Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Літ.: Чнстов К.В. К класснфнкацнн обрядов жнзненного цнкла // Язычество восточных славян. Ленннград, 1990; Байбурнн А.К. Рнтуал в траднцнонной культуре. СанктПетербург, 1993; Бабчанок М.А. Семантыка і змест аказіянальных абрадаў і звычаяў // Весці БДПУ. Сер. 2. 2006. №1.
М.А.Бабчанок.
АКАЛІЧНАСЦЬ, даданы член сказа, які характарызуе розныя ўмовы дзеяння, паказвае на спосаб, меру і ступень выяўлення дзеяння ці прыметы. У бел. мовеА. сінтаксічназвязваюцца
з гал. словамі пры дапамозе кіравання і прымыкання. Ролю А. выконваюць прыслоўе: «Груша расцвіла ноччу» (М.Лынькоў); дзеепрыслоўе: «Жаваранак і шпак, спяваючы. не хаваліся» (Я.Брыль); назоўнік ва ўскосных склонах з прыназоўнікам ці без яго: «Толькі пад вечар увайшлі яны ў бабуліну хату» (М.Капыловіч); інфінітыў «Будзяцца людзі, з хат выбіраюцца яркі калядны дзень прывітаць» (Я.Купала); сінтаксічна непадзельнымі і фразеалагічнымі словазлучэннямі: «Бярозка любае радзімы спявае мне на усе лады» (М.Хведаровіч). У залежнасці ад сінтаксічнага значэння вылучаюць А. месца, часу, прычыны, мэты, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені. Т.Ф.Рослік. АКАЛбВА, вёска ў Лагойскім рне. За 35 км на Пн ад Лагойска, 60 км ад чыг. ст. Смалявічы на лініі Мінск— Орша, на аўтадарозе Мінск—Віцебск. Цэнтр Акалоўскага с/с. 47 гаспадарак, 115 ж. (2009).
У 1770 мястэчка ў ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губ. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета Плешчаніцкага рна Барысаўскай акругі, 24.9.1926 сельсаветрэарганізаваны ў нац. польскі, з 9.6.1927 у Мінскай акрузе (да 26.7.1930), з 26.5.1935 бел. сельсавет, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да ліп. 1944 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 уЛагойскім рне.
У 2009 сярэдняя школа, магазін, кафэ, лясніцтва; царква ў гонар іконы Маці Божай Казанскай (2006).
АКАМПАНЕМЁНТ (франц. ассотpagnement ад accompagner суправаджаць), музычнае суправаджэнне, 1) партыі аднаго ці некалькіх інструментаў або пеўчых галасоў у ансамблі, падпарадкаваныя гал., сольнай партыі. 2) Кампанент муз. тканіны (мелодыкагарманічная апора асн. голасу), які выконвае функцыю суправаджэння (інтанацыйнамеладычнага,
84
А КАПЭЛА
рытмічнага, гарманічнага). Адрозніваюць мона і поліфанічны (гарманічны) А., якія ў працэсе развіцця муз. творчасці набылі разнастайныя формы. 3) Хор, аркестр (нар., камерны), што выконваюць функцыю муз. суправаджэння.
АКАНІЦЫ, створкі для аховы акон знадворку. Прататып А. — засаўкі, якімі закрывалі незашклёныя валакавыя вокны курных хат. 3 пашырэннем зашклёных акон былі заменены створкамі (спачатку адной, затым дзвюма) на завесах. Разам з ліштвамі А. складаюць дэкар. абрамленне акна і адпаведна аздабляюцца. Сярод спосабаў іх дэкарыравання: прафіляваная апрацоўка дошак з брускоў, дыяганальнае шаляванне (асабліва на Паазер’і), расфарбоўка, трохграннавыемчатая разьба ці прапілоўка. У мураваным гасп. дойлідстве (свірны, крамы) бытавалі металічныя А., якія часам аздабляліся памастацку апрацаванымі жалезнымі стужкамі. У наш час А. пашыраны пераважна на У Беларусі, дзе выконваюць гал. чынам дэкар. ролю.
АКАННЕ, заканамернасць ужывання галосных гукаў якая заключаецца ў выкарыстанні гука [а] у ненаціскным становішчы пасля цвёрдых зычных на месцы націскных галосных [oj, [э] («кол — калы», «цэгла —цагляны»). Прычыныічасузнікнення А. ва ўсх. славян у лінгв.
навуцы асвятляюцца неадназначна. Паводле Р.І.Аванесава, А. ўзнікла ў канцы 12 — пач. 13 ст. і звязана са змяненнем б. націску і рэдукцыяй націскных галосных. А. з’яўляецца нормай у бел. і рус. літ. мовах, а таксама ўласціва для бел. і некаторых рус. (паўд. і сярэднерус.) гаворак. Поўнае А. ахоплівае ўсе ненаціскныя пазіцыі. Пры няпоўным А. (гаворкі паўд.зах. дыялекту бел. мовы) адбываецца пераход галосных [о], [э] у [а] у пераднаціскных, а таксама ў закрытых паслянаціскных складах і не адбываецца ў канцавых адкрытых («чарнўшка», але «чбрно»; «бацько», «кёпско»). Дысімілятыўнае А. (гаворкі паўн.ўсх. дыялекту бел. мовы) заключаецца ў з’яўленні гука [а] у першым пераднаціскным складзе пасля цвёрдых зычных пры наяўнасці пад націскам любога гука, акрамя [а], і гука, набліжанага да [ы], пры наяўнасці пад націскам гука [a] («шчакбй — шчыка», «травё — трыва»), Пры недысімілятыўным А. (паўд.зах. дыялект бел. мовы, бел. літ. мова) у словах і іх формах у адпаведнасці з галоснымі [о], [э] пад націскам у ненаціскным становішчы вымаўляецца гук [а] («воды — вада», «цэны — цана»).
Літ.: Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1989; К р ы в і ц к і А.А. Дыялекталогія беларускай мовы. Мінск, 2003. Дз.В.Дзятко.
АКАНТ, арнаментальнадэкаратыўны элемент аздаблення фасадаў і інтэр’ераў будынкаў на аснове выявы ліста аканта (расліна, характэрная для флоры Міжземнамор’я). Як элемент архіт. дэкору вядомы ў антычнай і зах.еўрап. архітэктуры. Матыў ліста аканта пакладзены ў аснову арнаменту, якім аздаблялі кансолі, фрызы і карнізы. Арнамент з А. выкарыстоўвалі ў выглядзе працяглага, бесперапыннага матыву альбо спіралепадобна ў разетках і медальёнах. Матыў А. вызначыў таксама форму карынфскіх і кампазітных капітэлей. У Беларусі вядомы ў архітэктуры барока і класіцызму (інтэр’еры касцёла аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага рна, палаца ў в. Жылічы Кіраўскага рна і інш.) і ў архітэктуры 1940—50х гг. (порцік Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў і інш.). С.А.Сергачоў. А КАП^ЛА (ад італьян. a cappella капліца), 1) шматгалосыя, пераважнахаравыя спевы без інструм. суправаджэння. Пашыраны ў нар. творчасці. Як стыль прафес. харавога мастацтва склаліся ў культавай поліфаніі ў канцы сярэдневякоўя. 3 эпохі Адраджэння развіваліся і ў свецкай музыцы (у Беларусі ранні свецкі жанр, які выкарыстоўваў спевы А к., — кант). Для праваслаўнай царквы спевы A к. — адзіная форма харавога мастацтва. У стылі А к. працавалі і працуюць кампазітары У.Алоўнікаў, А.Ба
Вокны з аканіцамі ў г. Веіпка.
85
АКАРДЭОН
гатыроў, А.Бандарэнка, В.Залатароў, Л.Захлеўны, А.Мдывані, Р.Пукст, М.Равенскі, Ю.Семяняка, Э.Тырманд і інш. Дзейнічаюць харавыя калектывы, якія спецыялізуюцца пераважна на выкананні музыкі А к., у іхліку Дзярж. акадэмічная хар. капэла Рэспублікі Беларусь, засл. акадэмічны хор Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, муз. калектывы «Чысты голас», «Камерата», «Санорус», нар. хор настаўнікаў г. Брэст і інш.
АКАРДЭОН (франц. accordeon), музычны інструмент класа ідыяфонаў віду язычковадухавых; разнавіднасць ручнога храматычнага гармоніка. Mae правую клавішную і левую кнопкавую клавіятуры, над якімі размешчаны рэгістрыпераключальнікі для змены афарбоўкі і сілы гуку. Існуюць А. розных памераў і гукавога аб’ёму. Створаны ў 1829 венскім майстрам К.Даміянам, хутка пашырыўся ў многіх краінах. Сучасную форму набыў каля 1910х гг. У Беларусі з’явіўся ў пач. 20 ст. Выкарыстоўваецца ў нар. побыце пераважна для
Акардэон.
суправаджэння танцаў, у выканальніцкай аматарскай і прафес. практыцы як сольны і ансамблевы інструмент. Ігры на А. навучаюць у муз. установах рознага ўзроўню.
І.Дз.Назіна.
АКАРЫНА (ад італьян. ocarina, літар. гусяня), музычны інструмент класа аэрафонаў віду глабулярных флейтаў. Mae гліняны корпус авальнай
або цыліндрычнай формы, свістковае прыстасаванне («свісток»), 8—10 ігравых адтулін («галасоў»). Гучанне мяккае, пяшчотнае, даволі ціхае. Створана ў 1860 італьян. майстрам Дж.Данацы, хутка пашырылася ў краінах Еўропы. У Беларусі з’явілася ў пач. 20 ст. (пераважна ў зах. раёнах). Бел. нар. назвы А. — «карына», «конік». Вырабляецца найчасцей уручную, пакрываецца палівай. Выкарыстоўваецца пастухамі для ігры сола, музыкантаміаматарамі для суправаджэння спеваў (лірычных песень, рамансаў, некаторых танцаў) і інш. Да акарынападобных адносяцца свісцё'лкі. І.Дз.Назіна.
АКАТАЛЕКТЫЧНЫ ВЕРШ, гл. ў арт. Каталектыка.
АКАФІСТ (грэч. akathistos ад а... не + kathizo саджуся), 1) у праваслаўным богаслужэнні хвалебныя песнапенні ў гонар Ісуса Хрыста, Божай Маці і святых. Заўсёды выконваецца стоячы. Кожны А. складаецца з 25 асобных песнапенняў. Найстаражытнейшым А., па ўзоры якога пісаліся іншыя, лічыцца А. Божай Маці (7 ст.). Зборнікі А. называюцца акафістнікамі. У Беларусі першы акафістнік надрукаваў Ф.Скарына (1525). 2) У пераносным значэнні — хвалебнае слова, пасланне, з глыбокім піетэтам звернутыя да якойнебудзь вельмі шаноўнай асобы.
АКВАПАРК (ад лац. akva вада + парк), комплекс водных збудаванняў 1 атракцыёнаў, якія ўключаюць горкі, каскады, вадаспады, брызгавыя канструкцыі, басейны са штучнымі хвалямі і інш. Адрозніваецца насычанасцю і кампактным размяшчэннем забаўляльных аб’ектаў. Першыя А. пабудаваны ў 2й пал. 20 ст. ў ЗША і Японіі. Ствараюцца на адкрытым паветры і «пад шкляным дахам». Ва ўмовах Беларусі з адносна кароткім летам і няўстойлівым надвор’ем больш выгадныя А. ў закрытых памяшканнях са штучным мікракліматам. Першыя мініА. пабудаваны ў аздараўленчым цэнтры «Азёрны» (Гродзенскі рн), гасцініцы «Беларусь». А. запраектаваны і будуюцца (2009) у Мінску, Кобрыне і інш. гарадах, курортнарэкрэацыйных зонах («Нарач», «Сілічы»), А. нельга блытаць з гідрапаркамі.
Діт.: Градостроятельство н террнторнальная планнровка: понятайнотермпнологнческнй словарь. Мннск, 1999; йодо Й.А. Основы градостронтельства н террмторнальной планнровкн. Мннск, 2003. Г.А.Патаеў.
АКВАРЭЛЬ (франц. aquarelle ад лац. aqua вада), фарбы, разведзеныя на вадзе, у якасці звязуючага рэчыва ў якіх выкарыстоўваецца раслінны клей (гуміарабік, дэкстрын, вішнёвы клей, мёд і інш.); жывапіс гэтымі фарбамі (твор); від жывапісу. Акварэльным творам уласцівы рысы жывапісу (багацце тону, мадэліраванне колерам формы і прасторы) і графікі (актыўная роля асновы ў стварэнні выявы). Гал. адметная ўласцівасць традыц. А. — чысціня колеру, празрыстасць фарбы, скрозь якую прасвечвае фактура асновы (паперы, шоўку і інш.). Існуюць спецыфічныя прыёмы пісьма, тэхнікі А. (па сухой, вілыотнай паперы, лесіровачнае і корпуснае пісьмо і інш.), выкарыстоўваюцца натуральныя размыўкі і зацёкі фарбы, што надае А. лёгкасць і прасторавую глыбіню. Нярэдка А. выкарыстоўваюць у спалучэнні з інш. матэрыяламі (гуашшу, акрылам,