• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    163
    АНІСЕНКА
    русаў, напр., у кульце продкаў (гл. Дзяды). Паводле яго чалавек пасля смерці працягвае сваё існаванне на «тым свеце», пераўвасабляецца ў духапродка, які можа дапамагаць або шкодзіць сваім нашчадкам у жыцці. Добра захаваўся А. у веснавой абраднасці. Анімістычныя ўяўленні ўласцівы кожнай рэлігіі. У хрысціянстве А. праяўляецца праз веру ў Святога Духа, злых сіл і духаў анёлаў і інш. Сучасная нар. культура — сінтэз традыц. абраднасці і хрысціянства, у якой спрадвечныя язычніцкія элементы часам суіснуюць з хрысціянскімі рытуаламі і канонамі, у т.л. і анімістычнымі ўяўленнямі.
    Літ.Та й л о р Э. Первобытная культура:пер.сангл. М., 1989;Токарев С.А. Раннне формы релнгнн. М., 1990; Л і ц ь в і н к а В.Дз. Святы і абрады беларусаў. Мінск, 1997; Шарая В.М. Ушанаванне продкаў як даследчыйкая праблема ў працах Э.Тайлара і Г.Спенсера // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2001. № 4.
    А.М.Аляхновіч.
    АНІСЁНКА Валерый Данілавіч (н. 5.6.1944, г. Талачын), беларускі акцёр, рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1991). Скончыў Бел.тэатр,
    маст. інт (1965), Вышэйшыя рэжысёрскія тэатр. курсы пры Дзярж. інце тэатр. мастацтва ў Маскве (1978). У 1965—77 акцёр бел. тэатраў імя Я.Коласа і Я.Купалы. 3 1979 гал. рэжысёр Бел. рэсп. тэатра юнага гледача і Тэатрастудыі кінаакцёра, з 1982 — Бел. радыё, дзе паставіў больш за 100 радыёспектакляў па
    творах бел. лры. 3 2000 дырэктар і маст. кіраўнік Рэсп. тэатра бел. драматургіі. Рэжысёрскай манеры А. ўласцівы прафесіяналізм, імкненне да актуальнасці, спалучэння гісторыі і сучаснасці. Сярод пастановак: «Рычард» (1995) і «Макбет» (1996) У.Шэкспіра, «Жанчыны Бергмана» М.Рудкоўскага (2001), «Понцій Пілат» (2002) і «П’емонцкі звер» (2004) А.Курэйчыка, «Кабала святош» («Мальер») М.Булгакава (з С.Кавальчыкам, і роля Мальера) і «Трыбунал» А.Макаёнка (абодва 2005), «Белы анёл з чорнымі крыламі» Дз.Балыка (2006), «Каласы пад сярпом тваім» У.Караткевіча (2008), «Чайка» А.Чэхава (2009), літ.вак. кампазіцыя «Прызнанне» (2007) і інш. Аўтар кн. «Запіскі пачынальніка» (2004). Дзярж. прэмія Беларусі 1990. Прэмія «За духоўнае адраджэнне» 2005.
    Літ.: Грамыка Л. Валерый Анісенка. На шляху віравання // Мастацтва. 2009. № 6.
    АШСІМАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 8.10.1947, Масква), беларускі і расійскі дырыжор. Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1988). Скончыў Ленінградскую (1975), Маскоўскую
    (1980)	кансерваторыі. Працаваў у тэатрах оперы і балета Расіі. У 1980—84 і з 1989 гал. дырыжор аркестра творчага аб’яднання «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь», з 2001 — Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра Рэспублікі Беларусь. Для яго характэрны экспрэсіўны
    дырыжорскіжэст, моцная энергетыка і высокі прафесіяналізм. Прапагандуе бел. нац. і класічную оперную і сімф. музыку. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены нац. балет «Курган» Я.Глебава (1982), оперы «Новая зямля» Ю.Семянякі (1982), «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (1989), «Майстарі Маргарыта»Я.Глебава (1992), а таксама ў канцэртным выкананні камічная «Мядзведзь» С.Картэса (2009), упершыню прагучалі сімф. творы Г.Гарэлавай, С.Картэса, А.Мдывані, Дз.Смольскага і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
    Літ.: Вайткуновіч А. Музыка, якую чуюць сэрцам // Беларусь. 2009. № 6.
    Н.А.Юўчанка.
    АНІСІМАЎ Насонка, разьбяр па дрэве 17 ст. Выхадзец з Беларусі. У 2й пал. 17 ст. пераехаў у Маскву, дзе працаваўу Майстарскай палаце Маскоўскага Крамля. У 1648 разам з інш. бел. майстрамі «рабіў палаці і ставіў іканастасы» ў Данской царкве.
    АНІСІФАР Дзевачка (свецкае імя невядома, імя па бацьку Пятровіч; ? — паміж 1592 і 1594), мітрапаліткіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі [1579—89]. Пасля 1568 — архімандрыт Лаўрышаўскага манастыра. У 1579 абраны мітрапалітам, ад караля польск. і вял. князя літоўскага Стэфана Баторыя атрымаў у пажыццёвае ўладанне і кіраванне Віленскі Троіцкі манастыр, дамогся зацвярджэння пры ім праваслаўнага брацтва (1584). Правіў праваслаўнай царквой у ВКЛ у цяжкіх умовах унутранага крызісу і наступу каталіцызму. Жыў пераважна ў Новагародку (у 1584 віленскія мяшчане скардзіліся каралю, што мітрапаліт рэдка ObiBae ў Вільні). 3 імем А. звязана выданне ў друкарні Мамонічаў «Службоўніка» (1583). Дамогся ад Баторыя пацвярджэння прывілея Жыгімонта 1 Старога аб незалежнай юрысдыкцыі праваслаўнай царквы (1585), дазволу спраўляць праваслаўныя царк. святы паводле юліянскага календара (1586). Па яго хадайніцтве Жыгімонт III Ваза забараніў у 1589 пасля смерці духоўнай асобы аддаваць яго маёмасць у
    164
    АНІЧЭНКА
    карыстанне свецкіх улад (спадчыну сталі перадаваць заступніку пасады). У ліп. 1589 канстанцінопальскім патрыярхам А. пазбаўлены мітрапаліцкага прастола, а на яго месца прызначаны прыхільнік уніі Міхаіл Рагоза. У 1590 А. адмовіўся ад правоў на Троіцкі манастыр, але застаўся архімандрытам Лаўрышаўскага манастыра, дзе і памёр.
    Літ.: Макарм й (Булгаков). Нсторня Русской Церквн. Кн. 5. М., 1996.
    М.В.Нікалаеў.
    АНІСКАВІЧЫ, вёска ў Кобрынскім рне. За 34 км на ПдУ ад г. Кобрын, 8 км ад чыг. ст. Гарадзец на лініі Брэст—Гомель, 78 км ад Брэста, аўтадарогай звязаны з Кобрынам. Цэнтр Аніскавіцкага с/с. 81 гаспадарка, 202 ж. (2009).
    Вядомы з 1563 як с. Вуглы Кобрынскай эканоміі ВКЛ; 18 гаспадарак. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губ. У 1890 в. Вуглы складалася з 8 пасёлкаў, у Гарадзецкай воласці. У 1897 в. Вуглы (Аніскавічы), 44 двары, 251 ж., магазін. У 1905 в. Аніскавічы, 321 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв.; 70 двароў 394 ж. У 1930я гг. працавала школа. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 у Антопальскім рне Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У 1940 — 64 двары, 454 ж., пачатковая школа, крама. У Вял. Айч. вайнузчэрв. 1941 даліп. 1944акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.8.1959 у Кобрынскім рне. У 1970 — 292 ж., у 1999—86 гаспадарак, 239 ж.
    У 2009 сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны.
    АНІСКОВІЧ Уладзімір Ігнатавіч (н. 25.10.1932, в. Гасцілавічы Лагойскага рна), беларускі перакладчык. Скончыў БДУ (1971). 3 1969 працаваў на Бел. радыё, з 1971 учас. «Нёман», з 1975
    у газ. «Літаратура і мастацтва», з 1982 у час. «Родная прырода». У 1984—92 у выдве «Юнацтва». Даследуе міжліт. ўзаемасувязі, развіццё сучаснай бел.
    У.І.Анісковіч.
    паэзіі, прозы, праблемы маст. перакладу. Пераклаў на бел. мову з балгарскай раманы «Белы конь за акном» І.Давыдкава (1981), «Вандроўнік блукае па свеце» А.Гуляшкі (1988), «Пад прыгнётам» І.Вазава (1991), «Час памежны» А.Дончава (2006), аповесці «Кароткае сонца» С.Страціева (1979), «Зроблена ў правінцыі» Г.Мішава (1981), «Вышэй за ўсё» і «Бар’ер» П.Вежынава (абедзве 1983), «Таямнічы карабель» П. Незнакомава (1987), творы для дзяцей «Жыўбыў хлопчык» А.Стаянава (1970), «Незвычайныя прыгоды Ліска» В.Апрылава (1977),«Цмок» Н.Хайтава(1978), «Неверагодныя прыгоды Жыўкі» М.Лакатніка (1981), «Маленькі вадалаз» Д.Цончава (1982), «Мы, верабейкі» І.Радзічкава(1983), «ПанТрымай Мой Парасон» І.Мілева (1986). У яго пераказе на бел. мову выйшла кн. «Паданні і міфы Старажытнай Грэцыі» (1996). Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
    В.Б.Несцяровіч.
    АНІСМАЎ Іван, збройнік 17 ст., майстар шабельнай справы. Родам з Глыбокага (цяпер горад у Віцебскай вобл.). Разам з інш. бел. майстрамі пераехаў у Маскву і працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. Жыў у Мяшчанскай слабадзе. У 1662—65 па загаду цара вучыўся ў Астрахані «рабіць чаркаскія шаблі». Вярнуўшыся, разам з 7 «таварышчамі» зрабіў «5 ножан
    шабельных на чаркаскае дзела з меднаю аправаю мінулага».
    АНІЧКАЎ Яўген Васілевіч (1866, в. Баравічы Наўгародскай губ., Расія — 1937), рускі літаратуразнавец і фалькларыст. Паслядоўнік параўнальнагіст. метаду ў літ.знаўстве. Даследаваў гісторыю лры сярэдніх вякоў і яе ўзаемасувязь з фальклорам, а таксама гісторыю эстэтыкі і крытыкі. AyTap прац «Эстэтыка трагізму» (1902), «Літаратурныя вобразы і думкі 1903» (1904), «Язычніцтва і Старажытная Русь» (1914). У манаграфіі «Веснавая абрадавая песня на Захадзе і ў славян» (ч. 1—2, 1903—05) для параўнальнага аналізу выкарыстаў бел. валачобныя і куставыя песні, вызначыў характэрныя для агр. гадавога колазвароту велічальныя творы, адзначыў сувязь бел. рытуальных і велічальных песеньзаклічак з раннеязычніцкім абрадам пажадання шчаслівага сямейнага жыцця, добрага лёсу і прадказаннядобрагаўраджаю.Быўзнаёмы з М.Багдановічам. Да даследаванняў А. звярталіся Я.Купала і Я.Колас.
    А.М.Ненадавец.
    АНІЧЭНКА Уладзімір Васілевіч (20.7. 1924, в. Янаўка Хоцімскага рна — 2.2.2001), беларускі мовазнавец. Др філал. навук(1970), праф. (1971). Засл.
    У. В.Анічэнка.
    дзеяч навукі Беларусі (1976). Скончыў БДУ (1952). 3 1955 у Інue мовазнаўства АН Беларусі, з 1970 у Гомельскім унце (да 1990 заг. кафедры, з 1991 заг. лабараторыі). Даследаваў гісторыю бел. мовы, бел.ўкр. стараж. моўныя сувязі, параўнальную граматыку
    165
    АНОНС
    Анопальскі народны фальклорны ансамбль «Світанак».
    ўсх.слав. моў і бел. лексікаграфіі. AyTap манаграфіі «Беларускаўкраінскія пісьмовамоўныя сувязі» (1969), кніг «Беларускі казачны эпас» (1976), «Голас з невычэрпнай і жыватворнай крыніцы» (1995), «Слоўніка мовы Скарыны» (т. 1—3, 1977—94), вучэбных дапаможнікаў для ВНУ. Адзін з аўтараў і гал. рэд. «Слоўніка мовы Янкі Купалы» (т. 1—6, 1997—2003). Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
    Тв:. Мовы ўсходніх славян. Мінск, 1989; Асновы культуры маўлення і стылістыкі. Мінск, 1992 (у сааўт.).
    быт. танцы, абрады. Большасць нар. песень запісана ў в. Анопаль: «Ходзім, ходзім грамадою», «Вяснакрасна наставала», « Русалачку зямляначку», «Дзеўкі, хлопцы, на Купалле», «А ў нас сёння дажыначкі», «Ажаніла маці сына», «Ляці, ляці, каравай з клеці» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. нар. музыкі«3віняцьцымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1999), у г. РыбніцДамгартэн (Германія, 2001), у г. Яраслаўль (Расія, 2003); рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (гарады Столін, Нясвіж, 1996, 1998) і інш.
    Выступаў у тэлепраграмах «Запрашаем на вячоркі» (абрады «Вяселле», «Шчодры вечар»), «Спявай, душа». Пры ансамблі дзейнічае аркестр (кіраўнік Я.М.Цішкевіч). А.К.Янкоўскі. АНбШКА (Onoszko) Ян (каля 1775, Быхаўскі рн — 1820 або 1827), польскі і беларускі паэт. Дакладныя факты біяграфіі не захаваліся. Пісаў панегірыкі шляхце, сатыр. вершы. Аўтар паэмы «Бібеіда» (распаўсюджвалася ў рукапісах). У сваіх сентыментальных творах услаўляў жыццё ў вясковым зацішшы («Муза з вясковае далі», «Мае думкі», «На дажынкі»), прапаведаваў працавітасць і сумленнасць («Літасць»), высмейваў асобныя заганы («На п’янага ветрагона»), Некаторыя яго вершы маюць рэліг.містычнае адценне («Сон», «Да Бога»). У 1828 у Полацку выдадзены яго «Паэтычныя творы». У зб. «Вянок з папараці» (Вільня, 1842) змешчаны паасобныя вершы А. На бел. мову яго творы перакладаў У.Дубоўка.