Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
194
АПОШНІ
разнастайных апакрыфічных твораў літ. і фалькл. паходжання: аповесцей і апавяданняў, рэліг. вершаў, казак і інш. Так, біблейская легенда пра сусв. патоп выкарыстана ў бел. казцы пра гордага лебедзя Страціма. Гераічны вобраз гэтай мужнай птушкі натхніў М.Багдановіча на стварэнне паэмы «Страцімлебедзь». Сюжэт А. «Абдванаццаці пакутах» выкарыстаў у сваім творы «Быў у чыстцы» Ф.Багушэвіч.
В.В.Давідовіч.
АПбЛАК, 1) крайняя, выпуклая з аднаго боку, дошка, атрыманая пры распілоўцы бервяна. 2) Прыстасаванне для галення і ачышчэння ад падскурнай клятчаткі скуры; тое, што і калода. АПбЛЕЦ, вялікі кавалаксвіногасала, выразаны пры разбіранні тушы.
АПбНЫ, узорыстыя шаўковыя дэкаратыўныя тканіны тыпу дываноў (арасы, габелены, макаты, каберцы). Тэрмін бытаваў у 16—18 ст. на тэр. Рэчы Паспалітай, у т.л. ў Беларусі. А. аздаблялі сцены, накрывалі каня, іх выкарыстоўвалі як шырмы ў паходных шатрах пал каводцаў.
АПбРКІ, старыя боты з адрэзанымі халявамі.
АПОРНАЯ РЫФМА, каранёвая рыфма; рыфма, у якой націскныя склады (пераднаціскны зычны і націскны галосны) супадаюць, а паслянаціскныя не супадаюць. Прыклады А.р. часта сустракаюцца ў фальклоры, а таксама ў сучаснай паэзіі. Напр., у адным з чаргаві Г.Чарказяна:
3за праўды, калі яна праўда сапраўдная, Ліюцца па справядлівасці слёзы, Бывае, што звівамі сцежка парадуе.
Але не для ўсіх гэта — лінія лёеу.
Асабліва выразная А.р., калі адбываецца супадзенне асобных паслянаціскных і пераднаціскных гукаў. Напр.:
I сягоння вецер — госць часовы.
Адзвіняць пад вечар каласы. Выкрадаюць з гэтай ночы совы Колеры, агні і галасы.
(У.Марук. «I сягоння вецер...»)
АПОСТАЛЫ (ад грэч. apostolos пасланнік), персанажы Новага запавету, якія ўвасабляюць вобразы паслядоўнікаў Хрыста — 12 яго вучняў і Паўла з Тарса. Сюжэты з А. вядомы са старажытнасці ў візант. і стараж.рус. мастацтве. Выявы ўсіх 12 А., размешчаныя абапал дэісуснага абраза, стваралі апостальскі рад. У Беларусі ў 16—19 ст. апостальскі рад быў абавязковы ў іканастасе праваслаўнага храма і адыгрываў важную сэнсавую і кампазіцыйную ролю. Сярод найб. ранняга вядомага апостальскага рада — фрагмент з 3 парных абразоў з Лунінецкага рна (16 ст.). Сярод апостальскіх радоў, якія цалкам захаваліся, — абразы са Столінскага рна (18 ст.). Абразы і скульпт. выявы А. характэрны для каталіцкіх храмаў і прызначаліся для алтарных кампазіцый ці асобных ківотаў: абраз «Пётр і Павел» з Талачына (18 ст.), скульптуры Матфея з Навагрудка (17— 18 ст.), «Пётр і Павел» з Косава Івацэвіцкага рна, Пятра з в. КажанГарадок Лунінецкага рна (пач. 19 ст.), Пятра і Паўла з Глыбоцкага рна (17 ст.) і інш. Выявы А. уваходзілі таксама як абавязковыя ў іканапісныя і алтарныя кампазіцыі хрысталагічнага і багародзічнага цыклаў «Тайная вячэра», «Успенне Марыі», «Сашэсце Святога Духа» і інш. А.А.Ярашэвіч.
АПОСТРАФ (грэч. apostrophes), надрадковы значок у выглядзе коскі. У розных арфаграфічных сістэмах мае рознае значэнне: указвае на пропуск галосных пры скарачэнні слоў (англ. don’t замест do not, франц. Гап замест le an), аддзяляе артыклі і часціцы з выпаўшымі галоснымі ў іншамоўных уласных імёнах (англ. O’Hard) і інш. У бел. графіку ўведзены ў 1920я гг. Выконвае раздзяляльную функцыю перад галоснымі «е», «ё», «ю», «я», «і» пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны («ад’ехаць»,«аб’інець»,«аб’яднанне», «без’языкі»), і ў сярэдзіне слоў пасля губных «б», «в», «м», «п», «ф», заднеязычных «г», «к», «х», шыпячых «ж», «ч», «ш», зубных «д», «т» і
альвеалярнага «р» («сям’я», «п’яўка», «Лук’ян», «між’ярусны», «пад’ём», «сузор’е»), Як і ў рус. правапісе, служыць для аддзялення часціц пры замежных прозвішчах і імёнах («д’Артаньян», «ОТенры»), У фанетычнай транскрыпцыі абазначае змякчэнне зычных (вясна— «в’асна»),
АПбЎЗІНЫ, звязаныя канцамі дубцы з бярозы ці іншага дрэва, што ўскладаюць на стог для ўмацавання сена.
АПбШНІ СНОП. У абраднасці і павер’ях беларусаў сноп надзяляўся жыватворнай, вытворчай сілай, атаясамліваўся з мужчынскім пачаткам і ўвасабляў багацце, пераемнасць ідабрабыт. Асабліва сакральным статусам надзяляліся першы і апошні снапы. Перад звязваннем А.с. звычайна выбіралі самыя лепшыя каласы. Затым жнеі абыходзілі сноп кругам і выконвалі спец. песні, кожны раз патроху зразаючы гэтыя каласы. У канцы А.с. упрыгожвалі. Па парнасці—няпарнасці каласоў у снапе варажылі пра будучае замужжа. А.с. часам надавалі антрапаморфны выгляд: перавязвалі 2 разы, адасабляючы такім чынам «галаву», «тулава» і «спадніцу», працягвалі «руку», надзявалі вянок. Адсюль і адпаведныя назвы «баба», «Салоха», «дзед». У хаце А.с. ставілі на самае пачэснае месца — у чырвоны кут.
Абрад «Апошні сноп». Вёска Матырына Ушацкага рна. 2003.
195
АПРАЦАВАНЫ
Літ.: Л і с А. Жніўныя песні. Мінск, 1993. Т.В.Валодзіна.
АПРАЦАВАНЫ ФАЛЬКЛбР, зменены, прыстасаваны, пераасэнсаваны з мэтай вырашэння творчых, выканаўчых задач фалькл. твор; тып фалькларызму. Апрацоўваюць часцей за ўсё муз., паэт., харэагр., драм. творы. Выканаўцы А.ф., як правіла, не з’яўляюцца носьбітамі традыцый. Гал. пры апрацоўцы фалькл. твора — захаваць асаблівасць арыгінала, яго эстэтычную прыгажосць, жанравую спецыфіку канкрэтнага мясц. стылю. Апрацоўка муз. фальклору адбываецца шляхам гарманізацыі, аранжыроўкі твораў транскрыпцыі, уключае аркестроўкі, прыстасаваныя для выканання на інш. інструменце альбо інш. складам музыкантаў. Звычайна апрацоўваюцца песні, якія некалі былі часткай абраду пазаабрадавыя, лірычныя, сямейныя. Якаснай лічыцца апрацоўка, якая максімальна адлюстроўвае аўтэнтычнасць твора, раскрывае магчымасці развіцця нар. меласу, адпавядае сучасным поглядам і густам людзей. Да такіх адносяцца апрацоўкі М.Аладава, А.Багатырова, К.Галкоўскага, А.Грачаніна, Л.Захлеўнага, Э.Наско, А.Прохарава, Р.Пукста, А.Рашчынскага, Л.Смялкоўскага, Г.Цітовіча, М.Чуркіна і інш. Важнымі элементамі пры выкананні апрацаванага муз. твора з’яўляецца манера спеву, інтэрпрэтацыя песні на сцэне, паводзіны выканаўцаў выкарыстанне пластыкі і мімікі, сцэнічныя касцюмы, жэсты, рухі, мізансцэны і інш. У сучасных умовах А.ф. — неад’емная частка муз. духоўнай культуры бел. народа.
Літ.: Песня: любоў і абавязак // Мастацтва Беларусі. 1985. №8.
А.М.Аляхновіч.
АПРАЦОЎКА ў музыцы, адаптацыя арыгінальнага нотнага тэксту музычнага твора да пэўных умоў (навук. працэс, рэпертуар) або для выканання інш. складам выканаўцаў (аранжыроўка). А. звязана з цэлым радам змяненняў меладычнатэма
тычнага матэрыялу, фактуры, формы. На першай стадыі навуч. працэсу па вакале скасоўваюцца фіярытуры, замяняюцца высокія ноты на больш нізкія, змяняюцца тэсітура, тэмбр. Затым можа быць зроблена гарманізацыя пратэстанцкага і грыгарыянскага харала альбо нар. аднагалосай ці з падводкай мелодыі (песні, танца) для хору, нар., сімф., духавога, эстр. аркестраў. Спрашчэнні могуць быць у нотным тэксце з улікам узроўню прафес. падрыхтоўкі і выканаўчых здольнасцей музыкантаў. У залежнасці ад ступені пераўтварэння арыгінальнага нотнага матэрыялу А. набываюць выгляд транскрыпцыі, фантазіі, парафразы, рапсодыі, дзе змяняюцца ўсе муз. кампаненты. А. мае від аўтарскай творчай працы, якая з’яўляецца самаст. маст. каштоўнасцю. Ад спосабу пераўтварэння выканаўчага складу арыгінальнага нотнага матэрыялу А. набывае форму аранжыроўкі, сутнасць якой у змяненні выканаўчага складу арыгінала (мяшаны хор — аднародны жаночы хор, камерны аркестр — інструм. ансамбль і г.д.), пералажэння (сімф. аркестр — фп.), аркестроўкі — пералажэнне любога шматгалосага твора для аркестра. Існуе практыка А. класічнай музыкі для рок і джазаркестраў і вак. груп.
Т.Г.Мдывані.
АПСІДА, абсіда [ад грэч. hapsis (hapsidos) скляпенне], канструкцыйна самастойная частка культавай пабудовы; паўкруглы, кантаваны, прамавугольны ў плане выступ будынка
Апсіда Святадухаўскай царквы ў пас. Гатава Мінскага рна.
або ніша, якая павялічвае прастору памяшкання. Зрэдку А. сустракаецца ў форме трохвугольніка (Святадухаўская царква ў пас. Гатава Мінскага рна). Упершыню ўзнікла ў стараж.рымскіх свецкіх базіліках (у А. знаходзілася месца суддзі), адкуль перайшла ў хрысціянскія храмы. Найб. важная функцыя А. — завяршэнне алтарнай прасторы, якая сімвалізуе вобраз раю, духоўнага свету. Перакрываецца конхай, скляпеннем або 2— 5схільным дахам. А. могуць завяршацца ўсе нефы храма або цэнтр. неф і пастафорыі на У, а таксама цэнтр. неф на 3 (раннераманскія базілікі, якія маюць дадатковыя алтары на 3) і трансепт на Пн і Пд. У консе звычайна размяшчаюцца фрэскі або мазаічныя выявы Збаўцы, Багародзіцы. А. можа быць дэкарыраваная аркатурай на прыстаўленых круглых калонках або паўкалонках. Для Беларусі характэрны 1—3апсідныя храмы, якія вядомы з 11 ст. В.Г.Арабей.
«АПУКА», народная гульня з мячом (апукай) і палкай (бітай, ракеткай). Вядома амаль ва ўсіх абласцях Беларусі. Існуе шмат варыянтаў яе назвы: «Елка», «Лавец», «Палант», «Перагон», «Ілкі», «Сам за сябе», «Пабягунка», «Салаўі», «Мячык», «Засяканка», «Хапанка», «Лавушка» і інш. У Расіі называецца «Лапта». Па правілах удзельнікі разбіваюцца на 2 каманды. Адна застаеццаўт.зв. «горадзе» (квадрат або круг дыям. 2 м), другая ідзе ў «поле». Адзін з удзельнікаў каманды «гарадскіх» падкідвае мяч, другі адбівае яго палкай як мага далей у «поле». Калі «палевікі» схопяць мяч на ляту, то каманды мяняюцца месцамі. Калі ж мяч упадзе на зямлю, то задача «палевікоў» — хутка падняць яго і паспрабаваць папасці ў кагонебудзь з удзельнікаў каманды праціўніка, якія ў гэты час бягуць да «засекі» (20—30 м у «полі»). Падобныя да А. гульні ёсць у Англіі, Аўстраліі, ЗША, Канадзе, Румыніі, Фінляндыі і інш. краінах. Гульні з «мячом» і палкамі існавалі ў стараж. часы. На некаторых малюнках сярэдневяковых рукапісаў і маст.
196
АРАГОН
разьбе 13—14 ст. адлюстраваны розныя моманты такіх гульняў.
Літ.: Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 2003. А.Ю.Лозка.
АПУХА. футравая аблямоўка адзення, у т.л. кажухоў, або абутку.
АПЯКУНСТВА, выкананне абавязкаў па абароне інтарэсаў асоб, якім неабходна дапамога ў ажыццяўленні сваіх правоў (непаўналетніх, недзеяздольных і інш.). Ажыццяўленне апекі ўскладаецца на апекуна, які можа быць прызначаны з ліку сваякоў падапечнага ці інш. грамадзян. Пры злоўжыванні апошні нясе на сабе адказнасць.