• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Ч у р к о Ю.М. Белорусскяй хореографяческнй фольклор. Мннск, 1990; Мопсеев М.А. Я вспомннаю...: гастроль длнною в жнзнь. М., 1996; Пуртова Т.В. Танец на любнтельской сцене (XX век: достнження н проблемы). М., 2006.
    С.В.Гуткоўская.
    АНСАМБЛЬ ТАНЦА Мінскага клуба K1M («Дома камсамола»),
    першы ў Беларусі аматарскі маладзёжны харэаграфічны калектыў. Існаваў у 1926—30. Маст. кіраўнік К.Алексютовіч. Выканальніцкі ўзровень ансамбля вызначаўся юнацкім энтузіязмам артыстаўаматараў які спалучаўся з іх добрай тэхн. вывучкай. У рэпертуары калектыву былі танцы нар. і сцэнічныя, у т.л. аўтарскія К.Алексютовіча, варыянты традыц. бел. нар. танцаў «Мікіта», «Лянок», «Казачок», а таксама «Лявоніха», «Крыжачок», «Мяцеліца», «Юрачка», «Каўказскія эскізы», «Танец з факеламі», харэагр. карцінкі і сюжэтныя танцы, прысвечаныя тагачаснай тэматьшы («Камсамол на будоўлі», «Новая вёска», «Камсамолачка», «Піянерскі танец», «Акрабатычны танец», «Маладзёжны беларускі танец» і інш.).
    АНТАБА (ад ням. Handhabe ручка, рукаятка), кольца, якое прымацоўвалася да варот сядзіб, дзвярэй дамоў, дзверцаў шаф, куфраў і служыла ручкай. Былі стальныя, медныя, латунныя, бронзавыя А. У сядзібных і палацавых пабудовах Беларусі шырока выкарыстоўваліся ў 16—18 ст. У брамах палацавазамкавых ансамбляў А. трымалі драўляны запор. Некаторыя памастацку аздобленыя А. маюць выгляд галавы льва з абручом у пашчы. Такія выявы рабілі звычайна з металу, дрэва, каменю ці тынку. У наш час А. выкарыстоўваецца гал. чынам для аздаблення прадметаў хатняга ўжытку.
    АНТАБЛЕМЁНТ (франц. entablement), верхняя частка збудавання, якая падтрымліваецца калонамі, пілястрамі або завяршае сцяну; састаўны элемент класічнага архіт. ордэра. Падзяляецца на архітраў, фрыз і карніз. Узнік на аснове драўлянага бэлечнага перакрыцця, структуру якога адлюстроўвае ў сваіх формах. Сфарміраваўся ў класічных ордэрах мураванай архітэктуры Стараж. Грэцыі і Ры.ма, дзе былі выпрацаваны яго прапорцыі. У Беларусі ў архітэктуры класіцызму А. у класічнай трактоўцы
    169
    АНТАЛОПЯ
    Да арт. Антаблемент. Інтэр’ер Гродзенскага касцёла бернардзінцаў.
    выкарыстоўваўся ў порціках (жылы дом у Гродне па вул. Замкавая), завяршэннях сцен будынкаў (Пінскі палац Бутрьшовіча), у інтэр’еры (Радзівілімонтаўская сядзіба, Клецкі рн). Як завяршальная частка сцен будынкаў выкарыстоўваўся ў архітэктуры 1930—50х гг. (Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў і інш.). А. быў таксама адным з важнейшых элементаў паяруснага члянення алтароў і іканастасаў (алтар Гродзенскага касцёла бернардзінцаў).
    АНТАЛбГІЯ (грэч. anthologia, літар. букет кветак), збор выбраных літаратурнамастацкіх ці музычных твораў розных аўтараў. Вядома са стараж. часоў на Усходзе і ў Грэцыі. Складальнікам першай А. лічаць грэч. паэта Мелеагра з Гадары. Вядомы А. Філіпа з Фесалонікаў, Дыягеніяна з Гераклеі, Стратона з Сард, кітайская «Шыкінг», аўтарства якой прыпісваецца Канфуцыю. Беларуская А. бярэ пачатак ад стараж.рус. («Ізборнікі Святаслава» 1073, 1076). Адна з першых А. Новага часу — «Дыяменты беларускага прыгожага
    пісьменства» (1919). Сярод найб. значных А., якія выйшлі ў Беларусі: «Анталогія беларускай паэзіі» (т. 13, 1961; 2е выд„ т. 13, 1993), «Анталогія беларускага апавядання» (т. 1—2, 1967), «Анталогія беларускай народнайпесні» (1968,2е выд. 1975), «Беларуская дакастрычніцкая драматургія», «Беларуская балада» (абедзве 1978), «Анталогія беларускай савецкай песні» (1979), «Анталогія беларускай эпітафіі» (2000), «Анталогія маладога верша», «Анталогія беларускай пародыі» (ч. 1—2), «Анталогія беларускай байкі», «Анталогія беларускай чароўнай казкі», «Анталогія беларускай народнай песні і прыпеўкі», «Анталогія беларускага народнага анекдота і жарту» (усе 2001), «Анталогія беларускага санета», «Насустрач Духу: анталогія хрысціянскай прозы», «Анталогія беларускай прыказкі, прымаўкі і выслоўя» (усе 2002), «Анталогія сучаснага беларускага мыслення» (2003), «Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI — першая палова XVI11 ст.» (2005). В.М.Іўчанка.
    «АНТАЛОГІЯ БЕЛАРЎСКАЙ НАРОДНАЙ ПЁСНІ», збор узораў народнапесеннай культуры беларусаў. Першае выданне выйшла ў 1968 у Мінску. Уключае 400 твораў, у т.л. запісы Р.Р.Шырмы, У.У.Алоўнікава, Л.С.Мухарынскай, К.І.Паплаўскага, З.Я.Мажэйка, А.А.Бальцэвіча і інш., якія размешчаны ў адпаведнасці з гіст. і жанрававідавым прынцыпамі. Аснову збору складаюць каляндарнаабрадавыя і сямейнаабрадавыя песні. Таксама прадстаўлены пазаабрадавыя: любоўныя, сямейнабыт., рэкруцкія, салдацкія, бяседныя і інш. Гіст. прынцып класіфікацыі рэалізуецца праз сістэматызацыю твораў па перыядах: калектывізацыя, песні Зах. Беларусі, Вял. Айч. вайны і пасляваен. часу. Тэксты песень дадзены ў літ. апрацоўцы, што, верагодна, тлумачыцца жаданнем складальніка надаць ім сучасны эстэтычны ўзровень гучання і ўспрымання слухачамі. Нотная фіксацыя твораў дазваляе ўзнаўляць іх як прафесіяналам, так і аматарам. У прадмове да зборніка складальнік Г.І.Цітовіч звяртае ўвагу на асн. прынцыпы адбору песень, падкрэслівае агульнасць вытокаў нар. мастацтва 3 усх.слав. народаў — рускіх, украінцаў і беларусаў іх культ. ўзаемаадносіны, аналізуе прычыны захаванасці рэліктавых з’яў у песенным фальклоры беларусаў. Нар.песенная культура Беларусі прадстаўлена ў зборніку такімі ўзорамі, як «Чарачка мая срэбная», «Павей, ветрык, павей», «Вяне рута», «Цераз садвінаград» і інш. У 1975 выйшла 2е, дапоўненае, выданне, у якое ўвайшло 430 твораў з прадмовай і каментарыямі.
    А.М.Аляхновіч.
    АНТАНАМАЗІЯ, антанамасія (грэч. antonomasia ад antonomaeo называю інакш), 1) замена імя чалавека назвай прадмета ці з’явы, што з ім звязаны. Напр., «аўтар «Вянка» — М.Багдановіч, «народныя песняры» — Я.Купала і Я.Колас, «пясняр Нарачы» — М.Танк і інш. Выкарыстанне А. патрабуе дасведчанасці, добрага ведання фактаўжыцця і дзей
    170
    АНТАШЭЎСКІ
    насці асобы, імя якой замяняецца. 2) Ужыванне ўласных імён вядомай асобы ці літ. героя замест агульных паняццяў. Напр., ДонЖуан — спакуснік, Іуда — здраднік, Эскулап — урач і інш. Выкарыстоўваецца пераважна ў творах філас., публіцыст., сатыр. характару.
    АНТАНЁВІЧ Валянціна Аляксееўна (14.3.1951, Вільнюс — 5.10.2004), беларускі музыказнавец. Др мастацтвазнаўства (2000). Скончыла Бел. кансерваторыю (1974). У 1978—2004 выкладала ў Бел. акадэміі музыкі (з 2000 праф., з 2002 заг. кафедры). Даследавала гісторыю бел. музыкі 20 ст., яе сувязь з фальклорам, пытанні нац. і сацыягіст. развіцця. AyTap манаграфій «Беларуская камернаінструментальная музыка ў 60—80я гады» (1992), «Беларуская кампазітарская творчасць у яе сувязях з фальклорам» (1999), «Беларуская музыка 20 стагоддзя» (2003).
    Р.М.Аладава.
    АНТАНОВІЧ Антон Канстанцінавіч (6.6.1910, в. Казлы Нясвіжскага рна — 27.12.1980), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1969). Скончыў Віленскі унт (1950), да 1971 выкладаў у ім. Даследаваў помнікі татарамусульманскага пісьменства на бел. мове, фанетыку, графіку і арфаграфію судовай (актавай) кнігі Ковенскага земскага суда 1566—67. Аўтар манаграфіі «Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, і іх графікаарфаграфічная сістэма» (1968). Выявіў 24 рукапісныя кнігі 17 — пач. 20 ст. на бел. мове арабскім пісьмом.
    АНТАНОВІЧ Іван Іванавіч (н. 3.4.1937, в. Дамашы Ляхавіцкага рна), беларускі філосаф, сацыёлаг і дзяржаўны дзеяч. Др філас. навук (1973), праф. (1977). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1996). Акадэмік Акадэміі сац. навук Расіі (1997). Скончыў Мінскі пед. інт замежных моў (1960). 3 1959 у Інце філасофіі і права АН Беларусі, Бел. Энцыклапедыі. 3 1969 супрацоўнік сакратарыята ААН, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры
    ЮНЕСКА. 3 1977 на парт. рабоце, з 1987 прарэктар Акадэміі грамадскіх навукпры ЦК КПСС. У 199091 сакратар ЦК Кампартыі РСФСР. 3 1993 дырэктар Бел. інта навук.тэхн. інфармацыі і прагнозу. 3 1995 намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь і адначасова старшыня нац. камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, у 1997—98 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 3 1996 чл. Кта ААН па эканам. і сац. правах. 3 2000 на навук.пед. рабоце ў Маскве. Даследуе праблемы гісторыі сац. філасофіі, сацыялогіі, тэорыі палітыкі. Аўтар прац «Сучасная «філасофская антрапалогія» (1970), «Сацыяльнае развіццё і праблема прагрэсу» (1977), «Буржауазная сацыялагічная тэорыя» (ч. 1—2,1980—81), «Стратэгія панатлантызму і новы светапарадак» (2008, на польск. мове).
    Тв:. Современный капнталнзм: соцнодннамнка власта. М., 1990; Соцнодннамнка ндеологнй. Мннск, 1995; После современностн: очерк цнвнлнзацнн модерннзма н постмодерннзма. Мннск, 1997; Ілобальная цнвнлнзацня н аснмметрнчный мнр. М., 2002; Геополнтнческая стратегня Росснн в мнропорядке XXI века. М., 2007; Свободное время н культура. Мннск, 2008 (разам з У.П.Скараходавым).
    АНТАНЮК Георгій Аляксандравіч (н. 13.11.1942, в. Мацы Кобрынскага рна), беларускі філосаф, сацыёлаг. Др філас. навук (1990), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі унт (1970). 3 1973 у Інце філасофіі і права, у 1980—2004 на кафедры філасофіі НАН Беларусі (з 1998 у складзе Інта філасофіі НАН Беларусі, з 2002 — Інта падрыхтоўкі навук. кадраў НАН Беларусі). Даследуе пытанні філасофіі і сацыялогіі, вывучае праблемы сістэмнага падыходу ў сацыялагічным даследаванні, сац. праектавання, метадалогіі навук. пазнання, а таксама маралі, палітыкі, ідэалогіі і дзярж. будаўніцтва, рэлігіі, нац.этнічных адносін і інш.
    Тв.: Соцнальное проектнрованне (некоторые методологнческне аспекты).
    Мннск, 1978; Соцнальное проектарованне н управленне обіцественным развнтнем: теоретнкометодол. аспект. Мннск, 1986; Соцнальнофнлософскне проблемы пронзводства н прнменення научных знаннй. Мннск, 1992 (у сааўт.).
    АНТАНЮК Любоў Адамаўна (28.4. 1949, в. Ломыш Хойніцкага рна — 6.1.2006), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1992), праф. (1997). Скончыла Мазырскі пед. інт (1970). 3 1974 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1991 у БДУ, з 1998 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (заг. кафедры). Даследавала граматыку бел. мовы, станаўленне, развіццё і функцыяніраванне бел. тэрміналогіі. Аўтар прац: «Беларуская навуковая тэрміналогія» (1987), «Спецыяльная лексіка беларускай мовы. Тэрміналогія» (2002), вучэбных дапаможнікаў для ВНУ. Адзін з аўтараў «Беларускай граматыкі» (ч. 2, 1986), «Рускабеларускага слоўніка лінгвістычных тэрмінаў» (1988), «Слоўніка лінгвістычных тэрмінаў» (1990), кн. «Беларуская мова: лінгвістычны кампендыум» (2003).