• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Гістарычна А. нас. месцаў звязана з садовапаркавым мастацтвам. У бел. гарадах на ўсіх этапах іх існавання ствараліся прыватныя і грамадскія сады і паркі. У 17—18 ст. у вял. гарадах пачалі пракладваць бульвары. У сучасным горадабудаўніцтве А. з’яўляецца састаўной часткай агульнага комплексу мерапрыемстваў па планаванні, забудове і добраўпарадкаванні нас. пунктаў. Яно праводзіцца згодна з навукова абгрунтаванымі прынцыпамі, якія забяспечваюць чаргаванне забудаваных і азеляняльных тэр. пры іх аптымальных суадносінах; таксама фарміруюцца буйныя, узаемазвязаныя паміж сабою унутрыгар. і прыгар. азеляняльных тэр., што пашырае зону іх аптымізуючага ўплыву і павялічвае экалагічную ўстойлівасць да антрапагенных нагрузак; забяспечваецца захаванасць існуючых зялёных насаджэнняў; ствараюцца зручныя, пераважна пешаходныя камунікацыі паміж азеляняльнымі тэр. і жылымі раёнамі. Прасторавая будова сістэмы азеляняльных тэр. залежыць ад горадабуд. і прыродналандшафтных умоў. У гарадах, размешчаных на берагах ракі, возера ці вадасховішча, вядзецца стварэнне водназялёных сістэм.
    Забяспечанасць азелянальмі тэр. з’яўляецца адным з асн. паказальнікаў, якія характарызуюць экалагіч
    Да арт. Азеляненне. Парк уздоўж вуліцы Славінскага ў Мінску.
    ныя якасці гар. асяроддзя. Прыведзеныя ў горадабуд. нормах Рэспублікі Беларусь паказчыкі неаднолькавыя для гарадоў рознай велічыні. Адносная доля А. рознага прызначэння ў межах забудаваных тэр. нас. пунктаў павінна быць не менш 40%, а ў межах жылой ці змешанай забудовы — не менш 25% (у т.л. агульная плошча азеляняльных тэр. мікрараёнаў і кварталаў). Пл. паркаў агульнага выкарыстання, якая прыходзіцца на 1 ж., павінна складаць 15—21 м2 у гарадах з нас. больш за 250 тыс. ж., 14—18 м2 — з нас. 100—250 тыс., 8— 15 м! — у rap. пасяленнях з меншай колькасцю жыхароў. Пл. загар. азеляняльных месцаў адпачынку павінна складаць ад 200 да 250 м2 на 1 ж. для гарадоў з нас. больш за 250 тыс. ж., 150 м2 — 100—250 тыс., 70—100 м2— для гарадоў меншай велічыні.
    Літ.: Потаев Г.А. Рекреацмонные ландшафты: охрана н формнрованне. Мннск, 1996; Сычева А.В. Ландшафтная архнтектура. Мннск, 2002; Стронтельные нормы Республнкн Беларусь СНБ 3.01.04—02. Градостронтельство. Планнровка н застройка населенных пунктов. Мянск, 2003. Г.А.Патаеў. АЗЁМША Іван Паўлавіч (1851, в. Лучыцы Петрыкаўскага рна — 1916), беларускі народны казачнік. Ад яго А.Сержпутоўскі запісаў 32 творы (зб.
    73
    АЗЕРБАЙДЖАНЦЫ
    «Казкі і апавяданні беларусаўпалешукоў», 1911). Сярод іх: легенды пра паходжанне бусла, пра святых Ілью і Пятра, казкі «Чорті Баба», «Чалавечае вока», «Жаласлівая пані», апавяданні на фантаст. і касмаганічныя сюжэты і інш. А. яркай гутарковай мовай расказваў сатыр. быт. казкі, у якіх маляваў каларытныя вобразы зайздроснага папа, прагнага багацея і спрытнага мужыка («Мужык, пан і ксёндз», «Завідны поп», «Завісны багатыр», «Вада памагла», «Хаўрус» і інш.).
    АЗЕРБАЙДЖАНЦЫ (саманазва азербайджанлылар, а з е р ы л е р), нацыя, асноўнае насельніцтва Азербайджана (5,8 млн. чал.). Агульная колькасць А. у свеце — больш за 17,2 млн. чал. (1995). Жывуць у Іране (10,43 млн.), Расіі (336 тыс.), Грузіі (307 тыс.), Казахстане (90 тыс.) і інш. Гавораць на азербайджанскай мове. Вернікі пераважна мусульманешыіты. Першыя А. з’явіліся ў Беларусі, відаць, пасля далучэння бел. зямель б. Рэчы Паспалітай да Рас. імперыі як вайскоўцы і інш. Да 1917 іх колькасць у Беларусі была нязначнай. У Вял. Айч. вайну пры вызваленні Беларусі ў 1944 вызначыліся А. Героі Сав. Саюза генералмаёр танкавых войск А.А.Асланаў і Н.Р. аглы Рафіеў, у гонар якога ў Мінску названа адна з вуліц. 3 2005 МНС Рэспублікі Беларусьузначальвае Э.Р.Барыеў. У 1959 на тэр. Беларусі пражывала 1402, у 1999  6362 А. У 1991 у Мінску засн. тва «Габустан», пазней зарэгістраваны «Кангрэс азербайджанскіх абшчын». Бел. А. апрача бел. свят і памятных дзён адзначаюць нацыянальныя: 28 мая — Дзень рэспублікі, 31 снеж. — Сусв. дзень салідарнасці А., 20 студз. — Дзень трагедыі. Самым любімым святам з’яўляецца Наўрузбайрам, які адзначаецца ў дні вясенняга раўнадзенства (21 —22 сак.) і сімвалізуе надыход вясны і аднаўленне прыроды.
    Культура А., якія пражываюць у Беларусі, развіваецца ў межах дзейнасці культ.асветн. грамадскага аб’яднання«Габустан»іяго рэгіяналь
    ных і гар. аддзяленняў у Бабруйску і Магілёве. Аб’яднанне падтрымлівае і развівае традыцыі нац. мастацтва і нац. музыкі падчас адзначаемых А. традыц. свят (НаўрузБайрам — Новы год, ГурбанБайрам — заканчэнне традыц. мусульманскага посту Рамадан), спрыяе вывучэнню і захаванню нац. гісторыкакульт. спадчыны, самабытнасці нар. рамёстваў, уносіць вял. ўклад у духоўныя і культ. традыцыі Беларусі. Азербайджанскія выканаўцы і музыканты ўдзельнічаюць у важных грамадскапаліт. і культ. мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Беларусі: Рэсп. фестывалі нац. культур у Гродне (і ў яго межах абл., з 1996), Мінскім гар. дзіцячым адкрытым фестывалі нац. культур «Сонечны птах» (з 2000), які папулярызуюць сярод дзяцей і моладзі творчасць розных нацыянальнасцей, далучаюць іх да традыцый народаў свету (намінацыя «Сувенір у нацыянальных традыцыях»). Знаёмству з маст. і муз. культурай А. спрыяюць і звязаныя з гэтымі фестывалямі конкурсы і выстаўкі (конкурс «Маладзічок» у Маладзечне, фотаконкурс «Старонкі гісторыі...» і выстаўка вырабаў нар. рамёстваў і дэкар.прыкладнога мастацтва «Горад майстроў» у Гродне). Папулярнасць у Беларусі набывае таксама азербайджанскі фестывальконкурс усх. танца «Усходнія асалоды», які праходзіць у Мінску з 2007. Сярод вакалістаў і інс
    Да арт. Азербайджанцы. Азербайджанская дыяспара на 7м Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне. 2008.
    Да арт. Азербайджанцы. На святочнай вечарыне, прысвечанай 18й гадавіне кулыпурнаасветніцкага грамадскага аб'яднання «Габустан» і прэзентацыі 1га нумара міжнароднага часопіса «Габустан». 2007.
    трументалістаў, што прадстаўляюць Беларусь за яе межамі: эстр. спевакі Ф. і Т. Ганбаровы, Гюнеш (Г.Абасова), выканаўца азербайджанскіх, бел., рус. нар. і эстр. песень Ш.Мамедаў, спявак і выканаўца на азербайджанскім струнным шчыпковым інструменце саз Р.Амірасланаў, піяністка Э.Сейфулаева і інш. У Беларусі жыве і працуе бел. мастак азербайджанскага паходжання К.Камал. У 2009 у г. Вілейка аб’яднаннем «Габустан» устаноўлены помнік двойчы Герою Сав. Саюза А. генералмаёру А.А.Асланаву (скульпт. К.Камал). Азербайджанская дыяспара падтрымлівае цесныя сувязі з гіст. радзімай: штогод запрашае ў Беларусь для ўдзелу ў святка
    74
    АЗЁРСКАЯ
    Азерская Петрапаўлаўская царква: 1 — знешні від; 2 — інтэр’ер.
    ванні нац. свят вядомых музыкантаў, мастакоў і інш. У розны час для азнаямлення з жыццём сваіх суайчыннікаў, для пашырэння творчых узаемасувязей у Беларусь прыязджалі азербайджанскія пісьменнікі. У Мінску праводзіліся вечары паэзіі, на якіх чыталіся вершы на абодвух мовах, арганізоўваліся сустрэчы з грамадскасцю. У 1950—90я гг. ў перакладзе на бел. мову асобнымі выданнямі выйшлі раман М.Ібрагімава «Настане дзень», аповесць А.Абульгасана «Унукі старой Тамашы», «Азербайджанскія народныя казкі», зб. апавяданняў «Ключ жыцця», кн. аповесцей С.Веліева «Вусаты ага. Кулік», зб. вершаў і паэм М.Тофіка «Сонечны цягнік», зб. твораўдзіцячых пісьменнікаў і фальклору «Вышкі над морам» і інш. У сваю чаргу на азербайджанскай мове выдадзены творы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, Я.Брыля, В.Быкава, П.Ілебкі, А.Куляшова, М.Лужаніна, М.Танка, І.Шамякіна і інш.
    У маі 2007 у Беларусі ўпершыню адбыліся Дні культуры Азербайджанскай Рэспублікі. У кастр. 2008 бел. дэлегацыя прыняла ўдзел у Днях культуры Беларусі ў Азербайджане. У выніку актыўнага супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы ў 2006 было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нац. бкай Бела
    русі і Азербайджанскай нац. бкай імя М.Ф.Ахундава. 3 2009 пачалі наладжвацца кантакты па лініі саюзаў пісьменнікаў дзвюх дзяржаў.
    І.В Карашчанка, А.М.Гарахавік, Э.Ісмаілава.
    АЗЁРСКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Возера Уздзенскага рна. Пабудавана ў 1838—40 з цэглы. Вырашана адзіным прамавугольным аб’ёмам пад 2схільным бляшаным дахам, у цэнтры якога ўзведзены драўляны 8гранны барабан з шатро
    Азёрская Святадухаўская царква.
    вым верхам. Гал. фасад увенчаны атыкавым франтонам складанай ступеньчатай формы. У тымпане франтона тытульнага фасада прарэзаны люнет. Уваход аформлены 2калонным порцікам. Пафарбаваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкаміфрантонамі, крапаваны пілястрамі, завершаны трохвугольнымі франтонамі. У інтэр’еры 3ярусны іканастас на Ібабразоў. Царква дзейнічае.
    АЗЁРСКАЯ СВЯТАДЎХАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтра
    75
    АЗЁРСКАЯ
    спектыўнарускага стылю ў в. Азёры Гродзенскага рна. Пабудаванаў 1866 з бутавага каменю на месцы драўлянага храма. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму з прамавугольнай апсідай праз вузкую галерэю прымыкае 3ярусная васьмерыковая званіца, накрытая шатровым дахам з галоўкай у завяршэнні. Чатырохсхільны дах асн. аб’ёму завершаны цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане. Фасады дэкарыраваны пілястрамі, прафіляванымі карнізамі, паяскамі, ліштвамі паўцыркульных аконных праёмаў. Бакавыя фасады асн. аб’ёму ўпрыгожаны неглыбокімі нішамі ў форме какошніка. Дэкар. дэталі атынкаваны і пабелены. Плоскае бэлечнае перакрыцце падтрымліваецца 4 масіўнымі квадратнымі калонамі. Царква дзейнічае.
    АЗЁРСКАЯ СЯДЗІБА. Знаходзіцца ў в. Азёры Гродзенскагарна. Належала Валіцкім, Левашовым. Закладзена М.Валіцкім у 1770—80я гг. Пры ім жа ў сядзібе засн. суконная (1807) і кардоннапапяровая (1809) фабрыкі, пабудаваны 2 млыны, Петрапаўлаўская уніяцкая царква (не захаваліся). У 1830—40я гг. Л.Валіцкі рэстаўры
    Азёрскі народны тэатр гульні «Анфас». Мініяцюра «Афіцэрскі танец». 2005.
    раваў сядзібу, пабудаваў грэблю цераз воз. Белае і выбрукаваў дарогу ад грэблі да сядзібы. У доме Валіцкіх была багатая бка і калекцыя розных каштоўных рэчаў. У парку, дзе часта ладзіліся званыя прыёмы, раслі дрэвы каштоўных парод. За ўдзел у паўстанні 1863—64 Л.Валіцкі быў сасланы ў Сібір, маёнтак канфіскаваны і перададзены графу Левашову. У Вял. Айч. вайну на тэр. сядзібы размяшчаўся шпіталь, пазней (да 2000) тут знаходзілася бальніца для мясц. жыхароў. Ад б. сядзібы захавалася адна пабудова (хутчэй за ўсё, дом адміністратара), якая з’яўляецца прыватнай уласнасцю. У парку растуць дубы, аднаму з іх 150гадоў. В.У.Абухоўская.