• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Бірыла М.В. Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Мінск, 1986;Я го ж.Слоўнікнаціскуўбеларускай мове. Мінск, 1992; Выгонная Л.Ц. Інтанацыя. Націск. Арфаэпія. Мінск, 1991; Дыбо В.А. Славянская акцентологня. М., 1981; Iвашуціч Я.М. Націск у дзеяслоўных формах сучаснай беларускай мовы. Мінск, 1981; Міхайлаў П.А. Беларуская акцэнталогія — гісторыя і сучасны стан // Acta Albaruthenica: навук. зб. Мінск, 2005. Вып. 5. П.А.Міхайлаў.
    АКЦЭНТНАСКЛАДОВЫ ВЕРШ, від танічнага верша (гл. Танічнае вершаскладанне), у якім, апрача аднолькавай колькасці акцэнтаў (апорных рытмічных націскаў), аднолькавая
    колькасць складоў у вершарадах. Часам колькасць акцэнтаў і складоў можа неістотна (на 1—2) павялічвацца або памяншацца. Як правіла, мае страфічную будову, карыстаецца рыфмамі, нярэдка звяртаецца да цэзуры. У бел. паэзіі ўзнік у 19 ст. У сваёй творчасці выкарыстоўвалі В.ДунінМарцінкевіч, Ф.Багушэвіч, Я.Купала, М.Багдановіч, К.Кірэенка, А.Пысін, М.Танк і інш.:
    Ох, дайце ж мне смык, Каб усюды граў!
    Хоць бы сам я знік, Абы голас даў.
    (Ф.Багушэвіч. «Смык»)
    Разнавіднасцю А.с.в. з’яўляецца каламыйкавы верш. В.П.Рагойша.
    АКЦЭНТНЫ ВЕРШ, асноўная форма танічнага вершаскладання', від танічнага верша, рытм якога засн. на аднолькавай (або прыблізна аднолькавай) колькасці акцэнтаў (апорных рытмічных націскаў) у вершаваных радках. Колькасць міжнаціскных складоўу ім неаднолькавая (звычайна ад 0 да 8 складоў). У адрозненне ад інш. відаў танічнага верша (акцэнтнаскладовага дольніка, тактавіка) А.в. не захоўвае сувязь з сілабатанічным і сілабічным вершаскладаннем. У бел. паэзіі літ. А.в. узнік на аснове нар. інтанацыйнасказавага верша, яго быліннага тыпу. Першыя спробы А.в.былісвоеасаблівымперайманнем узораў нар. быліннага верша («Песні заходніх славян» А.Пушкіна, «А чалом, чалом...» і «Страцімлебедзь» М.Багдановіча і інш.). Аднак сапраўдным стваральнікам А.в. лічыцца У.Маякоўскі. У сучаснай бел. паэзіі выкарыстанне А.в. абмежавана і звязана перш за ўсё з нац. фалькл. традыцыямі (вершы П.Броўкі, А.Вялюгіна, АКуляшова, М.Лужаніна, П.Панчанкі, М.Танка і інш.). В.П.Рагойша.
    АКЦЯБР (да 1961 Сталіна), вёска ў БудаКашалёўскім рне. За 22 км на ПдУ ад г. БудаКашалёва, 15 км ад чыг. ст. Лазурная на лініі Жлобін—Гомель, 26 км ад Гомеля. Цэнтр Акцябрскага с/с. 345 гаспадарак, 884 ж. (2009).
    Засн. ў 1920я гг. перасяленцамі суседніх вёсак на б. памешчыцкіх землях. 3 8.12.1926 цэнтр сельсавета Уваравіцкага рна Гомельскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да ліст. 1943 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 17.4.1962 у БудаКашалёўскім рне.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны, кафэ. Брацкая магіласав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — курганны могільнік.
    АКЦЯБР (да 1936 Папкі), вёска ў Жлобінскім рне. За 7 км на Пд ад горада і чыг. ст. Жлобін на лініі Бабруйск—Гомель, 92 км ад Гомеля, на аўтадарозе Жлобін—Стрэшын. Цэнтр Акцябрскага с/с. 270 гаспадарак, 678 ж. (2009).
    Вядомы з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1897 вёска ў Стрэшынскай воласці, 97 двароў, 528 ж., школа, магазін. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Жлобінскага рна Бабруйскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да чэрв. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У студз. 1944 гітлераўцы спалілі тут 166 двароў, знішчылі 64 ж. Пасля вайны вёска адноўлена.
    У 2009 базавая школасад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур.
    АКЦЯБР (да 1939 Хатаевічы), вёска ў Лагойскім рне. За 36 км на ПнЗ ад г. Лагойск, 65 км ад чыг. ст. Смалявічы на лініі Мінск—Орша, 76 км ад Мінска, аўтадарогай звязана з Лагойскам. Цэнтр Акцябрскага с/с. 226 гаспадарак, 642 ж. (2009).
    99
    АКЦЯБР
    Акцяброўскі народны фалькмрны калектыў «Луца».
    Вядомы з 1558 як сяло ў Мінскіх павеце і ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губ. У 1886 мястэчка ў Плешчаніцкай воласці, 9 двароў, 84 ж., царква, касцёл, капліца. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Плешчаніцкага рна Барысаўскай, з 9.6.1927 Мінскай акруг, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 даліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 у Лагойскім рне.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Помнік архітэктуры — Дамініканскі касцёл (19 ст.). Дзейнічае Мікалаеўская царква (2000).
    АКЦЯБР (да 1938 Старчыцы), вёска ў Салігорскім рне. За 24 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Салігорск на лініі Слуцк—Салігорск, 140 км ад Мінска, аўтадарогай звязана з Салігорскам. Цэнтр Акцябрскага с/с. 205 гаспадарак, 453 ж. (2009).
    Вядомы з 16 ст. як маёнтак у Слуцкім княстве Навагрудскага павета
    ВКД. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска, 136 двароў, 895 ж., магазін, піцейны дом, вінакурня, капліца. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Краснаслабодскага рна Слуцкай, з 9.6.1927 Бабруйскай, з 21.6.1935 зноў Слуцкай акруг, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 Мінскай абласцях. 3 8.8.1959 у Старобінскім, з 25.12.1962 Любанскім, з 6.1.1965 Салігорскім рнах.
    У 2009 базавая школасад, ФАП, магазін, аддз. сувязі і «Беларусбанка». Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    «АКЦЯБР», газета, орган ЦК КП(б) Б. Выдавалася з 7.11.1925 да 22.6.1941 штодзённа ў Мінску на яўр. мове (ідыш). Асвятляла міжнар. становішча, гасп. і культ. жыццё рэспублікі. зменыўпобыцеяўр. насельніцтва. Раз натыдзеньзмяшчалаліт. старонку, на якой друкаваліся творы пісьменнікаў І.Харыка, З.Аксельрода, М.Кульбака
    і інш., пераклады твораў Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, Ц.Гартнага, М.Чарота, М.Лынькова і інш.
    АКЦЯБРбВА (да 1964 Старая Быч і Новая Быч), вёска ў Кармянскім рне, на р. Бычанка. За 17 км на Пн ад г.п. Карма, 55 км ад чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, 120 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Крычаў— Бабруйск. Цэнтр Акцяброўскага с/с. 200 гаспадарак, 501 ж. (2009).
    Вядома з 17 ст. як в. Быч у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губ. У канцы 19 ст. існавалі 2 вёскі: Старая Быч і Новая Быч. 3 20.8.1924 в. Старая Быч (з 1964 Акцяброва) — цэнтр сельсавета Кармянскага, з 25.12.1962 Рагачоўскага, з 6.1.1965 Чачэрскага, з 30.7.1966 зноў Кармянскага рнаў Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да ліст. 1943 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі.
    У 2009 сярэдняя школасад, Дом культуры, бка, Цэнтр фальклору, амбулаторыя, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    АКЦЯБРОЎСКІ народны ФАЛЬКЛбРНЫ КАЛЕКТЫЎ «ЛЎЦА»
    Створаны ў 1964 у в. Акцяброва Кармянскага рна пры сельскім клубе (з 1994 Цэнтр фальклору). У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік Я.І.Пацёмкіна, кіраўнікі С.С.Дзяменцьева (з 1989), А.М.Малючэнка (з 1999). У складзе калектыву ўдзельнікі ва ўзросце ад 15 да 35 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і захаванне фалькл. спадчыны в. Акцяброва, у т.л. абрадавых свят, прапаганда бел. песні. Свае майстэрства і манеру выканання перадаюць маладому пакаленню Н.І.Красакоўская, Г.С.Коўганава і Т.А.Сітнікава. У рэпертуары песні фалькл. («Ой, люлілюшы», «Кавалёк», «Цячэ вада быстрая», «Коцяццадваяблычкі», «Кудзе
    100
    АКЦЯБРСКІ
    V
    Акцябрская Пакроўская царква.
    ля мая», «Сірата ціхі Дунай», «Бульба», «Вясна, вясна, пакажыся»), карагодная «А ты луцанялуца», абрады, гульні, карагоды. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. «Беларуская полька» (г. Чачэрск, 2002), абл. «Горад майстроў» (1992), фальклору і рамёстваў «Жыватворныя вытокі» (2005), аглядуконкурсу калектываў маст. самадзейнасці (1995, усе г. Гомель), раённага свята «Грай, гармонік!» (г.п. Карма, 1994) і інш. Удзельнічаў у запісах перадач на Бел. радыё і на Першым нац. тэлеканале (2000, 2004).
    АКЦЯБРСКАЯ (да 1938 Кабыльнікі), вёска ў Віцебскім рне. За 10 км на ПдУ ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Забалоцінка на лініі Віцебск—Смаленск (Расія), аўтадарогай звязана з Віцебскам. Цэнтр Акцябрскага с/с. 740 гаспадарак, 2326 ж. (2009).
    3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Высачанскага, з 8.7.1931 Лёзненскага, з 24.8.1951 Віцебскага рнаў. Да 26.7.1930 у Віцебскай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайнузліп. 1941 дачэрв. 1944 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, школа мастацтваў, прафес.тэхн. і агульнаадукац. ліцэі, Дом культуры, бка, раённы гісторыкакраязнаўчы музей, Цэнтр рамёстваў,
    бальніца, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    АКЦЯБРСКАЯ ПАКРОЎСК.АЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Акцябр Кобрынскага рна. Пабудавана ў 1937. Складаецца з асн. цэнтрычнакрыжовага зруба, 5граннай апсіды з партатыўнымі бакавымі рызніцай і ахвярнікам, пераходнай часткі і 2яруснай шатровай званіцы. Чатырохсхільны дах асн. аб’ёму завершаны 8гранным светлавым барабанам, накрытым шатром з галоўкай. Сцены, гарызантальна ашаляваныя, расчлянёны адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, якія фланкіраваны вертыкальнымі брусамісцяжкамі. У інтэр’еры падкупальная прастора вылучаецца ступеньчатым злучэннем 8граннага светлавога барабана і пакрыцця асн. зруба. Захаваўся драўляны разны ківот (1887). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царквадзейнічае.
    АКЦЯБРСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА Створана ў 1932 пры клубе саўгаса «Рудабельскі» Глускага (з 1939 Акцябрскага) рна.