• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    фалькл. гурт «Суседзі» Пачапаўскага СДК Баранавіцкага рна; ансамбль гарманістаў «Весялуха» Палаца мастацтваў г. Бабруйск; акадэмічны хор Гомельскага каледжа мастацтваў імя Н.Сакалоўскага; сямейны ансамбль песні «Сваякі» Няверавіцкага цэнтр. Дома культуры Ваўкавыскага рна; узорных: ансамбль харэагр. мініяцюр «ГрандПа» ДМШ; фалькл. гурт «Нежачкі» Расонскага Цэнтра пазашкольнай работы; харэагр. ансамбль «Вяснушкі» Магілёўскай гімназіікаледжа мастацтваў; аркестр нар. інструментаў Гомельскай ДМШ № 1 імя П.Чайкоўскага; цымбальны аркестр Дзяржынскай ДМШ; муз. тэатр «Непаседы» Слуцкага Цэнтра дзіцячай творчасці; муз. ансамбль «Гродзенскія салавейкі» Гродзенскай ДМШ № 1. 3 2002 калектывам, якія прадстаўляюць асобую маст. каштоўнасць для рэгіёна і для рэспублікі ў цэлым, уносяць значны ўклад у захаванне нац. спадчыны, высокае выканальніцкае майстэрства і інш.), прысуджаецца ганаровае званне «заслужаны аматарскі калектыў» . У іх ліку: ансамбль нар. музыкі і песні «Палешукі» Іванаўскага Цэнтра культуры і нар. традыцый, ансамбль песні і танца «Палескія зоры» Пінскага ГДК; ансамбль танца «Равеснік» Рэсп. палаца культуры прафсаюзаў; вак.харэагр. ансамбль «Гомій» Гомельскага гар. Цэнтра культуры; фалькл. ансамбль «Крупіцкія музыкі» Крупіцкага Цэнтра культуры Мінскага рна; драм. тэатр «Відарыс» Барысаўскага гар. Палаца культуры; сімф. аркестр Маладзечанскага муз. вучылішча імя М.К.Агінскага; студыя дэкар.прыкладнога мастацтва «Беларускі сувенір» Салігорскага гар. Цэнтра дзіцячай творчасці і інш. Усяго ў 2009 у рэспубліцы налічвалася 2094 калектывы А.м., у т.л. засл. — 34, нар. — 1507, узорных — 553.
    Т.М.Бабіч.
    АМАТАРСКАЕ МУЗЫЧНАЕ МАСТАЦТВА, самадзейная творчасць у галіне музычнага мастацтва. Уключае інструм., вак.харавое і вак.інструм.
    138
    АМАТАРСКАЕ
    выканальніцтва. Муз. калектывы А.м.м. падзяляюцца паводле ўзроставага складу ўдзельнікаў на дарослыя, маладзёжныя і дзіцячыя. Інструм. творчасць прадстаўляюць аркестры нар. інструментаў і ансамблі нар. музыкі, фалькл. ансамблі, эстр., эстр.сімф., духавыя аркестры і ансамблі, інструм. капэлы, ансамблі старадаўняй музыкі, бігбэнды, маладзёжныя гурты самага рознага складу і стылявых кірункаў. Вак.харавая творчасць прадстаўлена харавымі калектывамі (капэлы, ансамблі) з акадэмічнай і нар. выканальніцкай манерай і выканаўцамі нар., духоўнай, эстр. музыкі, вак. ансамблямі, ансамблямі песні (песні і танца, песні, музыкі і танца), уключае таксама і сольнае выканальніцтва. Прыярытэтным сярод кірункаў А.м.м. з’яўляецца вак.інструм., у якім знайшлі сваё далейшае развіццё вак.інструм. ансамблі, клубы аўтарскай песні, сямейныя ансамблі, студыі эстр. музыкі, арті джазгрупы і інш. Рэпертуар аматарскіх муз. калектываў уключае ўзоры сусв. класікі, творы бел. кампазітараў, апрацоўкі і аранжыроўкі
    Да арт. Аматарскае музычнае мастацтва. На абласным фестывалі духавой музыкі «Майскі вальс». 2007.
    Да арт. Аматарскае музычнае мастацтва. На абласным фестывалі харавога мастацтва «Пеўчае поле». 2007.
    нар. песенных і танц. мелодый, аўтарскія творы, вак.інструм. і вак.харэагр. кампазіцыі і інш. У Беларусі ў галіне А.м.м. праводзяцца фестывалі: міжнар. — нар. музыкі «Звіняць
    цымбалы і гармонік" (з 1991), песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (з 1993), духавой музыкі «Беларускія фанфары» (з 1996), рэсп. маладых эстр. выканаўцаў «БелАЗаўскі
    акорд» (з 2002), абл. — харавога мастацтва «Пеўчае поле» (з 1952), духавой музыкі «Майскі вальс» (з 1986), вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (з 1995), нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (з 1996), нар. музыкі і песні «Зайграйце, музыкі» (з 1997), нар. хароў і ансамбляў песні і танца «Над сінім Нёманам» (з 2004) і інш. Усяго ў рэспубліцы ў 2009 налічвалася 1350 калектываў А.м.м., у т.л. 1023 нар., 307 узорных і 20 заслужаных. Т.М.Бабіч.
    АМАТАРСКАЕ ХАРЭАГРАФІЧНАЕ МАСТАЦТВА, самадзейная творчасць у галіне мастацтва танца. Яе вытокі ў нар. мастацтве. Зарадзілася ў пач. 20 ст. як аспект маст. выхавання, сродак выяўлення і развіцця харэагр. здольнасцей насельніцтва. Развіццё А.х.м. ў Беларусі ў канцы 20 ст. дало магчымасць звярнуцца да эксперыментаў у сучасных танц. жанрах і напрамках
    139
    АМАТАРСКАЕ
    Да арт. Аматарскае харэаграфічнае мастацтва. Зборная Рэспублікі Беларусь па брэйкдансу «Belarusian bboys».
    з выкарыстаннем бел. фальклору. Творчыя пошукі спрыялі з’яўленню новых варыянтаў прачытання традыц. танцаў («Лявоніха», «Крыжачок», «Мітусь», «Крутуха» і інш.). З’явіліся калектывы з арыгінальным рэпертуарам (нар. ансамблі танца
    «Крупіца» Мінскага рна; «Палессе» г. Пінск; «Раніца»г. Гродна; «Палескія зоры» г. Гомель; «Вянок» г. Магілёў, і інш.), новымі метадамі распрацоўкі бел. харэагр. фальклору і кірункамі сучаснагатанца, у т.л. фолькмадэрн, т.зв. «ільняны» мадэрнтанец, хіпхоп і інш., мадэрнбалет «Галерея», г. Гродна; група «Квадро», г. Гомель; студыя сучаснага танца «Паралелі», г. Віцебск, і інш.) Папулярнасць сярод моладзі набылі рэпмузыка, брэйкданс (група «Belarusian bboys»). Далейшае развіццё атрымалі эстр. і бальныя танцы. Сярод аматарскіх калектываў: балетстудыя сучаснага танца «Алексіс» (г. Мазыр), калектыў эстр. танца «Рандэву» (г. Пінск), тэатр сучаснага танца (г. Мінск), ансамбль эстр. і бальнага танца «Золак» (г. Слонім), ансамбль бальнага танца «Фіеста», «Менада» (г. Баранавічы) і інш.). Творчыя дасягненні дзіцячых
    танц. калектываў характарызуюцца знаходкамі ў балетмайстарскай рабоце, у іх ліку засл. ансамбль танца «Зубраня» (г. Мінск), узорныя ансамбль нар. танца «Мішутка» (г. Смаргонь), ансамбль танца «Апельсін» (г. Гомель), нар. дзіцячы
    Да арт. Аматарскае харэаграфічнае мастацтва. Тэатр сучаснага танца «Менада».
    ансамль танца «Лялькі» (г. Баранавічы), харэагр. ансамбль «Зорка» (г. Віцебск), і інш.). Аматарскія харэагр. калектывы і студыі адыгрываюць значную ролю ў навучанні мастацтву танца на пачатковым этапе харэагр. падрыхтоўкі, а таксама ва ўсебаковым развіцці і творчай самарэалізацыі асобы. Рэгулярнае правядзенне фестываляў і конкурсаў А.х.м. спрыяе росту выканальніцкага ўзроўню і стварэнню новых калектываў, прафесіяналізацыі сучаснага танца ў Беларусі. Сярод фестываляў — міжнар. сучаснай харэаграфіі (IFMC, з 1991, г. Віцебск), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (з 1998, г. Гомель), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (з 1996, г. Мазыр), рэсп. дзіцячай творчасці «Барысаўскі прыстанак» (з 2000, г. Барысаў), брэйкданса «Be Energy» (з 2007), «Абсалютныя відэльцы» (з 2002), хіпхопа «International street dance freestyle» (з 2007; yce Мінск), абл. «Свята танца» (з 1998, г. Гродна) і «Пінскі карагод» (з 1997, г. Пінск); сярод конкурсаў — рэсп. «Чэмпіянат Беларусі пасучасныхтанцах» (з 1998) і па брэйкдансу «Батл Беларусі» (з
    140
    АМАТАРСКІ
    Да арт. Аматарскае харэаграфічнае мастацтва. Балетстудыя «Алексіс».
    2003; абодва Мінск) і інш. У 2009 у Беларусі налічвалася харэагр. калектываў са званнем «народны» і «ўзорны»: 46 у Мінскай вобл. і ў Мінску, 34 у Брэсцкай, 16 у Віцебскай, 54 у Гомельскай, 36 у Гродзенскай, 24 у Магілёўскай абласцях.
    Літ.: Чурко Ю.М. Белорусскнй хореографнческнй фольклор. Мннск, 1990; Я е ж. Лнняя, уходяшая в бесконечность: субьектнвные заметкн о современной хореографнн. Мннск, 1999; Гутковская С.В. Сценнческая хореографня Беларусн на современном этапе: состоянне н проблемы // Весн. Бел. дзярж. унта лры і мастацтваў. 2008. № 10.
    С.В.Гуткоўская, В.А.Шамрова.
    АМАТАРСКІ ТЭАТР, від сцэнічнага мастацтва, у якім выканаўцамі з’яўляюцца непрафес. артысты: акцёры, спевакі, музыкі. Непрафесіяналізм выканаўцаў можа быць абумоўлены наяўнасцю асн. занятасці, адсутнасцю прафес. адукацыі, камерцыйнай асновы дзейнасці і інш. Аматарскія тэатр. калектывы адрозніваюцца ў залежнасці ад узросту ўдзельнікаў (дзіцячыя, студэнцкія, дарослыя і інш.), аргцыі, на базе якой створаны (школа, фабрыка, Дом культуры і інш.). У іх больш, чым у прафес. калектывах, адчуваюцца спецыфікацыя (драм., муз., харэагр. і інш.) і на
    кіраванасць (адукац., рэакрэацыйная, выхаваўчая і інш.). Аматарскія выступленні наладжваліся на тэр. Беларусі з сярэдзіны 18 ст. пры дварах магнатаў з нагоды ўрачыстасцей. У спектаклях удзельнічалі велікасвецкія аматары, прыгонныя акцёры, запрошаныя акцёрыпрафесіяналы. У рэпертуар уваходзілі пераважна творы муз.драм. жанраў, ставіліся творы велікасвецкіх аўтараў, перакладыпераробкі замежных п’ес. У 19 ст. А.т. быў пашыраны сярод гар. шляхты і ахопліваў павятовыя і заштатныя гарады. У 1880— 90я гг. калектывы аматараў пачалі пераўтварацца ў больш буйныя аб’яднанні — маст.творчыя гурткі і твы, якія існавалі ў Мінску, Гродне, Полацку, Брэсце і інш. Іх дзейнасць усё больш набывала асветн. характар, наладжваліся паказы на бел. мове. У пач. 20 ст. былі пашыраны бел. вечарынкі, што ўключалі ў сябе і драм. паказы, выступалі студэнцкія і вучнёўскія гурткі. А.т. дзейнічаў, абапіраючыся на ідэі культ.нац. адраджэння, і паўплываў на стварэнне і развіццё прафес. бел. тэатра. Пасля 1917 А.т. развіваўся ў форме культ.асветных аргцый Пралеткульта. Яны стваралі сетку тэатр. гурткоў нар. тэатраў, студый, агітпунктаў, якія
    наладжвалі паказы на рэв. тэмы ў гарадах і вёсках. У сярэдзіне 1920х гг. пашырыліся тэатралізаваныя прадстаўленні «Жывой газеты» і «Сіняй блузы», традыцыі якіх развівалі тэатры рабочай моладзі (трамы). Прафес. росту аматарскіх калектываў дапамагалі майстры тэатр. мастацтва У.Галубок і Е.Міровіч. У Вял. Айч. вайну тэатр. гурткі дзейнічалі ў партыз. атрадах і брыгадах, сярод насельніцтва партыз. зон. Пасля вайны аматары паступова пераходзілі ад аднаактовай драматургіі да пастановак больш складаных сцэнічных твораў. Ставіліся п’есы А.Астроўскага, М.Гогаля, А.Чэхава, М.Горкага.Я.Купалы, К.Крапівы і інш. Праводзіліся спецыялізаваныя агляды маст. самадзейнасці, што спрыяла яе развіццю. Лепшыя калектывы пачалі набліжацца па сваім узроўні да прафес. тэатра. Яны мелі пастаянную трупу, якая сістэматычна выступала перад гледачом, і свой рэпертуар. 3 1959 аматарскім тэатр. калектывам прысвойваецца ганаровае званне «народны тэатр», што вызначае вышэйшую форму развіцця аматарскага тэатр. мастацтва. Рэпертуар бел. аматарскіхтэатр. калектываў вызначаецца цікаўнасцю да традыц. драматургіі і папулярныхсучасныхп’ес. У Мінску (2008) дзейнічалі 1 засл., 26 нар. і 20 узорных аматарскіх тэатр. калектываў, у т.л. аматарскі эстр.цыркавы калектыў «Белая Русь», нар. тэатр «Жывая планета», нар тэатрстудыя «Звон», тэатр нар традыцый «Пацешнік», узорны муз.драм. тэатрстудыя «Акцэнт»; у Брэсцкай вобл. — 27 нар. і 17 узорных калектываў, у т.л. нар. тэатр «Эксперымент» (г. Баранавічы), нар. драм. тэатр «Пагарынне» (г. Столін), узорная тэатрстудыя «Рытм» (г. Кобрын); у Гомельскай вобл. — 1 засл., 32 нар. і 19 узорных калектываў, у т.л. засл. аматаркі цырк імя В.Абеля (г. Гомель), нар. тэатр «Спадчына» (г. Светлагорск), узорная студыя цыркавога мастацтва «Арэна» (г. Мазыр); у Гродзенскай вобл. — 1 засл., 25 нар. і 14 узорных калектываў, у т.л. засл. аматарскі тэатр драмы і камедыі