Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
хоўвалі да пачатку сяўбы (яго бралі з сабой, калі ехалі першы раз сеяць). Асаблівая магічная сіла надавалася блінам і аладкам, якія сімвалізавалі сонца і яго гадавы круг (бліны — абавязковая страва на Масленіцу і Каляды). Да А.с. адносяцца і паўсядзённыя стравы, якія традыцыйна гатуюць у пэўныя святочныя або памінальныя дні. На бедную куццю варылі посны бурачны боршч (квас), падкалочаны мукой або рошчынай, з грыбамі ці алеем, крупнік, кісель аўсяны, узвар з сушаных яблыкаў, груш, сліў, пяклі бліны ці аладкі, ламанцы з цёртым макам; на багатую куццю — бліны з салам і каўбасой, боршч з мясам, крупнік і інш. На Масленіцу акрамя бліноў абавязковыя былі сыр і масла, на Вялікдзень — яйкі, сыр, масла, сала, мяса, па магчымасці — кумпяк, парася, на Купалле варылі кулагу. На памінальным стале (на Дзяды, Радаўніцу) абавязкова былі боршч з мясам або капуста, сытая Kama, каўбаса, бліны. Гл. таксамаЯбрадавае печыва. Г.Ф.Вештарт.
АБРАДАВЫЯ ТКАШНЫ, адзін з матэрыяльных атрыбутаў традыцыйнай абраднасці беларусаў. Да іх адносяцца даматканыя і фабрычныя тканіны, вырабы з іх (ручнікі, абрусы, посцілкі, прадметы адзення і інш.), спецыяльна створаныя для пэўнага абраду (гл. Аброчныя тканіны), прадметы штодзённага ці святочнага ўжытку, што ў пэўным абрадзе набывалі рытуальную функцыю. Характар абраду вызначаў час, абставіны і спосаб вырабу тканіны (гл. Абыдзённік), наяўнасць дэкору, асаблівасці арнаментальнага аздаблення, колеравых спалучэнняў. А.т. выконвалі эстэтычную, сац.эканам. (збіранне пасагу), знакавую (вывешванне ручніка ў знак жалобы) функцыі, адлюстроўвалі нац. або рэгіянальную прыналежнасць. А.т. звязаны з магічнай сімволікай: ручнікпадножнік і ручнік, якім звязвалі маладых на вяселлі, былі сімваламі злучэння; тканіны, што завязвалі і пакідалі на прыдарожных і надмагільных крыжах (гл.
Апатрапеі), мелі засцерагальнае значэнне; у вясеннелетніх абрадах ахвяраванне ўзорыстых тканін бярозе як духу расліннасці было звязана з сімволікай урадлівасці. Гл. таксама Абрадавы касцюм.
АБРАЗ, ікона, 1) у хрысціянскай рэлігіі (праваслаўі і каталіцызме) назва выяў Ісуса Хрыста, Маці Божай, хрысціянскіх святых на драўлянай дошцы, палатне, камені і інш., якія асвячоны паводле царк. канона і з’яўляюцца аб’ектам рэліг. ўшанавання. 2) Твор сярэдневяковага мастацтва, які мае культавае прызначэнне. Вядомы з 2 ст., найб. пашырыўся ў хрысціян праваслаўнага веравызнання ў адрозненне ад алтарнага абраза (у каталіцкім веравызнанні).
У Беларусі А. з’явіўся з пачаткам хрысціянізацыі ў канцы 10 ст. ў Полацку і Тураве. На працягу 11 — 15 ст. бел. іканапісцы, імкнучыся паўтарыць знакамітыя візант. першаўзоры, выпрацавалі самабытную сістэму выразных сродкаў (гл. Беларуская іканапісная школа). Першыя А. прывозілі з Візантыі: «Маці Божая Адзігітрыя Эфеская» (атрымана Ефрасінняй Полацкай ад імператара Мануіла Камніна і падаравана ёю мужчынскаму манастыру ў Полацку), «Успенне Багародзіцы» і «Маці Божая Замілаванне» грэч. майстра Ніколаса Ламбудыса 15 ст. з Брэстчыны і інш. Да 16 ст. бел. А. заставаліся ў коле поствізант. традыцыі («Адзігітрыя Іерусалімская» з Пінска, «Адзігітрыя Смаленская» з в. Дубянец Столінскага рна і інш.) Для А. характэрны стагоддзямі вытрыманы іканаграфічны канон, на які ўплывалі розныя эпохі (рэнесансны рэалізм на мяжы 16—17 ст. у выніку агульных перамен у культуры ад сярэдневякоўя да Новага часу, барока і інш.). Помнікамі пераходнага рэнесанснага тыпу ў іканапісе бел. школы лічацца «Спас Пантакратар» з в. Бьшень Івацэвіцкага рна і «Параскева Пятніца» са Случчыны, перыяду росквіту Рэнесансу 1й пал. 16 — сярэдзіны 17 ст. — «Ілья з жыціем» з Кастамлотаў (б. вёска ў Брэсцкім
20
АБРАЗЕВІЧ
рне), «Праабражэнне» і «Пакроў» з Маларыты, «Успенне» з в. Олтуш Маларыцкага рна, «Нараджэнне Марыі» з Магілёва, «Параскева з жыціем» з в. Бездзеж Драгічынскага рна. У іх дасканала спалучаліся сімвалізм і кананічнасць праваслаўных А. з натуральнасцю персанажаў, мясц. характарнасцю вобразаў, рысамі навакольнага асяроддзя. А. маляваліся на дошках (да 17 ст. з каўчэгам) па клеемелавым грунце (ляўкасе), яечнай тэмперай, пазней — у спалучэнні з алейным жывапісам (змешаная тэхніка). Пазалочаны фон А. з канца 16 ст. аздаблялі рэльефным раслінным арнаментам характэрнага малюнка. 3 сярэдзіны 18 ст. пашырыліся А. на палатне, сталі выяўляцца рэгіянальныя адрозненні, звязаныя з сац.канфесійнымі асаблівасцямі зах. і ўсх. Палесся, Падняпроўя, Па
дзвіння, Віленшчыны, Міншчыны. У 18 ст. пад уплывам барока ў іканапісе уніяцкіх цэркваў сфарміраваўся своеасаблівы стыль наіўнага рэалізму (А. з г. Косава Івацэвіцкага, в. Латыгава Бешанковіцкага рнаў). Характэрнай аздобай А. былі абклады, накладныя чаканеныя металічныя рызы, якія пакідалі адкрытымі толькі твар і рукі святых, аправы, якія выконваліся ў тэхніках вышыўкі залатымі ніцямі, бісерам і інш. Асобную галіну бел. іканапісу складалі алтарныя А. каталіцкіх храмаў (з рысамі готыкі, рэнесансу, барока), на іканаграфію якіх і тэхналогію жывапісу значна паўплываў зах.еўрап. жывапіс («Маці Божая Адзігітрыя» з в. Хоўхлава Маладзечанскага рна). Арыгінальны бел. А. знік у сярэдзіне 19 ст. ў сувязі з ліквідацыяй у 1839 уніяцтва. Сярод найб. ушанаваных і цуда
творных А. у Беларусі лічацца Баркалабаўскі абраз Маці Божай, Барунскі абраз Маці Божай, Брэсцкі абраз Маці Божай, Будслаўскі абраз Маці Божай, Бялыніцкі абраз Маці Божай, Віленскі абраз Маці Божай, Жыровіцкі абраз Маці Божай.
Ж:Высоцкая Н.Ф.,Карповіч Т.А. Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.: фрэска, абраз, партрэт. Мінск, 1980; Темперная жнвопнсь Беларусн XV—XVIII вв. Мннск, 1986; Высоцкая Н.Ф. Жывапіс барока Беларусі. Мінск, 2003.
А.А.Ярашэвіч.
АБРАЗЁВІЧ Іван Канстанцінавіч (н. 9.9.1953, в. Вяжышча Бешанковіцкага рна), беларускі хормайстар, аранжыроўшчык. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1997). Скончыў Бел. кансерваторыю (1977). 3 1976 хормайстар харавой капэлы Дома культуры
21
АБРАЗОК
I. К.Абразевіч.
Упраўлення быт. абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкома, у 1977 і з 1979 гал. хормайстар Нац. акадэмічнага нар. хору Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча. Аўтар апрацовак бел. («Ой, на гарэ дожджык мрачэ») і рус. (казацкая «Варэнычкі») нар. песень, аўтарскіх («Эх, бульба, бульбачка» Л. Шурмана,« Вяселле» і «Белымкветам адзета каліна» А.Чыркуна) і інш. Kipay нік (разам з М.Дрынеўскім)тэлевізійных муз. праграм «Звонкія галасы Беларусі», «Палескае вяселле» і інш.
АБРАЗбК, малая празаічная форма ў беларускай лры, замалёўка са слабаразгорнутым сюжэтам або без яго. У А. павялічваецца вобразнаэкспрэсіўная нагрузка слова, яму ўласціва больш цеснае адзінства выказвання і настраёвасці. Дзякуючы элементам лірыкі А. здольны перадаваць шырокі дыяпазон назіранняў, пачуццяў, развагі, можа засноўвацца на ўражанні, рэмінісцэнцыі, асацыяцыі, роздуме і інш. Як асобны від эпасу ўзнік на хвалі ажыўлення рамантызму ў канцы 19 — пач. 20 ст. Жанравая назва звязана з кн. лірычных мініяцюр у прозе «Абразкі» З.Бядулі (1913). Асн. разнавіднасці А.: рэаліст.быт. («Пяць лыжак заціркі» З.Бядулі), алегарычнасімвалічны («Камень» Я.Коласа), сатыр. («Сведка» Ф.Багушэвіча). Да жанру А. часта звярталіся Я.Брыль, А.Карпюк, Б.Сачанка, М.Стральцоў, Ф.Янкоўскі і інш. У цяперашні час у гэтым жанры працуюць У.Сцяпан, М.Даніленка, В.Кадзетава і інш.
АБРАЗЫ РАЗЬБЯНЫЯ, рэльефныя выявы Ісуса Хрыста, Маці Божай,
святых і сюжэтаў Святога Пісання. У Беларусі найб. стараж. з іх — абразкі з косці і каменю работы (верагодна) візант. майстроў — датуюцца 12—13 ст. Сярод знойдзеных археолагамі пры раскопках гэтага перыяду А.р.: «Хрыстос Эмануіл» з Пінска, «Канстанцін і Алена» з Полацка, трыпціх з Ваўкавыска, «Мікола і Стэфан» і 2баковы абраз «Маці Божая — Апостал Пётр» з Мінска, «Мікола» з Навагрудка. Да твораў мясц. паходжання бел. мастацтвазнаўцы адносяць загадкавы кубік канца 15 ст. з евангельскімі сюжэтамі з Мінска і абразок 15—16 ст. з Турава. Выдатнымі ўзорамі стараж.бел. дробнай пластыкі з’яўляюцца рэльефныя абразкі з дрэва пач. 16 ст., выкананыя ў Пінску разьбяром Ананіем: «Прамудрасць ствары сабе храм» (для кн. Фёдара Яраславіча), «Сабор Багародзіцы», «Святы». Аб працяглым уплыве візант.балканскай іканаграфіі сведчыць абраз «Маці Божая Мінс
Да арт. Абразы разьбяныя. Басценавіцкі майстар. Цалаванне Іаахіма і Ганны. 1723—28.
кая» з Усх. Палесся. 3 2й пал. 18 ст. ў перыяд позняга барока ў БрэсцкаКобрынскім рэгіёне пашырыліся алтарныя абразы, у якіх тэмперай малявалі толькі адкрытыя часткі цела (твары і рукі), а адзенне, фон і інш. часткі кампазіцыі выконваліся рэльефам па ляўкасе (абразы «Нараджэнне Багародзіцы», «Святая Варвара», «Маці Божая», «Цалаванне Іаахіма і Ганны» басценавіцкага майстра і інш.).
Літ.: Плешанова Н.й. Два резных деревянных образка в собраннн Русского музея: памятннкн культуры. Новые открытня. Ленннград, 1979; ПластыкаБеларусі 12—18ст. Мінск, 1983; Вецер Э.1. Рэльефныя абразы як прыклад адлюстравання народных густаў у культавым мастацтве: помнікі старажытнабеларускай культуры. Мінск, 1984. А.А.Ярашэвіч.
АБРАМАВА Антаніна Іванаўна (н. 1.3.1926, с. Канскае Прыморскага краю, Расія), беларускі мастак у галіне мастацкага шкла. Скончыла Ленінградскае вышэйшае маст.прам. вучылішча імя В.Мухінай (1953). У 1959—85 на Барысаўскім хрусталёвым заводзе імя Ф.Дзяржынскага (у 1961—72 гал. мастак). Карысталася пераважна халоднымі тэхнікамі дэкарыравання шкла — алмазнай 1 аптычнай гранямі, пескаструменнай апрацоўкай, траўленнем. Сярод выставачных адзінкавых твораў 1960—70х гг.: дэкар. са шкла — блюда «Антонаўка», ваза «Бульба», набор «Лета» (блакітнае шкло), з хрусталя — вазы «Ледаход» (з маціраваннем), «Урачыстасць Перамогі», «Мацярынства», «Брэсцкая крэпасць. Холмскія вароты» (каляровая), камплект ваз «Паўночнае ззянне» і інш. Укараніла ў масавую вытворчасць камплекты для шырокага выкарыстання: прыбор для вады, наборы сувенірныя («Мінск і яго архітэктура», па матывах «Слуцкага арнаменту» і інш.), падаруначныя («Ружы») і дэсертныя, сувеніры, у т.л. да Алімпіяды80 — «Мішкачэмпіён», «Мішкабалельшчык» (каляровае шкло) і інш.
22
АБРАМЛЕННЕ
А.Абрамава. Сувеніры «Мішкачэмпіён», «Мішкабалельшчык». 1980.