• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Проектнрованне н созданме малых ландшафтноархнтектурных форм (комплексов). Мннск, 2006; йскусство архнтектурноландшафтного днзайна. РостовнаДону, 2008. Г.А.Патаеў.
    АЛЬПЯРОВІЧ Леў Абрамавіч (4.12. 1874, в. Куранец Вілейскага рна — 1913), беларускі жывапісец, рысавальшчык. Вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе І.Трутнева (1890—
    127
    АЛЬТ
    Л.Алыіяровіч. Вечар у сям'і.
    Канец 1900 —пач. 1910хгг.
    92), скончыў рысавальную школу ў Адэсе (1896), Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1902). 3 1902 жыў і працаваўу Мінску. Творчасць звязана з маст. жыццём Расіі і Беларусі. Пісаў партрэты, пейзажы, быт. кампазіцыі (многія маюць характар незакончаных эскізаў). У жывапісе прытрымліваўся прынцыпаў рэалізму. Для графічных работ характэрна высокая культура рысунка. Сяродтвораў: жывапісныя «Партрэт музыканта Жухавіцкага», «Жаночы партрэт»,« Вечар у сям’і», «Швеі», «Маляры»; графічныя «Партрэт дзяўчынкі», «Партрэт старога» (усе канец 19 — пач. 20 ст.) і інш. Садзейнічаў арганізацыі выстаўкі перадзвіжнікаўу Мінску (1899), прымаў удзел у маст. выстаўках Масквы і Мінска. У 1939 творчасць А. найб. поўна (230 работ) была прадстаўлена на выстаўцы ў Мінску. Усяго ў сучасных музейных фондах Беларусі захоўваецца каля 50 жывапісных і графічных работ мастака.
    Літ.: Вайцяхоўская В.У. Л.А.Альпяровіч і ягоны жывапіс у зборы музея // Паведамленні Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь. Мінск, 1997. Вып. 2; Усава Н.М. Малюнкі Л.А.Альпяровіча ў зборах музея // Там жа.
    АЛЬТ (італьян. alto ад лац. altus высокі), партыя ў хоры ці вакальным ансамблі, якая выконваецца нізкім дзіцячым ці нізкім жаночым (меццасапрана, кантральта) галасамі. Дыяпазон g/a — es2 (е2). Другая па вышыні партыя ў харавой партытуры.
    Назва замацавалася ў сярэдневяковай поліфаніі як абазначэнне галасоў, вышэйшых за тэнар. Да альтавых адносяць партыі Вані з оперы «Іван Сусанін» М.Глінкі, Саўкі з оперы «Марынка» Р.Пукста і інш.
    АЛЬТАНКА (італьян. altana), паркавае збудаванне, звычайна лёгкай ажурнай канструкцыі, прызначанае для адпачынку, аховы ад сонца і ападкаў. Пачынаючы з перыяду барока будаваліся ў палацавых і сядзібных парках, на перакрыжаванні ці заканчэнні кампазіцыйных восей (в. Вял. Мажэйкава Шчучынскага рна, г.п. Свіслач, 19 ст.). У рамантычных і пейзажных парках (18—19 ст.) А. размяшчалі ў маляўнічых кутках, на востраве пасярод сажалкі ці на яе беразе (вёскі Дудзічы Пухавіцкага, Кушляны Смаргонскага, Манькавічы Пастаўскага, Станькава Дзяржынскага рнаў). Канструкцыйную аснову звычайна складалі каркас ці слупы, якія падтрымлівалі шатровы ці купалападобны дах. Мураваныя А. стылю класіцызму (г. Нароўля) звычайна выкарыстоўвалі ордэрныя сістэмы. Эфектнае архіт. вырашэнне і выразнасць яе канструкцый заўсёды рабілі гэтае невял. збудаванне кампазіцыйным акцэнтам. ЗаразА. размяшчаюць
    Аньтанкамаяк у г. Нароўля.
    у дварах жылых дамоў у мікрараёнах і ў сельскай мясцовасці, школ, дзіцячых садоў, лячэбных і аздараўленчых устаноў, у зонах адпачынку на вадасховішчах, у месцах прыдарожнага адпачынку. А. на набярэжнай можа спалучацца са спускам да вады (на беразе р. Свіслач у цэнтры Мінска). С.А.Сергачоў.
    АЛЬТРУІЗМ (франц. altruisme ад лац. alter іншы), этычнае вучэнне, якое прапаведуе бескарыслівы клопат пра шчасце і дабрабыт інш. людзей, гатоўнасць ахвяраваць асабістымі інтарэсамі; прынцып адпаведных паводзін. Тэрмін «А.» уведзены ў 1830я гг. франц. філосафам А.Контам як процілеглы эгаізму. У адрозненне ад калектывізму А. арыентаваны не на карысць грамадству ў цэлым, але на дабро бліжняму, канкрэтнаму чалавеку. Альтруістычныя ідэі ёсць у этычных вучэннях сусв. рэлігій, асабліва ў будызме і хрысціянстве (запавет «Узлюбі бліжняга, як сябе самога», ідэал спачувальнай, ахвярнай любві); у класічных этычных вучэннях (Д.Юм, Ж.Ж. Русо, І.В.Гётэ, І.Гердэр, А.Конт, Ф.Феербах, М.Г.Чарнышэўскі, Ф.М.Дастаеўскі, Л.М.Талстой, У.С.Салаўёў). А. выцякае з залатога правіла маральнасці, засн. на роўнасці і ўзаемапавазе. Этыка гуманізму ўключае ў сябе альтруістычныя ўстаноўкі. Канкрэтныя формы А. — міласэрнасць, дабрачыннасць, філантропія і інш. А. з’яўляецца характэрнай рысай нац. свядомасці многіх народаў, у т.л. беларусаў, яскрава праяўляецца ў творчасці бел. майстроўлры і мастацтва.
    Літ.: Швейцер А. Культура н этака. М., 1973; Соловьев В.С. Оправданнедобра. Т. 1. М., 1988. В.Р.Языковіч.
    АЛЬТЭРАЦЫЯ (ад лац. alteratio змяненне), 1) у музыцы павышэнне або паніжэнне на паўтон альбо цэлы тон ступені гукарада без змены яе назвы. Знакі А.: # (дыез, павышэнне на паўтон), h (бемоль, паніжэнне на паўтон), X (дубльдыез, павышэнне натон), t>b (дубльбемоль, паніжэнне
    128
    АЛЬХІМОВІЧ
    на тон), Ц (бекар, адмаўленне ад папярэдняга павышэння ці паніжэння гуку). Знакі А. дзейнічаюць ва ўсіх актавах (калі выстаўлены ў пачатку нотнага радка пры ключы, пакуль іх не зменяць), толькі ў адной актаве ў межах аднаго такта (выпадковыя; калі выстаўлены перад нотай). 2) У навуцы аб гармоніі — адзін з відаў храматыкі (гл. Храматызм).
    АЛЬТЭРНАНС (ад лац. alterno чаргую), правілы чаргавання рыфмаў (мужчынскіх, жаночых і дактылічных) у вершаваных строфах. Такія правілы распрацоўваліся і выкарыстоўваліся (спачатку ў франц. паэтыцы, з 18 ст. і ва ўсх.слав.), каб пазбегнуць аднастайнасці, зрабіць строфы больш гнуткімі па форме, здольнымі больш тонка выяўляць думкі і пачуцці. Асаблівае значэнне мае А. для цвёрдых форм верша (актава, санет, секстына, трыялет і інш.), у якіх характар клаўзул і парадак рыфмоўкі строга вытрымліваюцца. В.П.Рагойша.
    АЛЬТЭРНАТЫЎНЫЯ КУЛЬТЎРЫ, спецыфічныя культурныя рухі і кірункі, што супрацьстаяць агульнапрызнанай, дамінуючай у грамадстве культуры (т.зв. «мэйнстрыму»), Тэрмін блізкі па сэнсе да паняцця «контркультура». Узнікненне А.к. звязана з пашырэннем у краінах Зах. Еўропы ў 2й пал. 20 ст. альтэрнатыўных сац. рухаў, для якіх былі характэрны непрыманне існуючых грамадскіх парадкаў, адмаўленне традыц. маральнаэтычных каштоўнасцей і агульнапрынятых стандартаў паводзін, імкненне да самасцвярджэння асобы і нічым не абмежаваных творчых пошукаў і г.д. Да ліку прадстаўнікоў А.к. адносіцца большая частка найб. распаўсюджаных маладзёжных субкультур — бітнікі, хіпі, панкі, рокеры, «металісты», байкеры, готы і інш. Прыхільнікі А.к. вызначаюцца, як правіла, аб’яднанасцю ў разнастайныя нефармальныя суполкі, твы, адмысловай формай адзення, абутку, а таксама спецыфічнай моўнай прак
    тыкай, т.зв. «слэнгам». Асобныя А.к. з цягам часу трансфармуюцца, відазмяняюцца і пасля зняцця адпаведных афіц. забарон могуць патрапіць у сферу «мэйнстрыму», а некаторыя прадстаўнікі дамінуючай культуры — стаць прадстаўнікамі якойнебудзь з А.к.
    У Беларусі праявы А.к. пачалі заўважацца з к. 1950х — пач. 1960х гг. (пераважна ў буйных гарадах), калі тут з’явіліся першыя «стылягі» бітнікі, пазней — хіпі, панкі, рокеры. Пашырэнне сферы распаўсюджання А.к. адбылося ў канцы 20 ст. ў сувязі са спробай стварэння альтэрнатыўных культ. каштоўнасцей, напр., асобнымі літ. («Тутэйшыя», «Бумбамліт», «Шварцвэрк»), муз. («Беларуская музычная альтэрнатыва»), тэатр. («Сучасны мастацкі тэатр») аб’яднаннямі, суполкамі, твамі і інш. Прадстаўнікі А.к. праводзяць свае фестывалі, выстаўкі, канцэрты, перформансы і інш. маст. акцыі. Гл. таксама Андэграўнд.
    Літ.: Тр о н ц к н й А. йсторня советского рока. М., 1991; Кісліцына Г. Новая літаратурная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы. Мінск, 2006; Март ы н е н к a В. 222 альбомы беларускага року і не толькі... Мінск, 2006; Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Мінск, 2006; Клінаў А. Дванаццаць: выбр. творы: 1996—2008. Мінск, 2009.
    Э.С.Дубянецкі.
    АЛЬТЭРНАЦЫЯ, тое, што чаргаванне гукаў.
    АЛЬФЕР Ядвіга Максімаўна (1908, в. Груздава Пастаўскага рна — 1985), беларуская народная казачніца і спявачка. А. дасканала валодала маст. словам. Выканальніцкая манера вылучалася эмацыянальнасцю, вял. колькасцю песенных уставак. У рэпертуары казкідлядзяцей «Варонаілісіца», «Кот, певень і ліса», «Спевы ваўка», «Хлопчык і ведзьма», «Брацец і сястрыца», «Мачыха і падчарка», «Дзівосная карова», «Чарадзейная дудачка» і інш. Казка А. «Варона і сыр» упершыню зафіксавана ў вусным бытаванні.
    Літ:. Кабашнікаў К.П., Барташ э в і ч Г.А. Сустрэчы зказкай. Мінск, 1984; Казкі ў сучасных запісах. Мінск, 1989.
    АЛЬФРЭСКА, афрэска(ад італьян. al fresco па свежым, па сырым, па вільготным), тэхніка насценнага жывапісу. Іл. ў арт. Фрэска.
    АЛЬХІМОВІЧ Казімір (20.12.1840, в. Дэмбрава Шчучынскага рна — 31.12.1916), жывапісец, графік. Прадстаўнік позняга рамантызму і рэалізму ў бел. жывапісе 19 — пач. 20 ст. Творчасць звязана з маст. жыццём Польшчы, Літвы і Беларусі. Вучыўся
    К.Альхімовіч. Аўтапартрэт. 1864.
    ў Варшаве ў маст. школе В.Герсана (1871—73), у Парыжы (1876— 78), скончыў Мюнхенскую акадэмію мастацтваў (1875). За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ў Сібір, у 1869 вызвалены па амністыі. 3 1878 у Варшаве, удзельнічаў у выстаўках Варшаўскага тва заахвочвання мастацтваў і Салоне ў Парыжы. Стварыў карціны натэмы гісторыі (літ., бел. і польскай), быт. (пра жыццё сялян і парабкаў) і інш. Сярод твораў: «Пахаванне на Урале» (1820), «Аўтапартрэт» (1864), «Жніво» (1869), «Вясковая дзяўчынка» (1880я гг.), «Абарона
    129
    АЛЬХОЎЦЫ
    Ольштына» (1883), «Смерць Глінскагаўтурме» (каля 1884), «Наём работнікаў» (1893), «На этапе» (1894), «Шляхціц і селянін» (1898) і інш. Напісаў серыю карцін па матывах творчасці А.Міцкевіча, 12 кардонаўілюстрацый да яго паэмы «Пан Тадэвуш». Ілюстратар твораў Ю.Славацкага і Ю.Крашэўскага. Размалёўваў (з Т.Попелем і А.Пятроўскім) касцёл св. Кацярыны ў Пецярбургу.
    АЛЬХбЎЦЫ, вёска ў Ляхавіцкім рне. За 9 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы на лініі Баранавічы— Лунінец, 216 км ад Брэста, на аўтадарозе Ляхавічы—Івацэвічы. Цэнтр Альхоўскага с/с. 132 гаспадаркі, 387 ж. (2009).
    Вядомы з 1789 як вёска ў Навагрудскім павеце ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. 3 1796 у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска ў Мядзведзіцкай воласці, 46 двароў, 312 ж., магазін, піцейны дом. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Мядзведзіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Ляхавіцкім рне Баранавіцкай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі.