• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    «АЛЁСЯ», грамадскапубліцыстычны і літаратурнамастацкі часопіс для жанчын і сям’і. Заснавальнік — Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Выходзіць з ліст. 1924 у Мінску на бел. мовештомесячна.Спачаткуназываўся «Беларуская работніца і сялянка», у
    116
    АЛЕЯ
    1931—41 — «Работніца і калгасніца Беларусі», з 1946 — «Работніца і сялянка», з 1995 сучасная назва. Асвятляе пытанні жыцця, працы, грамадскай дзейнасці жанчын Беларусі, іх удзел у розных жаночых клубах і саюзах, дае парады па арганізацыі адпачынку і быту сям’і, арганізуе кансультацыі юрыстаў, педагогаў, псіхолагаў і інш. На старонках часопіса друкуюцца паэзія і проза бел. і замежных пісьменнікаў, інтэрв’ю з дзеячамі навукі, культуры і мастацтва, навіны палітыкі, эканомікі і культуры, у т.л. блізкага і далёкага замежжа. Выходзіць дадатак для гаспадынь «Светлнца» (на рус. мове). Т.П.Бунто. АЛЁШКА Антон Антонавіч (1.2.1913, в. Балотчыцы Слуцкага рна — 13.9. 1971), беларускі пісьменнік. Скончыў 2гадовыя курсы пры Слуцкім пед. тэхнікуме (1931), Ваен.мед. акадэмію ў Ленінградзе (1941). У 1931—35 настаўнічаў. У Вял. Айч. вайну служыўстаршымурачом вайсковай часці. Быў кантужаны. Асн. тэма яго твораў «жыццё і баявыя подзвігі лётчыкаў. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Раніца» (1949), «Іх першых вітае сонца» (1957), «Пяць сутак» (1959), «Над намі мільён вышыні» (1965), рамана «Дарогі без слядоў» (1969).
    Тв.: Неба на замку. Мінск, 1984.
    АЛЁЯ (франц. аііёе), пешаходная ці праезджая дарога, абсаджаная з абодвух бакоў дрэвамі або высокімі кустамі. Ствараюцца ў парках, скверах, на бульварах, уздоўж вуліц і дарог. А. ў залежнасці ад пароднага складу, шырыні размяшчэння раслін і г.д. валодаюць рознымі прасторавымі якасцямі. Густыя пасадкі змыкаюцца і ствараюць цяністы купал, разрэджаныя — паўцень. Адрозніваюць А. аднапародныя і мяшаныя, сіметрычныя і асіметрычныя, з выкарыстаннем кантрасных па вышыні і форме дрэў, а таксама складаныя пасадкі, у якіх інтэрвалы паміж раслінамі нарастаюць ці змяншаюцца. Пры стварэнні стандартных А. у праектнай практыцы выкарыстоўваецца ся
    Вокладка часопіса «Алеся».
    рэдняя адлегласць паміж стваламі дрэў (5 м), але больш правільна дыферэнцыраваць яе для розных відаў дрэў і кустоў з улікам пастаўленых кампазіцыйнапрасторавых задач. Найб. пашырэнне атрымалі сіметрычныя А., абрамленне якіх ствараюць дрэвы адной пароды з роўнымі
    Алея ў Нясвіжскім парку.
    інтэрваламі паміж раслінамі. Для гэтага падбіраюцца насаджэнні з адной вышынёй раслін і штамба, роўнымі, прамымі стваламі і правільнай кронай аднолькавага дыяметру.
    У стараж. парках ствараліся суцэльныя (ці амаль) алейныя пасадкі (праз 1—2 м) у выглядзе сцен ці шпалеры (рад густа пасаджаных дрэў або высокіх кустоў стрыжаных у сценку), выкарыстоўваліся драўляныя агароджы (трыльяжы) з вертыкальнай павойнай расліннасцю. Вядомы скляпеністыя алейныя пасадкі (з самкнутымі кронамі) і фармаваныя (з прымяненнем спец. стрыжкі). А., купал якіх ствараўся з пераплеценых ветак дрэў або лёгкіх драўляных ці металічных арак, завітых ліянамі, называліся «біндаж» ці «берсо». Такую назву атрымала і частка парку, абкружаная скляпеністымі А., — гэты прыём быў характэрны для садовапаркавага мастацтва эпохі барока. У гіст. парках выкарыстоўваўся прыём «кенконс» — шматрадная пасадка дрэў у квадрат ці ў шахматным парадку непасрэдна ў палатно А. (у пакрыцці дарожкі ствараліся пасадачныя лункі).
    117
    АЛІГАТ
    Алігат.
    Для стварэння цяністых А. выкарыстоўвалася пасадка па іх восі дравяністых групбукетаў (па 3—5 дрэў у адну лунку). У садовапаркавьш мастацтве Беларусі найб. пашырэнне атрымалі сіметрычныя аднапародныя А. Яны выкарыстоўваліся як у парках з рэгулярнай планіроўкай (Кобрынскі парк, вёскі Вял. Мажэйкава ў Шчучынскім, Гароднаў Воранаўскім, Скокі ў Брэсцкім рнах і інш.), так і ў пейзажных (Гомель, Нясвіж, Шклоў Савейкаўскі парк і інш.). Практычна ва ўсіх гіст. сядзібна і палацавапаркавых комплексах ствараліся ўязныя А., абсаджаныя высокімі дрэвамі.
    Літ.: Федорук А.Т. Садовопарковое нскусство Белорусснн. Мннск, 1989; Сычева А.В. Ландшафтная архнтектура. Мннск, 2002; Гл. таксама да арт. Альпінарый. Г.А.Патаеў.
    АЛІГАТ (ад лац. alligo прывязваю), кніга, прыплеценая да іншай кнігі. Часам А. называюць спосаб аб’яднання 2 літ. твораў у адной кнізе: першы з іх размяшчаецца ў звычайным парадку; каб прачытаць другі, кнігу трэба перавярнуць.
    АЛІГАТбНІКА (ад грэч. oligos малы + tonos тон), ладавая сістэма, аснову якой складае малагучнасць гукараднага аб’ёму (3—4ступенныя
    ладагукарады). Характэрныя прыкметы А. — адсутнасць імкнення да аднаго гуку якда гал., функцыянальная раўнавага тонаў, стабілізацыя маластупеннагаладаўвыглядзеканкрэтнай гукавой гарызанталі, аднатыпнасць ладавых мадэлей, семантыка тэмбру, які паказвае на эмацыянальны сэнс спеваў. А. пашырана ў муз. архаіцы: у тыбецкіх абертонавых спевах, мелодыях абарыгенных народаў Сібіры, у слав., у т.л. бел., фальклоры, праваслаўнай пеўчай культуры (у аснове спеваў ужытковы гукарад, карэннай уласцівасцю якога з’яўляецца пераменнасць, характэрнай прыкметай — квартавы дыяпазон кожнай з яго гукаступеняў: уверх ці ўніз). У бел. нар. музыцы А. з’яўляецца тьтовай асаблівасцю песень каляндарназемляробчага цыкла (паводле З.Я.Мажэйка).
    Літ.: Квнтка К.В. Ладовые снстемы в музыке славян н соседннх народов. М., 1971; Можейко З.Я. Песенная культура Белорусского Полесья. Мннск, 1971;Елатов В.й. Ладовые основы белорусской народной музыкн. М., 1984.
    ТЛ.Мдывані.
    АЛІТЭРАЦЫЯ (ад лац. ad да, пры + litera літара), паўтарэнне аднародных зычных гукаў у вершаваных радках або празаічнай фразе, якое ўзмацняе гукавую і інтанацыйную выразнасць твора.
    Белавежская пушча... Адно спалучэнне літар пушча прыносіла адчуванне нечага неабдымнага, нечапанага чалавекам, прыхаванага ў далёкіх мясцінах, дзе растуць неахватныя дубы, дзе елкі высачэзныя, што вяршынямі за аблокі чапляюцца, дзе сосны таўшчэзныя, дзе звяры бегаюць, адно за адным ганяюцца...
    (В.Гігевіч. «Белавежская пушча»)
    Ha А. пабудаваны многія прыказкі і прымаўкі («Дружба дружбай, a служба службай»), скорагаворкі («Пекар Пётр пёк пірог»). Прасцейшы від А. — гукаперайманне, але ў чыстым выглядзе яно выступае рэдка, часцей служыць першаасновай для далейшых гукавыхасацыяцый. А. звычайна спалучаецца з асанансам.
    АЛІФЁР Барыс Аляксеевіч (н. 22.6. 1937, г. Омск, Расія), беларускі кінааператар. Засл. дзеяч мастацтваў
    Б.А.Аліфер.
    Беларусі (1974). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1964). Працаваў у Туркменістане. 3 1968 на к/студыі «Беларусьфільм». Для творчасці А. характэрны вобразнасць і імкненне да дакладнасці ў адлюстраванні рэчаіснасці. Сярод работ: тэлефільмы «Вясковыя канікулы» (кароткаметражны, 1969), «Сустрэча на далёкім мерыдыяне» (1977), «Адзіны мужчына» (1981), «Выклік» (1986), «Загад» (1987), «Яго батальён» (1988), «Тутэйшыя» (1992); маст. «Полымя» (1974), «Родная справа» (1979), «Дрэвы на асфальце» (1984), «Падзенне ўверх» (1998); тэлесерыялы «Руіны страляюць...» (1971—72, Дзярж. прэмія Беларусі 1974), «Дзяржаўная граніца» (фільмы 1—3, 1980—82); дакум. «Усяслаў Чарадзей» (1994), «Жаночае пытанне» (1995) і інш.
    АЛбЎНІКАЎ Ігар Уладзіміравіч (н. 5.11.1954, Мінск), беларускі піяніст, арганіст, педагог. Сын УУ.Алоўнікава. Нар. артыст Беларусі (1998). Праф. (2006). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1978). 3 1980 саліст Бел. філармоніі, адначасова выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (у 1987—93 заг. кафедры). У творчасці спалучае высокі прафесіяналізм, віртуознае майстэрства, тонкае адчуванне стылю з артыстызмам, піянізмам высокай культуры, імкненнем прадставіць муз. мастацтва ў перспектыве. У рэпертуары творы для фп. замежных, рус. класікаў, бел. стараж. і
    118
    АЛТАР
    сучасных кампазітараў (Л.Абеліёвіча, М.Аладава, А.Багатырова, Г.Вагнера, Я.Глебава, С.Картэса і інш.). Сярод
    /.УАлоўнікаў.
    запісаў твораў у яго выкананні: паланэзы М.К.Агінскага, «Паўночная зорка» Н.Орды, мазуркі М.Ельскага, К.Марцінкевіч, сімф. № 3 з саліруючым фп. Дз.Смольскага і інш. Аўтар шматлікіх (больш за 50) транскрыпцый твораў для фп. і аргана муз. класікі і бел. кампазітараў. Складальнік і рэд. збкаў бел. фартэпіяннай музыкі, у т.л. «Віртуоз» (1982), «Піяніст» (1984, 1988), «Орда Напалеон» (1997), «Музыка сям’і Агінскіх» (2001), «Канцэртныя транскрыпцыі» (2009). Канцэртуючы піяніст. Праводзіць майстаркласы, у т.л. і за мяжой, чл. журы шматлікіх міжнар. конкурсаў, старшыня рэсп. адкрытага конкурсу выканаўцаў фартэпіяннай музыкі «Творчая моладзь — XXI стагоддзю» (з 2007). Лаўрэат Міжнар. конкурсу імя Б.Сметаны (Прага, 1972). Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
    Літ.: Жураўлёў Дз. Дынастыя музыкантаў // Мастацтва Беларусі. 1986. №6; Короткнна А.Н. Мон встречн с йгорем Оловннковым // Муз. і тэатр. мастацтва: праблемы выкладання. 2005. № 1.
    Н.В.Сазановіч.
    АЛбЎНІКАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (16.1.1919, г. Бабруйск — 31.7.1996), беларускі кампазітар, педагог. Нар. артыст Беларусі (1970). Праф. (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1941). У 1947—94 выкладаў у Бел. акадэміі музыкі (у 1962—82 яе рэктар). Працаваўу жанрах сімф., камернаінструм.
    і вак. музыкі. Сярод твораў: для сімф. аркестра — паэмы «Партызанская быль» (1952, канчатковая рэд. 1960), «Нарач» (1954), сюіта «Песні
    У.У.Алоўнікаў.
    міру» (1958), «Урачыстая прэлюдыя» (1969), эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці» (1975), араторыя «Партызанскія песні» (1994, для хору і салістаў), камернаінструм. і вак. музыка, хоры, рамансы, музыкадля дзяцей, музыка да спектакляў і к/фільмаў, у ліку якіх «Міколкапаравоз», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Балада пра маці». Вядомы таксама як аўтар песень, у т.л. «Радзіма мая дарагая», «Лясная песня», «Песня пра Брэсцкую крэпасць», «Песня аб Мінску», «Недзе ў пасёлку» і інш., публіцыст. артыкулаў пра бел. муз. мастацтва. Пра яго творчасць зняты дакум. фільм «I песня ўзлятае сама» (1983, рэж. У.Арлоў). У Мінску на доме, дзе жыў кампазітар, усталявана мемар. дошка. Яго імя носяць нар. калектывы — ансамбль нар. інструментаў і эстр. ансамбль выкладчыкаў дзіцячай муз. школы № 2 г. Бабруйск. Аўтар кн. «Правілы і тэхніка сачынення кантрапункта строгага пісьма» (2001).
    Літ.: Зубрыч I. Уладзімір Алоўнікаў. Мінск, 1970. Н.В.Сазановіч. АЛПЁЕВА Тамара Міхайлаўна (н. 23.6.1949, г. Лепель), беларускі філосаф і культуролаг. Др філас. навук (1993), праф. (1996). Скончыла БДУ (1972). 3 1972у Інце філасофіі і права АН Беларусі. 3 1976 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. 3 2002 прарэктар, з 2004 рэктар Міжнар. гуманітарнаэканам. інта. Навук.