Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
АЛАДАВА Алена Васілеўна (22.5. 1907, г. Пружаны — 29.5.1986), беларускі мастацтвазнавец. Жонка М.ІЛадава. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1966). Скончыла БДУ (1928). 3 1937 працавала ў музеях Мінска. У 1944—77 дырэктар Дзярж. маст. музея Беларусі (цяпер Нац. маст. музей Рэспублікі Беларусь). Яе намаганнямі ў пасляваен. гады адноўлены фонд музея, сабраны творы бел., рус., замежнага мастацтва (больш за 15 тыс. экспанатаў), арганізаваны шматлікія экспазіцыі і выстаўкі. Аўтарскладальнік кніг «Дзяржаўны мастацкі музей БССР» (1958), «На зямлі Беларускай» (1963). Аўтар артыкулаў пра творчасць бел. мастакоў І.Ахрэмчыка, В.БялыніцкагаБірулі, П.Гаўрыленкі, У.Кудрэвіча і інш., пра бел. жывапіс, у т.л. «Мастакі ў дні Айчыннай вайны» (1944), «Беларускі савецкі жывапіс» (1978) і інш. Яе жыццю і творчасці прысвечана кн. «Музей — яе лёс: успаміны, дакументы, даследаванні» (2006). У 1993 на будынку Нац. маст. музея Рэспублікі Беларусь устаноўлена мемар. дошка.
АЛАДАВА Нінель Іванаўна (н. 14.7. 1934, Мінск), беларускі архітэктар, педагог. Канд. архітэктуры (1972). Скончыла Бел. політэхн. інт (1958). Працавалаўінце «Белдзяржпраект». 3 1971 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Асн. работы: будынак НДІ аховы раслін у в. Прылукі (у сааўт.), гал. корпус санаторыя «Крыніца» ў
в. Ждановічы (абедзве Мінскі рн), у Мінску — дабудова гал. корпуса НАН Беларусі, Цэнтр. дзіцячая спарт. школа, інтэр’еры старога будынка Нац. бкі Беларусі (вул. Чырвонаармейская) і Палаца культуры трактарнага завода. Аўтар даследаванняў у галіне інтэр’ера жылых і грамадскіх будынкаў: «Гісторыя архітэктуры і мэблі» (2002, у сааўт.), «Тыпы будынкаў і інтэр’ераў» (2005) і інш.
С.А.Сергачоў.
АЛАДАЎ Вальмен Мікалаевіч (н. 12.2.1930, Мінск), беларускі архітэктар, педагог. Сын МЛ.Аладава. Др архітэктуры (1999), праф. (1993). Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Маскоўскіархіт. інт(1953). Працаваў у інце «Белдзяржпраект». У 1965—80 дырэктар інта «Белдзіпрагандаль». 3 1980 выкладае ў Бел.
нац. тэхн. унце. Асн. работы (1950— 80я гг.): абл. бка ў г. Маладзечна; у Мінску — гал. корпус Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, ансамблі жылых дамоў з магазінам «Акіян», універсамы «Фрунзенскі», «Серабранка», «Цэнтральны», будынак Мінва гандлю і Мінва спорту і турызму, крыты рынак «Камароўскі», рэсп. спарт. комплекс «Раўбічы», клубсталовая санаторыя «Беларусь» у Місхоры (Рэспубліка Крым) і інш. (усе ў аўтарскім калектыве). Аўтар даследаванняў у галіне архітэктуры жылых 1 грамадскіх будынкаў. У 1966—70 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі, з 1996 старшыня Бел. акадэмічнага цэнтра Міжнар. акадэміі
архітэктуры. Дзярж. прэмія Беларусі 2001.
Тв:. Столовые с лянней раздачн пншн «эффект». Мннск, 1974; Базовые столовые для стронтелей. Мннск, 1983; Архнтектура предпрнятня обшественного пнтання лля стабнльных коллектнвов. Мннск, 1987; Абрам Духан. Мннск, 2002 (у сааўт.); Архптектурные решення фасадов с нспользованнем открытых остекленных прнквартнрных пространств н эркеров. Мннск, 2004 (у сааўт.).
С.А.Сергачоў.
АЛАДАЎ Мікалай Ільіч (21.12.1890, СанктПецярбург — 4.12.1972), беларускі кампазітар, педагог. Нар. артыст Беларусі (1955). Скончыў СанктПецярбургскую кансерваторыю (1910). Працаваў ва Усх. кансерваторыі ў г. Казань (Расія), Дзярж. інце муз. навукі ў Маскве. Быў у складзе
М. І.Аладаў.
Беларускай песеннай камісіі (1923—24, Масква). 3 1924 у Мінску: адзін з арганізатараў і выкладчыкаў Бел. муз. тэхнікума і кансерваторыі (з 1946 праф., у 1944—48 дырэктар). Удзельнічаў у стварэнні Бел. саюза кампазітараў (1932). Для муз. творчасці А. характэрны сімфанічнасць мышлення, шырокае выкарыстанне сродкаў поліфаніі, праграмнасць, нац. самабытнасць. Сваімі творамі 1920—30х гг. заклаў асновы жанраў бел. прафес. музыкі (кантаты, вак.сімф. паэмы, камернаінструм. ансамбля), стварыў першыя ў бел. музыцы драм. і лірыкапсіхал. сімфоніі. Сярод твораў (усяго каля 300): оперы «Андрэй Касценя» (1947, паст. 1970), «Тарас на Парнасе» (па матывах бел. ананімных паэм «Тарас на
108
АЛЕГОРЫЯ
Парнасе», «Энеіданавыварат» і паэмы «Гапон» В.ДунінаМарцінкевіча, 1927), Юсімфоній (1921—71), камерныя ансамблі, санаты, вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, Н.Гілевіча, Я.Купалы, М.Танка і інш., хоры, песні, музыка (вак. нумары на аснове бел. муз. фальклору) да драм. спектакля «Вір» Я.Рамановіча (1926). Збіральнік і даследчык бел., а таксама марыйскага, чувашскага, якуцкага фальклору, аўтар апрацовак нар. песень. Пра яго зняты фільм «Старэйшына беларускай музыкі» (1981). У Мінску яго імем названа муз. школа № 2; на доме, дзе жыў кампазітар, устаноўлена мемар. дошка.
Літ.: Кулешова Г.Г. Н.Й.Аладов. Ленннград, 1970; Ганул Н.Г. Ннколай йльнч Аладов в воспомннаннях ученнков // Страннцы нсторіш Белорусской государственной академіш музыкн. Мннск, 2007.
АЛАДКІ.традыцыйная мучная страва. Гатуюць з пшанічнай мукі ці яе сумесі з аўсянай, грэчневай, бульбяной і інш. Муку замешваюць на заквасцы, разведзенай малаком, сыроваткай ці сыраквашай. Цеста для А. павінна быць больш густое па кансістэнцыі, чым для бліноў. Пякуць на папярэдне змазанай тлушчам патэльні. У святочныя і абрадавыя дні А. пяклі з пшанічнай мукі вышэйшых гатункаў дабаўляючы ў цеста яйкі, масла, соду або дрожджы. Гатовыя А. пасыпалі цёртым макам, змазвалі маслам, мачалі ў растопленае сала, смятану ці варэнне. Раней А. былі вядомы ў асн. на ПдУ, у цэнтр. і зах. частках Беларусі. У наш час шырока ўжываюцца на ўсёй тэр. рэспублікі. На Палессі А. называюць бліны з таркаванай бульбы: вял. — на ўсю патэльню і маленькія — «па лыжцы».
АЛАЙ Анатоль Іванавіч (н. 4.10.1940, в. Новы Быхаў Быхаўскага рна), беларускі рэжысёр, кінадраматург, аператар, сцэнарыст дакументальнага кіно. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2008). Скончыў БДУ (1972). 3 1961 на к/студыі «Беларусьфільм». Як рэжысёр спалучае даследчыцкі падыход
і публіцыстычнасць з цягай да раманнай формы. Рэжысёр фільмаў «Не плачце аба мне...» (1988, і аператар), «Яго зарылі ў шар зямны» (1989), «Марынеска» (1990, і аўтар), «Чорная дарога» (1992), «Адрынуты» (1993), «Гастэла» (1997—2003), «Фельдмаршал Гурко» (1998), «Салдаты Італіі» (2002), «У двух кроках ад гільяціны» (і аўтар), «Чырвоны д’ябал», «Сталін і Геля» (і аўтар, усе 2004), «Стары боль», «Сустрэча на Эльбе» (абодва 2005, і аўтар абодвух), «Чарнобыльскі крыж» (2006), «Уладзімір Бядуля» (2007), «Панцеляймон Панамарэнка» (2008), «Пётр Конюх», «Подзвіг разведчыкаў» (абодва 2009) і інш. Аўтар кн. «Сустрэчы на ўсё жыццё: запіскі кінааператара» (1989).
АЛДАНАЎ Мікалай Міхайлавіч (н. 12.5.1959, в. Савеленкі Шклоўскага рна), беларускі баяніст, дырыжор. Скончыў Магілёўскае муз. вучылішча (1978), Бел. акадэмію музыкі (1983). У 1984—99 дырыжор Брэсцкага засл. аматарскага ансамбля танца «Радасць» rap. Дома культуры. Адначасова з 1983 выкладчык Брэсцкага муз. каледжа імя Р.Шырмы (з 1986 маст. кіраўнік і дырыжор аркестра рус. нар. інструментаў пры ім), з 2002 — філіяла Бел. акадэміі музыкі ў г. Брэст. Праводзіць вял. работу па папулярызацыі нац. муз. мастацтва. Аўтар муз. твораў («Мексіканскі танец», «Народныя найгрышы», «Харавод сяброў»), інструментовак і інш.
АЛЕАГРАФІЯ (ад лац. oleum алей + ...графія), шматкаляровая яітаграфія; від паліграфічнага ўзнаўлення карцін, выкананых алейнымі фарбамі.
Была пашырана ў 2й пал. 19 ст. Каб атрымаць больш поўнае падабенства, на літаграфскіх адбітках рабілі цісненне, якое імітавала фактуру палатна, рэльефы мазкоў алейнай фарбы, і лакіравалі. Такая падробка агрубляла і скажала маст. якасці жывапіснага палатна.
АЛЕАТОРЫКА (ад лац. аіеа ігральныя косці; выпадковасць), метадмузычнай кампазіцыі, які прадугледжвае мабільнасць (незамацаванасць) муз. тканіны ці формы. Тэрмін узніку 1950я гг. Найб. характэрна для прадстаўнікоў авангардызму (Дж. Кейдж, К.Штокгаўзен і інш.). Засн. на прынцыпе выпадковасці і імправізацыйнасці ў будове муз. твора. Адрозніваюць А. абсалютную (ахоплівае муз. твор у цэлым) і больш пашыраную адносную (увядзенне фрагмента А. ў інш. акружэнне). У аснове А. ляжаць 2 асн. ўласцівасці: апраксіматыўнасць і поліверсіяльнасць, якія вызначаюць характар і тып выканальніцкіх версій. Выкарыстоўваецца як сродак драматургічнага кантрасту, муз. вобразнасці і экспрэсіі. А. сустракаецца ў творах бел. кампазітараў В.Войціка, В.Капыцько, С. Картэса, А. Мдывані, Дз.Смольскага і інш. На прынцыпах А. можа канструявацца цэлы твор або яго асобныя фрагменты (А.Сонін). Графічны запісалеаторныхтвораў (разам з агульнапрынятай натацыяй выкарыстоўваюцца спец. знакі) з’яўляецца мнагазначным для ўспрымання музыканта, і выканальніцкія версіі могуць істотна адрознівацца паміж сабой. Т.Г.Мдывані.
АЛЕГОРЫЯ (ад грэч. allegoria іншасказанне), адна з форм мастацкага адлюстравання жыццёвых з’яў, калі абстрактнае паняцце або думка перадаюцца праз канкрэтны вобраз. А. па сваёй прыродзе блізкая ааметафары. Упершыню паняцце «А.» сустракаецца ў трактатах ПсеўдаЛангіна, Цыцэрона, у эстэтычных вучэннях Гарацыя, Плутарха, Лукрэцыя Кара і інш. Як прыём і прынцып арганізацыі маст. матэрыялу А. існуе ў лры,
109
АЛЕЙНІК
фальклоры, у розных відах выяўл. мастацтва. У фальклоры, напр., вобразы жывёл увасабляюць пэўныя чалавечыя рысы: лісіца — хітрасць, заяц — баязлівасць, асёл — упартасць. Алегарычны сэнс маюць некаторыя бел. прыказкі і прымаўкі, нар. песні, казкі. Ha А. амаль цалкам пабудаваны байка і прытча. У пісьмовай лры да А. звяртаўся Кірыла Тураўскі. У сваіх «словах» і прытчах праз алегарычныя малюнкі прыроды (вясна, зіма, восень) ён выяўляў пэўны стан духоўнага і фіз. жыцця чалавека. Ва ўмовах цэнзурных праследаванняў А. выкарыстоўвалася як сродак іншасказальнасатыр. паказу жыцця. Алегарычны характар маюць асобныя творы і вобразы Ф.Багушэвіча, Я.Коласа, Я.Купалы, і інш. Сустракаецца А. і ў лірычных, ліраэпічных, эпічных, драм. жанрах. Гл. таксама Эзопава мова.
АЛЁЙНІК Дзмітрый Іванавіч (11.5. 1929, г. Беразіно — 16.12.2003), беларускіжывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў
Беларусі (1981). Скончыў Бел. тэатр,маст. інт (1960). Працы ў галіне станковага (пераважна тэматычныя карціны, пейзажы) і манумент. жывапісу. Сяродтвораў: «Над Сожам» (1961), «Вясна. Порт» (1963), «Вечная памяць» (1965), «Востраў Валаам», «Бабіна лета» (абодва 1966), «Лясное возера» (1969), «Белыя коні» (1972), «Восеньскія далі» (1978), «Дзявочы гай» (1979), «Апошні снег», «Край белых буслоў» (абодва 1982), «Вясна» (1983), «Цішыня», «Дворык у Дзявулічах» (абодва