• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Беларуская вуснапаэтычная творчасць. Мінск, 2000; Фядосік А.С. Сказы, апавяданні // Беларускі фальклор: жанры, віды, паэтыка. Мінск, 2002. Кн. 4. Народная проза; Лук’янава Т.В. Мадэліраванне мастацкага свету няказкавых жанраў беларускага фальклору // Фалькларыстычныя даеледаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі. Мінск, 2007.
    Т.В.Лук’янава.
    «АПАКРЫСІС», «А п о к р ы с і с» (ад грэч. apokrisis адказ), помнік беларускаўкраінскай палемічнай пісьменнасці. Выдадзены на польск. мове ў 1597 у Вільні (перавыд. ў 1598 у перакладзе на старабел.ўкр. ў г. Астрог, Украіна). Поўная назва кн. «Апакрысіс, або Адказ на кнігі пра Берасцейскі сабор ад імя людзей старажытнай грэчаскай веры...». Напісана ў адказ на кнігі П.Скаргі і І.Пацея. Падпісана псеўд. Хрыстафор Філалет (мяркуюць, псеўд. валынскага пратэстанта М.Бранеўскага). У «А.» выказваецца незадаволенасць прынятай Брэсцкайуніяй 1596. Ад імя праваслаўнага насельніцтва ВКЛ аўтар крытыкуедзейнасць рымскіх пап і каталіцкіх іерархаў, імкнецца давесці шкоднасць уніі, даказаць прагматычнасць інтарэсаў праваслаўных іерархаў, якія пайшлі на саюз з Рымам. Для пацвярджэння асн. думкі ў «А.» ўведзены цытаты з Бібліі, вытрымкі з твораў айцоў царквы, дзярж. дакументаў, ліставанняў вядомых асоб ВКЛ. «А.» вы
    184
    АПАНАСЕНКА
    Старонка кнігі «Апакрысіс».
    значаецца наяўнасцю шматлікіх параўнанняў, рытарычных пытанняў, алегорый, эпітэтаў, прымавак, прыказак і інш. Аказаў істотны ўплыў на развіццё палемічнай літаратуры ў ВКЛ.
    Літ.\ Апокрнснс Хрнстофора Фнлалета в переводе на современный русскнй язык. Кнев, 1870; Яременко П.К. Украінськнй пнсьменннкполеміст Хрнстофор Фнлалет і його «Апокрнснс». Львів, 1964; С вісту н о вa М. «Тое свое пнсмо на светло пусчаючн...»: да 410годдзя кірылічнага варыянта «Апокрысіса» Хрыстафора Філалета // Роднае слова. 2008. №11. А.А.Суша.
    «АПАЛАГЁТЫКУС, ЙТА ЗНАЧЫЦЬ АБАРбНА КАНФВДЭРАЦЫІ...» («Ароlogeticus, to jest obrona konfederacyjej...»), рэлігійнапалемічная паэма. Выдадзена на польск. мове ў 1582, відаць, у Вільні. Складаецца з 2 частак: «Абарона канфедэрацыі» («Obrona konfederacyjej») і «Седыцыя, альбо бунт капланскі» («Sedycyja albo bunt kaplanski»). Налічвае 1770 вершаў (без уліку ўступа і дадаткаў). Ананімны аўтар, прыхільнік Рэфармацыі (магчыма, лютэранін), рашуча выступае супраць папскай улады, каталіцкага касцёла, парушэнняў
    католікамі рэліг. свабод, асуджае напады на пратэстантаў у Вільні і спаленне віленскім біскупам Ежы Радзівілам, натхнёным езуітамі, пратэстанцкіх кніг у 1581, абараняе асновы верацярпімасці ў Рэчы Паспалітай, устаноўленыя актам Варшаўскай канфедэрацыі 1573. У якасці дадаткаў у кнізе змешчаны «Падзяка роце рымскай ад роты пякельнай за іх верную працу і стараннасць, якія чыняць дзеля памнажэння царства сатанінскага», 2 урыўкі з лац. трактата «Lavacrum consientiae» (1496), ліст караля польскага і вял. кн. літоўскага Стэфана Баторыя ўсувязі з віленскімі падзеямі 1581. Паэма мела значэнне для ўмацавання рэліг. талеранцыі ў ВКЛ і садзейнічала ўключэнню акта Варшаўскай канфедэрацыі ў склад Статута ВКЛ 1588. Твор доўгі час не быў вядомы навукоўцам, упершыню звесткі пра яго надрукаваны ў 1924, перавыд. ў 1932. Аўтарам паэмы лічаць Вацлава Агрыпу або Станіслава Нінінскага.
    Літ.: Кавалёў С.В. Контррэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім: па старонках паэмы «Апалагетык...» (1582) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1999. № 2. В.С.Пазднякоў.
    АПАЛІ'НСКІ Лукаш (161262), архітэктар. Аўтар вядомага ў той час на тэр. сучаснай Польшчы, Беларусі і Літвы трактата па архітэктуры (Кракаў, 1659), у якім выкладалася вучэнне аб будаўніцтве замкаў, палацаў, сядзіб у адпаведнасці з мясц. традыцыямі і кліматычнымі ўмовамі. Упершыню ў Рэчы Паспалітай вызначыў архітэктуру як навуку.
    АПАЛбНІК, 1) вялікая лыжка для разлівання страў. Зручныя ў
    Апалонік.
    карыстанні, зграбнай формы А. выраблялі з мяккіх парод дрэва. У наш час замест А. выкарыстоўваюць
    чарпак. 2) На Палессі назва круглага хлеба з пшанічнай мукі — перапечка.
    АПАЛУШКІ, невялікія начоўкі для правейвання і ачысткі зерня ў хатніх умовах.
    АПАНАС, прысвятак у народным календары ў гонар святога Афанасія (Апанаса), які лічыўся абаронцам хатняй жывёлы і птушкі ад зімніх халадоў; называўся таксама «гусіным святам». Адзначаўся 18 і 31 студз. У народзе казалі: «Хавай нос у апанасаўскі мароз». У Смаленскай губ. існавала прыкмета: калі на А. мяцеліца — чакай працяглую вясну, ды такую, што прыйдзецца нават «пунь кі памясці». У Магілёўскай губ. гэты дзень лічыўся паловай зімы. Калі засталася палавіна корму для жывёлы, то казалі, што яна выжыве да вясны. У беларусаў Смаленшчыны на А. зафіксаваны звычай карміць гусянят у абручыку і прасіць аб здароўі жывёлы: «Святы Уласій, Ахванасій, саблюдзі, Божа, красуль нашых». Там жа заўважалі; калі на А. мяцеліца — шмат выведзецца гусянят. Па царк. календары ў гэты час святкуюцца дні свяціцеля Афанасія і Кірыла Александрыйскага.
    Літ.: Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002. А.Ю.Лозка.
    АПАНАСЕНКА Аляксандр Рыгоравіч (23.11.1911, Кіеў — сак. 2003), украінскі і беларускі балетмайстар. Засл. артыст Украіны (1951). Засл.
    дзеяч мастацтваў Беларусі (1961). У 1919—27 вучыўся ў балетных студыях у Кіеве. У 1928—59 і з 1971 працаваў
    185
    АПАНАСЕНКА
    у розных муз. тэатрах і прафес. танц. калектывах Украіны (як саліст і балетмайстар). У 1959—71 маст. кіраўнік і гал. балетмайстарДзяржаўнага ансамбля танца Беларусі. Пры стварэнні нумароў абапіраўся на нац. фальклор. Стварыў сцэнічныя варыянты традыц. бел. танцаў: жартоўны танец «Бычкі» (па матывах старадаўняга танца і нар. гульні ў «верхавога»), «Лявоніха», «Беларуская рапсодыя» (па матывах свята Купалле) і інш. Сярод значных пастановак: аднаактовы харэагр. спектакль «Беларуская партызанская» на музыку Я.Глебава, «Маладзёжная сюіта», сюіта «Мяцеліца» і інш.
    АПАНАСЕНКА (па мужу К а з л о в а) Марыя Акімаўна (н. 16.3.1926, г. Днепрапятроўск, Украіна), беларуская танцоўшчыца. Засл. артыстка
    М.А.Апанасенка.
    Беларусі (1964). 3 1945 працавала ў маст. калектывах Украіны. У 1959—68 салістка Дзярж. ансамбля танца Беларусі. Выконвала адказныя сола ў пастаноўках: «Беларуская рапсодыя», «Беларуская сюіта», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Чардаш» і інш.
    АПАРТ (франц. a part ад лац. a parte у бок), прамова персанажа п’есы, скіраваная да самога сябе і адпаведна да публікі (лічыцца, што прысутныя насцэнеягонечуюць). Больш кароткі за маналог А. з’яўляецца часткай дыялога. У А. персанаж выяўляе сваю пазіцыю, выказвае свае намер і думкі. У час А. акцёр можа адыходзіць у бок, мяняць інтанацыю, глядзець залу і інш., што надае праўдападабенства.
    АПАРТАМЁНТЫ (ад франц. аррагtement кватэра), група жылых і дапаможных пакояў, звычайна на адным паверсе, вылучаных у адзін комплекс для пражывання пэўнай асобы. Уключалі прыхожую, спальню, гардэроб, кабінет або будуар, парадную залу і інш. Пашыраны з 16 ст. ў палацах Італіі і Францыі. У Беларусі А. вядомы ў магнацкіх рэзідэнцыях 17—18 ст., у якіх адасаблялася група жылых і парадных пакояў уладара палаца ад інш. памяшканняў. У 19—21 ст. прынцып стварэння асобных А. выявіўся ў секцыйных, блакіраваных і інш. дамах. У наш час А. называюць таксама вял. багатае памяшканне.
    АПАСТРОФА (ад грэч. apostrophe асабісты зварот), зварот паэта да памерлага як да жывога ці да адсутнай асобы як да прысутнай. Напр.:
    Помсты ранены звер He засне ні на міг. О не вер, Алаферн, Пацалункам Юдзіф. Задушы пачуццё, Хоць да жарсцяў ахвоч. Аддасі ты жыццё За кароткую ноч.
    (А.Пісьмянкоў. «Юдзіф і Алаферн»)
    Другі від А. — зваротда неадушаўлёнага прадмета як да адушаўлёнага. Напр.:
    Бацькоўская зямля! Я сын тваіх абшараў. Табе мой ціхі верш, сыноўні мой паклон. Я тут прыйшоў на свет, я тут кахаў і марыў. Бацькоўская зямля, ты сноў маіх палон.
    (М.Шабовіч. «Бацькоўская зямля!..»)
    АПАТРАПЁІ, гл. Абярэгі.
    АПАФЕГМАТЫ (грэч. apophthegma кароткае выказванне, выслоўе), кароткі твор, які змяшчае дасціпныя і павучальныя выказванні вядомай асобы, а таксама дыдактычныя прыклады ўзорных паводзін. Яшчэ грэч. і рымскія гістарыёграфы і біёграфы ўключалі ў свае працы яркія выслоўі вядомых гіст. асоб. Пазней пачалі афармляць іх у зборнікі, якія сталі даступнай і папулярнай крыніцай ведаў аб мінулым. Найб. па
    пулярнымі ў сярэдневякоўі былі збкі «Апафегматы цароў і палкаводцаў» і «Лаканійскія апафегматы» Плутарха. У эпоху Адраджэння да А. звярталіся Дж.Бакача, Я.Каханоўскі, Ф.Петрарка, М.Рэй, Эразм Ратэрдамскі. А. як жанр старабел. лры ўзнік у 16—17 ст., але асобныя апафегматычныя матывы сустракаюцца ўжо ў сярэдневяковыхпрапаведніцкіх«прыкладах». Часцей за ўсё сюжэт запазычваўся з інш. твораў лры, гістарыяграфіі ці біяграфістыкі. А. рэдка афармляліся ў жанравыя зборнікі і змяшчаліся пераважна ў кнігах фацэцый, анекдотаў, пропаведзяў і прыкладаў. Многія А. ўключаліся ў склад перакладных твораў (збкі «Вялікае люстра», «Рымскія дзеі», «Траянская гісторыя», хроніка М.Бельскага, «Жыціі святых» П.Скаргі і інш.). Каля 1583 былі надрукаваны «Чатыры кнігі кароткіх і мудрагелістых аповесцей, якія пагрэчаску называюцца Апафегматы» Б.Буднага (захавалася выд. 1614). У зборніку пераважаюць сюжэты з антычнай гістарыяграфіі і біяграфістыкі, у цэнтры ўвагі асобы Платона, Сакрата, Дыягена, Аляксандра Вялікага, а таксама сучаснікаў аўтара: караля Жыгімонта II Аўгуста, сенатараў, прыдворных і г.д. У 1й пал. 17 ст. выйшла 11 выданняў «Апафегматаў» Б.Буднага, у т.л. 4 у перакладзе на рус. мову. Сюжэты асобных папулярных у Еўропе А. увайшлі ў вершаваную энцыклапедыю «Інвенторэс рэрум, або Кароткае апісанне, хто што вынайшаў і да ўжытку людзям даў» Я.Б.Пратасовіча (1608, Вільня). У сваёй творчасці да А. звярталіся А. Мужылоўскі, І.Пацей, Сімяон Полацкі.
    А.У.Бразгуноў.
    АПАЧЬІНА, рулявое вясло на першым звяне плыта на Нёмане і Сажы; бервяно даўж. каля 4 м. Апушчаны ў ваду канец А. абчэсвалі ў выглядзе лопасці, верхні замацоўвалі ва ўключыны (прыстасаванні для замацавання вясла на борце лодкі).
    АПЕЛЬ (Appel) Карл Юльянавіч (16.12.1857, Парыж—1930), польскі
    186
    АПЕРАТАРСКАЕ
    і рускі мовазнавец. Працаваў у гімназіях Варшавы. Аўтар прац па вывучэнні слав. моў: «Да славянскага народнага словаўтварэння», «Нататкі пра старажытнапольскую мову» (абедзве 1880) і інш. У нарысе «Аб беларускай мове» (1880) разглядаў асн. фанетыкаграматычныя рысы бел. мовы.