Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
працы па праблемах сац. філасофіі і культуралогіі, сац. міфалогіі і рэлігіязнаўства, тэорыі і метадалогіі адукацыі і выхавання.
7в.: Соцнальный мнф как культурнонсторнческнй феномен. Мннск, 1994; Введенне в культурологню. Мннск, 1997; Релнгня. Человек. Обшество. Мннск, 1997; Філасофія культуры. Мінск, 2004; Выпрабаванне жыццём. Мінск, 2009.
АЛТАР (лац. altaria ад altus высокі), спецыяльна абсталяванае ці прыстасаванае месца для прынясення ахвяр у культавай практыцы многіх рэлігій. У першабытных народаў — узвышэнне, якое насыпалася з зямлі, будавалася з дрэва ці камянёў. У антычную эпоху — падвышанае месца прынясення ахвяр продкам, героям ці багам на адкрытым паветры або ў храме, якое аздаблялася архіт. збудаваннем (напр., Пергамскі А.). У раннехрысціянскую эпоху А. называлі падвышаную частку храма (звычайна ўсх.), дзе знаходзіўся стол для выканання бяскроўнай ахвяры (еўхарыстыя). Управаслаўных х р a м а х А. аддзелены ад астатняй часткі храма перагародкай, якая ў 14—15 ст. пераўтворана ў іканастас. Бяскроўная ахвяра ў працэсе літургіі адбываецца на прастоле пры закрытых царскіх варотах. У каталіцкіх касцёлах усх. частка храма называецца прэсбітэрыем, a А. — стол (менса) для здзяйснення еўхарыстыі. Прыгатаванне святых дароў адбываецца ў прысутнасці веруючых («на вачах»), У 15—16 ст. у бел. касцёлах з’явіліся бакавыя А., якія ставіліся ў бакавых апсідах, капліцах, прыбудаваных да храма ці ўключаных у яго інтэр’ер, а таксама пры сценах гал. і бакавых нефаў, дзе найчасцей змяшчалі па 3 (1 і 2ярусныя) жывапісныя А.трыпціхі. У 1й пал. 17 ст. А. набылі архіт. форму трыумфальнай аркі (эдзікулы), у цэнтры якой змяшчаўся алтарны абраз, а ў бакавых Himax — скульптуры святых (касцёл і кляштар бенедыкцінак у Нясвіжы, 1630я гг.; касцёл Яна Хрысціцеля ў в. Воўпа Ваўкавыскага рна, 1640я
119
АЛТАРНЫ
гг.; касцёл Праабражэння ў в. Новая Мыш Баранавіцкага рна, 1825). У эпоху барока колькасць бакавых А. у храме ўзрасла (3 і болей). Аздаблялі іх дэкар. разьбой па дрэве (раслінны арнамент, паліхромная размалёўка з пазалотай і серабрэннем), ляпнінай са штучнага мармуру — стука (касцёл дамініканцаў у Стоўбцах, 1623; Ларэтанская капэла кляштара бернардзінцаў у Гродне, 16—18 ст.; касцёл і кляштар аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага рна, апошняя чвэрць 17 ст.). Манумент.дэкар. алтарныя ансамблі ствараліся ў сінтэзе з архітэктурай храма (у кафедральных касцёлах і касцёлах кляштара францысканцаў у Пінску, езуітаў у Гродне, абодва 1я пал. 18 ст.). У сярэдзіне — 2й пал. 18 ст. паліхромны стук паступова выцесніў разьбу па дрэве з інтэр’ераў храмаў (Сафійскі сабор у Полацку, 12—18 ст.; касцёл і кляштар базыльян ў в. Беразвечча, цяпер у межах г. Глыбокае, 1643, і інш.). У 2й чвэрці 18 ст. з інтэр’ера уніяцкіх цэркваў іканастасы паступова
выцясняліся архіт. А., але часам яны суіснавалі побач. У касцёлах і уніяцкіх цэрквах меліся працэсійныя А. (фератроны) у форме разьбянога картуша з абразом на падстаўцыстоліку. У апошняй трэці 18 ст. ў касцёлах і уніяцкіх цэрквах пашырыліся ілюзіяністычныя «алтары на оптыку», у якіх архіт. структура і скульпт. выявы маляваліся на сценах (касцёл бернардзінцаў у в. Будслаў Мядзельскага рна, сабор манастыра Дабравешчання ў в. Ляды Смалявіцкага рна, абодва 18 ст.). У гэты час А. паступова спрошчваўся: знікала дэкар. разьба, памяншалася колькасць скульптур, і да сярэдзіны 19 ст. ён амаль страціў маст. каштоўнасць.
А.А.Ярашэвіч.
АЛТАРНЫ АБРАЗ, алтарная Kapil і н а, разнавіднасць абраза, пашыраная ў краінах з каталіцкім веравызнаннем. Размяшчаўся абраз над олта/>ам(зраманскіхчасоў).3’яўляўся важнай састаўной часткай архіт,скульпт. алтарных ансамбляў, змест якога быў узаемазвязаны з назвай
храма (імем святога патрона храма). А.а. ў Беларусі з’явіліся разам з касцёламі ў канцы 14—15 ст. і спалучалі рысы зах.еўрап. гатычнай іканаграфіі з мясц. праваслаўнавізант. традыцыяй («Маці Божая Трокская»), На працягу 16 ст. ў А.а. прыкметны ўплывы паўн.еўрап. Рэнесансу («Пакланенне вешчуноў» з в. Дрысвяты Браслаўскага рна, 1514). 3 пачаткам Контррэфармацыі ў канцы 16 ст. мастацтва каталіцкага храма ВКЛ арыентавалася на італьян.: многія тагачасныя А.а. мелі рымскія першаўзоры. Рэнесанс паўплываў на жывапіс касцёлаў, але іканаграфічны тып А.а. «Маці Божая Адзігітрыя» заставаўся папулярным. На працягу 17 ст. і ў першыя дзесяцігоддзі 18 ст. абразы для алтароў касцёлаў малявалі ў іканапіснай тэмпернаалейнай тэхніцы на дошках, а іх фоны часам аздаблялі раслінным арнаментам, выразаным па ляўкасе, з 18 ст. — стваралі на палатне ў стылі барока з разгорнутай і дынамічнай кампазіцыяй і пейзажам, якія нагадвалі карціну рэліг. зместу. З’явіліся новыя
Алтар касцёла Яна Хрысціцеля ў в. Воўпа Ваўкавыскага рна. 1640я гг.
Алтар капліцы святой Барбары ў касцё'ле бернардзінцаў у в. Будслаў Мядзельскага рна. IScm.
120
АЛЬБІНСКІАЯ
Алтарны абраз «Пакланенне вешчуноў» з в. Дрысвяты Браслаўскага рна. 1514.
іканаграфічныя сюжэты А.а.: «Каранаванне Багародзіцы», «Беззаганнае зачацце», «Узнясенне Багародзіцы» і інш. У 18—19 ст. А.а. ў бел. каталіцкіх храмах выконвалі вядомыя мастакі (Ш.Чаховіч, Ф.Смуглевіч, Я.Дамель і інш.). 3 2й пал. 19 ст. бел. А.а. трапіў пад уплыў афіц. акадэмізму і страціў сваю самабытнасць. А.А.Ярашэвіч. АЛТЫН, 1) адзінка трохфракцыйнай грашовалікавай сістэмы Маскоўскай дзяржавы (рубельалтындзенга) у 14— 1йчвэрці 18ст., прыраўноўвалася да 6 дзенег (1 рубель = 33 алтына 2 дзенгі). 2) Медная манета Аляксея Міхайлавіча 1654 (выраблялася для фінансавання вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67). 3) Сярэбраная манета Пятра I 1704, 1711 — 14, 1718. 4) Нар. назва меднай манеты Рас. імперыі наміналам 3 капейкі. І.І.Сінчук.
АЛФАВІТ(грэч.а1р1іаЬёі05,адпершых дзвюх літар грэч. алфавіта «альфа» і «бета», навагрэч. «віта»), азбука, сукупнасць графічных знакаў
вызначанай формы, якія размешчаны ў традыц. паслядоўнасці і выкарыстоўваюцца для фіксацыі і перадачы на пісьме пэўнай мовы або моў. Узнікненню А. спрыяла вынаходства фанаграфічнага пісьма — сістэмы, у якой асобны знак (літара) перадае, як правіла, адзін гук, што адпавядае фанеме або яе алафону. Усе існуючыя А. характарызуюцца наяўнасцю сінтагматычных правіл абазначэння фанем у словах і парадыгматычным наборам знакаў, вядомых усім адукаваным карыстальнікам мовы. Прынцып А. быў вынайдзены ў сярэдзіне 3га тыс. да н.э. стараж.семіцкімі пісцамі. Першымі чыста гукавымі сістэмамі пісьма сталі фінікійскі і угарыцкі А., створаныя ў 2м тыс. да н.э. На аснове фінікійскага пісьма сфарміраваліся многія стараж. ўсх. А., напр., арамейскі, што даў пачатак яўр. і арабскай пісьмовым сістэмам (6—4 ст. да н.э.), а таксама грэч. пісьмо (9—8 ст. да н.э.), якое стала ўзорам для стварэння А. лац. (4—3 ст. да н.э.) і кірылічнага (2я пал. 9 ст.). У наш час у свеце існуюць 4 асн. сям’і А.: лац. (каля 35% насельнікаў свету), індыйская (20%), кірылічная (10%), арабская (10%). Кірылічнае пісьмо з нязначнымі змяненнямі выкарыстоўвалася на тэр. Беларусі з 14 да 18 ст. У 18 — пач. 20 ст. пашырылася лац. пісьмо. Сучасны бел. А. складаецца з 32 кірылічных літар: Аа, Бб, Вв, Гг, Дд, Ее, Ёё, Жж, Зз, Іі, Йй, Кк,
Альбінская Георгіеўская царква.
Лл, Мм, Нн, Оо, Пп, Рр, Сс, Тт, Уу, Ўў, Фф, Хх, Цц, Чч, Шш, Ыы, Ьь, Ээ, Юю, Яя. Усе літары выразна адрозніваюцца паміж сабой. Яны могуць выкарыстоўвацца ў друкаваным і рукапісным выглядзе, маюць вял. і малую формы. Ёсць спец. знак — апостраф (’)• Сучасны бел. А. распрацаваны на аснове рас. грамадзянскага шрыфту.
Дз.В.Дзятко.
АЛЬБЕРЦІНІ (Albertini) Джаакіна (30.11.1748, г. Пезара, Італія — 27.3. 1812), італьянскі кампазітар, спявак, дырыжор. 3 1773 працаваў у Варшаве. У 1782—84 узначальваў капэлу Радзівілаў у Нясвіжы. Для стылю А. характэрны рысы і лексіка традыц. еўрап. раннекласічнай музыкі. Дырыжыраваў першай прафес. бел. операй «Агатка, або Прыезд пана» (прэм’ера ў Нясвіжы 17.9.1784), напісанай і пастаўленай у Беларусі Я.Д.Голандам (лібрэта М.Радзівіла). Да 1803 працаваў у Польшчы, потым у Рыме, дзе стварыў 3 оперы. Сярод вядомых твораў: опера «Дон Жуан» (паст. 1783, Варшава; партытура знаходзіцца ў г. Фларэнцыя, Італія; паст. 1786, Вільня), «Польскі капельмайстар» (1808), сімфонія (партытура знаходзіцца ў г. Кракаў Польшча) і інш. Н.В.Сазановіч.
АЛЬБІНСКАЯ ГЕОРГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Альба Івацэвіцкага рна. Пабудавана ў 1682, па інш. звестках у 1692, з драўляных брусоў на цагляным пад
121
АЛЬБІНСКІ
Да арт. Альбінскі палацавапаркавы ансамбль: 1 — круглае возера з востравам; 2 — алея ўздоўж галоўнага канала.
мурку. Вырашана 3зрубавай падоўжанавосевай кампазіцыяй, у якой дамінуе 2ярусная чацверыковая шатровая званіца, завершаная макаўкай. Такім жа купалком завершаны 2схільны дах працяглага прамавугольнага зруба асн. аб’ёму, да якога далучаны бакавы прыруб 5граннай апсіды з бакавой рызніцай. У плаўным спалучэнні дахаў выкарыстаны вуглавыя трохвугольныя застрэшкі. Гарызантальна ашаляваныя сцены рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брусамісцяжкамі ў прасценках, фланкіраваны руставанымі лапаткамі. Ганак у выглядзе 2схільнай навісі з трохвугольным франтонам на 2 слупах нагадвае класічны порцік. Суцэльная ўнутраная прастора асн. аб’ёму і апсіды перакрыта корабавым скляпеннем, пад якім размешчаны адкрытыя са званіцы фігурным арачным праёмам хоры. Апсіду вылучае іканастас з пазалочанымі царскімі варотамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае. А.М. Кулагін.
АЛЬБІНСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ, Ал ьба. Існаваў у 2й пал. 16 — 1й пал. 20 ст. ў прыгарадзе г. Нясвіж Альба. Закладзены М.К.Радзівілам Сіроткам у 1580 па ўзоры загарадных рэзідэнцый зах. арыстакратыі. У развіцці ансамбля выдзяляюцца 3 этапы. На 1м этапе
(1580—1700) ён уключаў 2кіламетровую алею каля сажалкі, драўляны палац «Кансаляцыя», гасп. пабудовы, звярынец, італьян. сады, а таксама Эрміторыум з галерэяй абразоў, у якім жыў т.зв. эрміт — карлікфілосаф (не захаваўся). Другі этап (1700— 1810) звязаны з росквітам ансамбля і прыпадае ў асн. на час панавання ў Нясвіжы М.К.Радзівіла Рыбанькі і яго сына К.С. Радзівіла Пане Каханку. У гэты перыяд выкапаны новыя сажалкі, каналы, створана сістэма «Круг» (архіт. Л.Лутніцкі, К.Спампані, М.Педэці, пры ўдзеле садоўніка Шэмпера, 1780),якаяўключалакруглае возера з такім жа па форме востравам у цэнтры. На востраве знаходзіўся палац Альтана (хутчэй за ўсё драўляны), пабудаваны ў стылі эклектыкі. Ад возера радыяльна адыходзілі 8 каналаў. Адзін з іх, паралельны гал. алеі, аб’ядноўваў сістэму «Круг» з усім ансамблем. Акрамя таго, на тэр. ансамбля былі пабудаваны ідылічная вёска, касцёл, працавалі некалькі мануфактур (адна з іх па вырабе паясоў пазней была перанесена ў Слуцк), галандская ферма, шматлікія аранжарэі, у якіх вырошчвалі цытрусавыя, грэцкі арэх, размарын і інш., фазанава поле з бажантарняй. Ідылічная вёска ўяўляла сабой 180 «гаспадарак», кожная з якіх уключала «хатку»гасцініцу, вазоўню