• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    «Беларуская літаратура дыяспары» (2004) перакладзены з англ. мовы на беларускую. У 2005 Мінская цэнтр. бка імя Янкі Купалы сумесна з ЮНЕСКА ажыццявіла праект «Беларуская літаратура ў англійскіх перакладах». У час працы над праектам было сабрана і сістэматызавана 500 твораў 100 бел. аўтараў на бел. і англ. мовах (часам у некалькіх перакладах), а таксама прыведзены кароткія біягр. звесткі пра бел. пісьменнікаў і зроблены гіст. агляд бел. лры на англ. мове. Г.М.Бутырчык.
    АНГбБНАЯ РАЗМАЛЁЎКА, а н гоб, упрыгожанне керамічных вырабаў вадкай керамічнай фарбай на аснове гліны інш. колеру. Наносіцца пэндзлем, пульвелізатарам, палівай на сыры, высушаны ці абпалены выраб. У Беларусі вядома з 12 ст. (ганчарны посуд, кафля, мелкая пластыка з раскопак у гарадах Гродна, Пінск, Тураў, Навагрудак, Полацк). У гар. ганчарстве дасягнула росквіту ў 17—18 ст.: сталовы посуд упрыгожвалі канцэнтрычнымі коламі, зігзагамі, раслінным узорам, зааморфнымі матывамі. У 18 ст. керамічныя вырабы нярэдка поўнасцю палівалі белым ангобам, імітуючы фарфоравыя і фаянсавыя вырабы. 3 19 ст. А.р. пашырылася і ў вясковым ганчарстве (гл. Бабінавіцкая кераміка, Гараднянская кераміка). Найб. развіцця А.р. ў выглядзе шырокіх гладкіх і расчэсаных хвалямі паясоў (фляндраванне) дасягнула ў сярэдзіне 20 ст. ва ўпрыгожванні івянецкай керамікі. Шырока выкарыстоўваецца
    Андарак. Вёска Бездзеж Драгічынскага рна. 1920я гг. (1); вёска Пескі Бярозаўскага рна. 1930я гг. (2); вёска Хутар Светлагорскага рна. 1940я гг. (3).
    сучаснымі майстраміганчарамі, мастакамікерамістамі. Я.М.Сахута.
    АНДАРАК, андрак, сукня, паясное жаночае адзенне; аналаг спадніцы. А. шылі з тонкага ўзорнага сукна ці паўсукна дамашняй вытворчасці. Найб. пашыраным узорам быў тканы геаметрычны арнамент у клетку («у шашкі»), калі на чырвоным, сінім ці чорным фоне стасаваліся, перакрыжоўваючыся паміж сабой, вузкія палоскі вішнёвага, зялёнага, блакітнага, чорнага і інш. колераў. Нярэдка ўзорны малюнак утваралі дэкаратыўна аформленыя гарызантальныя палоскі рознай шырыні (найб. пашыраны ў зах. частцы Беларусі). У такіх А. у якасці дэкар. элементаў часцей выкарыстоўваліся прышытыя ў ніжняй частцы тасёмкі і стужкі. Найпрыгажэйшымі былі гафрыраваныя А. Іх акуратна складвалі ў «гармонік», адпарвалі, кладучы на іх загорнутыя ў ручнік гарачыя боханы хлеба, пасля прасавалі. У Падняпроўі пашыранымі былі А., што сшываліся з безрукаўкай (ліфам), утвараючы адзіную канструкцыю (саян). У адрозненне ад звычайнай аднатоннай спадніцы А. часцей выкарыстоўваўся як святочнае адзенне. У нар. ужытку сустракаўся амаль да сярэдзіны 20 ст.
    В.С.Цітоў.
    АНДРАЙКЁВІЧ (сапр. ГінтаўтАндрайкевіч) Ян Андрэй (1609, Ашмянскі павет — 4.10.1673), беларускі рэлігійны дзеяч, пісьменнік, педагог. 3 1628 езуіт. Вучыўся ў Вільні. Прэфект бкі Полацкага
    153
    АНДРАЮК
    калегіума (1631—33), прапаведнік у Варшаве, рэктар Полацкага калегіума (1650—53), спавядальнік падканцлера ВКЛ К.Л.Сапегі ў яго вайсковых абозах (1653—54), рэктар Нясвіжскага калегіума (1670—73), місіянер у Тыкоціне. Аўтар пахавальнага казання «Мемарыял бессмяротнай памяці...» (Вільня, 1667) пра жыццё К.Л.Сапегі. У ім змешчаны партрэты і гербы прадстаўнікоў роду Сапегаў. Яго тэалагічны твор «Гарчычнае зерне горкай пакуты...» (Вільня, 1673) карыстаўся вял. папулярнасшо, неаднаразова перавыдаваўся (Вільня, 1688, 1757; Замосце, 1701; Каліш, 1746, 1756; Кракаў, 1881); у 1719 перакладзены на ням. мову (Рэгенсбург).
    В.С.Пазднякоў.
    АНДРАЙК Серафім Антонавіч (н. 10.3Л933, в. Градзялі Падляскага ваяв., Польшча), беларускі крытык, літаратуразнавец. Засл. работнік культуры Беларусі (1993). Канд. філал. навук (1966). Скончыў БДУ (1957). Настаўнічаў. У 1966—81 і 1999—2008 навук. супрацоўнік Інта мовы і лры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. 3 1981 гал. рэд., у 1993—97 дырэктар выдва «Мастацкая літаратура». Даследуе гісторыю
    С.Андруховіч. Эскіз да карціны «Пасля работы. Гутарка агітатара». 1953.
    бел. лры, сучасны літ. працэс. AyTap манаграфій «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), збкаў крыт. артыкулаў «Вывяраючы жыццём» (1976), «Жыць чалавекам» (1983), «Чалавек на зямлі: нарыс творчасці І.Пташнікава» (1988), «Сучасная літаратура: каардынаты ідэйнамастацкага пошуку» (2008). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове), «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» (т. 14, 19992003).
    7в.: Стыль пісьменніка. Мінск, 1974; Ажыццё — вышэй заўсё: выбранае. Мінск, 1992; Пісьменнікі. Кнігі. Мінск, 1997.
    І.М.Гоўдзіч.
    АНДРОСІК Андрэй Фёдаравіч (13.7. 1941, г. Самара, Расія — 3.2.2003), беларускі рэжысёр. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1965), Ленінградскі інт тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1972). 3 1971 рэжысёр Нац. акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, з 1995 маст. кіраўнік Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. Для яго рэжысуры характэрны тэатр. відовішчнасць, тонкае раскрыццё псіхалогіі герояў. Сярод пастановак: «Беласнежка і сем гномаў» Л.Усцінава і А.Табакова (1971), «Шрамы» Я.Шабана (1977), «Апошні
    журавель» А.Дударава і А.Жука (1986, з В.Раеўскім) у тэатры імя Я.Купалы, «Маленькі лорд Фаўнтлерой» М.Воранава паводле Ф.Бёрнет (1998), «Палачанка» А.Дударава (2000), «Паліяна» паводле Э.Портэр (2003) у тэатры юнага гледача і інш.
    АНДРУХбВІЧ Сцяпан Адамавіч (1.1. 1909, в. Губіна Уздзенскага рна — 5.4.1989), беларускі жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Працаваў у станковым жывапісе пераважна ў тэматычнай карціне. Сярод твораў: «Арышт бальшавікоўпадпольшчыкаў» (1940), «Веснавая сяўба», «Жыта» (абодва 1947), «Коні. На лузе», «Пасля работы. Гутарка агітатара» (абодва 1953), «Мінскае мора» (1954), «Калгаснытабун» (1958), «Новалукомль» (1966), «Кар’ер» (1967), «Пейзаж з лодкай», «Зіма» (абодва 1973), «Пераддажджом» (1975), «Пейзаж з конямі», партрэт Я.Купалы (абодва 1979) і інш.
    АНДРУШЭВІЧ Ян [пач. 16 ст. 1567(?)], рэлігійны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ; паэтлацініст. Займаў пасады каноніка ў Вільні, біскупа ў Кіеве і Луцку, актыўна ўдзельнічаў у грамадскапаліт. жыцці як дзеяч Контррэфармацыі. Каля 1543 напісаў элегічным двухвершам дыдактычнарэліг. паэму («Lens Lituana olim...», 52 радкі) пра легендарнае забойства ў Вільні 14 францысканскіх манахаў у перыяд княжання Альгерда [1345— 77]. Гал. змест і пафас паэмы ў апалагетычнахрысціянскай тэндэнцыйнасці, дыдактызме, асуджэнні братазабойстваў. Паэма была выбіта на адным з помнікаў у гонар францысканскіх місіянераў, упершыню апублікавана Л.Вадзінгам у «Annales minorum» («Малыя аналы», выходзілі ў 1588—1657). Перакладзена на польск. і літоўскую мовы.
    Літ.: Дорошевнч В.Н. Новолатннская поэзня Белорусснн н Лнтвы: первая половннаХУІ в. Мннск, 1979.
    АНДРЫЁЛІ Міхал Эльвіра (26.11.1837, Вільня — 23.8.1893), жывапісец, рысавальшчык, ілюстратар. Вучыўся ў
    154
    АНДРЭЕЎ
    М.Э.Андрыёлі. Ілюстрацыя да паэмы «Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча. 1882.
    Віленскай гімназіі, Маскоўскім вучылішчы жывапісу і скульптуры (1855—57), Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1857—59), акадэміі св. Лукі ў Рыме (1860). Працаваў у Вільні, быў звязаны з рэв. коламі. За ўдзел у паўстанні 1863—64 арыштаваны. У 1864 уцёк з ковенскай турмы за мяжу. Жыў у Лондане і Парыжы.Стварыўшматграфічныхработ пра падзеі 1863—64. У 1866 вярнуўся на радзіму, быў зноў арыштаваны і сасланы ў Вятку, дзе стаў настаўнікам рус. мастакоў В. і А. Васняцовых. 3 1871 у Варшаве, працягваў маст. адукацыю ў школе Герсана. У 1883—86 працаваў у Парыжы. Аўтар ксілаграфій «Паляванне на зубра» (1887), «Нападзенне татар», «Напалеон у Варшаве» (абедзве 1888) і інш. У жывапісных і графічных работах адлюстроўваў жыццё, побыт 1 гіст. мінулае бел. 1 літоўскага народаў: «Смерць Кейстута», «Сутычка літвінаў з крыжаносцамі», «Хрышчэнне язычнікаў», «Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў». Напісаў партрэт Ф.Багушэвіча,стварыўсерыііл.дакніг Э.Ажэшка, Ю.Крашэўскага, Дж.Ф.
    Купера, А.Мальчэўскага, А.Міцкевіча, Ю.Славацкага, У.Сыракомлі, У.Шэкспіра.
    АНДРЫЧЫК (Andricik) Юрай (н. 22.4.1937, в. Бежаўцы, Чэхія), славацкі паэт, перакладчык. Скончыў Інт рус. мовы і лры ў Празе (1960). Асн. тэматыка яго творчасці — прыгажосць роднай зямлі, духоўнае жыццё чалавека. Аўтар збкаў паэзіі «Узыходжанне на зямлю» (1970), «Глухія зычныя» (1973), кн. апавяданняў для дзяцей «Павой» (1976). Пераклаў на славацкую мову кнігі «Глыток вады» М.Танка (1975), «Так лёгкакрочыш»П.Макаля(1982),аповесць «Лонва» І.Пташнікава (1980), зб. бел. паэзіі «Моваю сэрца» (1977, з Г.КрыжанавайБрынзавай), кн. бел. нар. казак «Чароўная дудка» (1982). Асобныя вершы П.Броўкі, Г.Бураўкіна, Н.Гілевіча, А.Грачанікава, Я.Коласа, Я.Купалы, А.Куляшова, П.Панчанкі, У.Паўлава, А.Пысіна, А.Разанава ў яго перакладзе ўвайшлі ў анталогію «Жыццё супраць смерці» (1980), «Анталогію савецкай паэзіі 20 стагоддзя» (т. 1—2, 1981). Пераклаў на славацкую мову вершы М.Багдановіча, якія ўвайшлі ў кн. «Nov» («Лістапад», Браціслава, 1990).
    В. Б. Несцяровіч.
    АНДРЭЕЎ (сапр. Пракоф’еў) Аляксандр Аляксандравіч (13.4.1923, СанктПецярбург — 10.1.1960), рускі паэт, перакладчык, крытык. Сын \А.Пракоф’ева. Скончыў Ленінградскі унт (1948). Аўтар збкаў вершаў «Зорка пакаленняў» (1959) і «Сонца Ленінграда» (1961). Першыя пераклады бел. паэзіі змешчаны ў «Анталогіі беларускай паэзіі» (1948). Пераклаў паэму «Безназоўнае» і больш за 30 вершаў Я.Купалы, асобныя творы П.Броўкі, А.Куляшова, М.Танка, М.Лужаніна, В.Віткі і інш. Аўтар арт. пра А.Куляшова «Ад імя простых людзей» (кн. «Зброя міру», 1951).
    АНДРЭЕЎ Аляксей Леанідавіч (24.2. 1920, СанктПецярбург — 1999), расійскі і беларускі артыст балета, балетмайстар. Засл. артыст Расіі (1957).
    Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1963). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1939). Працаваў у Ленінградскім тэатры оперы 1 балета
    А.Л.Андрэеў.
    імя Кірава. У 1960—64 і 1971—73 гал. балетмайстар Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Паставіў першыя бел. нац. балеты на сучасную тэму «Мара» Я.Глебава (1961), «Святло і цені» Г.Вагнера (1963). Сярод іншых пастановак: «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1962), «Балеро» на музыку М.Равеля (1963) і «Раймонда» А.Глазунова (1972, абедзве з Н.Стукалкінай).
    АНДРЭЕЎ Анатоль Мікалаевіч (н. 28.4.1958, г. Севераўральск Свярдлоўскай вобл., Расія), беларускі літаратуразнавец, культуролаг, пісьменнік. Др філал. навук (1998), праф. (2004). Скончыў БДУ (1984), з 1990 выкладае ў ім. Даследуе праблемы тэорыі лры, метадалогію цэласнага эстэтычнага аналізу маст. твора («Тэорыя літаратуры», ч. 1—2, 2004, і інш.), дыялектыку свядомасці («Культуралогія. Асоба і культура», 1998; «Псіхіка і свядомасць: дзве мовы культуры», 2000). Піша маст. прозу. Асн. тэма яго твораў — каханне. Аўтар раманаў і аповесцей «Лёгкі мужчынскі раман» (2001), «Для каго ўзыходзіць сонца?», «Маргінал» (абодва 2006), «Апельсіны на асфальце» (2008).