Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
М.Я.Рыбко.
АНТЫПРЫГбННІЦКІЯ ПЁСНІ, песні пра пакуты прыгоннага селяніна, яго цяжкі паднявольны лёс. Узніклі ў перыяд панавання феадальнага ладу, мелі вострую сац. накіраванасць. Сац. пратэст выразна прасочваўся і ў некаторых песнях земляробчага календара, асабліва ў жніўных позняга перыяду (16—17 ст.). Гал. вобраз А.п. — змучаны, галодны селянін, на якога пастаянна цісне цяжар невыноснай працы і здзекі паноў і іх прыслужнікаў (прыганятых, войтаў, аканомаў, старостаў). Вобразы апошніх паказаны вельмі выразна (пан з бізуном, войт з бічом, што гоніць сялян на паншчыну, і інш.). Увогуле для А.п. характэрны простыя эпітэты і параўнанні, на пярэдні план выходзіць адлюстраванне рэальных жыццёвых фактаў. А.п. захавалася няшмат,
цэнзуражорстка кантралявала іх публікацыі, самі людзі не заўсёды маглі выконваць іх адкрыта, баючыся ганенняў і пакаранняў.
Г.А. Пятроўская.
«АНТЫРЫЗІС» («А нтнррнзнс, альбо Апологня протнв Хрнстофора Фм лял ета»), ананімны твор палемічнай літаратуры. Напісаны ў адказ на твор Хрыстафора Філалета (М.Бранеўскага) «Апакрысіс». Мяркуецца, што аўтар «А.» — Іпацій Пацей, якому дапамагаў П.Аркудзій. Кніга выдадзена ў друкарні Мамонічаў у Вільні не paHeft за 22.3.1599 на старабел. мове, у 1600 перавыдадзена ў друкарні Д.Ланчыцкага на польск. мове. Вялізны твор, дзе падрабязна разглядаецца гісторыя заключэння уній паміж каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі ў 15—16 ст., цытуецца шмат гіст. дакументаў, твораў айцоў царквы, лац. і грэч. пісьменнікаў. Прыводзяцца лісты К.Астрожскага 1593, Іпація Пацея 1595, інструкцыя Лушкоўскаму на Тарунскі сінод, лісты Жыгімонта III, царк. прывілеі Уладзіслава III 1443, Аляксандра 1504, Жыгімонта I 1543, ліст Іпація Пацея да К.Астрожскага дапамагчы справе уніі 1598, адказ на яго Клірыка Астрожскага і водпаведзь Іпація Пацея. Твор пабудаваны ў форме дыялога: спачатку прыводзіцца цытата з кн. «Апакрысіс», азагалоўленая як «Філялет», потым даецца на яе водпаведзь пад назвай «Отказ». Аўтары «А.» абвінавачваюць «Апакрысіс» у нападках на рымскага папу, падрыў дзярж. улады Рэчы Паспалітай, у прэтэнзіях простых людзей на права судзіць духоўных іерархаў, у бязбожнасці і ерасі. Аўтары «А.» прадэманстравалі добрае веданне царк. і свецкай лры, уменне весці палеміку на навук.лагічным і быт. узроўнях.
Публ.: Русская нсторнческая бнблкотека. Т. 19. СанктПетербург, 1903.
Літ.: Студн нськнй К. Хто був автором «Антнррезіса» з р. 1599? // Зап. Навук. товарнства іменн Шевченка. 1900. Т. 35—36, кн. 3—4; Анушкнн Л. Во
славном месте внленском: очеркн мз нсторкн кннгопечатання. М., 1962. С. 122— 126; Гусева А.А. Нздання кнрнлловского шряфта второй половнны XVI века: сводный кат. Кн. 2. М., 2003.
В.С.Пазднякоў.
АНТЫТРЫНІТАРЫІ, праціўнікітрынітарнай хрысціянскай дагматыкі; прадстаўнікі пратэстанцкіх плыней, якія не прынялі догмат аб адзінай сутнасці і 3 іпастасях Бога. Стараж. антытрынітарнымі вучэннямі лічацца погляды манархіян і евіянітаў (2— 3 ст.), якія прызнавалі вяршэнства Бога Айца над астатнімі іпастасямі Тройцы. Манархіяне (Павел Самасацкі, 3 в.) бачылі ў Ісусе Хрысце чалавека, у якім дзейнічае сіла Бога Айца. У эпоху Рэфармацыі т.зв. унітарыі разглядалі догмат аб Тройцы як адступленне ад монатэізму. Італьян. А., якіх праследавала інквізіцыя, эмігрыравалі ў Швейцарыю і Германію, а ў канцы 16 ст. ў Рэч Паспалітую, дзе стварылі абшчыны сацыніян (ад імя заснавальніка Фауста Соцына). Сацыніяне стварылі ў г. Ракаў (цяпер вёска ў Валожынскім рне) тэалагічную акадэмію, сваё вучэнне выклалі ў т.зв. «Ракаўскім катэхізісе» (1605). Узмацненню руху А. у Беларусі садзейнічала распаўсюджванне твораў М.Сервета «Сем кніг памылковых поглядаў на Тройцу», «Абнаўленне хрысціянства». Ідэі А. сталі асновай фарміравання атэістычнай думкі ў Беларусі (К.Бекеш, С.Лавейка, Ф.Даманеўскі, Я.Намыслоўскі, К.Лышчынскі). Прадстаўнікі памяркоўнай плыні А. у Рэчы Паспалітай (С.Будны, В.Цяпінскі) абвяргалі схаластычныя тэорыі, падкрэслівалі непазбежнасцьсац. расслаення грамадства, выступалі ў абарону дзяржавы. Прадстаўнікі радыкальнага накірунку (Якуб з Калінаўкі, Пётр з Ганёндза, Павел з Візны, М.Чаховіц) імкнуліся да рашучых сац.паліт. перамен, выступалі супраць прыватнай уласнасці і саслоўных прывілеяў. У сярэдзіне 17 ст. сацыніяне падвергліся ганенням, іх друкарні былі зачынены. У наступным А. пасяліліся ў Трансільваніі, Прусіі і Англіі. Водгукі
178
АНТЫФАНАРЫЙ
антытрынітарнай дактрыны прасочваюцца ў веравучэннях некаторых рэліг. рухаў (напр., Сведкаў Іеговы).
Літ.: Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мінск, 1990;Саве рчан ка І.В. Сымон Будны: гуманіст і рэфарматар. Мінск, 1993. В.Р.Языковіч.
АНТЫТЭЗА (ад грэч. antithesis супрацьпастаўленне), стылістычная фігура, заснаваная на проціпастаўленні з’яў, прадметаў, характараў, пачуццяў, ідэй, вобразаў і інш. А. часта выкарыстоўваецца ў маст. лры, публіцыстыцы, нар. творчасці (казках, легендах, анекдотах, гульнях, песнях). У фальклоры праз А. раскрываюцца розныя побытавыя сітуацыі, напр., жыццё дзяўчыны ў бацькоўскай хаце проціпастаўляецца жыццю ў мужавай сям’і:
Дзевачкі пойдуць на вулку гуляць, А ты, маладзенька, у клетку спаць. Дзевачкі пойдуць па ягодкі, А ты, маладзенька, да работкі. Дзевачкі будуць вянкі віць, Аты, маладзенька, шапкі мыць. Дзевачкі будуць гулі, гулі, Аты, маладзенька, люлі, люлі.
А. нярэдка ляжыць у аснове задумы вял. эпічных твораў, што выяўляецца ў іх назвах: «Вайна і мір» Л.Талстога, «Агонь і снег» І.Шамякіна і інш.
АНТЫФАНАРЫЙ (лац. antiphonarius), літургічная кніга каталіцкай царквы, якая ўключае песнапенні службаў афіцыя — усіх дзённых службаў лац. абраду, акрамя імшы. Першыя ўпамінанні пра А. адносяцца да 8 — пач. 9 ст. Тэрмін выкарыстоўваўся ў розных сэнсах — як збор песнапенняў афіцыя ці толькі яго антыфонаў, як збор антыфонаў начнога афіцыя і інш. 3 12—13 ст. набыў сучаснае значэнне. А. былі шырока распаўсюджанымі харальнымі зборнікамі на тэр. ВКЛ, аднак невял. іх колькасць захавалася да сённяшняга часу і зберагаецца пераважна ў фондах музеяў і біб
^\ і < niInR (10 xv. х<н Г Sri6:sT:F:
Антыфанарый з Будслаўскага кляштара кармелітаў. 1751.
ліятэк Літвы і Беларусі. Сярод рукапісных A.: «Antiphonale» з Віленскага кляштара бернардзінцаў (магчыма, 15 ст., тытульны аркуш кнігі не захаваўся, таму нельга
вызначыць яе дакладную дату), «Антыфанарый гасподніх свят і службаў святым, сабраны паводле абраду дамініканцаў» (1709), «Вялікі двухтомны антыфанарый гасподніх свят
Антыфанарый са Слонімскага кляштара бернардзінцаў. 1770.
in terra viwn. Hi) fu^.cuiw)a^>s J
& vales фгі iwspleis hie mortal».
turns tiliieommenralescoliare^eset
179
АНТЫФРАЗІС
і свят розным святым» з Віленскага кляштара дамініканцаў (1752), «Антыфанарый гасподніх свят і службаў святым у адпаведнасці з абрадамі дамініканцаў» з Нясвіжскага кляштара дамініканцаў (т. 1—2, 18 ст.), «Антыфанарый гасподніх свят» з Гарадзенскага кляштара бернардзінцаў (2я пал. 18 ст.), «Антыфоны свят ордэна бернардзінцаў для хору Слонімскага кляштара» (1770). Унікальны рукапісны помнік каталіцкай традыцыі, які дайшоў да сённяшняга часу, — А. з Будслаўскага кляштара бернардзінцаў. Захавалася тытульная старонка на лац. мове: «Антыфанарый мінарыцкі разам з месамі для Будслаўскага кляштара Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі айцоў бернардзінцаў. Клопатамі шаноўнага айца Канстанціна Пенса, гвардыяна Будслаўскага канвента. Сакавік, 1751 год. (Выканаў брат бакалаўр філасофіі, канверс)». Рукапіс мае памеры 34,5 х 20,5 см. Напісаны акуратным каліграфічным почыркам у выглядзе квадратнай харальнай натацыі (сустракаецца і арыгінальная мензуральная натацыя). Mae сціплую ілюмінацыю, выкананы чорным, чырвоным і жоўтым колерамі. Новы тэкст кожнай рубрыкі традыцыйна пачынаецца вял. літарай, якая вылучана для прыгажосці чырвоным ці жоўтым колерам. У супрацьлегласць таму, што пазначана на тытульным лісце, рукапіс адкрываецца не спевамі A., а спевамі мес. Такім чынам, гэта арыгінальны па складу зборнік, бо ў ім аб’яднаны ў адно цэлае нотны місал з А. У 1й частцы рукапісу запісана 14 ардынарыяў мес. Другая частка ўключае непасрэдна спевы — антыфоны. У харальных нотах выкарыстоўваюцца храматычныя знакі — бемоль і дыез. Выбраныя песнапенні А. ўключаны ў дадатак да падручніка Зыгмунта Лаўксміна «Мастацтва і практыка музыкі для навучання моладзі ў калегіумах Таварыства Ісуса» («Ars et praxis musica in usum studiosae iuventutis in collegiis Societatis Jesu», Вільня, 1667; перавыдаваўся ў 1669 i 1693).
Літ.\ Грнгорнанскнй хорал. М., 1997; Барабаш Н. Кннгн нз нсторнческнх белорусскнх кннжных собраннй в фондах Нацнонального музея нсторнн н культуры Беларусн//3дабыткі:дакументал.помнікі на Беларусі. Мінск, 1998. Вып. 3; Ліхач Т. Тэорыя харальных спеваў на Беларусі. Мінск, 1999; Яе ж. Літургічная музыка на Беларусі. Ч. 1. Каталіцкая традыцыя. Мінск,2008;Га л а м б о ш Н.Реставрацня антнфонарня XVI века // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры. Мінск, 2006. Ч. 1; М а р т ы н ю к Т. Антыфанарый XVIII стагоддзя з Будслаўскага кляштара бернардзінцаў // Науч. тр. Бел. гос. академнн музыкл. Мннск, 2006. Вып. 13.
Т.У.Мартынюк.
АНТЫФРАЗІС (грэч. antiphrasis), стылістычная фігура, сутнасць якой у выкарыстанні слова ці выразу ў процілеглым, звычайна іранічным, значэнні. Часта сустракаецца ў бел. нар.паэт. творчасці, у сатыр. творах, эпіграмах, пародыях, байках і інш. жанрах пісьмовай лры. Служыць яркім экспрэсіўнавыяўл. сродкам. Напр., у байцы К.Крапівы «Мандат» Асёл, якому «памылкова выдалі мандат», характарызуецца так:
Такога ўраз задаў разумнік тону, Такога шуму нарабіў, такога звону, Што не спрачаліся жывёлы ані крышку I палічылі ўсе Асла за шышку.
— Ну й розум! Вось дык галава!
АНТЫЧНАЕ ВЕРШАСКЛАДАННЕ, тое, што метрычнае вершаскладанне.
АНТЫЧНАЯ ЛІТАРАТЎРА, літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма. Акрамя традыц. жанраў (эпас, лірыка, элегія, ода, гімн, трагедыя, камедыя, драма, раман, эпіграма, сатыра і інш.), якія зарадзіліся і аформіліся ў антычнасці, А.л. ўключае аратарскую прозу, гіст. і філас.творы. Стараж.грэч. лраз’яўляецца найстараж. у Еўропе. Храналагічна ў ёй выдзяляюць архаічны, класічны, эліністычны перыяды, a таксама перыяд грэч. лры эпохі рымскага панавання. A р х а і ч н ы п е р ы я д (з найстараж. часу да 6