Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
АПЕРАТАРСКАЕ МАСТАЦТВА, спецыфічны від мастацкай творчасці ў сферы экраннай культуры (кіно, тэлебачанне, відэа), накіраваны на стварэнне выразнага пластычнага вобраза фільма. Станаўленне А.м. праходзіла паралельна з развіццём кінамастацтва. Першыя стваральнікі фільмаў былі аператарамі, якія ажыццяўлялі пры дапамозе кінакамеры здымку на плёнку. 3 пашырэннем кінавытворчасці і развіццём мастацтва кіно выяўл. патэнцыял камеры паступова пашыраўся. Дзейнасць аператара з механічнай фіксацыі перадкамернай рэальнасці пераўтварылася ў маст. творчасць — кампанаванне кадра пры дапамозе планаў, ракурсаў, дынамічных панарам, вар’іраванне оптыкі. Розная фокусная адлегласць аб’ектыва дазваляе аператару змяняць унутрыкадравую атмасферу, пластычны малюнак і эмацыянальны змест экраннага адлюстравання. Важным маст. сродкам А.м. з’яўляецца трэвелінг — здымкі ўстаноўленай на цялежцы ці кране камерай, якая рухаецца, паветраныя здымкі з самалётаў і інш. Асаблівы эмацыянальны драматызм надае экраннай пластыцы ручная камера, калі аператар вядзе здымку, трымаючы камеру ў руках. Калыханне кадра ў такім выпадку максімальна атаясамлівае кінааб’ектыў з персанажам. Выразнымі сродкамі «кінапісу» з’яўляюцца святло і цень, з дапамогай якіх аператар перадае фактуру, аб’ём, форму аб’екта, які здымаюць. Светлавая амплітуда вымяраецца інтэнсіўнасцю асвятлення ад «высокага» да «нізкага» і карыстаецца з улікам драматургіі канкрэтнага эпізода, а таксама жанравай
Да арт. Аператарскае мастацтва. Учас здымак фільма «У жніўні 44га». Аператар І.Спарышкоў.
спецыфікі фільма. У хранікальным кіно аператар з’яўляецца самаст. стваральнікам экраннай рэпрадукцыі рэальнасці, фіксуючы на плёнцы найб. істотныя падзеі, у навук.папу
Да арт. Аператарскае мастацтва. У час здымак фільма «Доўгія вё'рсты вайны». Аператар А.Булінскі.
лярным і вучэбным выкарыстоўвае кіназдымку як спосаб даследавання і валодае спецыфічнымі відамі аператарскай работы, у ігравым (маст.) разам з рэжысёрам і мастаком распрацоўвае пастановачны сцэнарый, выяўл. стылістыку будучага фільма, партрэтныя характарыстыкі персанажаў, выбірае месца натурных здымак. У Беларусі склалася своеасаблівая аператарская школа, прадстаўленая майстрамі розных пакаленняў. Першыя аператары, што здымалі хроніку ў 1920я гг., — Я.Глас і М.Лявонцеў, у маст. кіно — Д.Шлюглейт. У 1930— 40я гг. меладрамы, камедыі, сац. і псіхал. драмы здымалі А.Булінскі, С.Іваноў, А.Кальцаты, Н.НавумаўСтраж, Б.Рабаў, А.Сігаеў і інш. Сярод аператараў, што здымалі маст. (ігравыя) фільмы ў 1950я гг.: У.Акуліч, А.Аўдзееў, А.Гінцбург, Г.Удавянкоў і інш. У 1960я гг. ў перыяд «новых хваляў» глыбіня і маст. дакладнасць выяўл. рашэнняў, экспрэсіўны характар візуальнай вобразнасці ўласцівы работам кінааператараў М.Ардаб’еўскага, А.Забалоцкага, Дз.Зайцава, А.Княжынскага,
187
АПЕРЭТА
Ю.Марухіна, В.Нікалаева, С.Пятроўскага, І.Рамішэўскага і інш. У 1970— 80я гг. бел. аператары Б.Аліфер, А.Бецеў, Дз.Зайцаў, А.Кляймёнаў, Т.Логінава, Ю.Марухін, А.Суханава, Ю.Ялхоў і інш. імкнуліся да экраннай маляўнічасці, удасканальвалі выяўл. культуру бел. кіно. У 1990— 2000я гг. высокі ўзровень А. м. падмацаваны майстэрствам А.Абадоўскага, У.Спарышкова і інш. Сярод бел. аператараў, якія здымаюць пераважна дакум. стужкі, вылучаюцца В. Бандаровіч, П.Зубрыцкі, А. Казазаеў С.Смірноў У.Цяслюк і інш. У дакум. і ігравым (маст.) кіно прасочваецца тэндэнцыя пераходу аператараў у рэжысуру (А.Алай, Ю.Гарулёў, Дз.Зайцаў Ю.Ялхоў) і інш.
Літ.: Н е ч а й О.Ф. Операторское мастерство // Нечай О.Ф. Основы кннопскусства. М., 1989; Калюнова А. Жнвопнсь камерой // Белорусское кнно в лнцах: сб. статей о кнно: 80летню бел. кнно н 60летню Велнкой Победы посвяіцается. Мннск, 2004. Н.А.Агафонава.
АПЕРЭТА (італьян. operetta, літар. маленькая опера), жанр музычнага тэатра; першапачаткова невялікая опера. Сучасны сэнс тэрмін «А.» набыў пачынаючы з твораў Ж.Афенбаха і Ф.Эрве, заснавальнікаўт.зв. парыжскай А., якія сфарміравалі яе відавыя рысы — развітую муз. драматургію,
меладызм, вытанчанасць, элегантнасць, іранічнасць. У ліку класічных разнавіднасцейА.—венская (I. Штраус), неавенская (І.Кальман, Ф.Легар), англ. (С.Джонс), амер. (Р.Фрымль і Х.Стотарт); для 2 апошніх больш арганічным стаў жанр мюзікла. У Беларусі А. ўзнікла ў 19 ст. Творы аперэтачнага кірунку ставіліся пераважна ў тэатрах муз. камедыі. Сярод першых сцэнічных пастановак, вызначаных як А., «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841, з К.Кржыжаноўскім), «Чарадзейная вада» (1843) і «Сялянка» (па вызначэнні аўтара тэксту В.ДунінаМарцінкевіча — «опера», 1852) С.Манюшкі, «Канкурэнты» Ф.Міладоўскага(1861). Намяжы 19— 20 ст. сучасная А. была шырока прадстаўлена ў творчасці шматлікіх тэатр. труп (рас., польск., пазней і яўр.), якія гастраліравалі на тэр. Беларусі. У 1915 як А. быў пастаўлены фарсвадэвіль «Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча з часткова падабранай і ўласнай музыкай М.Ячыноўскай (Бел. муз.драм. гурток у Вільні). Першай сав. А. у Беларусі лічынца антырэліг. муз. камедыя «Кухня святасці» («Мільён Антоніяў») Я.Цікоцкага (паст. 1931), да твораў аперэтачнага кірунку адносяцца таксама камедыйны спектакль «Цвей Кунілемлех» на музыку М.Крошнера па
п’есе А.Гольдфадэна (Дзярж. яўр. тэатр БССР, 1940), нар. А. «Зарэчны барок» С.Палонскага і М.Іванова (Дзярж. тэатр муз. камедыі БССР, 1939). Уласных тэатраў А. ў Беларусі не было, але рабіліся спробы стварэння тэатраў муз. камедыі, дзе быў шырока прадстаўлены і аперэтачны рэпертуар (1932, 1937). У 1950я гг. існаваў Ансамбль аперэты пры Белдзяржэстрадзе, А. ставіліся ў Бабруйскім муз.драм. тэатры (1963—65), а таксама ў Магілёўскім абл. тэатры муз. камедыі ў г. Бабруйск (1965—70). Сярод пастановак «Фіялка Манмартра» і «Прынцэса цырка» І.Кальмана, «Цыганскае каханне» Ф.Легара і інш. У 1971 адкрыўся Дзярж. тэатр муз. камедыі Беларусі ў Мінску (з 2008 Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр). У розных рэдакцыях у ім ставіліся папулярныя рас. А. — «Вольны вецер» І.Дунаеўскага, «Халопка» М.Стрэльнікава, класічныя І.Кальмана, Ф.Легара, І.Штрауса і інш. Пастановачны жанр многіх з іх мог вызначацца паіншаму (напр., «Ноч у Венецыі» І.Штрауса як «карнавал», а не А.). Паняцці «А.» і «музычная камедыя» часам выкарыстоўваліся як сінонімы ў кампазітарскай і мастацтвазнаўчайлексіцы(«Пяе«Жаваранак», «Паўлінка» Ю.Семянякі).
Да арт. Аперэта: 1 — сцэна са спектакля «Ноч у Венецыі» І.Штрауса; 2 — сцэна са спектакля «Халопка» М.Стрэльнікава.
188
АПІДАМСКАЯ
Асаблівасці А. як жанру малатыпічныя для больш «заземленай», якая актуалізуе рэальныя падзеі муз. камедыі. На бел. сцэне ў «чыстым» жанравымвыглядзенац.А.небыло,існавала пастановачнае вызначэнне гібрыднага тыпу — «А.вадэвіль» («Тыдзень вечнага кахання» Ю.Семянякі, 1975). У пэўнай ступеніда А. можнатаксама аднесці і «музычную казку» (першая
бел. А. для дзяцей «Сцяпан — вялікі пан» Ю.Семянякі, 1979) і муз. камедыю («Несцерка» Р.Суруса, 1979; усе ў Дзярж. тэатры муз. камедыі Беларусі). У наш час аперэтачная класіка ў выглядзе разгорнутых цытат становіцца асновай муз. драматургіі гратэскнаэпатажных спектакляў («Жыццё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна» паводле У.Вайновіча, Гродзенскі абл. драм. тэатр, 1990). Класічная А. ў сучаснай інтэрпрэтацыі прадстаўлена пастаноўкай «Лятучая мыш» I. Штрауса (Гомельскі абл. драм. тэатр, 2005), дзе аранжыроўка аркестравай партыі выконваецца з дапамогай «электронікі». Венская і неавенская А. («Цыганскібарон» І.Штрауса, «Вя
сёлаяўдава»Ф.Легара,«Каралевачардаша» І.Кальмана) складаюць асн. частку сучаснага рэпертуару Бел. дзярж. акадэмічнага муз. тэатра. Сучасная драм. сцэна таксама праяўляе цікавасць да формы і паэтыкі жанру А. Гл. таксама Музычная камедыя.
Літ:. Музычны тэатр Беларусі: 1960— 1990: опернае мастацтва, муз. камедыя і аперэта. Мінск, 1996. Н.А.Юўчанка.
Апідамская Успенская царква.
АПІВЁНЬ, персанаж народных павер’яў; нячысцік, які быццам чапляецца да людзей, схіляючы іх да п’янства. Уяўляўся невял. істотай, парослай цёмнай, рэдкай поўсцю, з хвосцікам і капытцамі. Галава па форме нагадвала чалавечую, толькі са свіным рылам, а там, дзе павінны быць бровы, тырчалі маленькія, як у маладога бычка, рожкі. Любімы занятак А. — дражніць п’яных і скідваць іх пад стол. Сцвярджалі, што няма на свеце чалавека, які б здолеў перапіць А. Сам жа нячысцік, колькі б ні выпіў, надта п’яным не будзе. У народзе пра чалавека, які шмат п’е, але не п’янее, гавораць, што ён п’е, як А. Згадваецца гэты персанаж у Мядзельскім рне.
Літ.: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3. Зямная дарога ў вырай. Мінск, 1999. УА.Васілевіч. АПІДАМСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Апідамы Пастаўскага рна. Пабудавана ў 19 ст. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму, накрытага 2схільным дахам з галоўкай над алтарнай часткай, прымыкае невял. прамавугольны ў плане бабінец з высокай чацверыковай званіцай з цыбулепадобным купалам у завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прама
189
АПІЁК
вугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамісцяжкамі ў прасценках. Уваход вырашаны 4слупавым ганкам. У інтэр’еры храма абразы 19 ст.: «Святы Мікалай Цудатворац», «Дабравешчанне з выбранымі святымі», «Тройца старазапаветная» і інш. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
АПІЁК Мікалай Апанасавіч (н. 20.11.1935, в. Макараўка Дубровенскага рна), беларускі тэатральны мастак, жывапісец. Засл. дзеяч мас
тацтваў Беларусі (2002). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1964). У 1964—74 мастакпастаноўшчык Гродзенскага абл. драм. тэатра. 3 2003 арганізатар і кіраўнік студыі ваен. мастакоў «Шчыт Айчыны» пры Мінве
М.Апіёк. Размова... 1982.
абароны Рэспублікі Беларусь. Аформіў больш за 30 спектакляў у т.л. «Шануйбацькусвайго» В.Лаўрэнцьева, «Дамы і гусары» А.Фрэдры (абодва 1964), «Паміжліўнямі» А.Штэйна, «Варвары» М.Горкага, «Сэрца надалоні» паводле І.Шамякіна (усе 1966), «Другая» С.Алёшына (1969), «Амністыя» М.Матукоўскага, «Адкульгрэх?» А.Петрашкевіча (абодва 1970), «Трыбунал» А.Макаёнка (1971), а таксама ў Бел. тэатры імя Я.Купалы — «Снежная каралева» Я.Шварца (1986) і інш. Працуе таксама ў станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, пейзажа, партрэта, нацюрморта, у станковай графіцы. Работы адзначаны рамантычнай прыўзнятасцю, яскравай каларыстычнай гамай, экспрэсіўным характарам жывапісу. Сярод твораў: «Год 1929» (1976), «Кветкі пераможцам» (1980), «Размова...» (1982), «Ночказка» (1993), «...I спусціўся анёл» (1996), «Святочны выезд Радзівіла (Пане Каханку) у Нясвіж» (2001), «3 гісторыі Полацка. У.Чарадзей» (2002—03), «Вялікай Перамозе прысвячаецца», «Выпускнікі Мінскага сувораўскага» (абодва 2006), трыпціх «Шчыт Айчыны2004» (2005) і інш. Аўтар серыі партрэтаў акцёраў у ролях гіст. асоб, у т.л. «А.Дзянісаў у ролі Міколы Гусоўскага» (1980), «У.Рагаўцоў у ролі Ф.Скарыны» (1987), «Л.Давідовіч у ролі каралевы Боны» (2002), «Г.Давыдзька ў ролі Вітаўта, М.Кірычэнка ў ролі Ягайлы» (2003), і дзеячаў бел. культуры, у т.л. «ПартрэтЯ.Глебава» (1990), «Групавы партрэт В.Раеўскага, А.Дударава, Б.Герлавана» (1995), «Партрэт С.Станюта» (2000), «Партрэт У.Мулявіна» (2003), «Памяці М.Пташука» (2004), і інш.