Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
АБАКУМОЎСКАЯ
20 ст. А.м. прывяло да спалучэння рэальных і ідэалістычных пачаткаў у вытанчаных і лінеарнагнуткіх сродках форматворчасці. Асаблівасці А.м. 20 — пач. 21 ст. звязаны з нац., гуманіст. і наватарскімі ідэямі, якія немагчыма выявіць без дасягнення высокага ўзроўню выяўлення гал. і сутнаснага. Шматлікія маст. творы розных стагоддзяў запэўніваюць у непасрэднай сувязі маст. вобразнасці з гістарычна і стылістычна вызначанымі творчымі метадамі А.м.
Я.Ф.Шунейка.
АБАДОЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры эклектыкі ў в. Абадоўцы Вілейскага рна. Пабудавана ў 2й пал. 19 ст. Належала Багдановічам. Уключала сядзібны дом, парк, 2 сажалкі, сад, вінакурны зд, прыёмнік спірту, склад сыроў, гараж, рымарскія, стайні, кароўнік, кузню, малочню, ток, куратнік, флігель, аранжарэю, пабудаваныя з бутавага каменю і цэглы. Сядзібны дом (на цокалі, які захаваўся, пабудаваны склеп) — доўгі 1павярховы драўляны будынак з мансардай. Парк абкружаны па перыметры алеямі. Аснову яго кампазіцыі складалі невял. паляны і групы дрэў, з паўн. боку размяшчаліся сады. Да садоў прымыкалі прыродныя драўняныя пасадкі. У адной з іх знаходзіцца сямейны магільны склепкапліца (сярэдзіна 19 ст.), пабудаваны ў формах неаготыкі.
Літ.: Федорук А.Т. Старннные усадьбы Мннского края. Мннск.
А. Т.Федарук.
АБАДОЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч (н. 22.11.1952, г. Гродна), беларускі аператар. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1982). 3 1982 на к/студыі «Беларусьфільм». Зняў маст. фільмы «Л.С.» (1987), «На чыгунцы» (1988), «Круглянскі мост» (1989), «Зязюліны дзеці» (1991), «Дзякуй Богу, неў Амерыцы...» (1992), «Душа мая, Марыя» (1993), «Батанічны сад» (1997), «Армія выратавання» (1999), «Бальная
Руіны гаспадарчай пабудовы ў Абадоўскай сядзібе.
сукенка» (2003), «Вам — заданне!» (2004), «Радзіма ці смерць» (2007), тэлефільмы «Белае адзенне» (1992, з А.Калашнікавым і С.Мілешкіным), «Рыфмуецца з каханнем...» (2007), тэлесерыялы«Трыталеры»(2005)і«Цень Самурая» (2008). Сярод дакум. фільмаў у «Белвідэацэнтры» — «Аляксандр Кішчанка. Гульні генія» (1995), «Мір на зямлі волатаў» (1997),«Ліза»,
Магільны склепкапліца ў Абадоўскай сядзібе.
«Іван Ахрэмчык у часе», «Сафія Полацкая» (усе 1998), «Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча» (2002) і інш.; у творчым аб’яднанні «Летапіс» — «Тэма для пакаяння» (1990) і інш.
АБАК, верхняя, звычайна квадратнай формы ў плане пліта капітэлі калоны (пілястры), на якую абапіраецца архітраў; верхняя частка капітэлі. Як элемент класічнага архіт. ордэра з’явіўся ў Стараж. Грэцыі. Атрымаў розную маст. апрацоўку: прафіляванне, іонікі, разеткі. У Беларусі А. выкарыстоўваўся ў мураваных і драўляных палацавых, грамадскіх і культавых пабудовах барока і класіцызму (палацы ў г.п. Ружаны Пружанскага і в. Жылічы Кіраўскага рнаў, сядзібныя дамы ў г. Ваўкавыск і г.п. Обаль Шумілінскага рна, сабор Пятра і Паўла ў Гомелі і інш.), у архітэктуры 1940—50х гг. (Мінскі галоўны паштамт, гал. корпус Бел. тэхн. унта ў Мінску, Нац. акадэмічны драм. тэатр імя Я.Коласа ў Віцебску, адм. будынакуг. Маладзечнаіінш.).Усучаснай архітэктуры постмадэрнісцкія інтэрпрэтацыі класічнай тэмы звычайна выключаюць А. з тэктанічных сістэм, што дазваляе перадаваць цяжар непасрэдна на капітэль ці калону.
С.А.Сергачоў.
АБАКУМбЎСКАЯ Тамара Аляксееўна(н. 10.9.1932,с. Бутава, цяпер у межах Масквы), беларускі дзеяч тэатральнага мастацтва, журналіст. Засл. работнік культуры Беларусі (1982). Скончыла БДУ (1955). 3 1957 працавала ў рэдакцыях літ.драм. вяшчання Бел. радыё (з 1964 гал. рэдактар), газ. «Савецкая культура», «Рэспубліка». У 1967—70 заг. літ. часткі Бел. тэатра імя Я.Купалы. Паводле яе інсцэніровак пастаўлены спектаклі: «Людзі на балоце» І.Мележа (1966, з З.Браварскай), «Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага (1968) у тэатры імя Я.Купалы; «Гісторыя граху» паводле С.Жаромскага (1973, з Б.Луцэнкам) у Бел. тэатры імя Я.Коласа. Аўтар інсцэніровак бел. тво
7
АБАЛА
раў для радыё, у т.л. «Расці, Ганька» А.Васілевіч (1973—74), «Неруш» (1983) і «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1989) В.Казько, «Апошні журавель» А.Жука (1984), радыёп’есы «Чарняхоўскі», сцэнарыяў дакум. фільмаў.
АБАЛА (Abola) Мірдза Эдуардаўна (23.2.1923, воласць Світэнэ, Латвія — 24.2.2007), латышскі літаратуразнавец, перакладчыца. Др філал. навук (1956). Скончыла Латвійскі унт (1949). Даследавала творчасць Я.Судрабкална, бел.латышскія культ. сувязі. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы шматтомнага выд. «Гісторыя латышскай літаратуры» (1957—62), навук. зборутвораў Я.Райніса (1977—83). Разам з
Дз.Вікснай напісала кн. «Дружба, умацаваная ў вяках» (1977) аб бел.латышскіх грамадскакульт. сувязях. Была знаёма з П.Броўкам, П.Глебкам, У.Караткевічам, А.Мальдзісам, С.Панізнікам. Пераклала на латышскую мову аповесць У.Караткевіча «Чазенія» (1976), шэраг апавяданняў Я.Коласа і інш. Складальнік латышскабел. і бел.латышскага слоўніка. Аўтар прац «Райніс і беларусы» (1975), «Ян Судрабкалн і беларусы» (1977). Дзярж. прэмія Латвіі 1986.
АБАЛбНКА, прасторавая канструкцыя, абмежаваная 2 крывалінейнымі паверхнямі, адлегласць паміж якімі з’яўляецца малой у параўнанні з астатнімі памерамі канструкцыі. А. выкарыстоўваюцца для перакрыцця будынкаў і збудаванняў з вял. пралётамі. У выглядзе купалоў з’явіліся ў архітэктуры Стараж. Грэцыі і Рыма, Візантыі. Сучасныя формы А. больш
разнастайныя: станоўчай (сферычныя і элептычныя), адмоўнай (гіпербалічныя) і нулявой (цыліндрычныя і канічныя) крывізны. Выкарыстанне А. дазваляе атрымаць цэльную ўнутраную прастору, што стварае ўмовы для аптымальнай арганізацыі функцыянальных працэсаў і фарміравання выразных пластычных вобразаў аб’ектаў архітэктуры, якія становяцца эфектнымі акцэнтамі забудовы (Мінскі крыты рынак «Камароўскі», Палац тэніса ў Мінску, цырк у Гомелі і інш.). С.А.Сергачоў.
АБАРАНКІ, мучныя вырабы з абварнога цеста ў выглядзе кольцаў рознага памеру. Радзімай А. з’яўляецца г. Смаргонь, дзе з заварнога (абварноra) цеста ўпершыню пачалі рабіць вузкіяжгуцікі і выпякацьзіх «абваранкі» (вырабы з абварнога цеста). А. называлі таксама «абвараначкі», «баранкі». Часам А. перад выстаўленнем у печ аблівалі кіпнем («рускія баранкі»). У 19 ст. ў бел. гарадах і асабліва ў мястэчках А. адрозніваліся своеасаблівымі адценнямі смаку. Былі шырока вядомы А. бешанковіцкія, полацкія, мірскія і інш. Іх выкарыстоўвалі і для прыгатавання кануна.
АБАРОГ, блясоўка, стажары, лёгкае збудаванне для захоўвання сена; рухомая стрэшка на 4 слупах, пакрытая саломай або драніцамі. Зрэдку А. знізу абгароджваўся. Сена пад
Абарог.
А. складвалі на падсцілку з галля. У Беларусі бытаваў здаўна, быў найб. пашыраны ў Віцебскай і Брэсцкай абласцях.
АБАРбНЧЫЯ ЗБУДАВАННІ, збудаванні і штучныя перашкоды, прызначаныя для доўгачасовай абароны паселішча ці тэр. ад ворага. Звычайна ўяўляюць сабой сістэмы розных пабудоў і ў залежнасці ад пануючай тактыкі вядзення баявых дзеянняў складаліся з розных перашкод (рагаткі, ямы, надаўбы, драцяныя перашкоды і інш.), з земляных валоў, равоў (сухіх ці абвадняльных), сцен, вежаў, брам, барбаканаў, бастыёнаў, равелінаў, доўгатрывалых агнявых кропак, фартоў і інш. Пры стварэнні А.з. звычайна ўлічвалі адпаведныя ландшафтныя характарыстыкі мясцовасці (рэкі і іх берагі, балоты, азёры, узвышшы, схілы і г.д.).
На тэр. Беларусі вядомы з часоў ранняга жалезнага веку (7 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.) і, як сведчаць археал. матэрыялы, пастаянна ўскладняліся. У 9—13 ст. аснову гар. умацаванняў складалі валы, равы, драўляныя сцены і вежы (Полацк, Віцебск, Мінск). Каменныя канструкцыі ў архітэктуры А.з. з’явіліся ў 12 ст. (Гродна). Змена ваен. тактыкі, якая стала аддаваць перавагу не штурму, а аблозе, садзейнічала будаўніцтву каменных ці драўляных вежаў тыпу «данжон», што стваралі абарончыя комплексы разам са сценамі замка (Камянецкая вежа). А.з. пачынаюць падзяляцца на ўмацаванні, прызначаныя для абароны гар. тэрыторый, і на замкі феадалаў, якія, як і манастыры, уваходзілі ў сістэму абароны горада і мелі свае сцены з вежамі, а часам і абвадняльныя равы (Слонім, Нясвіж, Быхаў). Да 14—15 ст. А.з. рабілі ў большасці на ўзвышшах (Навагрудак), потым будаўніцтва каменных замкаў ажыццяўлялася і на нізінах (Ліда, в. Крэва Смаргонскага, rap. пасёлкі Мір Карэліцкага, Любча Навагрудскага, в. Гальшаны Ашмянскага рнаў). Для сярэдневяковай Беларусі былі найб. характэрны замкі,
8
АБВАРНАЯ
пабудаваныя выключна з дрэва, што дазваляла хутка ствараць абарончы комплекс (вёскі Астрашыцкі Гарадок Мінскага, Геранёны Іўеўскага, Свіслач Асіповіцкага, г. Дзісна Міёрскага рнаў, Капыль, Крычаў, гар. пасёлкі Радашковічы Маладзечанскага, Стрэшын Жлобінскага, пас. Ула Бешанковіцкага рнаў і інш.). Знікненне чыста драўляных А.з. і з’яўленне бастыённых фартыфікацый (Заслаўе Мінскага рна, Слуцк, Магілёў, Быхаў і інш.) было вызвана развіццём артылерыі. А.з. значных гарадоў фарміравалі некалькі ліній абароны, якія ахоплівалі не толькі іх цэнтры, але і пасады (Магілёў, Віцебск, Брэст, Рэчыца і інш.). Многія тыпы будынкаў (ратушы, сядзібы, дамыкрэпасці, культавыя пабудовы, храмыкрэпасці) у 16—18 ст. атрымлівалі элементы, уласцівыя А.з. Змяненне тактыкі ваен. дзеянняў запатрабавала будаўніцтва ў Беларусі ў 19 ст. складаных абарончых комплексаў, засн. на выкарыстанні фортавых умацаванняў (Брэсцкая крэпасцьгерой і Бабруйская крэпасць). У 1й пал. 20 ст. створаны некалькі ўмацаваных раёнаў (Полацкі, Мінскі) і палос абароны (уздоўж р. Шчара). А.з., якія захаваліся, сталі помнікамі гісторыі і культуры, уключаны ў сістэмы турысцкай і асветнавыхаваўчай дзейнасці (гісторыкакульт. комплекс
«Лінія Сталіна» каля г. Заслаўе Мінскага рна, Нясвіжскі палацавапаркавы комшіекс і інш.).
Літ.: Ткачоў М. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст. Мінск, 1978; Сергачев С.А. Деревянный замок середнны XVII в. в Свнслочн // Архнтектурное наследство. 1982. Вып. 30; Чантурвя В.А. Мсторня архятектуры Белоруссня. 3 нзд. Мннск, 1985; Города, местечкн н замкн Велнкого княжества Лнтовского. Мннск, 2009.
С.А.Сергачоў.
АБВАРА, паджога,пажога, рэдкая рошчына (баўтуха) для загартоўвання распаленага да чырвані ў ганчарнай печы глінянага посуду. Рабілі з жытняй ці пшанічнай мукі на вадзе, часта з дабаўленнем бурачнага ці капуснага расолу, дамешкам ільняной ці канаплянай трасты, тоўчанага драўніннага вугалю або сажы. Такі працэс павялічваў трываласць чарапка, змяншалася яго порыстасць (водапранікальнасць), у выніку чаго вырабы набывалі плямістую афарбоўку або суцэльны налёт чорнага, шэрага, чорнакарычневага колеру. У 19 — пач. 20 ст. выкарыстоўвалася гал. чынам вясковымі ганчарамі Паўн. і Цэнтр. Беларусі.