Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Паштовая марка да 100гадовага юбілею Л.Александроўскай.
« Надзея Дурава» А. Багатырова (1956), «Яснае світанне» А.Туранкова (1958) і інш. Вядома як выканальніца бел. нар. песень. Адна з арганізатараў Бел. тэатр. аб’яднання (з 1946 старшыня, з 1976 ганаровы старшыня прэзідыума). 3 1987 у Мінску праводзіўся рэсп., з 2004 — міжнар. конкурс вакалістаўяе імя. 3 1992 прысуджаецца прэмія імя А. у галіне тэатр. мастацтва. Яе імя носіць муз. школа № 1 у Мінску. На доме, дзе жыла А., устаноўлена мемар. дошка. Да 100гадовага юбілею спявачкі выйшла паштоўка з маркай. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Літ.: Л а д ы г н н а А. Ларнса Помпеевна Александровская: документальнотеатральный роман. Мннск, 2002; Брылон В. Ларыса Александроўская. Круг жыцця: да 100годдзя з дня нараджэння // Мастацтва. 2004. № 3; Ларыса Пампееўна Александроўская (1904—1980): этапы лёсу // Полымя. 2007. № 2.
АЛЕКСАНДРЫЙСКІ ВЕРШ, у французскай паэзіі — 12складовы верш з націскам на 6м і 12м складах, цэзурай пасля 6га склада і парнай рыфмоўкай; у ням. і рус. — верш, напісаны 6стопным ямбам, з цэзурай пасярэдзіне кожнага радка і з парнай сумежнай рыфмоўкай. Паходжанне А.в. звязваюць з франц. паэмай 12 ст. пра Аляксандра Македонскага, напісанай такім вершам. У лры шырока выкарыстоўваўся ў эпоху класіцызму. У рус. паэзію А.в. увёў В.Традзьякоўскі. Пашырэнне атрымаў у творчасці
«Александрыя». Аляксандр Македонскі спускаецца ў падземнае царства.
Мініяцюра 17 cm. (рускі пераклад сербскай рэдакцыі).
А.Пушкіна. У бел. паэзіі сустракаецца рэдка.
Душой стаміўшыся // ў жыццёвых цяжкіх бурах,
Свой век канчае ён // у манастырскіх мурах.
Тут ціша, тут спакой, // — ні шуму, ні клапот.
Ён пільна летапіс // чацвёрты піша год. (М.Багдановіч. «Летапісец»)
«АЛЕКСАНДРЫЯ», помнік перакладной беларускай літаратуры 15 ст., раман, прысвечаны апісаннюжыцця, подзвігаў і прыгод А.Македонскага. Арыгінал твора напісаны ў 2—3 ст. у Егіпце на грэч. мове, пераклады распаўсюджваліся ў розных варыянтах і рэдакцыях. Усх. славянам «А.» стала вядома ў часы Кіеўскай Русі. PaMaw вызначаецца займальным, драм. напружаным сюжэтам, багаццем прыгодніцкага і казачнафантаст. элементаў. У Беларусі бытавалі пераклады 2 яго рэдакцый — лац. (вытрымана ў раннегуманіст. традыцыі) і сербскай (прапаведуе хрысціянскія ідэалы). Яны ўключаліся ў розныя гіст. зборнікі, хронікі, хранографы. Асн. бел. спісы «А.» ўпершыню апублікаваў У.В.Анічэнка ў аднайм. кнізе (1962). В.А. Чамярыцкі.
АЛЕКСІЁВІЧ Святлана Аляксандраўна (н. 31.5.1948, г. ІванаФранкоўск, Украіна), беларуская пісьменніца. Скончыла БДУ (1972). Працавала ў перыяд. друку, настаўнічала. Стваральніца дакум.маст. метаду,
114
АЛЕКШЫЦКАЯ
засн. на творча сканцэнтраваных размовах з рэальнымі сведкамі. Аўтар кніг«У вайны нежаночае аблічча...» — т.зв. раман галасоў пра жанчын
франтавічак, партызанак, падпольшчыц, «Апошнія сведкі» (абедзве 1985) — пра дзяцей, каму падчас Вял. Айч. вайны было ад 7 да 12 гадоў. Па кн. «У вайны не жаночае аблічча...» ў тэатрах Беларусі і інш. краінах былі пастаўлены аднайм. спектаклі, паводле сцэнарыя А. рэж. В.Дашук разам з А. стварылі цыкл з 7 дакум. фільмаў пад назвай «У вайны не жаночае аблічча...» (1981—84; Дзярж. прэмія СССР 1985). Кн. «Цынкавыя хлопчыкі» (1989) расказвае аб удзельніках вайны ў Афганістане, рэж. С.Лук’янчык зняў некалькі дакум. карцін, якія склалі «Афганскі цыкл» («Сорам», 1991, «Я зпад падпарадкавання выйшаў», 1992). А. з’яўляецца аўтарам сцэнарыяў шматлікіх дакум. фільмаў: «Бацькоўскідом» (1982, рэж. В.Шавялевіч), «Салдацікі» (1985, рэж. В.Басаў), «Мінулае яшчэ наперадзе» (1988, рэж. В.Жыгалка), цыкла «3 бездані» («Людзі вайны», «Людзі блакады», 1990, з рэж. М.Галдоўскай), «Крыж» (1994, рэж. Г.Гародні; зняты па кн. «Зачараваныя смерцю»,1993) і інш. Кнігі А. надрукаваны не толькі ў Беларусі, але і ў краінах замежжа. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986.
Тв.: Чернобыльская молнтва: хроняка будушего. М., 1997; Т. 1. У войны не женское лнцо. Последнне свндетелн. Т. 2. Цннковые мальчнкм. Зачарованные смертью. Чернобыльская молнтва. М., 1998; Нзбр. пронзведення. Пекнн, 1999;
Последнне свцдетеля: сто недетскнх колыбельных. М., 2004.
АЛЕКСЮТОВІЧ Канстанцін Андрэевіч (20.5.1884, в. Бахаравічы Пухавіцкага рна — 26.2.1943), беларускі балетмайстар. Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1906). У
1921—28 балетмайстар Бел. першага дзярж. тэатра. 3 1930 балетмайстар Бел. трама, у 1937—41 гал. балетмайстар Ансамбля бел. нар. песні і танца Бел. філармоніі. Супрацоўнічаў з Бел. трэцім дзярж. тэатрам (тэатр У.Галубка). Вывучаў традыц. вясковую культуру, харэагр. фальклор. Ставіў танцы, карагоды, гульні, абрадавыя сцэны да драм. спектакляў («На Купалле» М.Чарота, «Машэка», «Кастусь Каліноўскі», «Кавальваявода» Е.Міровіча, «Панскі гайдук» Н.Бываеўскага, «Вяселле» В.Гарбацэвіча, «Адвечная песня» і «Сон на кургане» Я.Купалы і інш.). Сярод пастановак: балеты «Капелія» Л.Дэліба, «Зачараваны лес» Р.Дрыга, «Фея лялек» І.Баера, бел. аднаактовы « Помста сябровак» (на ўласнае лібрэта, з музыкай, падабранай Л.Маркевічам). Аўтар бел. танца «Бульба», сцэнічных варыянтаў традыц. нар. танцаў «Лявоніха», «Крыжачок», «Мяцеліца», «Мікіта», «Лянок», кадрыляў, хараводаў, гульняў і інш., якія ўвайшлі ў фонд бел. нац. харэагр. культуры. Сваёй творчасцю паўплываў на развіццё бел. прафес. балетнага мастацтва.
Літ.: Алексютовнч Л.К. Балетмейстер Константнн Алексютовнч. Мннск, 1984.
АЛЕКСЮТОВІЧ Ларыса Канстанцінаўна (20.1.1913, Мінск — 18.2. 2003), беларуская танцоўшчыца, балетмайстар, педагог. Засл. дзеяч ма
стацтваў Беларусі (1995). Дачка КА.Алексютовіча. Вучылася ў балетнай студыі пры Бел. першым дзярж. тэатры (1921—28) і адначасова працавала ў балетнай трупе тэатра. 3 1928 артыстка Бел. аб’яднання муз., эстр. і цыркавых работнікаў, у 1937— 41 салістка Ансамбля бел. нар. песні і танца Бел. філармоніі. 3 1945 у Бел. рэсп. Доме нар. творчасці. У 1950— 73 балетмайстарпедагог ансамбля танца БДУ, выкладчык Бел. харэагр. вучылішча. У 1985—95 кансультант Бел.рэсп.навук.метадычнагацэнтра культуры, Бел. інта праблем культуры. Даследавалабел. харэагр. фальклор. Ставіла танцы да драм. спектакляў, стварыла шэраг сцэнічных танцаў на нар. аснове, у т.л. «Ручнікі», «Вязанка», «Кола» і інш. Аўтар першага навуч. дапаможніка па бел. харэаграфіі «Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні» (1978), успамінаў пра бацьку «Балетмайстар Канстанцін Алексютовіч; жыццё і творчы шлях» (1984), манаграфіі «Беларускія народныя полькі» (1995) — першага сістэматычнага збору аўтэнтычных узораў танцаў гэтага жанру з усіх рэгіёнаў Беларусі.
АЛЁКШЫЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Алекшыцы Бераставіцкага рна. Пабудавана ў 1865—71 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Да асн. квадратнага ў
115
АЛЕКШЫЦКІ
Алекшыцкая Пакроўская царква.
плане аб’ёму з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане ў завяршэнні прымыкае 2ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, прамавугольныя трапезная і апсіда. Фасады расчлянёны аконнымі праёмамі ў форме гатычных стральчатых арак. Інтэр’ер упрыгожаны насценнай размалёўкай. Царква дзейнічае.
АЛЁКШЫЦКІ НАРбДНЫ ДРАМАТЫЧНЫ КАЛЕКТЫЎ «ВЯСКОЎЦЫ». Створаныў 1982ув. Алекшыцы Бераставіцкага рна пры цэнтр. Доме культуры як драм. кружок. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнік В.Ф.Шыш. Асн. кірунак творчасці — адраджэнне стараж. абрадаў, традыцый нар. гумару і арганізацыя вольнагачасу мясц. насельніцтва. У рэпертуары: тэатр. мініяцюры, у т.л. «Лявоніха на арбіце» паводле А.Макаёнка, п’есы бел. пісьменнікаў, у т.л. «Паўлінка» Я.Купалы, тэатралізаваныя прадстаўленні («Прыгоды ВолыііАнціпіхі»,«Мыняпусцімнуду ўхату»), абрады («Радзіны», «Купанне дзіцяці», вясельны «Каравай») і інш. Калектыў прымае ўдзел у канцэртах маст. самадзейнасці, раённых аглядах і мерапрыемствах. А.М.Коршак. АЛЁКШЫЦЫ, вёска ў Бераставіцкім рне. За 18 км на Пн ад г.п. Вял. Бераставіца, 40 км ад Гродна, 28 км
ад чыг. ст. Пагранічны на лініі Ваўкавыск—Беласток (Польшча), аўтадарогай звязана з Вял. Бераставіцай. Цэнтр Алекшыцкага с/с. 328 гаспадарак, 807 ж. (2009).
3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Крынкаўскага, з 20.9.1944 Бераставіцкага, з 25.12.1962 Свіслацкага, з 30.7.1966 зноў Бераставіцкага рнаў. 3 12.10.1940 у Беластоцкай, з 20.9.1944 у Гродзенскай абласцях. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1865—71). Археал. помнік — гарадзішча.
АЛЁНДСКІ Стафан (каля 1720, в. Мачуліна Ваўкавыскага рна — 2.9.1763), дзеяч кальвінісцкай царквы. Скончыў Слуцкую гімназію, вучыўся ў Парыжскім унце (Сарбона). Пасля вяртання на радзіму ў 1745 атрымаў сціплую пасаду старасты сітнаўскага (цяпер в. Малое Сітна Полацкага рна). 3 прычыны пратэстанцкага веравызнання А. не здолеў ва ўмовах Контррэфармацыі зрабіць значную кар’еру. У 1743 ажаніўся з Ганнай Людвікай
Красінскай (памерла ў 1756), дачкой старасты гомельскага і прапойскага Мікалая Красінскага. У 1757 у Сітне А. пераклаў з франц. на бел.польск. макаранічную мову 2ю ч. культавай кн. пратэстантаў Еўропы «Шлях пілігрыма» брытанскага пратэстанта Джона Баньяна (John Bunyan, «The Pilgrim’s Progress from This World to That Which Is to Come»). Гэтыпераклад («Droga pielgrzymujacego chrzescijanina do wiecznosci blogoslawionej») выйшаў y Караляўцы (Кёнігсбергу) y 1775 i стаў асновай для перакладу твора на мазурскі (прускі) дыялект польск. мовы (1900). Магчыма, А. — аўтар інш. перакладаў і выданняў гэтай друкарні.
Літ.: Kriegseisen W. Ewangelicy polscy і litewscy w epoce saskiej. Warszawa, 1996. А.С.Катлярчук. АЛЁНІН Аляксандр Аляксеевіч (13.6.1865, Разанская вобл., Расія — 15.2.1944), кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1927). У 1932—34 уваходзіў у Беларускую песенную камісію. Збіраў і апрацоўваў рус. і бел. нар. песні. У сваіх творах, пераважна камернаінструм. ансамблях, рамансах і песнях, абапіраўся на муз. фальклор.
АЛЁСІЧ Фаіна Аўрамаўна (1924, в. Букча Лельчыцкага рна—6.02.2000), палеская народная спявачка. У в. Букча Лельчыцкага рна вядома як майстар «падняцьпесню» нашырокім дыханні. Шматгалосныя песні з падводкайА. змешчаныўзб. «Песні Беларускага Палесся» З.Мажэйкі (вып. 2, 1984). Пачуцьіхможнанадыску «Музычны фальклор Беларускага Палесся» (1988), у этнамуз. фільмах «Памяцьстагоддзяў» (1982, рэж. Н.Сава) і «Пранясі, Божа, хмару...» (1990, рэж. А.Шклярэўскі), у аўдыёанталогіі «Беларускі музычны фальклор» (1990).