Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
АКЦЯБРСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнЗ Гомельскай вобл. Цэнтр — г.п. Акцябрскі. У раёне 75 сельскіх
104
АКЦЯБРСКІ
Да арт. Акцябрскі раённы Дом раліёстваў: 1 — раённая выстаўка дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва «Аповесць мінулых стагоддзяў»; 2 — дзяўчынкі ў традыцыйных строях.
нас. пунктаў, 8 сельсаветаў: Акцябрскі, Валосавіцкі, Ламавіцкі, Любанскі, Ляскавіцкі, Парэцкі, Пратасаўскі, Чырвонаслабодскі. Пл. тэр. 1,4 тыс. км2, лясы займаюць 55%, балоты — 10%. Нас. (2008) 17,4 тыс. чал., у т.л. гарадскога 44,8%. Жывуць беларусы (93,8%), рускія (3,8%), украінцы (1,3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,1%). Патэр. раёна праходзіць чыг. Бабруйск—Рабкор.
Раён утвораны 28.6.1939 у складзе Палескай вобл., з цэнтрам у в. Карпілаўка. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941, сак.крас. 1942, 24.127.6.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў раёне больш за 5 тыс. мясц. жыхароў (загінуў кожны трэці), больш за 20 вёсак разам з жыхарамі. У раёне дзейнічалі падп. райкомы КП(б)Б (з сак. 1943) і ЛКСМБ (з жн. 1941), шэрагпартыз. брыгад і асобных атрадаў. 3 восені 1941 да студз. 1944 раён уваходзіў у АкцябрскаЛюбанскую партыз. зону. Выдавалася падп. газ. «Народный мстмтель». У ходзе ГомельскаРэчыцкай аперацыі 1943 на тэр. раёна прарвана лінія ням.фаш. абароны, утвораны Рудабельскія «вароты», праз якія ў ліст,—снеж. 1943 ажыццяўлялася непасрэдная сувязь партызан з Чырвонай Арміяй. Раён вызвалены 27.6.1944 у ходзе Бабруйскай аперацыі сумеснымі дзеяннямі часцей 28й арміі 1га Бел. фронту і партызан. 3 20.9.1944 раён
у Бабруйскай, з 8.1.1954 — Гомельскай абласцях. У выніку аб’яднання вёсак Карпілаўка, Рудабелка і Рудня 31.8.1954 утвораны г.п. Акцябрскі. 25.12.1962 раён скасаваны, тэр. далучана да Светлагорскага рна. 30.7.1966 адноўлены ў ранейшых межах.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай і лясной прамсці. У раёне (2008) гімназія, 6 сярэдніх і базавая школы, 8 комплексаў школа—сад, школа мастацтваў (з 3 філіяламі), дзіцячаюнацкі клуб фіз. падрыхтоўкі, Дом дзіцячай творчасці, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед. цэнтр, 8 дзіцячых дашкольных устаноў. Працуюць 34 клубныя ўстановы, 22 бібліятэкі, карцінная галерэя, культ.забаўляльны комплекс «Бубнаўка», заапарк, цэнтры: гісторыі і культуры, рамёстваў, маладзёжны культ.аздараўленчы і інш.; 3 бальніцы, паліклініка, 2 амбулаторыі, 12 ФАПаў. Выдаецца газ. «Чырвоны Кастрычнік». У раёне 6 рэліг. абшчын, у т.л. 3 праваслаўныя, 1 хрысціян веры евангельскай, 1 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 1 рымскакаталіцкая.Устаноўлены помнікі: «Беларусь партызанская» (каля в. Слабодка), на месцы б. лагера смерці (каля в. Юркі), у памяць пра Рудабельскія «вароты» (каля в. МікульГарадок) і інш. На тэр. раёна 101 помнік гісторыі
і культуры і 12 — археалагічных. 7 помнікаў уключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, сярод іх — помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: брама (19 ст.) і парк (канец 19 ст.) у в. Харомцы; курганны могільнік (10—13 ст.) каля в. Чорныя Брады; брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Дзербін, Любань, Пратасы, помнік на месцы танкавага тарана экіпажам Героя Сав. Саюза М.А.Бухтуева фаш. браняпоезда на чыг. ст. Чорныя Брады, мемар. комплекс «Партызанскія зямлянкі» на месцы базіравання Мінскага падп. абкома КП(б)Б і штаба Мінскага партыз. злучэння, падп. друкарні газ. «Звязда» (на востраве Добры і ў в. Дзвесніца).
АКЦЯБРСКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Створаныў 1998у г.п. Акцябрскі для захавання, зберажэння і прапаганды лепшых здабыткаў нар. традыц. рамёстваў. Займаецца рэгіянальнымі навук.пошукавымі даследаваннямі «Сучасны стан традыцыйных рамёстваў Рудабельшчыны»: «Традыцыйны галаўны ўбор жанчыны», «Народныя строі жыхароў Рудабельшчыны». Праводзіцьутворчых майстэрнях адкрытьія заняткі, майстаркласы, а таксама фалькл. чытанні, экскурсіі, тэатралізаваныя святы. Арганізуе і праводзіць раён
105
АКЦЯБРСКІ
Акцябрскі ўзорны ансамбль танца «Верасок».
ныя і рэгіянальныя конкурсы: юных вышывальшчыц, поясапляцельшчыкаў «Фарбы роднай зямлі», «Узорны паясок»; фестывалі: «Вянок рудабельскіх талентаў»; выставыпрэзентацыі стараж. і адноўленых строяў «Водгукі далёкай старажытнасці», лялек у традыц. адзенні «Лялькі з бабулінага куфэрка», пленэр «Калейдаскоп рамёстваў»; вечары сустрэч «Вернасць рамяству» і г.д. Пры ўстанове дзейнічаюць 6 творчых майстэрняў: па ганчарстве, ткацтве і пляценні паясоў, пашыве нац. адзення, саломапляценні і аплікацыі з саломы, вышыўйы і пляценні шыдэлкам, разьбы па дрэве. Дом рамёст
ваў — удзельнік і лаўрэат міжнар. фестываляў харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель), дзіцячай творчасці «Золотая пчолка» (г. Клімавічы); рэсп. фестываляў нар. і фалькл. мастацтва абл., раённых свят і выстаў І інш. Т.В.Халадок. АКЦЯБРСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ВЕРАСОК». Створаны ў 1972 у г.п. Акцябрскі пры раённым Доме культуры (з 1993 гар. Цэнтр вольнага часу). У 1984 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і маст. кіраўнік М.С.Базылік, кіраўнік Т.І.Шмаргун (з 1995). У складзе ансамбля малодшая, сярэдняя, старэйшая ўзроставыя гру
пы (усяго 37 чал.). У рэпертуары: сцэнічныя нар. бел. («Лявоніха», «Церніца», «Полькавесялуха») і рус. («Матроская плясавая»), эстр. («Блюз», «Чарльстон»), ігравыя, сюжэтныя («Пеўневая полька») танцы, вак.харэагр. («Які цудоўны гэты свет», «Дзікія танцы») і харэагр. («Па поліполі») кампазіцыі. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2000), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2005), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2008); абл. конкурсаў харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2003, 2007). Т.М.Бабіч. АКЦЯБРСКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1961 у г.п. Акцябрскі пры СШ № 2. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і маст. кіраўнік І.П.Кастэнка, кіраўнікі В.А.Жураў (з 1980), В.У.Арлоў (з 1997). У складзе аркестра 25 чал. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда разнажанравай духавой і нар. музыкі. У рэпертуары больш за 60 твораў класікі і сучасных кампазітараў. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. конкурсаў, аглядаў аркестраў духавых інструментаў (гарады Петрыкаў і Калінкавічы, абодва 2001), удзельнік раённых і абл.
Акцябрскі ўзорны фальклорны ансамбль «Рудабельскія зорачкі».
106
АЛАПРЫМА
Да арт. Ала прыма: 1 — А.Гугель. Кветкі. 1956; 2 — І.Ахрэм ч ы к. Апошні снег. 1965.
мерапрыемстваў, ут.л. абл. свята духавой музыкі (г. Гомель, 2001).
АКЦЯБРСКІ ЎЗбРНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «РУДАБЁЛЬСКІЯ ЗбРАЧКІ». Створаны ў 1995 у г.п. Акцябрскі пры раённай гімназіі. 3 1999 пры гар. Цэнтры вольнага часу. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар Т.С.Круглова, маст. кіраўнік В.Г.Дульская, акампаніятар Дз.Г.Бяжкоў. У саставе асн. (28 чал.) і малодшай узроставых (20 чал.) груп вучні 6—11х класаў. У складзе асн. спевакі, танцоры і акампаніруючыгурт«Брачынскіямузыкі». Асн. мэты дзейнасці — збіранне матэрыялаў аўтэнтычнага рэгіянальнага мастацтва і супрацоўніцтва з яго носьбітамі, вывучэнне нар. танцаў і касцюма, танц. і песеннага этыкету, фалькл. абрадаў, засваенне нар. маст. промыслаў (саломапляценне, ткацтва, выраб выцінанак 1 інш.). У рэпертуары: абрадавыя, пазаабрадавыя песні, найгрышы «Брачынскія найгрышы з прыпеўкамі і скокамі», «Брачынскія ўзоры», гульня «Апанас», песня «Вясна, вясна», вянок нар. танцаў «Какетка», «Субота», «Матлёт», «Мясцовая полька», карагоды, замовы і інш. Ансамбль — лаўрэат 1 дыпламант фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1999); рэсп. фалькл.
мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 1999), нар. танца «Чачэрская полька» (2000), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Рэчыца, 2007) рэгіянальнага гарманістаў «Грай, гармонік!» (г. Ельск, 2007) і інш. Прымаў удзел у рэсп. тэлефестывалі «Усе мы — родам з дзяцінства» (2002). Т.М.Бабіч. АКЯЛАЙЦІС (Akelaitis; А к я л е віч) Мікалоюс (5.12.1829, в. Чуадэрышкіс, Літва — 27.9.1887), літоўскі грамадскі дзеяч, асветнік, мовазнавец, пісьменнік. Вывучаў сувязь літоўскай мовы са слав. і германскімі, яе месца сярод інш. індаеўрап. моў, збіраў матэрыял, які тычыўся літоўскай фанетыкі, словазмянення і інш. Выдаў літоўскі буквар, граматыку і дьшактычную аповесць «Квестар» (усе 1860). У 1885 апублікаваў арт. «Імёны князёў літоўскіх». Аўтар літоўскапольск. слоўніка (не надрукаваны, рукапіс не захаваўся). Першым у гісторыі Літвы распрацаваў тэхн. тэрміналогію на роднай мове. Быў знаёмы з В.ДунінымМарцінкевічам, А.Кіркорам, У.Сыракомлем. 3 апошнім у 1850х гг. пачаў выдаваць нар. бібліятэчку для беларусаў і літоўцаў (выйшла толькі 5 кніг на літоўскай мове). Напісаў рэцэнзію на 2 ч. «Пана Тадэвуша» А.Міцкевіча, выдадзеныя ў бел. перакладзе В.ДунінаМарцінкевіча, пераклаў на літоўскую мову «Гутаркі старога дзеда». Удзельнічаў
у падрыхтоўцы паўстання 1863—64, падчас якога з’яўляўся памочнікам камісара паўстанцкага Часовага ўрада ў Аўгустоўскім ваяв. Быў арыштаваны, але здолеў збегчы. Жыў у Францыі, дзе і памёр.
АЛА ПРЬІМА (ад італьян. alia prima адразу, з першага моманту), тэхніка жывапісу (часцей за ўсё алеем), якая дазваляе выконваць карціну ці яе фрагмент за адзін сеанс. Малюнак ствараецца хуткімі смелымі мазкамі, пры якім фарба (ці пігмент) бярэцца адразу на поўную моц і наносіцца непасрэдна на грунт, без папярэдніх пропісаў і падмалёўкі і толькі адзін раз. Mae назвы таксама «мокрым па мокраму» («wet on wet» у Англіі) і «з першага мазка» («au premier coup» у Францыі). Пераважнасць тэхнікі заключаецца ў тым, што на працягу ўсягосеансазахоўваеццапершапачатковае ўражанне ад натуры. Для твора характэрны яркая эмацыянальная афарбоўка, свежасць і глыбіня колеру, адсутнасць шматразова перапісаных месцаў, разнастайнасць фактурнай кладкі мазка, энергічная манера пісьма. Сустракаецца ў эцюдах і эскізах пачынаючы з 17 ст., з 2й пал. 19 ст. адзін з асн. метадаў алейнага жывапісу дзякуючы з’яўленню недарагіх фарбаў і пашырэнню рамантычных ідэалаў спантаннага самавыяўлення.
107
АЛАДАВА
А.В.Аладава.
Шырока выкарыстоўваецца ў наш час, у т.л. пры правядзенні пленэраў (Шагалаўскага, імя В.К.БялыніцкагаБірулі і інш.).