Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Да арт. Акцябрская цэнтралыіая раённая бібліятэка. Абслугоўванне мамнаселеных вё'сак.
У Вял. Айч. вайну знішчана, адноўлена ў лютым 1945. У 1951 адкрыты дзіцячы аддзел (з 1952 — дзіцячая бка). У 1978 у сувязі з цэнтралізацыяй бібліятэчнай сеткі Акцябрскага рна, у склад якой увайшлі 33 бкі, атрымала сучасны статус раённай. З’яўляецца метадычным цэнтрам вясковых бібліятэкфіліялаў. Кніжны фонд бкі (2009) больш за 57 тыс. экз., штогод абслугоўвае 3,2 тыс. чытачоў. Праводзіць тэматычныя кніжныя выстаўкі, Дні інфармацыі, паэт. і літ.муз. вечарыны. 3 сярэдзіны 1990х гг. вядзе краязнаўчую работу. Створана і папаўняецца электронная база дадзеных «Знакамітыя людзі Акцябршчыны» і «Памятныя мясціны Акцябршчыны». Пры бцы дзейнічаюць 2 маладзёжныя аб’яднанні — клубы «Равеснік» (з 1986) і «Дэбют» (з 2000). У 2008 заняла 1е месца на рэсп. конкурсеаглядзе «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры». В.І.Шчэцько.
АКЦЯБРСКІ, гарадскі пасёлак у Гомельскай вобл., цэнтр Акцябрскага рна, на р. Нератоўка. 7 км ад чыг. ст. Рабкор на лініі Бабруйск—Рабкор (у пасёлку прыпыначны пункт Акцябрскі) За 190 км на ПнЗ ад Гомеля. 7,9 тыс. ж. (2009).
101
АКЦЯБРСКІ
Акцябрскі народны ансамбль народных інструментаў «Элегія».
Створаны 31.8.1954 у выніку аб’яднання вёсак Карпілаўка, Рудабелка і Рудня. Рудабелка вядомазсярэдзіны 15 ст. як вёска ў Мазырскім павеце ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793)ускладзе Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1918—20 вёска, цэнтр партыз. «Рудабельскай рэспублікі». 28.6.1939 створаны Акцябрскі рн Палескай вобл. з цэнтрам у в. Карпілаўка. У Вял. Айч. вайну Карпілаўка, Рудабелка і Рудня ў жн. 1941, сак.—крас. 1942 і 24.1,— 27.6.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут каля 2,5 тыс. чал. 3 канца 1941 да студз. 1944 Карпілаўка была цэнтрам АкцябрскаЛюбанскай партыз. зоны. 3 31.8.1954 А. — цэнтр раёна Гомельскай вобл. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Светлагорскім рне.
У 2009 3 дзіцячыя сады, 2 сярэднія школы, ДзЮСШ, гімназія, школа мастацтваў, ПТВ с.г. вытворчасці, Дом дзіцячай творчасці, гар. Цэнтр вольнага часу, 2 бкі, бальніца, паліклініка, аптэка, 3 цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац. абслугоўвання насельніцтва, гігіены іэпідэміялогіі, гасцініца, рэстаран, стадыён, комплексныя спарт. пляцоўкі, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазіны. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнік аднаму з кіраўнікоў партыз. руху ў Гомельскай вобл.
ў Вял. Айч. вайну Герою Сав. Саюза Ц.П.Бумажкову.
АКЦЯБРСКІ ГАРАДСКІ ЦЭНТР ВбЛЬНАГАЧАСУ. Створаныў 1974 у г.п. Акцябрскі як раённы Дом культуры. 3 1993 сучасная назва. У 2006— 09 капітальна адрамантаваны і рэканструяваны. Агульная пл. памяшканняў 2547 м2, пакояў для клубнай работы — 1548 м2; мае глядзельную залу на 370 месцаў. Дзейнічае маладзёжны клуб «Сузор’е». На базе Цэнтра працуе 21 клубнае фарміраванне, з іх 11 дзіцячых, 4 калектывы са званнем «народны» (хор работнікаў культуры Акцябрскага рна, вак. ансамбль «Івушка»,вак.харэагр.ансамбль«Рудабельская пацеха», ансамбль танца «Весніца») і 2 са званнем «узорны» (ансамбль танца «Верасок», фалькл. ансамбль «Рудабельскія зорачкі»). Калектывы — удзельнікі фестываляў і конкурсных праграм у Польшчы, Германіі, Малдове, Украіне, Расіі, лаўрэаты рэсп., абл. і рэгіянальных конкурсаў (міжнар. фестывалі: харэаграфіі«Сожскікарагод»,г. Гомель, дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», г. Клімавічы, «Зямля падбелымі крыламі», г. Мазыр; міжнар. адкрыты конкурсфестываль маладых талентаў «Крымскне волны», г. Феадосія, Украіна, і інш.), удзельнікі канцэртаў бел. фальклору ў рамках культ. абмену паміж Беларуссю і Германіяй і інш. Праводзіць фестывалі
(патрыятычнай песні «Песнн юностн нашмх отцов», маладзёжных творчых работ «Крокі», дзіцячай творчасці «Колеры вясёлкі» і інш.), канцэрты, вечары, комплексназабаўляльныя праграмы. Т.Е.Маскалева. АКЦЯБРСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ХАТАВІЦКІЯ МУЗЫКІ». Створаны ў 1988 у в. Акцябр Лагойскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.А.Сарман. Калектыў налічвае 16 удзельнікаў, у складзе вак. (10 чал.) і акампаніруючая (6 чал.) групы. У інструментарыі: 2 цымбалаў, балалайкакантрабас, балалайка, баян, тамбурын. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2008), вясковай культуры «Жыве мая вёска» (2007), удзельнік свят рэсп. — прымеркаванага да 100годдзя з дня нараджэння З.Бядулі (Мінск, 1996), абл. — «Нас слова Купалы да творчасці кліча» (в. Вязынка Маладзечанскага рна, 1995, 2002, 2007), канцэртаў на культ.спарт. святах на базе рэсп. спарт. комплексаў «Сілічы» (2005—08) і «Раўбічы» (2009) і інш.
Т.М.Бабіч.
АКЦЯБРСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ЭЛЁГІЯ». Створаны ў 1997 у г.п. Акцябрскі пры дзіцячай школе мастацтваў.
102
АКЦЯБРСКІ
У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік В.А.Астроўскі, кіраўнік А.У.Кірдун (з 2006). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце 20—35 гадоў. У інструментарыі акардэон, баян, цымбалы, домра, балалайка, ударныя інструменты, кантрабас. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда муз. інстурментаў, а таксама сучаснай і класічнай музыкі. У рэпертуары творы рас., замежных і бел. кампазітараў, а таксама апрацоўшчыка нар. песень і найгрышаў майстра нар. інструментаў У.Грома. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2005), рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 2006), абл. аркестраў і ансамбляў струнных нар. інструментаў «Мелодыі роднага краю» імя Г.І.Жыхарава (г. Гомель, 2000) і інш. Т.М.Бабіч.
АКЦЯБРСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА«ВЁСНІЦА». Створаны ў 1986 у г.п. Акцябрскі пры раённым Доме культуры (з 1993 гар. Цэнтр вольнага часу) са старэйшай групы дзіцячага ўзорнага ансамбля танца «Верасок». У 1992 рысвоена званне «народны аматарскікалектыў».КіраўнікА.Я.Сар
Акцябрскі народны вакальнахарэаграфічны ансамбль « Рудабельская пацеха».
наўскі. У складзе ансамбля каля 45 чал. ва ўзросце 12—30 гадоў. Mae вак. (7 чал.) і акампаніруючую (8 чал.) групы. У рэпертуарыбольш за40танц. кампазіцый: «Сялецкі мазурок», навадубраўскі«Падыспань», «Надракой Арэсай», жартоўная полька «На зэдліках», «Круцёлкі» і інш. Калектыў —
лаўрэат і дыпламант фестываляў і конкурсаў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1999), песні і танца «Жамчужына Чарамоша» (г. Віжніца, 2007), Міждзярж. фальклору (г. Пінск, 1994), рэсп. танца «Палескі карагод» (г. Пінск, 2000), усебел. нар. гумару «Аўцюкі2000» (в. Аўцюкі Калінкавіцкага рна); міжнар. адкрытага конкурсуфестывалюмаладыхталентаў«Крымскія хвалі» (г. Феадосія, 2009, абодва Украіна), абл. фестывалю харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2004; г. Мазыр, 2007), конкурсаў канцэртных праграм харэагр. калектываў (г. Гомель, 1995), маладых дараванняў (г. Мазыр, 1996; г. Рэчыца, 1997), сюжэтнага танца (г. Гомель, 1999); тэлеконкурсу «Залатыя ключы99» (г. Пінск), удзельнік заключных мерапрыемстваў рэсп. свята, прысвечанага 850годдзю Мазыра і 1000годдзю Тураўскай епархіі (г. Мазыр, 2005) і інш. Т.М.Бабіч.
АКЦЯБРСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНАХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «РУДАБЁЛЬСКАЯ ПАЦЁХА». Створаны ў 1993 у г.п. Акцябрскі пры гар. Цэнтры вольнага часу. У 1999
103
АКЦЯБРСКІ
прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар С.А.Беразоўская, кіраўнікі Дз.Г.Бяжкоў (з 1993), В.У.Беняк (з 2007). У складзе ансамбля спецыялісты ўстаноў аддзела культуры Акцябрскага райвыканкома. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. муз.харэагр. культуры, абрадаў і абрадавай музыкі рэгіёна. У рэпертуары: бел. нар. («Па грыбы пайшла», «Дубік зеляненькі», «Устану ранюсенька», «У нашага свата») і аўтарскія («Добры вечар» М.Сіраты, «Ехалі казачэнькі» М.Алешкі і інш.) песні, жартоўныя і вясёлыя танцы («Валосавіцкі кракавяк», «Дзева ў сенях стаяла») і інструм,харэагр. кампазіцыі («Прывітальная» і інш.). Ансамбль — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (1997, і удзельнік 2006; абодва г. Гомель), рэсп. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 2005), нар. гумару «Аўцюкі» (в. Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 1995, 1997), тэлефестывалю «Залатыя ключы98» і інш. Удзельнік мерапрыемстваў, прысвечаных уз’яднанню Зах. і Усх. Беларусі (Мінск, 1999), 850годдзю г. Мазыр і 1000годдзюТураўскай епархіі (2005), міжнар. фалькл. свята «Троіцкія карагоды ў Арлоўскім прадмесці» (г. Арол, Расія, 2003), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Мазыр, 2001; г. Ваўкавыск, 2004) і інш. Выступаў з сольнымі канцэртамі ў Польшчы (Беласточчына, 1998). Т.М.Бабіч.
АКЦЯБРСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ІВУШКА». Створаны ў 1978 у г.п. Акцябрскі пры раённым Доме культуры (з 1993 гар. ІДэнтр вольнагачасу). У1985 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі М.А.Каспяровіч (арганізатар), Р.П.Савіч (з 1992), Т.М.Сухая (з 1998). У складзе ансамбля 10 чал. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. песні ў гарадах і вёсках рэспублікі. У рэпертуары песні ў сучаснай аранжыроўцы: аўтарскія — «Зачаравана я табой» В. Будніка, «Не за вочы чорныя» Ю.Семянякі, «Харошыя дзяўчаты» А.Пахмутавай, «Віншавальная» В.Раінчыка, «Пах чабаровы» В.Будніка, бел. нар. «Позна. Позна» (апрацоўка М.Сіраты), «Ружы кветка» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: Усесаюзнага аматарскай маст. творчасці (1987), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Светлагорск, 2004; г. Гомель, 2005); міжнар. конкурсаў «Дружба» (г. Бранск, Расія, 1993;г. Чарнігаў, Украіна, 1995), абл. аглядуконкурсу вак. ансамбляў (г. Светлагорск, 2007), рэгіянальнага «Палескі трохвугольнік» (г. Любань, 2001), удзельнік дзён Гомельшчыны ў Яленягурскім (цяпер Дольнашлёнскае) ваяв. ў Польшчы (1986) і інш. Прымае ўдзел у культ.масавых мерапрыемствах, творчых акцыях гар. Цэнтра вольнага часу і раённага аддзела культуры. Т.М.Бабіч.
АКЦЯБРСКІ НАРОДНЫ ХОР РАБОТНІКАЎ КУЛЬТЎРЫ. Створаны ў 1994 у г.п. Акцябрскі пры гар. Цэнтры вольнага часу. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». КіраўнікхоруДз.Г.Бяжкоў. Mae вак. (36 чал.) і інструм. (4 чал.) групы. У інструментарыі: баяны, кантрабас, домра. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песень ваен., грамадзянскай і патрыятычнай тэматыкі, бел. і рус. нар., аўтарскіх песень кампазітараў раёна. У рэпертуары: песні «Салдат Айчыны» У.Карызны, «Гэтага забыць нелыа» М.Ясеня, «Прызнанне» І.Каплана, песнягімн«Рудабелка будзе» Дз.Бяжкова і А.Шарапава і інш. Сярод праграм: «3 песняй да вяскоўцаў», «Зямля бацькоў — зямля святая» і інш. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік абл. фестываляў — у межах усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Светлагорск, 2004) і харавога мастацтва імя Т.К.Лапацінай (г. Рэчыца, 2005, 2009), раённага конкурсу сярод калектываў маст. самадзейнасці, прысвечанага 60годдзю Вял. Перамогі (2005). Хор выступае на тэматычных канцэртах, святах, культ.масавых мерапрыемствах, прысвечаных Кастр. рэв. 1917 («Гісторыі сувязная ніць») і Перамогі («Ганарымся славаю сваіх бацькоў»), і інш. Б.М. Бабіч.