Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
У Беларусі А. не атрымаў параўнальна шырокага распаўсюджання. У мастакоў існаваў як творчасць незалежных адзінак. Сярод іх былі не толькі здольныя самавукі, але і прафесіяналы, якія выкарыстоўвалі гратэскавыя, шокавыя сродкі самавыражэння. Да А. таксама далучаліся некаторыя члены Бел. саюза мастакоў, якія аддавалі перавагу смелым эксперыментам. Таксама праявы культ. бел. А. вядомы з 2й пал. 1960х — пач. 1970х гг., калі ўзніклі
першыя гурты т.зв. «бітмузыкі» (маладзёжнай песеннатанц. музыкі, блізкай да року), а пазней і ўласна рокмузыкі. Першы ў СССР муз. фестываль бітансамбляў прайшоў у крас. 1968 у Мінску. Прадстаўнікі асобных маладзёжных субкультур (бітнікі, хіпі) перыядычна ладзілі свае сустрэчы (т.зв. «тусоўкі»), фэсты, спрабавалі праводзіцьасобныя акцыі ў розных гарадах Беларусі (Мінск, Гродна). У канцы 1980х — 1990я гг. пачалі ўзнікаць суполкі панкаў, металістаў, байкераў, готаў графіцістаў і інш. У гэты ж час быў легалізаваны А. у мастацтве, самыя значныя яго прадстаўнікі ўключыліся ў свабодны творчы працэс, атрымалі магчымасць выстаўляць свае эксперымент. творы ў першых прыватных і дзярж. галерэях і выставачных залах. Сярод найб. вядомых з гэтых творцаў — А.Аўчыннікаў (Гродна), І.Басаў, Т.Копша, Л.Лапчынскі, А.Родзін, Ц.Абрамаў, А.Рубцоў (Бабруйск) і інш. Некаторыя з іх эмігрыравалі ў канцы 1980—90х гг. у Зах. Еўропу (І.Кашкурэвіч, А.Мартынчык, М.Паўлоўскі, І.Цішын і інш.), дзе працягваюць працаваць у некамерцыйным рэчышчы. Прадстаўнікі А. праводзяць свае фестывалі, маст. выстаўкі (напр., галерэя «Падземка»), перформансы (артпраект А.Клінава «pARTisan» і выпуск аднайм. часопіса); выдаюць адпаведныя паэт. і празаічныя творы (выдва «І.Логвінаў»); арганізуюць муз. акцыі (канцэртныя праграмы «Беларускі андэграўнд» у Варшаве, выступленні гуртоў «Князь Мышкін», «Нагуаль», «Нака», «Зьніч», «Камаедзіца» і інш.). У сучасным творчым працэсе застаецца глеба для існавання А. ў сувязі з уплывам камерцыялізацыі, памкненнямі асобных яго прадстаўнікоў вызначыць сваю незалежную пазіцыю паза межамі грамадскага прызнання.
Літ.: Гл. пры арт. Альтэрнатыўныя культуры. Э.С.Дубянецкі, Я.Ф.Шунейка.
АНДЭРСЕН (Andersen) Ханс Крысціян (2.4.1805, г. Одэнсе, Данія —
К.Хадсэн. X.К.Андэрсен. 1836.
4.8.1875), дацкі пісьменнік. Сусв. вядомасць А. прынеслі казкі: «Дзюймовачка», «Снежная каралева», «Прынцэса на гарошыне», «Крэсіва», «Новае ўбранне караля», «Брыдкае качаня», «Стойкі алавяны салдацік», «Дзікія лебедзі», «Салавей». Першы твор А. — драма «Сонца эльфаў» датуецца 1822, першая кніга пабачыла свет у 1829. А. — аўтар раманаў «Імправізатар» (1835), «Толькі скрыпач» (1837), п’ес «Мулат», «Маўрытанка» (абедзве 1840), маст. аўтабіяграфіі «Казка майго жыцця» (1846—75), збкаў «Казкі для дзяцей» (1835—37), «Кніга карцін без карцін» (1840), «Гісторыі» (1852—55), «Новыя казкі і гісторыі» (1858—72), падарожных нарысаў і інш. Творчасці пісьменніка ўласцівы рамантызм, філасафічнасць, шанаванне нар. традыцый, гуманізм, сімвалізм. У яго творах фантастыка трапна пераплятаецца з гумарам і іроніяй. На бел. мову казкі А. перакладалі Я.Маўр, А.Якімовіч і інш. Асобнымі кнігамі на бел. мове выйшлі «Брыдкае качаня» (1938), «Выбраныя казкі» (1946), «Стойкі алавяны салдайік» (1947), «Казкі» (1955), «Дзікія лебедзі» (1971), «Прынцэса на гарошыне» (1993), «Снежная каралева» (1998). Убачылі свет
158
АНІКЕЙЧЫК
аўдыёкнігі «Анёл» (2007), «Дзікія лебедзі» (2008). На сцэне Бел. дзярж. тэатра лялек пастаўлены казкі «Крэсіва» (1976), «Салавей» (1980), «Русалачка» (1998), паводле казак — спектаклі «Прыгоды алавянага салдаціка, пастушкі і камінара», «Гісторыя Снежнай каралевы, расказаная ёю самой» (абедзве 1996); у Дзярж. тэатры муз. камедыі Беларусі — муз. феерыя «Стойкі алавяны салдацік» (1989); у Мінскім муз. дзіцячым тэатрыстудыі «Казка» паводле казкі А. «Снежная каралева» — «Гісторыя Кая і Герды» (1992); у Мінскім абл. тэатры лялек «Батлейка» — «Салавей» (2003), «Снежная каралева» (2004); у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача — «Дзюймовачка» (1986); у Бел. дзярж. маладзёжным тэатры — «Брыдкае качанё» (1997). У 1956 Міжнар. саветам па дзіцячай кнізе ЮНЕСКА устаноўлена Міжнар. прэмія імя Х.К.Андэрсена. Рашэннем ЮНЕСКА дзень нараджэння пісьменніка 2 крас. аб’яўлены Міжнар. днём дзіцячай кнігі, a 2005 — годам Х.К.Андэрсена.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. М., 2005; Рус. пер. — Сказкн н нсторня. Т. 1—2. СанктПетербург, 2000; Сказкн. Мянск, 2003.
Літ.: Гренбек Бо. Ханс Крмстнан Андерсен: Жмзнь. Творчество. Лнчность: пер. с лат. М., 1979; Б р ау д е Л.Ю. Ханс Крнстнан Андерсен. М., 1987.
В.Б.Несцяровіч.
АНЕКДбТ (ад грэч. anekdotos нявыдадзены, ненадрукаваны), кароткае аднаэпізоднае вуснае апавяданне пра розныя жыццёвыя сітуацыі з нечаканай камічнай развязкай. Пашыраны быў у вуснай нар. творчасці, у т.л. і ў беларускай. Узнік А. хутчэй за ўсё ў выніку скарачэння і спрашчэння быт. казкі пры захаванні дзеючых асоб. Пазней з фальклору А. перайшоў у лру. Анекдатычныя сюжэты нярэдка выкарыстоўвалі ў сваіх творах бел. пісьменнікі В.ДунінМарцінкевіч, Ф.Багушэвіч, Я.Колас, Ядвігін Ш., А.Паўловіч і інш. Разнастайны тэматычны змест А. дае магчымасць вылучыць шматлікія групы:
высмейванне людской дурасці, недарэчныя ўчынкі людзей пэўных нацыянальнасцей і паасобных мясцовасцей, пра хітрых і спрытных людзей і інш. Персанажамі многіх сучасных А. выступаюць салдат, чукча, Вовачка, муж, які вяртаецца нечакана з камандзіроўкі, і жонкі з палюбоўнікамі і інш.
АНЕНСКІ Ісідар Маркавіч (13.3. 1906, г. Первамайск Ніжагародскай вобл., Расія — 2.5.1977), расійскі рэжысёр кіно і тэатра, сцэнарыст. Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1971). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва (1934), Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1936). Працаваў у тэатрах Расіі і Азербайджана. 3 1938 рэжысёр на розных к/студыях, у т.л. на к/студыі «Савецкая Беларусь», дзе паставіў фільмы «Мядзведзь» (1938) і «Чалавек у футарале» (1939) паводле А.Чэхава. Аўтар сцэнарыяў большасці пастаўленых ім фільмаў. А.П.Бабкова. АНІКЁЕЎ Саўка, майстар разьбярскай і сталярнай справы 2й пал. 17 ст. Выхадзец з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1684 разам з майстрамібеларусамі рабіў крэслы, куфэркі, сталы для царскага двара.
АНІКЁЙЧЫК Анатоль Аляксандравіч (11.7.1932, г. Барысаў — 3.2. 1989), беларускі скульптар, педагог. Нар. мастак Беларусі (1972). Праф. (1981). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт(1959),з 1978выкладаўуім. Працаваў у галіне манумент. і станковай скульптуры. Для яго творчасці характэрна імкненне да гісторыкарамантычнай трактоўкі тэм і вобразаў, для партрэтаў — дакладнасць кампазіцыі і глыбіня характарыстыкі. Сярод манумент. твораў: помнікі 117 землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Хвойнікі Чэрвеньскага рна (1967), М.Ф.Гастэлу і яго экіпажу каля г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна (1976), А.М.Матросаву ў в. Чарнушкі на Пскоўшчыне (Расія, 1978, у сааўт.); фантаны «Юнацтва» каля
касцёла Сымона і Алены на пл. Незалежнасці і «Купалінкі» ў парку імя Я.Купалы ў Мінску (1972) і інш. Стварыў значныя творы на тэму Вял.
Айч. вайны — скульптуры мемарыялаў «Прарыў», «Праклён фатызму»; мемар. знакі ў Цэнтр. скверы на месцы пакарання смерцю членаў Мінскага камуніст. падполля ням.фаш. захопнікамі (1979) і на пл. Незалежнасці на месцы гібелі 1га рэдактара падп. газ. «Звязда» Героя Сав. Саюза У.С.Амельянюка (1980, абодва ў Мінску). Значнае месца ў яго творчасці займаў вобраз Я.Купалы: надмагілле паэта на Вайсковых могілках (1971, з А.Заспіцкім), помнікі ў Мінску (1972, з Л.Гумілеўскім, А.Заспіцкім; Дзярж. прэмія Беларусі 1974) і ў Ляўках Аршанскага рна (1982), бронзавы бюст у Араўпарку ў
А.Анікейчык. Партрэт Г.Ахматавай. 1982.
159
АНІКІЕВІЧ
НьюЙорку (1973). Аўтар кампазіцый «Восень паэта» (1980), «Сны аб Радзіме. М.Багдановіч»(1981), партрэтаў Л.Бетховена (1968), П.М.Машэрава, маці (абодва 1980), Г.Ахматавай (1982); надмагілляў С.В.Прытыцкага (1975), М.Лынькова (1978), П.М.Машэрава (1983), У.Караткевіча (1986) на Маскоўскіх (Усходніх) могілках у Мінску, а таксама станковых кампазіцый. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967.
Ж:Крэпак Б.А. А.А.Анікейчык. Мінск, 1980.
АНІКІЁВІЧ Кірыла Цімафеевіч, беларускі краязнавец, этнограф, археолаг 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам у нар. вучылішчах Віцебскай і Магілёўскай губ. Вёў археал. раскопкі, вывучаў сялянскі побыт, збіраў фальклор. Быў карэспандэнтам Е.Р.Раманава. У асн. працы «Сенненскі павет Магілёўскай губерні» (1907) даў геагр., гіст., эканам. і этнаграф. характарыстыку Сенненшчыны, апісаў жыллё, адзенне, сямейнае і грамадскае жыццё сялянства, яго заняткі і інш. Усе аспекты побыту і культуры народа А. паказаў у развіцці, з указаннем прычын змен.
АНІКІН Віктар Іванавіч (14.1.1918, г. Алатыр, Чувашыя — 23.9.1997), беларускі архітэктар, педагог. Засл. архітэктар Беларусі (1980). Канд.
В.І.Анікін.
архітэктуры (1970), праф. (1984). Скончыў Ленінградскі інт інжынераў камунальнага будаўніцтва (1940). У 1946—58 у праектных арг
Да арт. «Анімаёўка». Выступленне дзіцячых творчых калектываў.
цыях Вільнюса. 3 1958 у Мінску. 3 1960 у інце «Белдзяржпраект», з 1964 у Бел. політэхн. акадэміі (з 1977 заг. кафедры). Асн. работы ў Беларусі: генплан (1961) і праекты забудовы мікрараёнаў (1965) Светлагорска, генплан Пінска (1963), генплан (1965) і праект рэканструкцыі цэнтра (1968) Брэста; у Мінску — праекты добраўпарадкавання пл. Леніна (цяпер пл. Незалежнасці), рэканструкцыі Цэнтр. батанічнага сада АН Беларусі, дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў і забудовы мікрараёнаў па вул. Чкалава, Усход, Серабранка (усе 1960я гг., у аўтарскім калектыве) і інш. Аўтар прац па архітэктуры і горадабудаўніцтве.
Тв.: Городгерой Мннск. М., 1976 (у сааўт.); Брестская крепостьгерой. М., 1981; Архптектурное проектнрованне жмлых районов. Мннск, 1987; Градостронтельство Белорусснн. Мннск, 1988 (у сааўт.).
«АНІМАЁЎКА», міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў. Праводзіцца з 1998 у г. Магілёў 1 раз у год. Арганізатары — дэпартамент па кінематаграфіі Мінва культуры Беларусі, упраўленні культуры Магілёўскага абл. і rap. выканкомаў. Асн. мэты фестывалю — папулярызацыя