Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Літ:. Мезенка Г.М. Беларуская анамастыка. Мінск, 1997; Теорня н методнка ономастйческнх нсследованнй. М., 2009. С.У.Палашкевіч.
АНАМАСТЬІЧНЫЯ СЛбЎНІКІ. лексікаграфічныя выданні, уякіхфіксуюцца асабовыя найменні. Адрозніваюць А.с. тапанімічныя і антрапанімічныя. Першыя ўтрымліваюць геагр. назвы — найменні водных аб’ектаў (гідронімы), асабовыя імё
148
АНАНІЯ
ны ўнутрыгар. аб’ектаў (урбанонімы), назвы сельскіх паселішчаў (камонімы) і г.д. Антрапанімічныя слоўнікі змяшчаюць асабовыя найменні чалавека (прозвішчы, уласныя імёны, імёны па бацьку і інш.). На сённяшні дзень існуе больш за 80 розных па змесце і аб’ёме лексікаграфічных выданняў, якія ўключаюць бел. онімную лексіку. Паводле аб’екта лексікаграфічнага апісання А.с. падзяляюцца на агульныя і прыватныя. У агульных А.с. фіксуецца некалькі тыпаў онімаў адначасова, прыватныя слоўнікі змяшчаюць адзін пэўны тып. Сярод прыватных бел. тапанімічных слоўнікаў вылучаюцца слоўнікі гідронімаў, урбанонімаў і айконімаў, у якія ўваходзяць астыонімы (назвы гарадоў) і камонімы або толькі камонімы. Прыватныя бел. слоўнікі антрапонімаў падзяляюцца на слоўнікі ўласных асабовых імён, слоўнікі прозвішчаў, слоўнікі т.зв. «прыдомкаў». Акрамя таго, існуюць перакладныя слоўнікі онімаў і А.с. мовы пісьменнікаў. А.с. могуць утрымліваць толькі онімы, а таксама могуць змяшчаць лінгв. і экстралінгв. інфармацыю пра іх. Слоўнікавы артыкул А.с. звычайна ўключае загаловачнае слова, варыянты рэестравага наймення, граматычную інфармацыю, тлумачэнне, этымалагічныя звесткі, дэрываты.
Першым слоўнікам, у які быў уключаны бел. анамастычны матэрыял, з’яўляецца «Лексіконь славенороскій і нмень толькованіе» П.Бярынды (1653), пазней — выданніканца 19ст.: «Геаграфічны слоўнік рускай зямлі» Н.П.Барсава (1865), «Геаграфічны слоўнік Жамойцкай зямлі 16 стагоддзя» І.Я.Спрогіса (1888), «Этымалогія мясцовых назваў Віцебскай губерніі» Ю.Ю.Трусмана (1897) і інш. Найб. актыўна слоўнікавая праца ў галіне анамастыкі разгарнулася ў 2й пал. 20 — пач. 21 ст. Бел. антрапанімічны матэрыял лексікаграфаваўся М.В.Бірылам («Беларуская антрапанімія: уласныя імёны, імёнымянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы», 1966;
«Літоўскіяэлементыўбеларускайанамастыцы», 1968; «Беларуская антрапанімія: прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі», 1969), М.Р.Суднікам («Слоўнік асабовых уласных імён», 2е выд., 2005). Адзіным слоўнікам, дзе зафіксаваны псеўданімы і крыптанімы бел. пісьменнікаў, з’яўляецца «Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (16—20 стст.)» Я.Саламевіча (1983). Перакладны слоўнік антрапонімаў стварыў У.А.Сарока («Слоўнік асабовых уласных імёнаў. Беларускарускі і русскобелорускнй», 2002).
Літ.: Шакун Л.М. Гісторыя беларускага мовазнаўства. Мінск, 1995; Пал а ш к е в і ч С.У. Тыпалогія беларускіх анамастычных слоўнікаў // Слово н словарь. Гродно, 2009. С.У.Палашкевіч. АНАМАТАПЁЯ (ад грэч. onomatopoia выбар назваў), ужыванне гукапераймальных слоў, якія імітуюць асобныя гукі прыроды, крыкі птушак, звяроў і г.д. Гл. таксама Гукаперайманне.
В.П.Рагойша.
АНАНІМ (ад грэч. anonymos безыменны), аўтар, які апублікаваў свой твор без указання імя ці псеўданіма, а таксама сам твор, які не падпісаны імем аўтара (больш правільна казаць «ананімны твор»), Ананімна было выдадзена апавяданне «Тралялёначка» Ф.Багушэвіча, друкаваліся ці распаўсюджваліся вусна асобныя вершы Я.Купалы, Я.Коласа.
АНАНІМНЫЯ ТВбРЫ, творы, якія не былі ў свой час апублікаваны, распаўсюджваліся вусна ці ў рукапісах і не захавалі імя аўтара. Часам пісьменнікі наўмысна ўтойвалі аўтарства сваіх, у т.л. надрукаваных, твораў. У асобныя перыяды ў гісторыі лры (усх.слав. старажытнасць) аўтарства не лічылася важным, калі твор не быў напісаны знатнай асобай, вядомым свецкім ці рэліг. дзеячам. Здаралася, невядомыя аўтары выдавалі свае творы за напісаныя асобамі, якія ігралі вядучую ролю ў паліт. жыцці (напр., «Прамова Мялешкі»'). Адзін з першых свецкіх А.т.,
выдадзеных у Беларусі, — «Размова паляка з ліцвінам» (на польск. мове, 1564). Шмат А.т. з’явілася ў час станаўлення новай бел. лры, якая спачатку стваралася непрафес. пісьменнікамі ва ўмовах абвастрэння сац. супярэчнасцей, уздыму нац.вызваленчага руху (рэв. сітуацыя напярэдадні скасавання прыгоннага права, паўстанне 1863—64, рэвалюцыя 1905—07). У жанравых адносінах сярод А.т. выдзяляюць: паэмы («Тарас на Парнасе», «Энеіда навыварат»), лірычныя вершы («Праўда», «Ой, у полі вецер вые», «Гэй, каб нам быць весялей»), вершаваныя ці празаічныя гутаркі («Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Гутарка двух суседаў», «Гутарка старога дзеда»). Шматлікія А.т. напісаны ў форме пасланняў, лістоў, адозваў, паліт. пракламацый. У гэтай форме выдаваліся асобныя творы Цёткі, К.Каганца і інш. Устанаўленнем аўтарства А.т. (атрыбуцыяй) займаецца тэксталогія.
АНАНІЯ, беларускі разьбяр па дрэве 2й пал. 15 — 1й пал. 16 ст. Стварыў для пінскага кн. Фёдара Яраславіча двухбаковы разны абраз «Премудрость созда себе храм. Праздннкн» на тэму прытчаў Саламонавых (1499—1525; зберагаецца ў Рус. музеі ў СанктПецярбургу).
Ананія. «Празднйкй». Адваротны бок абраза. Канец 15 — пач. 16 cm.
149
АНАНЧЫЦКІ
Ананія. «Премудрость созда себехрам». Правы бок абраза. Канец 15 — пач. 16ст.
Літ.: П л е ш а н о в а М.Н.Дварезных деревянных образка в собраннн Русского музея // Памятннкн культуры: новые открытпя: ежегодннк, 1979. Ленннград, 1980; Марціновіч А. Рабіў майстра з Пінска // Бел. думка. 2007. № 11.
АНАНЧЫЦКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКлОрнаэтнаграфічны хор. Створаны ў 1965 у в. Ананчыцы Салігорскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1985 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.П.Пажыган (з 1965), В.Дз.Страленя (з 1981). Хор шматгалосы. У складзе калектыву 15 чал. Большасць твораў выконваецца а капэла. Гукаўзнаўленне — вольнае, у нар. манеры выканання на базе натуральна пастаўленых галасоў. Гучанне поліфанічнае, гарманічнае, унісоннае. У рэпертуары бел., рус. і ўкр. нар. песні: веснавыя («Вол бушуе, вясну чуе», «Выйду я на поле — бычкі бушуюць»), траецкія («Ой, у бары сасна», «У нас сёння Троіца»), купальскія («Пойдзем, сястрыцы»), летнія («Пастушок»), жніўныя («Вось і жыта паспела», «Шырокая паляначка», «Дзень я жала»), вясельныя («Бабкамалімонка»), любоўныя («А ўполібяроза»), лірычныя («Ой, пайду
я ў лес па дровы», «Л іхая свякроўка», «Сонейка»). Выступае з абрадавымі праграмамі. Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў і конкурсаў (г. Кракаў, Польшча, 1995), традыц. нар. культуры «Покуць» (г. Харкаў, Украі'іна, 1996), «На старце песні Еўропы» (г. Люблін, Польшча, 2000), лаўрэат Усесаюзнага агляду калектываў нар. творчасці (Масква, 1981), рэсп. тэлерадыёконкурсу аматарскай маст. творчасці «Радасць» (1984) і інш. Пра творчасць калектыву зняты фільмы: «Край белых буслоў» (1981), «Ананчыцкія спявачкі» (1985), «Зажынкі» (1987), «Духоўнае адраджэнне» (1992),« Калядкі» (1994), «Юр’я» (1999), «Купалле» (2000), «Гуканне вясны» (2001). У 1980я гг. выйшлі 2 пласцінкі з запісам песень хору. Прымаў удзел у запісах тэлеперадачы «Спявай, душа» (2006), на радыё (2009). Пры хоры дзейнічае дзіцячы калектыў «Лянок». Т.М.Бабіч.
АНАПЕСТ (грэч. anapaistos, літар. адлюстраваны назад; адваротны дактылю), 1) у антычным вершаскладанні стапа з 3 складоў — 2 кароткіх і 1 доўгага (—). 2) У сілабатанічным вершаскладанні 3складовая стапа з метрычным націскам на 3м складзе (—). У бел. паэзіі стаў прымяняцца ў канцы 19 ст., пашырыўся з развіццём новых форм верша (напр., «Песняру» М.Багдановіча, «Курган» Я.Купалы). Анапестычны метр выкарыстаўА.Вялюгін у вершы «Прызнанне ў любві», А.Лойка ў вершы «Ты кашулю мне вышый» і інш. В.П.Рагойша.
АНАФАРА (грэч. anaphora, літар. вынясенне ўверх), адзінапачатак, стылістычная фігура, сутнасць якой у паўтарэнні пачатковых частак 2 і больш адносна самаст. адрэзкаў мовы (слоў, радкоў, строф, фраз і інш.). А. бывае гукавая, калі выкарыстоўваюцца адны і тыя ж злучнікі або прыназоўнікі, лексічная і сінтаксічная, якая засн. на паўтарэнні слоў і сінтаксічных канструкцый. Прыклад лексічнай А.:
Мама заўсёды чакала, Мама свой час не лічыла,
Мама жывым спачувала, Мама лячыла.
(А.Пісьмянкоў. «Мама»)
Часам А., найперш сінтаксічныя, утвараюць своеасаблівую анафарычную кампазіцыю, калі з дапамогай А. дасягаецца інтанацыйнасінтаксічнае і сэнсавае адзінства ўсяго твора. Напр.:
Калі б так проста кахалася, Калі б так проста раджалася, Калі б так проста
спявалася, Калі б так проста
ўзляталася, Калі б так проста...—
Навошта...
Навошта б тады
і крылы, Навошта б тады
і песня?..
Навошта б тады
каханне, Навошта б
і нараджэнне, Навошта б жыццё?..
(В.Зуёнак. «...Калі бтак проста кахалася») АНАХРАШЗМ (грэч. anachronismos ад ana... назад, супраць + chronos час), 1) у мастацкім творы наўмыснае або выпадковае перанясенне характэрных рыс жыцця адной эпохі ў другую. Напр., у бел. перакладзе Я.Семяжона «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага апошні гаворыць пра стараж. слав. кнігі, напісаныя вяззю, хоць вязь пачала выкарыстоўвацца з 15 ст., а ў вусны Плінія, які жыў у 1 ст., укладзена слова «росы» (у сэнсе «рускія»), вядомае з 9 ст. Вылучаюць А. нейтральныя і неабходныя. Нейтральныя часцей за ўсё ў творы з’яўляюцца як вынік недастатковай дасведчанасці аўтара. Неабходныя А. ўводзяцца ўтвор аўтарам наўмысна. Нярэдка А. выкарыстоўваецца для стварэння камічнага эфекту ў сатыр. або гумарыст. творах. Напр., у парадыйных паэмах «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» персанажы антычнай міфалогіі паказаны ваўмовахпрыгоннагаладу 18—19ст.
I вось Эол, галень схапіўшы, На паншчыну склікаць пачаў, I ўсе ён ветры распушчаў, Бурліць ім мора наказаў.
150
АНГЛІЙСКАЯ
2 ) Перажыткі мінулага, устарэлыя погляды, што не адпавядаюць сучаснаму ладу жыцця.
АНГАЖЭМЁНТ (ад франц. engagement абавязацельства, наём), кантракт на ўдзел у спектаклях, заключаны з акцёрам на пэўны тэрмін на пэўныхумовах. А. — характэрная з’ява дарэв. тэатр. справы. Пашыраны і ў наш час пры запрашэнні акцёраўгастралёраў.
АНГІЛЁЙКА Фёдар, беларускі гравёр па дрэве канца 17 — пач. 18 ст. Прадстаўнік Магілёўскай школы гравюры. Для яго работ характэрна прастата тэхн. прыёмаў і нескладанасць кампазіцыі, што збліжае іх з творамі нар. мастацтва. Аўтар гравюр, выдадзеных у друкарні магілёўскага Богаяўленскага брацтва (у кн. «Ярмолой снречь Осмогласннк» Іаана Дамаскіна, 1700; «Часослов снречь Последованню службы», 1703).