• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Тв.: Фнлософня, ее предмет, структура н место в снстеме наук. Краснодар, 1976; Дналектнческнй матерналнзм как снстема (Опыт теоретнческого аналнза). Мннск, 1986; Матерналнстнческнй монвзм: сушность н методологнческое значенне. Мннск, 1988; Логнка как фнлософская наука // Вестн МГЛУ. Сер. 3. 1998. № 1; Основы фнлософнн: крат. курс лекцнй. Мннск, 2002.
    АКЎЛАЎ Герасім (Гераська; ?, г. Дуброўна — пасля 1686), разьбяр па дрэве. Майстэрству разьбы вучыўся ў Куцеінскім Богаяўленскім манастыры. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 выехаў у Расію. 3 1654 працаваўу Іверскім Валдайскім, з 1658 у Новаіерусалімскім манастыры на Істры, куды быў запрошаны патрыярхам Ніканам. У 1666 пераведзены ў Аружэйную палату Маскоўскага Крамля ў арцель К.Міхайлава. У 1667—68 удзельнічаў у аздабленні Каломенскага палаца. Вядомы як адзін са стваральнікаў разьбяных іканастасаў 3 цэркваў у Ізмайлаўскай сядзібе цара Аляксея Міхайлавіча. У сак. 1686 удзельнічаў у стварэнні іканастаса Петрапалаўскай царквы ў Маскве.
    АКУЛЁВІЧ Павел Антонавіч (вер. 1896—1.3.1979), беларускі казачнік з в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага рна. Многія яго казкі паўнатой і маст. майстэрствам набліжаюцца да лепшых варыянтаў са зборнікаў Е.Р.Раманава, П.В.Шэйна, М.А.Федароўскага, у т.л. «Дзе чорт не зможа, туды бабу пашле», «Салдат гатуе кашу з сякеры», «Скупы non і парабак» і інш. А. расказваў свае вершаваныя гумарыст. апавяданні ў стылі «гутарак» пра розныя падзеі мясц.
    жыцця: «Як сенакос дзялілі», «Як у суседа банкетавалі». У іх шырока выкарыстоўваў рыфмаваныя традыц. казачныя формулы, дыялогі, рабіў свае імправізацыі. Казкі А. зберагаюцца ў архіве Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
    АКУЛЁНАК Пётр Сяргеевіч (22.7.1910, в. Вялікія Мяхінічы Талачынскага рна — 1996), беларускі танцоўшчык, балетмайстар, педагог. Засл. дзеяч
    П.С.Акулёнак.
    мастацтваў Беларусі (1960). Скончыў курсы культасветработнікаў у Магілёве (1932). У 1937—41 саліст Ансамбля песні і танца Бел. філармоніі, з 1945 саліст і балетмайстар у ансамблях песні і танца Адэскай і Прыбалтыйскай ваен. акруг. У 1953—73 гал. балетмайстар Дзярж. нар. хору Беларусі. Абапіраючыся на аўтэнтычныя маст. традыцыі, творчы вопыт Р.Шырмы, Г.Цітовіча, стылізаваў для сцэны шэраг бел. нар. танцаў, карагодаў, гульняў. Сярод пастановок: «На прывале», «Лянок», «Калгасная полька», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Беларуская маладзёжная», «Жартоўныя мужчынскія скокі» і інш. Выкладаў бел. нар. танец на рэсп. і абл. семінарах культработнікаў. Супрацоўнічаў з Рэсп. і Мінскім абл. дамамі нар. творчасці, Рэсп. навук.метадычным цэнтрам культуры.
    АКУЛІЧ Уладзімір Лявонцьевіч (2.4. 1904, г. Радвілішкіс, Літва — 17.12. 1972), беларускі кінааператар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1955). Скончыў тэхнікум кінематаграфіі ў Адэсе (1928). Працаваў ва Украіне.
    94
    АКУЛЬТЫЗМ
    3 1947 на к/студыі «Беларусьфільм». Здымаў кінахроніку, агітацыйнапрапагандысцкія фільмы, сюжэты для кіначасопісаў, дакум. і ігравыя філь
    У.Л.Акуліч.
    мы. Для яго творчасці характэрны рэаліст. ўзнаўленне жыццёвых абставін, лаканізм выяўл. сродкаў, дакладнасць партрэтных характарыстык, арганічнае ўключэнне герояў у натуральнае асяроддзе. Сярод работ фільмы: ігравыя «Палеская легенда» (1957), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958), «Чалавек не здаецца» (1960), «Рагаты бастыён» (1964), дакум. «У заводскім раёне» (1950), «Новы Мінск» (1953), «На зямлі беларускай» (1957) і інш. Аператарпастаноўшчыктэлевізійнага маст. фільма «Побач з вамі» (1967).
    АКУЛЬТУРАЦЫЯ (англ. acculturation ад лац. ad да + cultura адукацыя, развінцё), працэс і вынік узаемаўплыву розных культур; змяненне матэрыяльнай культуры, звычаяў і вераванняў сацыякульт. групы (рэцыпіента), якое адбываецца пры працяглым кантакце з інш. групай (донарам). У працэсе А. асобны народ або яго частка (саслоўе, клас, сац. група, нац. меншасць) засвойваюць культуру і мову другога народа (звычайна дэмаграфічна дамінуючага ці больш культурна развітога), але ў той жа час не страчваюць поўнасшо сваю культуру, гіст. памяць і нац. самасвядомасць. Даследаванне працэсаў узаемаўплыву культур пачалося ў 19 ст. ў англ. сац. антрапалогіі. Тэрмін «А.» ўпершыню быў прыменены
    ў канцы 19 ст. і пачаў шырока выкарыстоўвацца ў амер. культ. антрапалогіі. У навук. ужытку замацаваўся ў 1920—30я гг., калі М.Мід, Р.Лінтан, Б.Маліноўскі, Р.Рэдфілд і інш. вывучалі механізмы і спецыфіку А. ў сувязі з уплывам англасаксонскай культуры ЗША на карэннае насельніцтва (індзейцаў) і афраамерыканцаў. Рэцыпіентная група можа цалкам адхіляцца ад прыўносімых каштоўнасцей, цалкам прымаць іх альбо ставіцца да іх выбарачна. У выніку апошняга варыянта ўзнікаюць т.зв. сінкрэтычныя культуры. А. можа мець пазітыўны характар, калі прыводзіць да ўзбагачэння культурырэцыпіента, абмен можа бьшь плённым пры вольным выбары накірунку культ. развіцця. Імкненне больш развітога грамадства гвалтоўна навязаць слабейшаму свае культ. стандарты можа выклікаць рэакцыю пратэсту і адмаўлення. У выпадку, калі магутны знешні ўплыў інш. культуры перавышае пэўную «крытычную мяжу», узнікае пагроза для культурырэцыпіента, паколькі гэта можа прывесці да збяднення ці поўнага знікнення асобных нан. традыцый, абрадаў, звычаяў, артэфактаў і інш.
    У розныя гіст. эпохі бел. культура неаднолькава рэагавала на працэсы А. з боку культур суседніх і больш далёкіх народаў. Асобныя замежныя этнакульт. з’явы, традыныі поўнасцю пераймаліся або, наадварот, не ўспрымаліся і адмаўляліся. Таксама ў выніку А. ўзнікалі унікальныя маст. феномены (напр., полацкая і гарадзенская школы дойлідства, бел. іканапісная школа, бел. рэзь, віленскае барока і інш.), для якіх было характэрна арганічнае спалучэнне мясц. і іншаэтнічных традыцый. У эпоху сярэдневякоўя пераважаў уплыў усх. візант., у час Рэнесансу — зах.еўрап. культуры, што праяўлялася найперш у развіцці бел. выяўл. мастацтва, архітэктуры, лры і музыкі. На працягу 17—1й пал. 19 ст. частка бел. грамадства (у асн. прадстаўнікі прывілеяваных саслоўяў — дваранства, шляхта,
    духавенства) падвяргалася працэсам паланізацыі, а ў 2й пал. 19—20 ст. актыўная русіфікацыя ў большай ці меншай ступені закранула практычна ўсе сац. групы насельніцтва Беларусі. 3 канца 20 ст. і ў сучасны перыяд узмацніліся працэсы пэўнай вестэрнізацыі бел. культуры, што ў розных формах назіраецца ў сферы выяўл., тэатр. і кінамастацтва, лры, папулярнай музыкі. Пра гэта сведчаць, напр., фарміраванне і развіццё бел. шоубізнесу ў сферы эстр. музыкі, пашырэнне мадэрнісцкіх і постмадэрнісцкіх кірункаў у лры, выяўл. і тэатр. мастацтве, распаўсюджанне сярод часткі людзей норм зах. ладу жыцця (паводзін, каштоўнасных арыентацый, моды і да т.п.).
    Э.С.Лубянецкі, С.Л.Сакума, В.Р.Языковіч.
    АКУЛЬТЫЗМ (ад лац. occultus патаемны, скрыты), вучэнне і адпаведныя практыкі (алхімія, астралогія і інш.), заснаваныя на прызнанні існавання звышнатуральных, таямнічых сіл у чалавеку і сусвеце. У А. рацыянальнасць спалучаецца з міфал. ўяўленнямі, напр., аб аналогіі чалавека і свету (мікра і макракосма). Вядомы з часоў антычнасці. У эпоху элінізму была распрацавана канцэпцыя ўсеагульных таямнічых сувязей частак Сусвету; кабалістыка падкрэслівае спалучэнне сэнсу слоў з іх графічнымі выявамі; у сярэдневякоўі А. перасякаўся з ерэтычнымі вучэннямі. Асабліва распаўсюдзіўся ў культуры Адраджэння (Агрыпа Нетэсгаймскі, Дж.Бруна, Дж.Кардана, Б.Тэлезіо). У 17—18 ст. акультныя ўяўленні аднаўляліся ў сац. і утапічных вучэннях (разенкрэйцэры, Т.Кампанела, масонства); у канцы 19 ст. з’явіліся эклектычныя плыні (тэасофія, антрапасофія). Натрадыц. бел. культуру А. не аказаў значнага ўплыву. 3 сярэдзіны 20 ст. распаўсюдзіўся камерцыйны А. (новая астралогія, акультная медыцына, манціка, новая алхімія).
    Літ.: Рабнновнч В.Л. Алхнммя как феномен средневековой кулыуры. М., 1979. В.Р.Языковіч.
    95
    АКУМУЛЯЦЫЯ
    АКУМУЛЯЦЫЯ КУЛЬТЎРНАЯ (ад лац. accumulatio назапашванне, накапленне), працэс узбагачэння нацыянальнай культуры новымі матэрыяльнымі і духоўнымі каштоўнасцямі, культ. артэфактамі. У выніку А.к. пры стварэнні новых феноменаў культуры ці перайманні іншаэтнічных каштоўнасцей адбываецца накапленне культ. патэнцыялу народа, абнаўленне яго гісторыкакульт. спадчыны. Акумуляцыя мае месца там, дзе да культ. спадчыны дадаецца больш новых элементаў, чым адкідваецца старых. Наадварот, калі страчваецца больш культ. здабыткаў, чым дадаецца, ідзе культ. вычарпанне. Акумулююць культ. каштоўнасці, перадаюць іх новым пакаленням як асобныя індывіды, так і спец. сац. інстытуцыі — дзярж. адукац., навук.асветныя ўстановы, грамадскія аб’яднанні і твы і г.д. Найб. важнымі з’яўляюцца не толькі ўласна колькасныя паказчыкі, але і якасныя, а таксама феномен «грамадскай запатрабаванасці» культ. каштоўнасцей рознымі сац. групамі. Сярод асн. каналаў А.к. — музеі, бібліятэкі і архівы. Пра пазітыўныя зрухі ў працэсе А.к. можа сведчыць павелічэнне колькасці музейных устаноў і аб’ёму іх асн. фондаў. Напр., у Беларусі ў 1980 налічвалася 68 музеяў, у 2008 — 151. Колькасць наведванняў музеяў узрасла з 3804,1 тыс. чал. у 2000 да 4269,5 тыс. чал. у 2008; музейных прадметаў асн. фонду адпаведна з 2520,7 тыс. адзінакда 2892,3 тыс. У архівах зберагаюцца шматлікія папяровыя, кіна, відэа, фона, фота, электронныя дакументы, а таксама дакументы і музейныя прадметы. Паводле афіц. статыстыкі, на працягу 2002—06 на дзярж. захоўванне ў архівах было прынята больш за 575,6 тыс. адзінак. Акумуляцыі спрыяе таксама актыўная выдавецкая дзейнасць, аб чым сведчыць колькасць і якасць надрукаваных кніг, брашур, часопісаў, газет. У Беларусі ў 2000 было выдадзена больш за 7,6 тыс. кніжнай прадукцыі, у 2008 — больш за 13,2 тыс. Пэўныя
    праблемы ў справе А.к. узнікаюць зза недахопу фінансавання, неразвітасці матэрыяльнатэхніч. базы ўстаноў культуры, а таксама зза недастатковай колькасці і часам невысокай кваліфікацыі культ.асветных работнікаў. На працягу 1990—2008 істотна скарацілася агульная колькасць публічных бк з 6239 да 4249, а аб’ём іх асн. фондаў з 93 291 тыс. экз. да 70 952 тыс. экз. Аднак з пач. 2000х гг. у многіх бібліятэках (асабліва ў буйных гарадах) паступова ўзрастае колькасць аудыевізуальных і электронных дакументаў. Э.С.Дубянецкі.