• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Тв.'. Целостный аналнз лнтературного пронзведенмя. Мннск, 1995; Методологпя лнтературоведення. Мннск, 2000.
    І.М.Гоўдзіч.
    АНДРЭЕЎ Андрэй, майстар разьбярскай і сталярнай справы 17 ст. Ро
    155
    АНДРЭЕЎ
    Удзельнікі Андрэеўшчынскага народнага сямейнага клуба «Надзея» на абласным свяце сямейных клубаў «Хай плыве караблік шчасця». 2009.
    дам з Беларусі. У 2й пал. 17 ст. працаваўу Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля (у 1684 «са таварышчы рабілі крэслы вялікай гасударыні, ларцы і паднасныя сталы»),
    АНДРЭЕЎ Восіп, разьбяр па дрэве 17 ст. Выхадзец з Оршы. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1685 разам з інш. бел. разьбярамі рабіў іканастас «з флемаванымі дарожнікамі» і калонкамі для Новадзявочага манастыра ў Маскве.
    АНДР$ЕЎІван(?,г. Полацк 1679), майстарчаканшчык па серабры. 3 1660 майстар чаканнай справы Сярэбранай палаты Маскоўскага Крамля. Працаваў пераважна над формай посуду і рэльефнымі ўпрыгажэннямі вырабаў з серабра. Сярод работ: сярэбраныя пазалочаныя рукамыйнікі царэвічаў Івана і Пятра (1676; з майстрамі І.Пракоф’евым, В.іванавым, Л.Афанасьевым).
    АНДРЭЕЎ Мікалай Мікалаевіч (н. 29.12.1956, Мінск), беларускі рэжысёр тэатра лялек. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1980), Ленінградскі інт тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1988). У 197476 і 198082
    артыст Дзярж. тэатра лялек Беларусі. У 1988—2003 гал. рэжысёр Гродзенскага абл. тэатра лялек, з 2004 Мінскага абл. тэатра лялек «Батлейка». У тэатры сінтэзуе прынцыпы класічнага і сучаснага сцэнічнага мастацтва. Паставіў спектаклі «Цудоўная дудка» В.Вольскага (1988), «Кентэрвільскі прывід» паводле О.Уайльда (1989), «Тутэйшыя» Я.Купалы (1990), «Цуд Святога Антонія» М.Метэрлінка (1998), «Месяц на галінцы» А. паводле японскіх казак(2001), «Маленькая БабаЯга» О.Пройслер (2003) у Гродзенскім тэатры; «Снежная каралева» Х.К.Андэрсена (2004), «Голы кароль» Я.Шварца (2006), «Васілісапрыгажуня» Е.Чарняк (2007), «Казка пра цара Салтана» паводле А.Пушкіна (2008) у тэатры «Батлейка». Аўтар інсцэніровак да ўласных спектакляў.
    АНДРЭЕЎ Мікалай Пятровіч (23.11. 1892 — 15.1.1942), рускі літаратуразнавец і фалькларыст. Даследаваў рус. і ўкр. казкі. У працах «Фальклор і літаратура», «Фальклор у паэзіі Някрасава» (абедзве 1936), «Творы Пушкіна ў фальклоры» (1937) і інш. разглядаў узаемадзеянне лры і фальклору. У аснову «Паказальніка казачных
    сюжэтаў» (1929) паклаў паказальнік казачных тыпаў фінскага вучонага \Л.Аарне. Яго паказальнік выкарыстаў бел. фалькларыст Л .Р.Бараг у сістэматычным паказальніку «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978).
    АНДР&ЕЎШЧЫНА, вёска ў Аршанскім рне. За 4 км на Пн ад г. Орша, 10 км ад чыг. ст. Орша — вузла чыгунак на Мінск, Магілёў, Крычаў, Смаленск (Расія), Віцебск, Лепель, 84 км ад Віцебска, на шашы Орша—Віцебск. Цэнтр Андрэеўшчынскага с/с. 459 гаспадарак, 705 ж. (2009).
    У 1871 — 10 двароў. У пач. 20 ст. ў Машкоўскай воласці Аршанскага павета, 23 двары, каля 160 ж. 3 2.2.1919 у складзе Гомельскай, з 1920 — Віцебскай губ. РСФСР. У 1923 — 207 ж. У 1924 у Аршанскім рне БССР. У 1941—44 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1998 — 1030 гаспадарак,3085 ж.
    У 2009 Дом культуры, бка, спец. школаінтэрнат, урачэбная амбулаторыя, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    АНДРЙЕЎШЧЫНСКІ НАРбДНЫ СЯМЁЙНЫ КЛУБ «НАДЗЁЯ». Створаны ў 1994 у в. Андрэеўшчына Аршанскага рна пры сельскай бібліятэцыфіліяле № 34 Аршанскай раённай цэнтр. бібліятэчнай сістэмы. У 2005 прысвоена званне «народнае аматарскае аб’яднанне». Кіраўнік Л.А.Шлыкава, маст. кіраўнікА.Ю.Дзядовіч. Асн. мэта дзейнасці — павышэнне ўзроўню культуры, кругагляду ўдзельнікаў аб’яднання, іміджу бібліятэкі. Удзельнікі — сем’і Дзядовічаў, Казакевічаў, Бахматаў, Цітарэнкаў, Шлыкавых, Шмакавых, людзі розных прафесій ва ўзросце 10—63 гадоў. Тэматычныя пасяджэнні клуба прысвечаны святам нар. календара, юбілеям пісьменнікаў, паэтаў, кампазітараў і інш. Калектыў — удзельнік раённага свята паэзіі (в. Ляўкі Аршанскага рна, 2006— 09), дыпламант абл. свята сямейных
    156
    «АНДЫНА»
    клубаў «Хай плыве караблік шчасця» (г. Віцебск, 2009). В.М.Казакевіч. АНДРЭЙ (714.11.1398), каталіцкі рэлігійны дзеяч ВКЛ, першы біскуп віленскі. 3 малапольск. шляхецкага роду герба «Ястрабец». Гісторык Я.Длугаш памылкова называў яго мянушкай Васіла, бо А. даў прывілей падляшскаму г. Васілеў. А. уступіў у ордэн францысканцаў і набыў вядомасць як прапаведніку Мазовіі (каля 1354), магчыма, прапаведаваў і ў язычніцкай Літве. 3 1370 спавядальнік венгерскай каралевы Эльжбеты, якая далучыла А. да вял. палітыкі. У 1370 прызначаны першым біскупам сірэцкім для пашырэння каталіцтва і венгерскага ўплыву ў Малдове. У 1372 яму даручана апека над Галіцкай каталіцкай епархіяй. У 1377—82, верагодна, быў суфраганам (дапаможным біскупам) гнезненскім, праводзіў актыўную дыпламатычную дзейнасць. Набліжаны да польск. каралевы Ядвігі, паўплываў на заключэнне яе шлюбу з вял. князем ВКЛ Ягайлам, за што ў 1388 пераведзены з Сірэцкага на Віленскае біскупства. Праводзіў хрысціянізацыю Літвы, будаваў касцёлы (кафедральны ў Вільні, парафіяльныя ў Вількаміры, Мейшаголе, Немянчыне, Крэве, Абольцах, Гайне). Заснаваў францысканскія кляштары ў Лідзе (1397) і Ашмянах, кафедральную школу ў Вільні. Стаў адным з давераных асоб Ягайлы, а пасля і вял. кн. Вітаўта, удзельнічаў у заключэнні ім Салінскага дагавора 1398. В.С.Пазднякоў. АНДРЙЙ [у свеце К р ы т Аляксандр; 16.7.1901, Стаўбцоўшчына — 21.5.1983], беларускі рэлігійны дзеяч. Да 2й сусв. вайны жыў у Зах. Беларусі. 3 1944уГерманіі.У 1950пасвячоны ўсвятары.Зпач. 1950хгг.уАнгліі:святар у прыходах, адміністратар Вікарыяльнай управы Бел. аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) у Вялікабрытаніі, чл. Згуртавання беларусаў Вял. Брытаніі. 3 1961 у ЗША: настаяцель прыхода Жыровіцкай Маці Божай у Кліўлендзе (ініцыятар
    рэліг. навучання дзяцей беларусаў, у т.л. па гісторыі царквы ў Беларусі). 3 1968 епіскап, з 1970 архіепіскап епархіі БАПЦ у Паўн. Амерыцы. 3 1972 мітрапаліт БАПЦ. Л.У.Языковіч. АНДРЭЙ, прысвятак народнага календара. Адзначаўся 30 ліст. па ст. ст. (хрысціянскае свята апостала Андрэя Першазванага). У гэты дзень дзяўчаты звычайна варажылі на суджанага. Акрамя агульных форм варажбы (выліванне на ваду расплаўленага воску, выкраданне мужчынскага адзення і г.д.) «высявалі» насенне лёну ці канапель ля калодзежа, каля палонкі або ў пасцелі і прыгаворвалі: «Святы Андрэю, канапелькі сею, дай мне знаць, з кім буду век каратаць». Калі кінутае ў агародзе вясной насенне добра прарастала, гэта абяцала дзяўчыне шчаслівы шлюб. Каб жаданні лепш збываліся, дзяўчаты цэлы дзень трымаліся посту і пазбягалі размоў.
    Літ:. Васілевіч У. Беларускі народны каляндар. Мінск, 1993; Лозка А.Ю. Беларускі народны каляндар. Мінск, 1993; Дай, Божа, знаць, з кім век векаваць: бел. нар. варажба. Мінск, 2002.
    У.А.Васічевіч.
    АНДРЭЙ БАБОЛЯ (30.11.1591, в. Страхоцін, каля г. Санак, цяпер у Падкарпацкім ваяв., Польшча — 16.5.1657), рэлігійны дзеяч, святы рымскакаталіцкай царквы. Скончыў віленскія езуіцкую (1616) і тэалагічную (1622) акадэміі. Чл. ордэна езуітаў з 1611, ксёндз з 1622. Працаваў у Нясвіжы (1623—24), Вільні(1625—30), Бабруйску (1630—33), Плоцку (1633—38), Варшаве і Ломжы (1638—42), з 1642 у Пінску (у 1646—52 наездамі жыў у Вільні). Праславіўся як глыбокі знаўца твораў грэч. айцоў царквы і здольны прамоўца, што дазваляла яму перамагаць прадстаўнікоў праваслаўя ў дыспута.х і схіляць да пераходу ў каталіцызм ці уніяцтва. Прапагандаваў ідэі Брэсцкай уніі 1596 у Вільні, Бабруйску, Полацку, Ломжы і Пінску. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 схоплены і
    закатаваны атрадам казакоў палкоўніка А.Здановіча ў ЯнавеПалескім (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобл.). Цела А.Б. перавезена ў Пінск і пахавана ў крыпце касцёла езуітаў, у 1702 эксгумавана і знойдзена нятленным. Культ А.Б. напачатку быў пашыраны ў Рэчы Паспалітай, потым у Аўстрыі і Германіі. 30.10.1853 яму нададзены пасмяротны тытул «блаславёны» (блажэнны). У 1808 цела А.Б. перавезена ў Полацк, у 1922—24 экспанавалася ў Маскве ў музеі медыцыны, 18.5.1924 перавезена ў Рым у сабор «ІльДжэзу». 17.4.1938 А.Б. кананізаваны (дзень памяці 16 мая), пасля чаго цела перавезена ў Варшаву. У 1958 папа Пій XII выдаў энцыкліку з нагоды 300годдзя спачыну святога. Б. лічыцца гал. патронам Пінскай рымскакаталіцкай епархіі. Э.С.Ярмусік.
    «АНДЫНА» («О ndyna druskieпіскісЬ2г6бе1»,«УндзінаДрускеніцкіх крыніц»), літаратурнагістарычны і медыцынскі часопіс ліберальнаасветніцкага кірунку. Выходзіў у 1844—46 на польск. мове 1 раз у месяц у час курортнага сезона (крас.—снеж.) у Друскеніках (цяпер Друскінінкай, Літва). Выдаўцы: урач К.Вольфганг і асэсар Гродзенскага суда А.Данялецкі. Друкаваўся ў Гродзенскай губернскай друкарні. Выкарыстаннем у назве імя вадзяной багіні (німфы) Ундзіны (у літ. фальклоры) падкрэслівалася прыхільнасць да мясц. (літоўскабел.) культ. традыцыі. Меў аддзелы: мед., гіст., літаратурны. У гіст. аддзеле былі змешчаны артыкулы Т.Нарбута («Аб імёнах жонак вялікага князя літоўскага Альгерда», «Заўвагі наконт аўтэнтычнасці падаравання Вітаўта трокскаму манастыру», «Возера Вокадзявочае»), В.Мацяёўскай («Бібліятэка шляхецкая і валасная польскага грамадзяніна 16 ст.») і інш. У літ. аддзеле пераважала белетрызаваная проза, у т.л. гіст. тэматыкі («Урыўкі з дамашніх мемуараў» М.Грабоўскага, «Нявесты польскіяў 16 ст.» К.Вуйціцкага, «Жабрак» Нарбута). Лейтматывам паэт. твораў («Сеймікі павятовыя»
    157
    АНДЭГРАУНД
    К.Буйніцкага) была ідэалізацыя гіст. мінулага, крытыка арыстакратыі.
    Я.С.Умецкая.
    АНДЭГРАЎНД (англ. underground), эксперыментальны, часам нелегальны рух у розных відах мастацтва (музыцы, лры, выяўл., кіна і тэатральным). ПрадстаўнікіА. вызначаюцца адкрытым грамадскім нонканфармізмам, непрыманнем агульнапрынятых каштоўнасцей, ігнараваннем моўных і стыліст. абмежаванняў, арыентацыяй не намасавае спажыванне і рынак, а на адносна нешматлікае кола прыхільнікаў падобнага мастацтва; звычайна складаюць невял. частку ад колькасці ўсіх дзеячаў маст. культуры. Нярэдка творы А. першапачаткова распаўсюджваюцца нелегальна, а пазней (пасля зняцця адпаведных забарон) могуць бьшь запатрабаваны зацікаўленымі чытачамі, гледачамі, слухачамі. Упершыню тэрмін «А.» сталі выкарыстоўваць у 1940х гг. для абазначэння некамерцыйных амер. фільмаў, знятых на прыватныя сродкі для хатняга прагляду. У 1950—60я гг. ў ЗША і Зах. Еўропе А. пачалі называць радыкальную і незалежную творчасць, некамерцыйнае мастацтва, якое не адпавядала стандартам «масавай культуры», адвяргала падпарадкаванне сац. заказам, не было звязана з шырокім прызнаннем. У 2й пал. 20 ст. ва Усх. Еўропе маст. А. супрацьстаяў жорсткім ідэалагічным нормам, а яго творцы былі ізаляваны ад афіцыйна прызнанага маст. жыцця.