтва, муз. адукацыя. У пратэстанцкіх цэрквах друкаваліся першыя нотныя выданні — канцыяналы (Брэст, 1558; Нясвіж, 1563). Муз. культура Беларусі ў эпоху А. развівалася як культура еўрап. тыпу, дапаўнялася разнастайнасцю і багаццем муз.поліканфесійнай палітры.
Літ.: Конон В.М. От Ренессанса к класснцйзму: (становленйе эстет. мыслй Белоруссйй в XVI—XVIII вв.). Мйнск, 1978; Я г о ж. Беларуская мастацкая культура эпохі сярэдневякоўя і Рэнесансу. Мінск, 2006; Л о с е в А.Ф. Эстетяка Возрождення. М., 1978; Подокшнн С.А. Проблема восточноевропейского Ренессанса й гуманязма // йван Федоров н восточнославянское кннгопечатанме. Мйнск, 1984; Яго ж. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мінск, 1990; Яго ж. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. Мінск, 2003; Скарына і яго эпоха. Мінск, 1990; Пэмятнйкй фйлософской мыслй Белорусснн первой половнны XVI11 в. Мйнск, 1991; Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння. Мінск, 1994; Шматаў В.Ф. Мастацтва беларускіх
Да арт. Адраджэнне. Алтартрыпціх «Святая Кацярына. Маці Божая. Святая Даратэя» з капліцы ў е. Мохавічы Лідскага рна. Пач. 17 cm.
старадрукаў. Мінск, 2000; Ч а н т у р й я В.А. Мсторня архйтектуры Белоруссйй. 3 йзд. Мйнск, 1985; Чантурйя Ю.В. Градостройтельное наследйе Беларусй второй половйны XVI — первой половйны XIX в.: средневековое наследне, Ренессанс, барокко, клэссйцйзм. Мйнск, 2005; Музыка Беларусі эпох сярэдневякоўяі Рэнесанса. Мінск, 2005; Л a зука Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва.Т. 1. Мінск, 2007;Дадзіёмава В.У. Музычная культура Беларусі X—XIX стст. // Беларусы. Мінск, 2008. Т. 2. Музыка.
В.Р.Языковіч (агульная частка), У.М.Конан (літаратура), С.А.Сергачоў (архітэктура), Б.А.Лазука (мастацтва), В.У.Дадзіёмава (музыка).
«АДРАДЖЭННЕ», беларускае кааператыўнавыдавецкае таварыства. Існавала ў Мінску з крас. да канца 1922. Засн. па ініцыятыве Акадэмічнага цэнтра Нар. камісарыята асветы БССР з мэтай выдання твораў маст. лры і падручнікаў для бел. школ. Выпусціла 13 кніг мастацкай, пед., с.г., навук. і муз. лры, у т.л. першыя паслярэв. збкі Я.Купалы «Спадчына», Я.Коласа «Водгулле», З.Бядулі «Пад родным небам», паэ
64
АДСТАВАННЕ
му М.Чарота «Босыя на вогнішчы»; перавыдала «Дудку беларускую» і «Смык беларускі» Ф.Багушэвіча (у адной кнізе). Тва выпусціла таксама «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні перыяд» М.Янчука, падручнікі «Практычная граматыка» Я.Лёсіка, «Роднае слова» С.Некрашэвіча, зборнік арыфметычных задач і методыку арыфметыкі Т.Лукашэвіча і С.Валасковіча, альманах «Адраджэнне», «Зборнік песень з нотамі» бел. кампазітара М.Равенскага, брашуры на вясковыя і с.г. тэмы. Мела кнігарню ў Мінску, на камісійных асновах вяло продаж бел. кніг у Маскве, Гомелі і павятовых гарадах Беларусі. Рэарганізавана ў выдва «Савецкая Беларусь».
А.С.Ліс.
«АДРАДЖЭННЕ»,літаратурнанавуковы веснік Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Павінен быў выходзіць штоквартальна, але выдадзена толькі 1 кніга ў 1922. У ёй упершыню апублікаваны раздзелы «Каля зямлянкі», «Дзядзькакухар», «Новы ляснічы», «Падгляд пчол» з паэмы «Новая зямля» і першыя 17 раздзелаў аповесці «У палескай глушы» Я.Коласа, празаічныя творы К.Каганца («Бутрымава прыгода», «Страшнае заклінанне», «3 нашага жыцця», «На сплаў», «На сплаве», «Тры алешыны», «Забойства ў пушчы»), паэма «Крылан» М.Грамыкі, пераклад бел. легенды «Ваўкалак» са зб. «Шляхціц Завальня» Я.Баршчэўскага і інш. творы. Надрукаваны таксама артыкулы М.Піятуховіча пра творчасць Я.Коласа, С.Некрашэвіча аб правапісе дзеяслоўныхформ, Е.Раманава «Шануйце старасветчыну», запісы нар. вясельных песень, зробленыя ў 1912 у в. Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі рн) і інш. Шырока пададзена хроніка навук. і культ. жыцця, у прыватнасці пра ўрачыстае ўшанаванне Я.Купалы(19.3.1922)іЯ.Коласа(30.4. 1922) у БДУ. Змешчаны рэцэнзіі на кнігі «Спадчына» Я.Купалы, «Водгулле» Я.Коласа, «Гісторыя беларус
кай літаратуры» М.Гарэцкага і інш. выданні. І.Д.Казека.
АДРЫЖЫН, вёска ў Іванаўскім рне, на воз. Пясчанае. За 28 км на Пд ад г. Іванава і чыг. ст. ЯнаўПалескі на лініі Брэст—Лунінец, 104 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з г. Іванава. Цэнтр Адрыжынскага с/с. 302 гаспадаркі, 750 ж. (2009).
Вядомы з 1557 як вёска ў Пінскім павеце Трокскага ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі. 3 1801 у Кобрынскім павеце Гродзенскай губ. У 1885 сяло, цэнтр воласці, 33 двары, 353 ж., царква, школа, піцейны дом, 2 крамы, вінакурня. У 1921—39 у складзе Польшчы, вёска, цэнтр гміны Драгічынскага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Іванаўскім рне Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайнузчэрв. 1941 даліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У маі 1943 гітлераўцы спалілі 113 двароў знішчылі 78 ж. Пасля вайны вёска адноўлена. У 25.12.1962—6.1.1965 у Драгічынскім рне.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны; Міхайлаўская царква (1990я гг.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
Каля А. стаянка канца палеаліту—пачатку мезаліту (11—6е тыс. да н.э.).
АДРЫЖЫНСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ АНСАМБЛЬ «ДЗІВА». Створаны ў 1991 у в. Адрыжын Іванаўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік В.А.Брыль, кіраўнікі Л.І.Брыль (з 1996), І.В.Самахавец (з 2006). Ансамбль налічвае 12 чал. У складзе акампаніруючай групы: гармонік, гітара, бубен, баян, дудка, басгітара, шумавыя інструменты. Асн. мэты дзейнасці — прапа
ганда нар.песеннага мастацтва, яго зберажэнне і захаванне, збор, апрацоўка і выкананне муз. фальклору. У рэпертуары песні: нар. бел. («Ой, у дуброве», «Каля пэчкі, каля броду»), укр. («Чорны очка», «Ой, пойду я до роду гуляты», «Гуляе казак высілля»), мясц. жартоўныя («Було ў мэня ў яшчыку сало»), палескія («Ой, хотя бы господі дай повычоріло», «Ой, п’е чумак»), а таксама бел. і рус. кампазітараў. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Брэст, 1997—98), рэсп. сямейнай творчасці (г. Слонім, 1997), нац. культур (г. Гродна, 2002) і ў межах яго абл. нац. культур (2001) і «Суквецце культур» (2004, абодва г. Брэст), рэгіянальнага фальклору абл. «Галасы Палесся» (г. Іванава, 1995), абл. святаконкурсу «Дажынкі» (г. Іванава, 2002) і інш. Т.М.Бабіч.
АДРЫНА, пуня, 1) гаспадарчая пабудова для захоўвання сена, саломы, с.г. інвентару. У некаторых фальварках у А. малацілі збожжа. Памерамі, знешнімі формамі і канструкцыйнымі асаблівасцямі падобная да хлявоў. Паводле функцыянальнага прызначэння займала сярэдняе месца паміж гумном і хлявом. Ставілі А. на прыгуменні або ў агульным комплексе гасп. пабудоў. Падлогу ў А. часам рабілі з плашчакоў. Назва «А.» зафіксавана на Гродзеншчыне і ў цэнтр. частцы Беларусі. На Магілёўшчыне А. называлі сянніцай, у некаторых раёнах Брэстчыны — сельніцай. 2) Да 17 ст. спальня ў жылым памяшканні або халодны будынак, дзе жылі летам.
АДСТАВАННЕ КУЛЬТУРНАЕ, 1) асноўная ідэя канцэпцыі сацыяльных змен, у адпаведнасці з якой змены ў сферы матэрыяльнай культуры адбываюцца хутчэй, чым у нематэрыяльнай («адаптыўнай»). Распрацавана ў 1922 амер. сацыёлагам У.Ф.Огбарнам, які вызначыў гал. прычыны А.к. У адпаведнасці з гэтай канцэпцыяй адаптыўная культура характарызуецца меншай колькасцю вынаходніцтваў
65
АДУКАЦЫЯ
(пазбаўлена імкнення да творчасці, толькі рэагуе на навацыі ў тэхн. сферы і адаптуецца да іх); наяўнасцю ўнутранага супраціўлення змяненням, насцярожанасцю да навацый, успрыняццем папярэдніх дасягненняў як каштоўнасцей (у адрозненне ад тэхнал. развіцця, якое адмаўляе папярэднія дасягненні як менш эфектыўныя і арыентуецца на пастаяннае развіццё); апасродкаванасцю кантактаў з матэрыяльнай культурай і інш. У той жа час матэрыяльная культура (гал. чынам, тэхніка) валодае ўнутраным эвалюцыйным патэнцыялам і развіваецца хутчэй. Працэс тэхн. развіцця, паводле У.Ф.Огбарна, праходзіць 4 этапы: вынаходніцтва (стварэнне новых тэхнал. форм), накапленне (развіццё тэхналогіі), распаўсюджванне (пашырэнне ідэі на інш. сац. групы і сферы дзейнасці з магчымым узнікненнем новых вынаходніцтваў) і адаптацыя (запозненая рэакцыя нематэрыяльнай культуры на вынаходніцтва). Канцэпцыя А.к. дала падставы пазней трактаваць у межах філасофіі тэхнікі ўвесь працэс развіцця культуры ў кантэксце рэакцыі на развіццё тэхнікі. У адпаведнасці з тэорыяй А.к. вынікам парушэння сінхроннасці ў развіцці матэрыяльнай і адаптыўнай культур з’яўляюцца сац. дэзарганізацыя, канфлікты ў грамадстве, разбурэнне прыроднага асяроддзя (як няздольнасць грамадскай свядомасці своечасова адрэагаваць на змены тэхнікі) і г.д. У некаторай ступені тэорыя А.к. стала рэакцыяй на ідэі эканам. дэтэрмінізму, у адпаведнасці з якім паліт., сац. і ўласна культ. змены адбываюцца ў грамадстве ў непасрэднай залежнасці ад эканам. развіцця. Нягледзячы на тое, што канцэпцыя У.Ф.Огбарна на пач. 21 ст. страціла сваю актуальнасць, яна, аднак, аказала істотны ўплыў на развіццё гуманітарнай навукі ў 20 ст.