• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АРАНЧЫЦКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКлОрны гурт «бабіна лёта». Створаны ў 1989 у в. Аранчыцы Пружанскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік Я.В.Васілюк, з 1991 Т.П.Пушко. У складзе гурту жанчыны пенсійнага ўзросту (8 чал.). У рэпертуары бел. нар. песні, запісаныя ад мясц. жыхароў («Ой, пасеяў козак грэчку», «Ой, да яром, яром», «У лесе
    каліна, дубок зэлененькі», «Вэрба, вэрба», «Ой, жураўка, жураўко» і інш.). Выступае з абрадавымі праграмамі. Форма выканання — а капэла. Калектыў — дыпламант фестываляў: рэсп. фальклору «Палескі карагод» (г. Пінск, 2004), рэгіянальнага фалькл.этнаграф. «Талакуха на Бярэсці» (г. Баранавічы, 2001), удзельнік міжнар. свята «Купалле» (мяст. Белавеж, Польшча, 1994) і інш. Удзельнічаў у запісах на Бел. тэлебачанні — тэлеперадачы «Перазовы» (1996), мясц. абраду «Каравай» (1998). 3 2008 пры калектыве працуе дзіцячы фалькл. гурт«3арнічка». Т.М.Бабіч.
    АРАС (франц. arras), дыван ручной работы, вытканы ў цэнтры шпалернага ткацтва 14—15 ст. — г. Арас (Францыя). А. называлі ў Еўропе да 2й пал. 17 ст. ўсе высокамаст. тканіны, выкананыя ў тэхніцы габелена. Тэрмін выкарыстоўваўся ў 18 — пач. 19 ст. побач з тэрмінамі «шпалеры» і «габелен», служыў назвай для створаных у гэтай тэхніцы на княжацкіх мануфактурах Беларусі насценных дываноў. Вял. колькасць А. была ў калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы.
    АРАТАРСКАЕ МАСТАЦТВА, гл. Рыторыка.
    АРАТАРСКАЯ ПРОЗА, літаратурныя творы, напісаныя ў прамоўніцкім стылі. Да А.п. адносяцца «словы», прамовы, казанні, пропаведзі, арацыі. Найб. росквіту дасягнула ў Стараж. Грэцыі (5—4 ст. да н.э.) і Рыме (1 ст. да н.э.), дзе была выпрацавана тэорыя красамоўства — рыторыка. У перыяд сярэдневякоўя мела царк.рэліг. характар, у эпоху Адраджэння — свецкі. Выдатным прадстаўніком царк. красамоўства ў Беларусі быў Кірыла Тураўскі. Жанравую сувязь з А.п. мае «Смва аб палку Ігаравым». Найб. развіццё бел. А.п. дасягнула ў 16—17 ст. у перыяд рэліг. палемікі. Яркім аратарам быў грамадскапаліт. дзеяч і дыпламат Леў Сапега (прамова на Варшаўскім сейме 1588 і інш.). Сярод прадстаўнікоў бел. царк. аратарскага мастацтва: Л.Карповіч (аўтар маральнапавучальных казанняў), М.Сматрыцкі («Казанне пахавальнае», 1620) і Сімяон Полацкі. У аратарскай форме напісаны прадмовы да асобных кніг (напр., «слова» С.Буднага да Радзівілаў, надрукаванае ў яго «Катэхізісе», 1562). У 17—18 ст. развіццюА.п. садзейнічаліаячыі. Вядомы творы гумарыст.парадыйнага і сатыр. характару, якія вытрыманы ў аратарскім стылі («Прамова Мялешкі», «Прамова русіна» і інш.). У стылі А.п. напісаны публіцыст. маналогі, звароты да чытачоў К.Каліноўскага ў газ. «Мужыцкая праўда». Творы А.п., цесна звязаныя з праблемамі грамадскага жыцця, — каштоўная крыніца ведаў аб культуры і гіст. мінулым краіны. В.А. Чамярыцкі. АРАТОРЫЯ (італьян. oratorio ад лац. ого гавару, малю), буйны шматчасткавы эпікадраматычны музычны твор для хору, спевакоўсалістаў (ці чытальніка) і сімф. аркестра. Першапачаткова твор духоўнага зместу пераважна для канцэртнага выканання. Як і ў кантаце, у А. пануе эпікаапавядальны тон выказвання. А. зарадзілася на мяжы 16—17 ст. у Італіі і развівалася паралельна з операй, таму часта ў А. выяўляюцца сюжэт, арыі, ансамблі, рэчытатывы, хары. У бел. музыцы
    200
    АРАХАЎНЯНСКАЯ
    першыя А. створаны ў 1930я гг. (блізкая да А. вак.сімф. паэма «Над ракой Арэсай» М.Аладава, незакончаная А. «Вызваленне» Я.Цікоцкага). У 1960я гг. бел. кампазітары пастаянна звярталіся да А., увасаблялі ў гэтым жанры героікапатрыятычную і гіст. тэматыку, нац. паэзію, айчынныя і замежныя фалькл. традыцыі. Сярод лепшых А.: «Званы» Я.Глебава, «Мы — беларусы» К.Цесакова, «Песні Хірасімы» Дз.Смольскага, «Песня пра Кубу» С.Картэса. У 1970—80я гг. ў А. пашырыліся магчымасці жанравага сінтэзу, ускладніліся сродкі муз. выразнасці, харавога гучання (ад песеннай кантылены да моўнага выказвання, алеаторыкі, санарыстыкі), з’явіліся элементы тэатралізацыі і полістылістыкі. Розныя трактоўкі жанру прадстаўлены ў А. «Мая Радзіма» Дз.Смольскага, «Зямля Беларусі» У.Дарохіна, «Хатынь» К.Цесакова, «Памяць Хатыні» і «Дзень Радзімы» В.Войціка, «Бітва за Беларусь» А.Багатырова, «Партызанскія песні» У.Алоўнікава, «Лісткі з календара» А.Залётнева, «ВанькаУстанька» і «Вольнасць» А.Мдывані, «Славіца» і «Сказ пра Ігара» Л.Шлег, «Думкірускія» А.Бандарэнкі, «Гусаўца голас» У.Грушэўскага, «Зялёны бор» В.Кузняцова, «Песні зямлі беларускай» М.Васючкова, «Смутак памяці» А.Рашчынскага, «210 крокаў» А.Навахроста, «МальчышКібальчыш» В.Ра
    інчыка. Многія А. прысвечаны вядомым дзеячам бел. культуры: творчасці Я.Купалы — А. «Памяці паэта» С.Картэса, «Паэт» Дз.Смольскага, «Паданне» УКандрусевіча; паэзіі М.Багдановіча — А. «Зорка паэта» Э.Наско,«Вянок»У.Прохарава,«Страцімлебедзь» А.Безансон, «Беларускі народ» А.Клеванца, «Памяці паэта» А.Смольскага. У 1990я гг. ў А. адкрыта інтэрпрэтуецца духоўная вобразнасцыА.Л.Шлег—«Іканастас»,«Светлая Русь». Фалькл. традыцыі ўвасоблены ў «А.дзействах» — «Беларускае вяселле» і «Каляды» К.Цесакова. Сярод А., створаных у 2000я гг., «Марк Шагал» А.Бандарэнкі, «Явар і каліна» Г.Ермачэнкава, «Зорка Палын» Дз.Даўгалёва, «Светлае азарэнне» С.Бельцюкова, «Дабравешчанне ад Іаана» і «Куранты» В.Капыцько, «Мір домутвайму» У.Прохарава, «Мілавіца» У.Саўчыка.
    Літ.: Кулешова Г. Белорусская кантата н ораторня. Мннск, 1987; Белорусская музыка 1960—1980х годов. Мннск, 1997. Э.А.Алейнікава.
    АРАХАЎНЯНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры сярэдзіны 19 ст. ў в. Арэхаўна Ушацкага рна. Належала Корсакам, Забелам. Уключала сядзібны дом, флігель, гасп. пабудовы, цагельню і кафляны завод, парк з возерам. Сядзібны
    дом Ппадобны ў плане, 1павярховы, з мезанінам і ламаным дахам. Планіроўка анфіладная. Ніжні паверх з мезанінам злучае 2маршавая лесвіца. Гал. ўваход вылучаны 4калонным порцікам з атыкам у завяршэнні. 3 боку дваровага фасада ў цэнтры 2павярховы эркер, да якога далучаны кароткія крылы. У вонкавым аздабленні выкарыстаны рустыка, дэнтыкулы, прафіляваныя карнізы. У сядзібе мелася багатая бка (кнігазбор налічваў каля 1200 тамоў), калекцыі карцін, сярод якіх творы Б.Мурыльё, Ж.Фраганара, Ф.Дэлакруа, А.Вато, і табакерак 18—19 ст. (зніклі ў 1917). У фамільным архіве захоўваліся дакументы 17 ст. Злева ад газона знаходзіўся драўляны 1павярховы флігель з мансардавым гонтавым дахам. За ім на ўзгорку стаяла трапецападобная ў плане капліцапахавальня Ю.Забелы, пабудаваная ў 1875 архіт. Віткоўскім. У дэндралагічным складзе пейзажнага парку пераважалі бяроза, клён, ліпа, ясень, граб, бук, дуб, елка серабрыстая. На п’едэсталах стаялі беламармуровыя скульптуры Псіхеі, Купідона, Апалона, Дыяны, Геркулеса, прывезеныя з Італіі. Гал. ўезд у сядзібу быў аформлены брамай з каменных 4гранных слупоў, завершаных вазамі. Захаваўся сядзібны дом і фрагменты парку. Сядзіба ўнесена ў
    Сядзібны дом у Арахаўнянскай сядзібе.
    201
    АРАХОЎСКІ
    Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    АРАХОЎСКІ Мікола (Мікалай Аляксандравіч; 3.7.1950, в. Сялец Бярозаўскага рна — 10.4.1997), беларускі пісьменнік, драматург. Вучыўся ў Мінскім маст. вучылішчы (1966—68), Бел. тэатр.маст. інце (1974—76). Працаваўу Бярозаўскім раённым Доме культуры (1972) і ў Брэсцкіх вытворчамаст. майстэрнях (1977). Творчасць А. вызначаецца неардынарнасцю маст. мыслення, філас. поглядам на чалавека ў кантэксце часу. Аўтар п’ес, апавяданняў, артыкулаў. П’есы шматмерныя па змесце, часта дзеянне пераходзіць у сферу ірэальнага. Найб. вядомыя — «Напярэдадні» (паст. 1987), «Куку» (паст. 1991), «Машэка» (паст. 1989; на Бел. тэлебачанні пад назвай «Прывід», 1991), «Лабірынт» (паст. 1997).
    Літ.: Б е л ь с к і А. Пуцявінамі абнаўлення: маладая беларуская драматургія 80х — пач. 90х гг. // Роднае слова. 1993. № 10; Н я ч а й В. У свеце прывідаў, жывёл і людзей //Тэатр. Беларусь. 1992. № 2; Гаробчанка Т. Яго шлях да ісціны // Беларусь. 2001. № 3. В.Б.Несцяровіч.
    АРАЦЫІ (ад лац. ого гавару), своеасаблівыя тэатралізаваныя паказыпрамовы ў школьным тэатры 17—18 ст. 3 А. выступалі шкаляры ў час розных свят, на т.зв. школьных сейміках, у сувязі з заканчэннем навуч. года і інш., каб засведчыць свае поспехі ў красамоўстве. У 1751—56 і 1761 былі зафіксаваны тэатралізаваныя суды 1 дыспуты ў школьным тэатры Жыровіцкай базыльянскай школы. Настаўнік рыторыкі даваў да экзаменаў актуальную тэму (аб карысці навук, шкодзе пакланення перад чужаземшчынай і інш.), да якой вучні рыхтавалі аргументы «за» і «супраць». А. парадзіравалі шляхецкія павятовыя сеймікі. Прамоўцы гаварылі на польск. і бел. мовах або дзеля камічнага эфекту блыталі мовы адна з адной і з лацінскай.
    АРАШОНКАВА Ганна Уладзіміраўна (21.11.1928, б. маёнтак Альба
    Нясвіжскага рна — 4.12.2008), беларускі мовазнавец. Канд. філал. навук (1959). Скончыла БДУ (1953). У 1956—2005 у Інце мовазнаўства НАН
    Беларусі. Даследавала сучасную бел. мову і культуру мовы, лексікаграфію, дыялекталогію, тэрміналогію, асаблівасці мовы Я.Коласа і інш. Адзін з аўтараў прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (кн. 1—2, 1968—69; Дзярж. прэмія СССР 1971), «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас» (вып. 1, 1988), «Беларуская граматыка» (ч. 1, 1985), «Слоўнік беларускай мовы» (1987), «Кароткі слоўнік беларускай мовы» (1994, з В.Лемцюговай), «Тэо
    Арган Полацкага Сафійскага сабора.
    рыя і практыка беларускай тэрміналогіі» (1999), «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы: правапіс, вымаўленне, націск, словазмяненне, словаўжыванне» (2005).
    АРБЁНІН (сапр. Максімовіч) Канстанцін Ананьевіч (27.12.1895, г. Адэса, Украіна — 2.7.1966), беларускі рэжысёр. Засл. артыст Казахстана (1939). Скончыў тэатр. школу ў Багародску (Расія, 1916). Працаваў акцёрам і рэжысёрам у тэатрах Расіі і Казахстана. У 1950—63 кіраўнік нар. тэатра МАЗа, адначасова ў 1954—57 рэжысёр драм. калектыву МТЗ, якому пры ім было прысвоена званне нар. тэатра. Сярод лепшых пастановак: «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, «Выбачайце, калі ласка!» і «Лявоніха наарбіце» А.Макаёнка, «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага, «Выбух» М.Алтухова і М.Гарулёва, «Разлом» Б.Лаўранёва. У 1952 А. ажыццявіў пастаноўку «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы ў драм. гуртку Бел. політэхн. інта.