• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АРКБУТАН (франц. arcboutant), вонкавая мураваная паўарка, якая перадае распор скляпення на контрфорс. Выкарыстанне А. і контрфорсаў
    Аркбутан Гервяцкага Троіцкага касцёла.
    205
    АРКЕСТР
    дае магчымасць палегчыць канструкцыю сцен, паменшыць сячэнне ўнутраных калон (слупоў), што дазваляе павялічыць пралёт цэнтр. нефа і пашырыць прастору інтэр’ера. Узнік у архітэктуры готыкі як канструкцыйны элемент базілікальных храмаў. Шырокае прымяненне атрымаў у мураваным культавым дойлідстве неаготыкі. У Беларусі А. выкарыстоўваўся ў цагляным будаўніцтве каталіцкіх храмаў на Гродзеншчыне ў канцы 19 — пач. 20 ст. (Троіцкі касцёл у в. Шылавічы Ваўкавыскага рна, 1907—14; Гервяцкі ТроіцкІ касцёл). Ю.Ю.Захарына.
    АРКЁСТР (ад грэч. orchestra пляцоўка перад сцэнай у стараж.грэч. тэатры), калектыў інструменталістаў для сумеснага выканання музычных твораў на розных муз. інструментах пад кіраўніцтвам дырыжора. А. бываюць мяшаныя, якія ўключаюць інструменты розных груп (сімф., эстр.), і аднародныя (струнны, духавы, ударных інструментаў). Паводле функцыі вылучаюць А.: оперныя, ваен., эстр., нар. (гл. Аркестр народных інструментаў). Вышэйшы тып — сімфанічны аркестр — малы і вялікі. Рухомасцю складу адрозніваецца камерны аркестр. У Беларусі А. зарадзіўся ў 16 ст. («літоўская капэла»). У 18 ст. вядомы розныя тыпы А.: т.зв. «янычарская музыка» (Шклоў Нясвіж, Гродна), «хатняя музыка» (ГорыГоркі, Гродна, Нясвіж), «касцельная музыка» (Гродна, Слонім, Будслаў, Пінск), рагавая музыка (гл. Рагавы аркестр). У 2й пал. 18 ст. А. існавалі пры буйных прыгонных тэатрах і капэлах. У Мінску з пач. 19 ст. дзейнічаў Мінскі гарадскі аркестр. У канцы 19 ст. працавалі невял. сімф. А. ў Віцебску, духавы ў Гродне. У пач. 20 ст. на базе нар. кансерваторый, муз. школ і тэхнікумаў, драм. тэатраў створаны сімф. А. ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве. У цяперашні час дзейнічаюць А. прафес.: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Сімфанічны аркестр Нацыянальнай тэлерадыёкам
    паніі Рэспублікі Беларусь, Аркестр Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь і інш. Працуе шмат разнастайных аматарскіх А.: Аршанскі ўзорны духавы аркестр, Ваўкавыскі ўзорны духавы аркестр, Ганцавіцкі народны аркестр народных інструментаў, Магілёўскі народны аркестр і інш.
    АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАУ, тып аркестра, які складаецца з народных музычных інструментаў і вылучаецца характэрным гучаннем і спалучэннем традыцый нар. інструменталізму і сімф. культуры. Паводле складу падзяляецца на аднародны і мяшаны. Першы А.н.і. створаныўРасііў 1896 В.В.Андрэевым (т.зв. Велікарускі). У Беларусі са стараж. часоў існавалі аматарскія ансамблі са скрыпкі, цымбал, бубна альбо са скрыпкі, цымбал, жалейкі ці дуды. Яны займалі важнае месца ў быт. жыцці людзей (гралі на вяселлі, абрадах і святах). У 1930 пачаў сваю дзейнасць Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча. Прафесіяналізацыя А.н.і. абумовіла ўдасканаленне і ўтварэнне сем’яў інструментаў, якія склалі аснову іх пэўных нац. разнавіднасцей (напр., бел. цымбалаў), пабудову па тыпу сімф. (падзел інструментаў на групы). Рэпертуар уключае апрацоўкі нар. песень і танцаў, аранжыроўкі твораў для сімф. аркестра і розных прафес. інструментаў, арыгінальныя кампазіцыі. У цяперашні час існуе шмат аматарскіх А.н.і. Сярод іх: Асіповіцкі народны цымбальны аркестр, Баранавіцкі ўзорны аркестр народных інструментаў, Бешанковіцкі народны аркестр народных інструментаў, Маларыцкі народны аркестр народныхінструментаў, Рэчыцкі народны аркестр рускіх народных інструментаў імя Г.Д.Лазарэвіча і інш.
    АРЛАНАВА Валерыя Юр’еўна (н. 5.4.1971, г. Маладзечна), беларуская
    акгрыса. Скончыла Бел. акадэмію мастацтваў (1994). 3 1995 працуе ў Тэатрыстудыі кінаакцёра. Сярод тэатр. работ: Маша («Шчаўкунок» А.Палешчанковай), Канчыта («Апошняя жанчына сеньёра Хуана» Л.Жухавіцкага), Эліза («Пігмаліён» Б.Шоу), Кацярына («Поле бітвы» С.Бартохавай), Свінка («Вельмі простая гісторыя» М.Ладо), Лючыя («Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа) і інш. Здымаецца ў кіно: фільмы маст. «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1992), «Пейзаж з трыма купальшчыцамі» (1995), «Птушкі без гнёздаў», «Уцёкі ад смерці» (абодва 1996), «Павадыр» (2001), «Дунечка» (2004), «Спакуса» (2006), тэлевізійныя — «Сяброўка Восень» (2002), «Рыфмуецца з каханнем» (2007) і інш.
    АРЛЕКІН (італьян. Arlecchino), 1) персанаж італьянскай камедыі дэль артэ 16—18 ст. У Беларусі вядомы з сярэдзіны 18 ст. як папулярны персанаж драм., балетных і школьных спектакляў. А. быў звычайна адзеты ў касцюм, пашыты з чырвоных, жоўтых і зялёных трохвугольнікаў. Спалучаў у сабе хітрасць і вынаходлівасць, прасцецкасць і наіўнасць. А. быў васальна адданы і «шляхетны», але ў той жа час сваімі ўчынкамі і выказваннямі ставіў сябе і сваіх гаспадароў у недарэчнае становішча. Герой камедый «Дасціпнае каханне» (1746), «Суддзя без розуму» (1748) Ф.У.Радзівіл. 2) Частка дэкар. афармлення сцэны: палоска тканіны, замацаваная ў верхняй частцы партальнай аркі сцэны, што хавае ад гледачоў канструкцыі і механізмы верхняй сцэны.
    АРЛЁНЕЎ (сапр. А р л о ў) Павел Мікалаевіч (6.3.1869, Масква — 31.8.1932), рускі акцёр. Нар. артыст Расіі (1926). Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1886. 3 1902 выступаў пераважна як акцёргастралёр. Пачынальнік новага ў рус. тэатры амплуа — «неўрастэніка». У складзе рус. тэатр. труп працаваў у многіх гарадах Беларусі, у т.л. ў Полацку (1889—90), Мінску (1890—91), Гродне (1892, 1899) і інш. Сярод роляў: цар Фёдар Іаанавіч
    206
    АРЛОЎ
    (аднайм. п’еса А.К.Талстога), Павел I (аднайм. п’еса Дз.Меражкоўскага), Раскольнікаў, Дзмітрый Карамазаў («Злачынства і кара», «Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Белагубаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Освальд («Прывіды» Г.Ібсена) і інш. Аўтар кн. ўспамінаў «Жыццё і творчасць рускага акцёра П.Арленева, напісаныя ім самім» (1931).
    АРЛОВА Галіна Аляксандраўна (н. 30.11.1928, г. Віцебск), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1991).
    Скончыла студыю Бел. тэатра імя Я.Коласа (1948), працавала ў ім. 3 1959 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных і драм. роляў. Яе творчая манера адметная тэмпераментнасцю і эмацыянальнасцю. Сярод роляў: Ядвіся
    Г.Арлова ў ролі Карынкінай.
    («Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях»), Маланка («Машэка» В.Вольскага), Ягадка («Амністыя» М.Матукоўскага), Кудрыцкая («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Грыпіна («Мікітаўлапаць» М.Чарота), Антаніна Львоўна («I змоўклі птушкі» паводле І.Шамякіна), Зуйчыха («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Маша, Каця Маслава («Жывы труп», «Уваскрэсенне»паводле Л .Талстога), Нэлі, Карпухіна («Зняважаныя і пакрыўджаныя», «Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Васіліса («На дне» М.Горкага), Алена, Карынкіна («Жаніцьба Бялугіна», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» паводле М.Гогаля), Кісялёва («Характары» паводле В.Шукшына), Афелія («Гамлет» УПІэкспіра), Леакадзія Бэкбік («Што той салдат, што гэты» Б.Брэхта), Маці Ёрана Персана («Эрык ХГУ» А.Стрындберга) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
    АРЛбВА Таццяна Дзмітрыеўна (н. 28.7.1935, Масква), беларускі тэатразнавец, тэатральны крытык, журналіст. Дачка ЦзА.Арлова. Канд.
    Т.Дз.Арлова.
    мастацтвазнаўства (1969). Др філал. навук (2003), праф. (2004). Засл. журналіст Беларусі (2000). Скончыла БДУ (1959). Працавала ў газ. «Знамя юностн», у Гал. рэдакцыі БелСЭ. 3 1972 у БДУ. Даследуе пытанні сучаснага бел. тэатр. мастацтва, праблемы журналістыкі. Аўтар манаграфій «Тэатральная журналістыка. Тэорыя і практыка» (ч. 1—2, 2001—02), «Культура і бізнес» (2005), «Музычная журналістыка» (2007), падручніка «Гіс
    торыя мастацтваў» (2009), вучэбных дапаможнікаў. Адзін з аўтараў навук. збкаў «Сучасныя тэндэнцыі літаратурнамастацкай крытыкі», «Журналістыка і мастацтва» (абодва 2005) і інш. Стварыла шэраг творчых партрэтаў майстроў бел. тэатра (кнігі «Купалаўцы: эцюды пра акцёраў», 1985; «Настаўнік», 2004, пра Дз.А.Арлова; «Расціслаў Янкоўскі. Артыст», 2006, з А.Карэліным). Выступае з рэцэнзіямі, нарысамі, артыкуламі, аглядамі тэатр. жыцця Беларусі ў айчынным і замежным друку.
    Тв:. Ты н я. Мннск, 1969; Современная белорусская театральная культура. Мннск, 2001.
    АРЛбВІЧЫ, вёска ў Дубровенскім рне, на р. Дняпро. За 36 км ад г. Дуброўна, 44 км ад чыг. ст. Асінаўка на лініі Орша—Смаленск (Расія), 143 км ад Віцебска. Цэнтр Валяўкоўскага с/с. 96 гаспадарак, 225 ж. (2009).
    Вядомы з 1607. У 1875 вёскай валодаў І.А.Андрыянаў. У 1897 у цэнтры маёнткабыў 1 двор(6дамоў, 35 ж.). У 1954 адкрыта пачатковая школа. У 1995 — 128 гаспадарак, 352 ж.
    У 2009 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання насельніцтва, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», сталовая, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    АРЛОЎ Алег Рыгоравіч (18.7.1934, в. Старасакольнікі Пскоўскай вобл., Расія — 22.4.1995), беларускі жывапісец і педагог. Скончыў Рыжскае маст. вучылішча імя Я.Розенталса (1958), Бел. тэатр.маст. інт (1966). У 1966—94 выкладаў у Віцебскім пед. інце. Творам уласцівы эксперымент. характар, спалучэнне своеасаблівага колеравага бачання рэальнасці са складанай кампазіцыйнай рытмікай і імпрэсіяністычнай сакавітасцю фарбаў. Сярод твораў: краявіды «Разбураны горад» (1960), «Восень», «Поўдзень» (абодва 1967), «Краявід у Лескавічах», «Віцебск», «Яхты» (усе 1970), «Віцебшчына — азёрны край» (1979), «Стары замак», «Гарадок»,
    207
    АРЛОЎ
    А.Арлоў. Віцебск. Плошча Перамогі. 1990.
    «Сакавік» (усе 1980), «Восень у Беліцы» (1981), «Зіма ў Здраўнёве» (1985), «Віцебск. Плошча Перамогі» (1990), «Стары Полацак», «Старая Беліца» (абодва 1993); «Партрэт маці» (1967), «Партрэт маладзіцы» (1968), аўтапартрэт (1970), «Жаночы партрэт» (1979); тэматычныя кампазіцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941—45», «Віцебшчына гераічная і працоўная» (абедзве 1968), «Дэманстрацыя» (1971), «Памяць маці» (1974), «Прысвячаецца Высоцкаму» (1984), трыпціх «Вызваленне вязняў фашызму» (1984); нацюрморты «Бэз», «Рамонкі» (абодва 1985) і інш. М.Л.Цыбульскі. АРЛОЎ Венядзікт Аляксандравіч (1.1.1925, с. Ільіна Гара Ніжагародскай вобл., Расія — 16.1.2001), беларускі аператар дакументальнага кіно, рэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1957). 3 1960 на к/студыі «Беларусьфільм». Сярод аператарскіх работ: маст. тэлефільм «Вялікія перагоны» (1971), дакум. фільмы «Салдаты крэпасці» (1966), «Пакараны смерцю ў41м» (1967), «Хатынь, 5 км» (1969),