Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
АРАБЁЙ Лідзія Львоўна (н. 27.6. 1925, в. Нізок Уздзенскага рна), беларуская пісьменніца. Канд. філал. навук (1958). Скончыла БДУ (1951). Працавала ў рэдакцыях час.« Вожык», «Полымя», газ. «Чырвоная змена», выдве «Беларусь». Аўтар манаграфій «Цётка (Алаіза Пашкевіч)» (1956) і «Хвядос Шынклер» (1959). Пра жыццё і творчасць Цёткі аповесці «На струнах буры» (1966), «Стану песняй» (1977), «На полымі любві» (2006). Актуальныя праблемы сучаснасці ўаповесцях «Мерачасу» (1962), «Экзамен» (1963), «Ваўчкі» (1972), зб. прозы «Перавал» (1999). Вял. Айч. вайна — гал. тэма аповесцей «На другой зіме вайны» (1966) і «Сярод ночы» (1968), раманаў «Іскры ў папялішчы» (1969), «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1980), зб. прозы «Мне трэба ехаць» (1974). Аўтар абразкоў «Пошукі ісціны» (2005), апавяданняўспаміну «Белае поле» (2008). Піша для дзяцей (зб. апавяданняў «Калібры», 1960; аповесць «Сіні бор», 1972; зб. апавяданняў і казак «Ісці ў разведку», 1989).
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1985; Халодны май. Мінск, 1993.
Літ.: К а л я д к а С. У сузор’імастацкіх адкрыццяў // Роднае слова. 2005. №6. АРАБЁСКА (франц. arabesque ад італьян. arabesco арабскі), 1) еўрапейская назва арнаменту сярэдневяко
вага мастацтва мусульманскіх краін; часам уключае надпісы. Выкарыстоўвалася ў архітэктуры, дэкар. жывапісе, рэльефе, прыкладным мастацтве. Нагадвае мудрагелістыя спалучэнні раслінных матываў (лісця, кветак і інш.), жывёл і выдуманых фігур, зброі, рэдка людзей і інш. У аснове прынцып бясконцага паветранага развіцця груп арнаментальных матываў, якія паўтараюцца. У бел. мастацтве А. захавалася ў аздобе драўляных царскіх варот Дабравешчанскай царквы Супрасльскага манастыра (16 ст.), гравіраваным дэкоры шклянога посуду Урэцкай і Налібоцкай мануфактур (18 ст.), каваных перагародках алтарных у Ружанскім Троіцкім касцёле Пружанскага рна (18 ст.) і дзвярных у Гродзенскім касцёле бернардзінак (17 ст.). А. ўпрыгожаны шпалеры ў палацы Радзівілаў у Нясвіжы (сярэдзіна 18 ст.), дываны Гродзенскай ткацкай мануфактуры і інш. 2) У музыцы прымяняецца кампазітарамі для вызначэння інструм. (пераважна фартэпіянных) мініяцюр з тонка распрацаванай фактурай і багата інструментаванай «карункавай» мелодыкай.
АРАБСКАЕ ПІСЬМб, алфавітная сістэма пісьма. Пашырана ў арабамоўных краінах, а таксама сярод шэрага інш. мусульманскіх народаў (Іран, Пакістан, Афганістан і інш.). Да канца 1920х гг. А.п. выкарыстоўвалі носьбіты многіх цюркскіх моў (туркі, узбекі і інш.). Узнікла ў 4—6 ст. на аснове арамейскага пісьма. Пераважна кансанантнае: літары абазначаюць зычныя і доўгія галосныя гукі, астатнія галосныя гукі перадаюццадыякрытычнымі знакамі (надрадковымі і падрадковымі). У сучасным арабскім алфавіце 28 літар, якія маюць ад 2 да 4 форм у залежнасці ад таго, як пішуцца: у пачатку, сярэдзіне, канцы слова ці ізалявана. Кірунак пісьма справа налева. А.п. напісаны кітабы — тэксты на бел. мове, створаныя татарамі, якія пасяліліся на тэр. Беларусі з 14 ст. Ддя абазначэння некаторых бел. гукаў,
Абрыс літар Назва літар
ізалявакыл Ha нанцы слоў У г.ярэдзіме слова Ha пачатку слова
1 I . . . 'Эліф
A J Ба
A J Т5
A A У Са
Е £ s. a. Джьім
С c X X Ха
с c i X Ха
> Даль
5 • * . • . . Заль
; . . • • • • ра
) ... . . . За
■lX* AAA Сін
A** АД Шьін
zQ >O Сад
^Jp Al аЭ Дад
ь k k k Та
ь k k k За
<5 г X S’ 'Айн
6 Л £ Гайн
Я. Э Фа
J 5 Л Э ^Ф
J, J Д, X £ 5 Каф
J J J ЛЗм
f r •o >• Мім
A s Нўн
*i o t^ A га
9 > ... Вав
A Йа
Арабскае пісьмо.
якіх няма ў арабскай і цюркскіх мовах, былі створаны спец. літары для перадачы мяккіх «д» і «ц», а таксама «ж», «ч», «п», «с» і інш. Развітая каліграфія дала высокамаст. ўзоры арнаментальнага пісьма арабскай вяззю.
АРАГбН (Aragon) Луі (3.10.1897, Парыж — 24.12.1982), французскі пісьменнік. Чл. Ганкураўскай акадэміі. Ганаровы др Маскоўскага і Пражскага унтаў (1966). Вучыўся на мед.
197
АРКАЧЭЕЎ
фце ў Парыжы. Раннія творы напісаны ў духу дадаізму (зб. вершаў «Феерверк», 1920) і сюррэалізму (раман «Парыжскі селянін», 1926). У рэаліст. кірунку створаны цыкл раманаў «Рэальны свет» (1934—51), раманэпапея «Камуністы» (апошняя рэдакцыя т. 1—4, 1967—68), гіст. раман «Перадвелікодны тыдзень» (1958). Эпічны размах у спалучэнні з лірычнасцю і філас. роздумам характэрныя ддя раманаў «Пагібель усур’ёз» (1965), «Бланш, ці Забыццё» (1967), «Тэатрраман» (1974). Апавяданні розных гадоў склалі зб. «Салгаць — праўду сказаць» (1980). У кн. «Савецкія літаратуры» (1955) А. уключыў раздзел пра бел. лру. Пераклаў на франц. мову вершы «Ахто там ідзе?», «Я не паэта», урыўкі з паэмы «Над ракою Арэсай» Я.Купалы, верш П.Броўкі. Творы А. на бел. мову перакладалі Э.Агняцвет, Р.Барадулін, З.Колас, С.Ліхадзіеўскі, Н.Мацяш. Міжнар. Ленінская прэмія 1957.
Тв.\ Бел. пер. — Базельскія званы. Мінск, 1937; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 111. М„ 195761; Поэзня. М., 1980.
Літ.: Балашова Т.В. Творчество Арагона. М., 1964.
АРАКЧЭЕЎ Барыс Уладзіміравіч (н. 19.4.1926, в. Турбанава Яраслаўскай вобл., Расія), беларускі жывапісец, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1996). Сконч ыў Бел. тэатр. маст. ін т (1959). 31964 выкладаўу Мінскім маст. вучылішчы, у 1971—96 у Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта. Яго творчасці ўласцівы жыццесцвярджальнасць, экспрэсіўная жывапіснапластычная мова, кампазіцыйная завершанасць. Сярод работ: «Бэз ля студні» (1956), «Этапы вялікага шляху» (1959), «Партызанскі дазор» (1961), «Сакавік», «Мінск будуецца» (абедзве 1964), «Хлеб» (1969), «На сплаве» (1973), «Бярэзіна» (1975), «Стары млын у Манькавічах» (1976), «Працаўнікі палёў» (1980), «Народныя песні» (1982), «Зямля Заслаўская» (1985), «Ф.Скарына» (1990), «3 думкай аб родных
нівах. М.Багдановіч» (1991), «Вечар у Жыровічах» (1993), «Гродзенскія гусары каля Полацка» (1995), «Восеньскі кліч» (1999), «Казематы муж
насці» (2005), «Трывожна. Возера Свіцязь» (2007), серыі «Брэсцкая крэпасць» (1961—70), «Рэчка майго дзяцінства» (1971—81) і інш. Адзін з аўтараў дыярамы «Мінскі «кацёл» у Бел. дзярж. музеі гісторыі Вял. Айч. вайны (196471).
АРАЛ, п р ы ч а л, моцны кол, забіты ў зямлю каля берага для замацавання плыта. Прычальваючы на начлег, плытагоны прывязвалі плытда А. канатам з віц (перавяслы для звязвання плытоў).
АРАНЖАРЭЯ (франц. orangerie), зашклёнае памяшканне для выро
Б.Аракчэеў. Трывожна. Возера Свіцязь. 2007.
шчвання і зімоўкі цеплалюбівых раслін (цытрусавых, кветкавых, вечназялёных, пладоваягадных і інш.), якія ў адкрытым грунце дадзенай мясцовасці не растуць. У летні перыяд А. выкарыстоўваюцца для вырошчвання раслін, якія патрабуюць спецыфічных умоў (вызначанай вільготнасці і тэмпературы паветра, асвятлення). Паводле тэмпературнага рэжыму А. падзяляюцца на халодныя (1—8 °C), паўцёплыя, ці ўмераныя (8—15 °C), і цёплыя (15— 26 °C). Для падтрымання тэмпературы зададзенага рэжыму выкарыстоўваюцца сонечны і тэхн. абагрэвы (паравое і вадзяное ацяпленне, электрычны і паветраны абагрэў). Вентыляцыя А. робіцца праз фортачкі, фрамугі ці з’ёмныя рамы. Адрозніваюць А. зімовыя (з пастаянным шкляненнем), якія эксплуатуюцца ўвесь год, і вясеннія (з накладнымі рамамі ці з адчыняемым дахам). Буйныя прам. А. выкарыстоўваюцца для атрымання ранняй агародніны, пладоў, вырошчвання дэкар. раслін. Асн. агратэхн. работы (апрацоўка глебы, пасевы, пасадка, догляд за раслінамі, барацьба са шкоднікамі і хваробамі раслін) праводзяцца з выкарыстаннем с.г. машын і прылад. У залежнасці ад спосабу
198
АРАНЧЫЦКАЯ
Аранжарэя ў Гомельскім палацавапаркавым ансамблі: 1 — знешні выгляд; 2 — інтэр’ер.
вырошчвання раслін адрозніваюць А.: стэлажныя, грунтовыя і грунтовастэлажныя. Буйныя А. аснашчаны водаправодам і штучным арашэннем. У батанічных садах А. выкарыстоўваюцца для навук. мэт (вырошчванне калекцый рэдкіх цеплалюбівых раслін). У самай вял. А. свету «Рай» (Eden Project) у Англіі (2000) дэманструецца флора вільготных тропікаў, створаны кліматычны рэжым, характэрныя ландшафты, у т.л. вадаспады. У Беларусі А. вядомы з 17 ст. ў гіст. палацавапаркавых і сядзібнапаркавых комплексах (Высокае, Гомель, Залессе, Нясвіж, Свіслач, Чачэрск і інш.). Вырашаліся як архіт. збудаванні паркавага тыпу або будаваліся ў адзіным комплексе з сядзібнымдомам. А.трэбаадрозніваць ад зімняга саду — памяшкання ў жылых ці грамадскіх будынках, якое мае вял. зашклёныя паверхні і выкарыстоўваецца для размяшчэння дэкар. раслін.
Літ.: Кулагнн А.Н. Архнтектура дворцовоусадебных ансамблей Белорусснн: вторая половнна XVIII—начало XIX в. Мннск, 1981; Восстановленне парков — памятннков садовопаркового нскусства Белорусской ССР. Мннск, 1987.
Г.А.Патаеў.
АРАНЖЫРбЎКА (франц. arranger, літар. прыводзіць у парадак, уладкоўваць), від апрацоўкі музычнага
твора; пералажэнне муз. твора для інш. складу выканаўцаў або для выканання на іншым, чым прадугледжана арыгіналам, інструменце (інструментах). А. прадугледжвае прыстасаванне арыгінальнага муз. твора (фактуры і муз. тэксту ў цэлым) да тэхн. і выразных магчымасцей інш. інструм. складу. А. ў адрозненне ад інструментоўкі актыўна пераўтварае муз. мову прадугледжвае значнае развіццё матэрыялу, змяненні мелодыкі, рытму, гармоніі. Шырока выкарыстоўваецца ў пед. і канцэртнай практыцы (пералажэнні Я.Гладковым фартэпіянных твораў бел. кампазітараў для цымбал ці аркестравых твораў для ансамбля цымбалістаў «Лілея»;
Аранчыцкая Крыжаўзвіжанская царква.
М.Сеўруковым — «Арганнай фантазіі» і фугі лямінор Д.Букстэхудэ, «Фартэпіяннай фантазіі» Я.Глебава, аркестравай п’есы для баяна «Парафраза» У.Войціка). У наш час А. актыўна выкарыстоўваецца ў эстр. музыцы, асабліва ў джазе (звязана з рознымі саставамі вак.інструм. ансамбляў і джазавых калектываў), што патрабуе прыстасавання муз. матэрыялу да пэўнага інструм. складу і інструментарыя. Пры гэтым маюцца на ўвазе індывід. асаблівасці і віртуознасць салістаў ва ўмовах спантаннай імправізацыі. Т.Г.Мдывані. АРАНЧЫЦКАЯ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў
199
АРАНЧЫЦКІ
Аранчыцкі народны фа.іьк.іорны гурт «Бабіна лета».
в. Аранчыцы Пружанскага рна. Пабудавана ў 1914 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкае 5гранная апсіда, 3ярусная званіца і прамавугольная ў плане трапезная. Шатровая званіца (2 васьмерыкі на чацверыку) і 4схільны дах асн. аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8гранных светлавых барабанах. Бакавыя фасады асн. аб’ёму расчлянёны вял. арачным аконным праёмам, які фланкіраваны 2 ярусамі лучковых аконных праёмаў. У інтэр’еры храма абразы 18 ст.: «Святы Мікалай», «Маці Божая Адзігітрыя». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.