Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Тв.: Станавыя значэнні сумеснасці і ўзаемнасці ў беларускай мове. Мінск, 1981; Сучасная беларуская тэрміналогія. Мінск, 1995; Сінтаксіс беларускай мовы: словазлучэнне. Мінск, 2003.
АНТАПбЛЛЕ, вёска ў Чашніцкім рне. За 40 км на ПдУ ад г. Чашнікі, 14 км ад чыг. ст. Вятны на лініі Орша—Лепель, 135 км ад Віцебска. Цэнтр Антапольскага с/с. 148 гаспадарак, 287 ж. (2009).
3 1880 фальварак, уладанне С.Піраты. Напярэдадні Вял. Айч. вайны 34 двары, 159 ж. У вайну згарэлі 8 двароў, загінулі 2 ж. У 1994 — 108 гаспадарак, 425 ж.
У 2009 базавая школа—дзіцячы сад, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Мемар. дошкі сав. воінам, у гонар Сенненскай партыз. брыгады, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — курган.
АНТАШЭЎСКІ Антон, беларускі жывапісец 18 ст. Лічыцца аўтарам
171
АНТОНАВА
фрэсак у Мінскім Святадухаўскім кафедральным саборы (канец 18 ст.; пазней адноўлены Валасевічам, у сярэдзіне 19 ст. — Таргонскім).
АНТбНАВА Валянціна Васілеўна (н. 2.10.1932, Мінск), беларуская спявачка. Засл. артыстка Беларусі (1966). 3 1952 у Бел. філармоніі,
адначасова салістка Дзярж. нар. хору Беларусі (падгалоскавае сапрана), a таксама створаных пры хоры актэта і квартэта «Купалінка». У 1975—80 у харэагр. ансамблі «Харошкі», у 1986—96 у Дзярж. акадэмічным рус. драм. тэатры Беларусі.
АНТбНАЎ (Антонов) Нікалай Іарданаў (н. 23.5.1926, в. Эмен Велікатырнаўскай акругі, Балгарыя), балгарскі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Сафійскі вышэйшы мед. інт (1950). Вершы, паэмы, апавяданні, аповесці ў збках «Былыя людзі» (1951), «Батальён» (1957), «У адкрытым моры» (1965), «Айчына» (1975) прысвечаны антыфаш. барацьбе і сучаснасці. У анталогіі «Паэзія перамогі» (1955), складзенай А., змешчаны яго пераклады твораў Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, П.Глебкі, М.Танка, А.Куляшова, П.Панчанкі, П.Пестрака, М.Засіма.
Тв.: Бел. пер. — Размова з чужаземцам наконт пуцевадзіцеля // Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень, 1878—1978. Мінск, 1978. АНТбНАЎКА, вёска ў Чавускім рне. За 9 км на ПдЗ ад г. Чавусы, 5 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў— Крычаў, 50 км ад Магілёва, аўтадарогай звязана з Чавусамі. Цэнтр Ан
тонаўскага с/с. 171 гаспадарка, 514 ж. (2009).
Вядома з 1604 як дзярж. ўласнасць, уваходзіла ў Аршанскі павет Віцебскага ваяв. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Чавускім павеце Магілёўскай губ. У 1785 дварцовая ўласнасць; 11 двароў, 141 ж. У 1897 — 19двароў 160 ж., у 1909 — 17 двароў, 147 ж. Існавала школа граматы, якая ў 1912 ператворана ў земскую. 3 лютага 1919 вёска ў Магілёўскай (з 26.4.1919 Гомельская) губ. РСФСР. Набазедарэв. створана прац. школа 1й ступені, у якой у 1925 быў 51 вучань. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. 3 сак. 1924 вёска ў складзе БССР. У 1940 — 52 двары, 222 ж. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 24.6.1944 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У снеж. 1943 гітлераўцы поўнасню спалілі вёску, загубілі 58 ж. У 1969 — 29 двароў, 90 ж., 8гадовая школа, клуб, ФАП, аддз. сувязі, магазін. У 1990 — 140 гаспадарак, 470 ж.
У 2009 дзіцячы сад, сярэднаяя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін, комплексны прыёмны пункт. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
АНТбНІЙ, А н т о н і (у свеце Мельнікаў Анатоль Сяргеевіч; 19.2.1924, Масква — 29.5.1986). царкоўны дзеяч, гісторык праваслаўнай царквы ў Беларусі. Др багаслоўя honoria cauza (1981). Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1950). 3 1956 архімандрыт Жыровіцкага Успенскага манастыра, рэктар Мінскай (1956—63), пазней Адэскай духоўных семінарый. У 1964—65 епіскап белгарадднястроўскі (Украіна). 3 мая 1965 епіскап, з кастр. 1965 архіепіскап, з 1975 мітрапаліт мінскі і беларускі. У 1978—86 мітрапаліт ленінградскі і наўгародскі. Тэма дысертацыі на ступень магістра багаслоўя — «Жыровіцкі манастыр у гісторыі заходніх рускіх епархій» (1965; не апубл.); сабраны звесткі па гісторыі праваслаўя ў Беларусі ў 1917—62.
Склаў спіс жыровіцкіх архімандрытаў (звесткі пра стараж. перыяд гісторыі Жыровіцкага манастыра запазычыў у П.М.Жуковіча). Даследаваў стараж.рус. жывапіс. Збіраў калекцыю стараж. бел. ткацтва.
Тв.: Преподобная Ефросннья Полоцкая // Богословскве труды. 1972. Сб. 9; Нз всторнн новгородской нконографнн //Там жа. 1986. Сб. 27; Мнссня Русской православной церквм в прошлом н настояшем // Журн. Московской патрнархнн. 1982. №5; Жнровнцкая святыня // Вестн. Белорусского Экзархата. 1990. № 3.
Літ.: Ч н ж о в А. Высокопреосвяшенный мнтрополнт Ленпнградскнй п Новгородскнй Антоннй (Мельннков) // Журн. Московской патрнархмн. 1986. № 10.
В. В.Антонаў, М. В. Нікалаеў.
АНТОНІМЫ (ад грэч. anti супраць + onyma імя), словы адной і той жа часціны мовы з супрацьлеглым значэннем. У антанімічныя адносіны могуць уступаць словы, якія абазначаюць якасці або ўласцівасці («цвёрды — мяккі»), дзеянні («будаваць — разбураць»), пачуцці і стан чалавека («радасны — сумны», «здароўе — хвароба»), часавыя і прасторавыя паняцці («ноч — дзень», «тут — там»), з’явы прыроды («світае — змяркаецца») і інш. У залежнасці ад тыпу выражэння адносін супрацьлегласці адрозніваюць А., якія выражаюць якасную супрацьлегласць, з’яўляюцца крайнімі супрацьлеглымі пунктамі ў сістэме аднародных паняццяў і дапускаюць магчымасць узнаўлення між імі новых антанімічных пар («учора — сёння — заутра»); А., якія выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеянняў, уласцівасцей і прымет («адчаліць — прычаліць», «паніжэнне — павышэнне»); А., значэнне аднаго з якіх цалкам адмаўляе значэнне другога («жывы — мёртвы»). Па структуры А. могуць быць аднакаранёвыя («вядомы — невядомы») і рознакаранёвыя («горкі — салодкі»). А. бываюць моўныя (слоўнікавыя) і кантэкстуальныя (толькі ў кантэксце). Тып семантычных адносін
172
АНТОПАЛЬСКАЯ
лексічных адзінак, якія маюць супрацьлеглае значэнне, называецца антаніміяй. З’ява антаніміі ляжыць у аснове такіх стыліст. фігур, як антытэза («Лета збірае, зіма паядае») і аксімаран («жывы труп», «сумная радасць»),
Літ:. Лазоўскі У.М. Слоўнік антонімаў беларускай мовы: канкрэтныя выпадкі ўжывання. Мінск, 1994; Хвалей Я.І., Шарпіла У.В. Слоўнік лексічных формаў (сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы, амографы, амафоны). Мінск, 2004. В.В.Урбан.
АНТОПАЛЬ, гарадскі пасёлак у Драгічынскім рне. За 28 км на 3 ад г. Драгічын, 2 км ад чыг. ст. Гарадзец на лініі Брэст—Гомель, 127 км ад Брэста, на аўтадарозе Кобрын— Драгічын. Цэнтр Антопальскага пасялковага Савета. 732 гаспадаркі, 1923 ж. (2009).
Вядомы з 16 ст. ў складзе Берасцейскага ваяв. ВКЛ. У сярэдзіне 18 ст. манастыр базыльян, сінагога. У 1773 існавала сярэдняя публічная школа (калегіум) з паглыбленым вывучэннем рыторыкі. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губ. У 1854 пабудавана Васкрасенская царква, былі каталіцкія капліца і касцёл (пабудаваны ў 1838). У 1858 цэнтр воласці Кобрынскага павета, была паштовая станцыя пры тракце з Кобрына ў Пінск. У 1860 — 1563 ж. У 1862 засн. нар. вучылішча. У 1897 — 1262 дамы, 3867 ж., нар. вучылішча. На пач. 20 ст. ў мястэчку 5235 ж. Працавалі паштоватэлеграфнае аддз., царк.прыходская, пачатковая школы. У 1910 адкрыта лячэбніца. У 1921—39у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Кобрынскага павета Палескага ваяв. У 1921 — 306 двароў, 2206 ж. У 1931 названы горадам, 2206 ж., паштовая аддз., касцёл, царква, чыг. станцыя. 3 15.1.1940 гар. пасёлак; у 1940 — 446 двароў, 3325 ж., 2 няпоўныя сярэднія школы (893 вучні), дзіцячы сад, бальніца, аптэка, амбулаторыя, зубны кабінет,
Дом культуры, бка, паштовае аддз. У 1940—59 цэнтр Антопальскага рна Брэсцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 16.7.1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 1959 у Драгічынскім рне. У 1959 — 2260 ж., у 1969 — 5900 ж., у 1995 — 940 гаспадарак,2422 ж.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, раённы Цэнтр рамёстваў, Дом быту, бальніца, бальніца сястрынскага догляду, паліклініка, зубапратэзная паліклініка, жаночая і дзіцячая кансультацыі, дапаможная школаінтэрнат, аптэка, філіял раённага Цэнтра пазашкольнай работы, аддз. сувязі і «Беларусбанка», школа мастацтваў; малітоўны дом хрысціян веры евангельскай (2002). Брацкія магілы чырвонаармейцаў і паўстанцаў; сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; магіла сав. актывістаў. Помнікі архітэктуры: Васкрасенская царква (1854), гандлёвыя рады (19 ст.).
АНТОПАЛЬСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЗВАНЬІ ПАЛЁССЯ». Створана ў 1990 у г.п. Антопаль Драгічынскага рна пры гарпасялковым
Антопальская Васкрасенская царква.
Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.У.Кавалеўская. У складзе калектыву 18 чал. У рэпертуары аўтэнтычны фальклор Антопальшчыны: песні («Літа молодыя», «Нывка», «Пры долыны ліст колыны», «Білэ лічэнько» і інш.), танцы («Падыспань», «Кракавяк», «Карапэт» і інш.), творы вуснай нар. творчасці. Калектыў — удзельнік абл. свята «Свет нашых захапленняў» (г. Брэст, 2002), свята конкурсу «Дажынкі» (г. Драгічын, 2004), раённага фестывалю нар. творчасці (г. Драгічын, 2001) і інш. Удзельнічаў у sanice праграм на абл. тэлебачанні і радыё. Пры аб’яднанні дзейнічае дзіцячы танц. калектыў «Тапалёк» (кіраўнік Н.В.Ігнатоўская).
А. У. Кавалеўская.
АНТОПАЛЬСКАЯ ВАСКРАСЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму ў г.п. Антопаль Драгічынскага рна. Пабудавана ў 1854 на месцы папярэдняга храма. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём накрыты 2схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Гал. фасад вылучаны 4 мураванымі калонамі і трохвугольным ашаляваным франтонам, над якім узвышаецца
173
АНТОПАЛЬСКІ
цыбулепадобны купал на 8гранным светлавым барабане. Такая ж вежачка меншага памеру ўзведзена над апсіднай часткай. Вертыкальна ашаляваныя сцены рытмічна прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах і брусамісцяжкамі ў прасценках. Унутры памяшканне расчлянёна 4 калонамі на 3 нефы і мае характар базілікі. Над уваходам — шырокія кансольныя хоры. У 1866 перад царквой пастаўлена 2ярусная ашаляваная знадворку званіца, накрытая шатровым дахам з макаўкай у завяршэнні. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.