• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    1996), «Рака Бярэзіна» (1998), «Снежная зіма» (2002) і інш. Аўтар мазаічных пано (з М.Казакевічам) «Карагод» у фае кінатэатра імя Калініна (1968) і «Каруначніцы» на будынку гар. Дома быту (1974; абодва ў Гомелі) і інш.
    Літ.: С і н я к е в і ч В.Д. Дзмітрый Алейнік. Мінск, 1986.
    АЛЁЙНІК Мікола (Мікалай Якаўлевіч; н. 9.3.1923, с. Бышаў Кіеўскай вобл.), украінскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі пед. інт (1951). Удзельнік Вял. Айч. вайны, друкаваў у франтавой прэсе вершы і нарысы пра подзвігі воінаў. Аўтар аповесцей «Леся» (ч. 1—2,1957—60), «Утрапёная» (1963), трылогій «Жылюкі» («Вялікая Глуша», 1965,«Кроўзакроў», 1968,«Судны дзень», 1982), «Пралог» («Туды, дзе бой», 1971, «Смага», 1972, «Чужына», 1975), п’ес «Абнаўленне» (1957) і інш., збкаўаповесцей і навел «Чуеш, братка мой» (1959), «Снегацвет» (1964), «Кіслы водар жывіцы» (1980) і інш. Неаднаразова быў у Беларусі, сябраваў з М.Засімам. Пераклаў на ўкр. мову аповесці «Дзе растуць бяссмертнікі» Х.Жычкі (1974), раманы «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» І.Чыгрынава (1980), «Атланты і карыятыды» І.Шамякіна (1981, з Р.Кулінічам), асобныя апавяданні А.Кулакоўскага, І.Навуменкі. Набел. мову
    Дз.Алейнік. Вясна. Порт. 1963.
    творы А. перакладалі Х.Жычка, В.Іпатава, В.Крайко, У.Шахавец.
    АЛЁЙНІКАВА Эльвіра Анатолеўна (н. 26.4.1956, Мінск), беларускі музыказнавец, крытык. Канд. мастацтвазнаўства (1990). Скончыла Бел. кансерваторыю (1980). Выкладала ў Гродзенскім муз. вучылішчы. 3 1986 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1989—94 у Мінве культуры Беларусі. 3 1990 у Бел. акадэміі музыкі (з 2006 заг. кафедры). Даследуе фалькл. тэатр, пытанні развіцця вак. форм і жанраў. Распрацавала методыку кампаратывісцкага аналізу на ўзроўні ўзаемадзеяння музыкі і паэзіі. Вывучае гісторыю музыкі Беларусі, Расіі, краін СНД і Прыбалтыкі, муз. аспекты культуры Далёкага Усходу. У 1993 выпусціла кружалку «Беларускія казкі», дзе ўпершыню запісаны літ.апрацаваныя і аўтэнтычныя ўзоры. Аўтар манаграфіі «Адрасуючы Скарыне» (1991), складальнік і аўтар артыкулаў да кн. «3 гісторыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» (2007) і інш. І.Л. Чэбан.
    АЛЁЙНІКАЎ Пётр Мартынавіч (12.7. 1914, в. Крывель Шклоўскага рна — 9.6.1965), расійскі кінаакцёр. Выхаванец Магілёўскай дзіцячай камуны.
    110
    АЛЕЙНЫ
    Да арт. Алейны жывапіс: 1  В.Вол каў. Вузаўцы. 1947; 2— В.Ге р а с ім аў. Тайна адыходзячага лета. 2001.
    Скончыў Ленінградскі інт сцэнічных мастацтваў (1935). Стварыў на экране вобраз маладога сучасніка: «Сямёра смелых» (1936), «Камсамольск» (1938), «Трактарысты» (1939), «Вялікае жыццё» (1940—58) і інш. У бел. кіно зняўся ў навеле «На кліч маці» з кінаальманаха «Беларускія
    навелы» (1942). Творчасці А. прысвечаны дакум. фільм «Пётр Мартынавіч і гады вялікага жыцця» (1976). У 1998 у в. Крывель адкрыты Доммузей яго імя.
    АЛЁЙНЫ ЖЫВАПІС, разнавіднасць жывапіснай тэхнікі, заснаваная на
    прымяненні фарбаў, у якасці асн. злучальнага рэчыва якіх выкарыстоўваюцца адмыслова прыгатаваныя раслінныя алеі (адбелены льняны, арэхавы, сланечнікавы і інш.) і лакі, а таксама на пэўных прыёмах работы з фарбамі. Асновай у А.ж. з’яўляецца палатно, кардон, дрэва,
    Да арт. Алейны жывапіс: 1 — Г.В а шч а н к а. Маё Палессе. 1970— 72; 2 — М.Д анцыг. Мінск. Плошча Перамогі. 1972.
    111
    АЛЕКСАНДРОВІЧ
    Да арт. Алейны жывапіс: 1 — А.Кішчанка. Кампазіцыя са сланечнікамі. 1995; 2 — М.Б ас аў. Самшонаварашэнне. 2003.
    аргаліт, метал і інш. матэрыялы, на якія наносяцца разнастайныя віды грунту — алейнага, паўалейнага, клеявога, сінтэтычнага ці акрылавага, белага ці таніраванага (каляровага). Ад асновы і грунту залежыць бліскучасць ці матавасць паверхні. Алейныя фарбы захоўваюць колер пры высыханні або пасля пакрыцця лакам. А.ж. пры адноснай трываласці жывапіснай паверхні з часам (на працягу стагоддзяў) схільны да пацямнення (пажаўцення) і растрэсквання фарбавага слоя (з’яўлення кракелюр). Ад мастака для выканання А.ж. патрабуецца веданне этапнасці працы, разнастайных тэхнік і тэхналогій (пастознае пісьмо, лесіроўкі, ала прыма і інш.). У тэхніцы А.ж. выконваюцца станковыя творы жывапісу, пано, размалёўкі і інш. Алейныя фарбы і лакі першапачаткова з’явіліся ў краінах Азіі. Самы ранні ў свеце ўзор А.ж. — размалёўкі
    сярэдзіны 7 ст. н.э. са сцэнамі жыцця Буды ў раёне Баміян (Афганістан). Лічыцца, што аўтарамі былі мастакі, якія вандравалі па Вял. шаўковым шляху (пры вырабе фарбаў быў выкарыстаны арэхавы і макавы алей). 3 15 ст., пачынаючы з творчасці нідэрландскага мастака Яна ван Эйка, А.ж. набыў самаст. значэнне ў якасці тэхнікі станковага жывапісу. У Беларусі вядомы з 16 ст. Да 19 ст. А.ж. у пераважнай большасці захоўваў 3этапную і адпаведна 3слаёвую паслядоўнасць выканання: спачатку выконваўся малюнак, потым пракладваўся светлацень і завяршаў усё колер. 3 2й пал. 19 ст. ўтэхніцы і тэхналогіі А.ж. адбыліся прынцыповыя змены, скіраваныя на адначасовую працу над кампазіцыяй, малюнкам, формай і каларытам. Пашырылася колькасць новых пігментаў і адпаведна фарбаў, якімі пачалі карыстацца мастакі, з’явіліся адмысловыя
    рэльефныя фарбы і інш. А.ж. дае мастаку шырокія магчымасці для выбару стылю і манеры, тэмпу і тэхнікі працы, характару стварэння вобразнасці, для адлюстравання шырокага спектра каларыстычных варыянтаў, стварэння ілюзіі прасторы і аб'ёму на плоскасці, што спрыяе нязменнай папулярнасці гэтай тэхнікі ў мастацтве. М.Л.Цыбульскі. АЛЕКСАНДРбВІЧ Алеся (Аляксандра Іванаўна; 12.7.1904, Мінск — 25.8. 1947), беларускі літаратуразнавец, педагог. Скончыла БДУ (1928). Прымала ўдзел у рабоце клуба бел. маст. інтэлігенцыі «Беларуская хатка» ў Мінску.З 1920працавалаўБел.дзярж. тэатры. Сябравалаз М.Чаротам. З’яўляецца першай выканаўцай ролі Алесіўяго муз. драме «На Купалле» (1921). У 1934—36 працавала ў аддзеле рэкамендацыйнайбібліяграфііБССР, пасля вайны ў Літ. музеі Я.Купалы.
    112
    АЛЕКСАНДРОЎСКАЯ
    A. — складальнік чытанак для пачатковай школы, хрэстаматыі па роднай лры, аўтар артыкулаў пра творчасць Я.Купалы, З.Бядулі, А.Куляшова, П.Труса, К.Чорнага, перакладчык кніг, у т.л. «Куплены хлопчык» У.Караленкі (1947).
    Тв.: Чытанка для першага класса. 3 выд. Мінск, 1936; Чытанка для III класа пачатковай школы. 3 выд., Мінск, 1940 (разам з В.Селіванавай); Родная краіна: кн. для чытання ў 4м класе пачатковай школы. 3 выд. Мінск, 1947; Роднае слова: кн. для чытання ў IVкласе. 13 выд. Мінск, 1957 (разам з Т.Сапёлкінай).
    АЛЕКСАНДРОВІЧ Андрэй Іванавіч (22.1.1906, Мінск — 6.1.1963), беларускі паэт. Чл.кар. НАН Беларусі (1936). Скончыў БДУ (1930). Адзін
    А.І.Александровіч.
    з арганізатараў літ. аб’яднання «Маладняк». У 1934—37 намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 193137 чл. ЦВК БССР. Аўтар збкаў вершаў «Па беларускім бруку» (1925), «Прозалаць» (1926), «Угрунь» (1927), паэмы «Цені на сонцы» (1930), драмы «Напор» (паст. 1931) і інш. Рэдактар «Рускабеларускага слоўніка» (1937). Пераклаў на бел. мову паэму «Руслан і Людміла» А.Пушкіна (1959), асобныя творы рус., укр., літоўскіх паэтаў і празаікаў. У 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1955.
    Тв.: 36. твораў. Т. 1—2. Мінск, 1963; Тополя н сосны. М.; Ленннград, 1966.
    АЛЕКСАНДРОВІЧ Ануфрый, музыкантвалтарніст, капельмайстар і педагог пач. 19 ст. У 1804—09 працаваў у прыдворнай капэле Радзівілаў, быў
    яе апошнім капельмайстрам, навучаў музыцы прыгонных.
    АЛЕКСАНДРОВІЧ Канстанцін, жывапісецпартрэтыст 2й пал. 18 ст. (вядомы творы 1777—94). Працаваў у Беларусі (Нясвіж) і Польшчы (Варшава). Выконваў пераважна заказы арыстакратаў і караля; рабіў таксама копіі з партрэтаў мінулых эпох. Працягваючы традыцыі параднага партрэта 17—18 ст., творча ўдасканальваў жанр дакладнай характарыстыкай, выкарыстаннем чыстага колеру, увагай да дэталей. Найб. вядомы твор — партрэт кн. Караля Радзівіла Пане Каханку (1786). Творы захоўваюцца ў Польшчы і Вільні, у Львове зберагаецца 35 работ, пераважна копіі т.зв. гіст. партрэтаў з калекцыі маёнтка Завушша каля Нясвіжа.
    Г. Г. СакалоўКубай.
    АЛЕКСАНДРОВІЧ Сцяпан Хусейнавіч (15.12.1921, г. Капыль 1.5.1986), беларускі літаратуразнавец, крытык. Др філал. навук (1972), праф. (1974).
    Скончыў БДУ (1950). 3 1959 у Інце лры АН Беларусі, з 1963 у БДУ. Даследаваў гісторыю станаўлення новай бел. лры, нац. кнігадрукавання і перыёдыкі 2й пал. 19 — пач. 20 ст. (манаграфія «Пуцявіны роднага слова», 1971). Развіваў жанры пісьменніцкай біяграфіі, краязнаўчага і біягр. нарыса (кнігі «Незабыўнымі сцежкамі», 1959; «Па слядах паэтычнай легенды», 1965; «Тут зямля такая», 1974). Стварыў літ. партрэты бел. пісьменнікаў П.Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, З.Бядулі, Ц.Гартнага,
    К.Чорнага і інш. Аўтар аповесцей «Ад роднае зямлі...» (1962) і «На шырокі прастор» (1972) пра жыццё і творчасць Я.Коласа, «Далёкія зарніцы» (1967) пра гераізм народа ў Вял. Айч. вайну і інш.
    Тв.: Старонкі братняй дружбы. Мінск, 1960; Гісторыя і сучаснасць. Мінск, 1968; Вальнадумца зпад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі. Мінск, 1975; Кнігі і людзі. Мінск, 1976; Слова — багацце. Мінск, 1981.
    АЛЕКСАНДРОВІЧ Ян, беларускі гравёр і разьбяр па шкле 18 ст. Пачынальнік дынастыі гутнікаў і гравёраў па шкле, якія працавалі на Урэцкай мануфактуры Радзівілаў. У 1761—86 адзін з гал. і найб. кваліфікаваных гравіроўшчыкаў і разьбяроў. Гравіраваў на сталовым посудзе і люстэрках партрэтныя выявы і фігуратыўныя сцэны.
    АЛЕКСАНДРОЎСКАЯ Ларыса Пампееўна (15.2.1904, Мінск—23.5.1980), беларуская спявачка (сапрана), рэжысёр і грамадскі дзеяч. Нар. артыст
    Л.П.Александроўская.
    ка Беларусі (1938). Нар. артыстка СССР (1940). Скончыла Бел. муз. тэхнікум (1928). Опернае мастацтва як спявачка ўдасканальвала ў А.Баначыча ў Бел. студыі оперы і балета (1930—33). У 1919—24 салістка арганізаванай ёю аматарскай трупы пры Палітаддзеле Зах. фронту, у 1928—60— Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі (з 1951 і гал. рэжысёр). Валодала голасам шырокага дыяпазону. Для яе выканальніцкай манеры былі ўласцівы музыкальнасць, драм. тэмперамент і артыстызм. Сярод опер
    113
    АЛЕКСАНДРЫЙСКІ
    Л.Александроўская ў ролі Марысі.
    ных партый у нац. рэпертуары: Марыся, Алеся («Міхась Падгорны», «Алеся» Я.Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Марыя Грагатовіч («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса), класічным — Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Кармэн (аднайм. опера Ж.Бізэ), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Яраслаўна і Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна). Як рэжысёр развівала рэаліст. традыцыі тэатра. Паставіла оперы: «Запарожац за Дунаем»С.ГулакАрцямоўскага( 1951), «Страшны двор» С.Манюшкі і «Мазепа» П.Чайкоўскага (абедзве 1952), «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага, «Аіда» Дж.Вердзі (абедзве 1953), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1954),