• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АКЎСТЫКААРХІТЭКТЎРНАЯ, раздзел прыкладной акустыкі, які вывучае гукавыя працэсы ў закрытых памяшканнях. Памеры, форма, унутраная аддзелка будынкаў уплываюць на архіт. вобраз і акустычныя якасці памяшканняў. Задачай акустычнага праектавання з’яўляецца забеспячэнне аптымальнага часу рэверберацыі (працягласць затухання гуку пасля спынення дзеяння яго крыніцы), якое ўстанаўліваецца шляхам экспертных ацэнак у залежнасці ад аб’ёму памяшкання і яго прызначэння і аднолькава добрай чутнасці ва ўсіх яго пунктах. На тэр. Беларусі акустычныяякасці памяшканняўужо ў старажытнасці павышаліся ўмураванымі ў сцены керамічнымі пасудзінамігаласнікамі, унутранай аддзелкай на аснове вапны і складанай формай планаў. 3 дапамогай аддзелачнага гукаізаляцыйнага матэрыялу вырашаюцца задачы гукаізаляцыі «хатняга» шуму (маўленне, гукі хатніх жывёл, малой магутнасці тэлерадыёапаратура і г.д.), а таксама гукаізаляцыі ў грамадскіх памяшканнях з узроўнем шуму сярэдняй інтэнсіўнасці (магазіны, рэстараны, кафэ). У Бел. тэатры лялек у Мінску акустычны камфорт дасягнуты пры дапамозе канфігурацыі формы плана і дэкар. гукапаглынальнай аддзелкі на сценах. Кінатэатр «Беларусь» у Мінску абсталяваны сучасным электраакустычным абсталяваннем, 5 яго залаў у якасці ўнутранай аддзелкі
    маюць акустычныя пліты, пафарбаваныя спец. фарбавальнікамі. У Беларусі ў вобласці А.а. вызначаецца фарміраванне архіт.прасторавага асяроддзя з забеспячэннем акустычнага камфорту.
    Літ:. Архітэктурная фізіка. Кліматалогія, светатэхніка, акустыка. Наваполацк, 2008. Н.М.Шулякоўская. АКЎЧНІК, сошка, абганялка, баразняк, распашнік, ральн і к, земляробчая прылада для пракладкі міжрадковых разор і акучвання бульбы. Лакальныя назвы — распашнік, ральнік. Прататыпам А. было стараж. рала, якое аказалася зноў запатрабаваным разам з пашырэннем культуры бульбы. Крыху ўдасканаленае, яно ўяўляла адназубую сошку з жалезным нарогам і сіметрычнымі крыламі«палічкамі». На ПнУ Беларусі бульбу акучвалі звычайна двурогай сахой, з якой здымалі паліцу. Часам паліцу або драўляны цурбан трохвугольнай формы замацоўвалі паміж сашнікоў. Сучасны А. — жалезны, яго рабочая частка складаецца з сіметрычнага лемяша і авальных крылаў, што расхінаюцца па шырыні разоры. Глыбіня разор рэгулюецца рычажным элементам на канцы градзіля (дышла) і даўжынёй пастронкаў. У А. звычайна запрагаюць каня. В.С.Цітоў.
    АКЦЁРСКАЕ МАСТАЦТВА, від выканальніцкай творчасці, майстэрства стварэння маст. вобразаў.
    У т э а т р ы акцёр стварае характар на аснове сцэнічнага пераўтварэння, выкарыстоўваючы свой інтэлект, тэмперамент, эмоцыі, міміку, жэсты, голас і пластыку цела. Гэты працэс адбываецца ў цеснай сувязі з творам драматургіі. Вытокі А.м. Беларусі ў стараж. абрадах і рытуалах каляндарных і сямейнапобытавых урачыстасцей. У 11 ст. яно прадстаўлена творчасцю скамарохаў, традыцыі якіх прадоўжыліся ў школьньш тэатры, паказах батлейкі і народнай драмы. Значную ролю ў развіцці А.м. адыгралі пашыраныя ў 18 ст.
    96
    АКЦЁРСКАЕ
    Да арт. Акцёрскае мастацтва. Р.Падапяка ў ролі Якаба ў спектаклі «Вольга» Л.Руаханен.
    прыватнаўласніцкія гар. і маёнткавыя тэатры, буйнейшыя з якіх мелі школы па падрыхтоўцы акцёраў, музыкантаў і танцораў высокага прафес. ўзроўню. Станаўленне нац. А.м. Новага часу звязана з дзейнасцю тэатра В.ДунінаМарцінкевіча, Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. Новым этапам у развіцці А.м. стала стварэнне ў 1920я гг. дзярж. тэатраў. У Бел. першым дзярж. тэатры побач з жыццёвапобытавай і этнаграф. абмалёўкай характараў на сцэне ствараліся вобразы высокага рамантычнага гучання (У.Крыловіч). Уклад у фарміраванне нац. акцёрскай школы ўнёс Е.Міровіч, які выхаваў цэлую плеяду майстроў сцэны. Яркасцю і каларытнай самабытнасцю адрознівалася А.м. трупы У.Галубка. Эксперыментатарствам, пошукамі сцэнічнай выразнасці вылучаліся акцёрскія работы Бел. другога дзярж. тэатра. Яскравыя сцэнічныя вобразы ў тэатрах Беларусі стварылі Г.Абуховіч, Дз.Арлоў, В.Галіна, Г.Глебаў Г.Грыгоніс, У.Дзядзюшка, І.Ждановіч, М.Звездачотаў, А.Ільінскі, А.Кістаў П.Малчанаў І.Матусевіч, В.Пола, А.Радзялоўская, Л.Ржэцкая,
    Ц.Сяргейчык, А.Трус, У.Уладамірскі, І.Шаціла, А.Шэлег і інш. 1960— 70я гг. адзначаны пошукамі новых сродкаў сцэнічнай выразнасці, імкненнем да філас. абагульненняў Разам з майстрамі сцэны З.Браварскай, З.Канапелькай, Г.Макаравай, Л.Рахленкам, С.Станютай, З.Стомай, Ф.Шмакавым і інш. цікавыя сцэнічныя вобразы стваралі a кцёры новага пакалення: Г.Аўсяннікаў Г.Гарбук, Л.Давідовіч, П.Дубашынскі, М.Захарэвіч, А.Клімава, У.Куляшоў В.Лебедзеў М.Пятроў В.Тарасаў Я.Шыпіла, М.Яроменкастарэйшы і інш. У 1980—90я гг. раскрылася А.м. С.Акружной, З.Белахвосцік, В.Кавалеравай, М.Кірычэнкі, В.Клебановіч, В.Манаева, Г.Маркінай, Т. Мархель, У. Мішчанчука, Т. Н і калаевай, В.Петрачковай, Л.Пісаравай, І.Рагаўцова, А.Ткачонка, Р.Янкоўскага і інш. Цікава заявілі пра сябе маладыя выканаўцы: А.Гарбуз, М.Зуй, А.Малчанаў Р.Падаляка, Г.Хітрык, С.Чуб і інш.
    А.м. ў к і н о, абумоўленае ўласцівасцямі акцёра, выкарыстоўваючы міміку, рухі і мову, ствараць вобраз
    Да арт. Акцёрскае мастацтва. У.Мішчанчук у ролі Круціцкага і П.Юрчанкаў у ролі Глумава ў спектаклі «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага.
    Да арт. Акцёрскае мастацтва. I. Сігаў у ролі Понція Пілата ў аднайменным спектаклі А.Курэйчыка.
    аднаго або некалькіх персанажаў на здымачнай пляцоўцы, абапіраецца на традыцыі тэатра і дакум. кінематографа. А.м. ўдасканальвалася паралельна з тым, як кіно ўсталёўвалася ў якасці самаст. мастацтва. Першымі «кіназоркамі» бел. фільмаў 1920х гг. былі акцёры нямога кіно
    97
    АКЦЫЯНІЗМ
    Да арт. Акцыянізм. Сцэна са спектакля «Хтрадыцыя». Тэатраяьная супояка «InZest». 2009.
    А.Войцык, Г.Краўчанка, ЕСвярдлова. Станаўленне і развіццё нац. экраннага мастацтва звязана з работамі ў кіно майстроў бел. сцэны У.Крыло віча, Л.Мазалеўскай, П.Малчанава, Б.Платонава, В.Пола, У.Уладамірскага. У 1920—30я гг. бел. А.м. ў кіно знаходзілася пад значным уплывам рас. акцёраў. У пасляваен. перыяд раскрылася высокае камедыйнае майстэрства бел. акцёраў З.Браварскай, Г.Глебава, У.Дзядзюшкі, Л.Рахленка, Л.Ржэцкай.Гэтазнайшлосваёадлюстраванне ў філ ьмахспектаклях « Паўлінка» (1952), «Пяюць жаваранкі» (1953), «Хто смяецца апошнім» (1954) і інш. У 1960я гг. вял. ўвага надавалася натуральнасці акцёрскага выканання, уменню перадаць на экране глыбокія пачуцці і перажыванні. У гэты час у бел. кіно быў папулярны тыпаж «чалавека з народа». У 1970я гг. абнавілася маст. стылістыка, з’явіліся новыя рэжысёрскія індывідуальнасці, што паўплывала на пошукі новых акцёрскіх вобразаў на экране, раскрыццё іх унутранага свету. Выдатныя вобразы беларусаў, яркія характары ўвасобілі на экране Г.Гарбук, У.Гасцюхін, Г.Макарава, Т.Мархель, С.Станюта. У 1980—90я гг. вял. ўклад у развіццё нац. А.м. ў кіно ўнеслі нар. артысты СССР Г.Аўсяннікаў, А.Клімава, В.Тарасаў, Р.Янкоўскі, М.Яроменкастарэйшы
    і інш. У канцы 20 — пач. 21 ст. ў сучаснае бел. кіно прыйшлі акцёры новага пакалення, для А.м. якіх характэрны прафесіяналізм і разнастайнасць сродкаў выразнасці: В.Арланава, Ф.Варанецкі, С.Зелянкоўская, Ю.Кадушкевіч, С.Кажамякіна, АКараблёва, А.Кот, А.Мілаванава, В.Палякова, В.Рэдзька, П.Юрчанкаўмалодшы і інш.
    Літ.: К р а с і н с к і А. Беларускія акцёры ў кіно. Мінск, 1973; Соболевск н й А. Белорусскнй театр // Советское актерское нскусство, 50—70е гг. М., 1982; Арлова Т. Купалаўцы: эцюды пра акцёраў. Мінск, 1985; Беларускае акцёрскае мастацтва: шляхі станаўлення і развіцця ў кантэксце еўрапейскіх сцэнічных культур. Мінск, 1997; Белорусское кнно. Персоналнн, Мннск, 2007.
    А.В.Сабаяеўскі (тэатр), М.А.Белаокая (кіно).
    АКЦЫЯНІЗМ (ад англ. action art мастацтва дзеяння), від сучаснага мастацтва, заснаванага на імкненні мастакоў выяўляць свае творчыя ідэі ў аператыўных формах эстэтычнага ўздзеяння з уключэннем неабмежаванай колькасці ўдзельнікаў і гледачоў, выкарыстоўваючы ўсемагчымыя атрыбуты, візуальныя, акустычныя і інш. сродкі ўздзеяння. Як нетрадыц. від маст. творчасці атрымаў актыўнае развіццё ў ЗША і Зах. Еўропе ў 1970я гг. Уяўляе сабой мадэрнізацыю і сінтэзацыю многіх традыцый
    нар. рытуалаў, сярэдневяковых містэрый, вулічнага тэатра, пантанімы і інш. Формы і сродкі вобразнага ўздзеяння А. носяць парадаксальны і аператыўны характар: спантанна разгортваюцца ў часе і трохмернай прасторы, выкарыстоўваюцца падчас выставачных праектаў, а таксама ў любым асяроддзі, дзе патрабуецца актыўнае ўмяшанне творчай асобы ў рэальныя абставіны і сітуацыі для зняцця стрэсавых перанапружанняў сучаснага жыцця, пераадолення празмернага прагматызму, кансерватыўнага светаўспрыяцця і інш. Рэалізуецца з далучэннем масавай колькасці ўдзельнікаў (хэпенінг), у выглядзе неардынарнага самаст. выступлення творцы ці разам са статыстамі перад неабмежаванай аўдыторыяй гледачоў і назіральнікаў (перформанс, бодзіарт). У Беларусі сфарміраваўся ў 2й пал. 1980х гг. Цяпер развіваецца ў эксперымент. і маладзёжнай творчасці. Найб. шырока дэманструецца падчас правядзення міжнар. фестываляў мастацтва, акцый («Навінкі») і выставак сучаснай і эксперымент. творчасці («Дах 1—9»). Сярод вядучых мастакоўакцыяністаў — А.Родзін, Мітрыч (Дз.Юркевіч), З.Вішнеў, С.Пятроў Д.Раманоўскі і інш. У 2000я гг. склаліся тэатралізаваныя калектывы «Свабодны тэатр» (г. Брэст), «InZest» (Мінск), якія практыкуюць шырокую праграму А. Я.Ф.Шунейка.
    АКЦЭНТ (адлац. accentus націск), 1) тое, што і націск. 2) Сукупнасць індывід. асаблівасцей або міжвольных памылак у маўленні чалавека, які гаворыць на няроднай мове, абумоўленых уплывам сістэмы роднай мовы. А. з’яўляецца вынікам інтэрферэнныі сістэм і норм 2 моў і можа праяўляцца на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы, аднак найб. заўважны ў вымаўленні (артыкуляцыя, інтанацыя). Характэрнай прыкметай А. з’яўляецца замена гукаў інш. мовы гукамі роднай мовы (напр., рус. А. у бел. маўленнібудзевымаўленне на месцы гука [дз’] у словах «дзякуй», «дзень» гука [д’], уласцівага
    98
    АКЦЯБР
    рус. мове; замена фрыкатыўнага гука [г] у словах «багна», «гутарка» выбухным гукам [г] і інш.). Дз.В.Дзятко.
    АКЦЭНТАЛОПЯ (ад лац. акцэнт + ...логія), раздзел мовазнаўства, які вывучае акцэнтныя (прасадычныя) сродкі мовы. Адрозніваюць А.: апісальную — даследуе фанетычныя, фаналагічныя і граматычныя ўласцівасці прасадычныхсродкаў;тэарэт. — вывучае сістэмныя ўзаемаадносіны і моўныя функцыі акцэнтных сродкаў; гіст. — даследуе гісторыю націску ў асобнай мове; параўнальнагіст. — апісвае гіст. змены націску ў блізкароднасных мовах. Агульную характарыстыку бел. націску ўпершыню даў у пач. 20 ст. акадэмік Я.Ф.Карскі (1908). Шэраг прыватных акцэнтных сістэм дыялектнай мовы даследаваўся ў працах Я.В.ВоўкЛевановіча, І.Б.Кузьміна, С.М.Некрашэвіча П АРастаргуева, А.К.Сержпутоўскага і інш.). У 2й пал. 20 ст. пераважалі апісальныя даследаванні акцэнтуацыі слоў асобных часцін мовы ў бел. літ. мове (М.В.Бірыла,Л.М.Вардамацкі,Я.М.Івашуціч, М.П.Лобан, М.А.Аляхновіч і інш.) і нар. гаворках (У.М.Колесаў, П.А.Міхайлаў, Э.Смулкова, А.І.Чабярук і інш.). Гіст. А. прадстаўлена асобнымі працамі Я.Ф.Карскага, С.Нікалаева). Эксперымент.фанетычныя даследаванні націску праводзілі Л.Ц.Выгонная і інш.