• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Я.Ф.Шунейка.
    АПЛІКАЦЫЯ (ад лац. applicatio прыкладванне), умастацтве спосаб стварэння дэкору (арнаменту, малюнкаў) і тэатр. дэкарацый, аздаблення адзення, прадметаў быту і інш. нашываннем ці наклейваннем рознакаляровых кавалачкаў матэрыялаў (тканіны, паперы, саломы, скуры і
    Да арт. Аімікацыя. В. і М. Дзегцярэнкі. Куфэрак. 1976.
    інш.) іншага колеру ці фактуры; твор, выкананы такім спосабам. Вядома ў многіх народаў свету: украінцаў, чэхаў, палякаў, народаў Сярэдняй Азіі, Далёкага Усходу і інш. У Беларусі А. пашырылася з канца 19 ст., ёю аздаблялі адзенне, побытавыя рэчы, вырабы дэкар. характару. Шырока ў А. выкарыстоўвалася саломка, з разгладжаных аднатонных ці паліхромных кавалачкаў якой стваралі ўзоры (геаметрычны ці стылізаваны раслінны) для ўпрыгожвання драўляных куфэркаў, сальнічак, рамак і інш. У
    Да арт. Аплікацыя. Р.Раманеня. Дэкаратыўнае пано. 2005.
    190
    АПОВЕСЦЬ
    тэхніцы А. саломкай па чорным палатне выраблялі насценныя дываны, кавалачкамі фабрычных тканін, тасьмой, стужкамі аздаблялі адзенне (Брэстчына), а ў сярэдзіне 20 ст. — і канцы ручнікоў (Случчына). 3 1960х гг. традыцыі аздаблення А. саломкай па дрэве набылі працяг і развіццё і ў маст. прамсці. Майстры Жлобінскай фабрыкі мастацкай інкрустацыі, Брэсцкай фабрыкі сувеніраў «Славянка» аздабляюць сувенірныя куфэркі, плакеткі, дэкар. пано, папкі для віншавальных адрасоў, кухонныя камплекты і інш. У 2000я гг. шырокую папулярнасць у дамах рамёстваў, школах, студыях, гуртках і інш. набывае А. саломкай па кардоне, фанеры, тканіне, у гэтай тэхніцы ствараюцца разнастайныя пано дэкар. і сюжэтнатэматычнага характару.
    У літаратурыА. — увядзенне ў вершаваны тэкст вядомага выслоўя (прыказкі, прымаўкі, радка з песні, верша і інш.).
    «Кожны з нас прыпасае радзімы куток», — Прыгадалася мне, уязджаючы ў Хойнікі. Вечаровы туман пагрузіў гарадок
    У часіны трывожнай «Палескае хронікі».
    (М.Мятліцкі. «Роднае»)
    Асобны від А. — увядзенне ў вершаваны тэкст назваў твораў або кніг нейкага вядомага пісьменніка, MacTaxa.
    To не плач яго Бандароўны, А зажынкавы спеў ля гаю. Што калісьці было безназоўным, I імя і спадчыну мае.
    Had ракой Арэсай расою Умываліся дружна бярозкі. Любаваўся Купала красою I ад сэрца вітаў наш росквіт.
    (С.Ліхадзіеўскі. «Светлай памяці Янкі Купалы») Я.М.Сахута (мастацтва).
    АПбВЕСЦЬ, празаічны твор; жанр эпічнай літаратуры, пераходны паміж апавяданнем і раманам. Ад апавядання адрозніваецца больш шырокім ахопам рэчаіснасці, больш складаным сюжэтам, шматгранным раскрыццём характараў. У цэнтры класічнай А. звычайна лёс аднаго,
    часам 2 герояў, адна сюжэтная лінія. Сучасная А. па ахопе і канцэнтрацыі жыццёвага матэрыялу, значнасці ўзнятых праблем, а таксама па некаторых фармальных прыкметах набліжаецца да рамана. Як назва жанру бел. лры бытуе з часоў Кіеўскай Русі. Тады А. называлі самыя розныя па форме творы гіст., ваеннага і рэліг. зместу (гл. Аповесць старажытнаруская), часта яна мела форму хронікі ці летапісу. 3 твораў стараж. бел. лры да жанру тагачаснай А. можна аднесці «Дыярыуш» Афанасія Філіповіча (1646), Баркулабаўскую хроніку, перакладныя творы — «Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву», «Троя», «Александрыя». Як маст.літ. твор А. пачала складвацца ў рус. лры 19 ст. (творы А.Пушкіна, Ф.Дастаеўскага, І.Тургенева і інш.). Пачынальнікамі сучаснай бел. А. з’яўляюцца Ц. Гартны («Бацькава воля», 1я ч. «Сокаў цаліны», 1916), М.Гарэцкі (драматызаваная А. «Антон», 1919; дакум.маст. А. «На імперыялістычнай вайне», 1926), Я.Колас («У палескай глушы», 1921—22). Далейшае станаўленне бел. А. атрымала ў творчасці Я.Коласа (трылогія «На ростанях»), К.Чорнага («Лявон Бушмар», «Люба Лук’янская»), Я.Брыля («Апошняя сустрэча», «На Быстранцы»), І.Шамякіна («Гандлярка і паэт», «Мост»), Я.Маўра («Чалавек ідзе», «У краіне райскай птушкі»), У.Караткевіча («Дзікае паляванне караля Стаха»), І.Пташнікава («Тартак», «Найдорф»), В.Быкава(«Сотнікаў»,«Абеліск»,«Знак бяды»), А.Адамовіча («Хатынская аповесць», «Карнікі»), Б.Сачанкі («Апошнія і першыя», «Пад сузор’ем сярпа і молата»), М.Стральцова («Адзін лапаць, адзін чунь») і інш. Адрозніваюць жанры А.: сац.бытавы і сац.паліт. (А.Асіпенка, А.Васілевіч, А.Кудравец, І.Мележ, І.Навуменка), прыгодніцкая (М.Льшькоў, І.Сяркоў), гіст. (У.Арлоў, В.Іпатава), маральнапсіхал. (А.Жук, В.Казько,В.Карамазаў У.Паўлаў, Я.Сіпакоў), фантаст. (В.Гігевіч, В.Ластоўскі, У.Шыцік), дэтэкгыўная (У.Караткевіч, М.Чаргінец),
    маст.дакум. (Л.Геніюш, Ф.Аляхновіч) і інш. У наш час уводзяцца новыя жанравыя формы: А.эсэ, парабала, фэнтэзі і інш.
    Т. К. Грамадчанка.
    АПОВЕСЦЬ ВЕРШАВАНАЯ, апавядальны сюжэтны твор, напісаны вершаванай мовай; адзін з жанраў паэт. эпасу. Спалучае асаблівасці аповесці і паэмы. Характарызуецца невял. колькасцю герояў, наяўнасцю адной сюжэтнай лініі. 3 паэмай А.в. збліжаюць паэт. вобразнасць, экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць, лірычныя адступленні, вобраз лірычнага героя. У бел. лры вядомы А.в. «Гапон» В.ДунінаМарцінкевіча, «Кепска будзе!» Ф.Багушэвіча, «Грозная пушча» А.Куляшова, «Аповесць пра залатое дно» А.Зарыцкага і інш. Тэрмін «А.в.» даволі ўмоўны. Нярэдка самі аўтары творы гэтай жанравай формы неапраўдана называюць паэмамі.
    Т. К. Грамадчанка.
    «АПбВЕСЦЬ МІНЎЛЫХ ГАДбЎ», «П о в е с т ь в р е м е н н ы х л е т», помнік усходнеславянскага летапісання, першы агульнарус. летапісны звод. Складзена ў пач. 12 ст., відаць, Нестарам, манахам КіеваПячэрскага манастыра. Збераглася ў розныхлетапісных зводах (Лаўрэнцьеўскі летапіс, Іпацьеўскі летапіс, Радзівілаўскі летапіс і інш.), у скарочанай рэдакцыі — у гіст. зборніках і хранаграфічных кампіляцыях. У цэнтры твора — паліт. гісторыя ўсх. славян, Кіеўскай дзяржавы, якая пададзена на шырокім міжнар. фоне ў сувязі з гісторыяй суседніх краін і народаў. Крыніцай для зводу паслужылі папярэднія кіеўскія і візант. летапісы, хронікі, жыціі і дакум. матэрыялы, Біблія, эпічныя легенды і паданні. Ва ўступнай, недатаванай, частцы, напісанай у форме гіст. аповесці пра далёкае мінулае Русі, гаворыцца пра паходжанне славян, рассяленне ўсх.слав. плямён, іх норавы і звычаі, пра ўзнікненне Кіева, першых кіеўскіх князёў. У датаванай частцы «А.м.г.» у храналагічнай паслядоўнасці і ў пагадовай
    191
    АПОВЕСЦЬ
    форме выкладзена гісторыя Русі ад першай звесткі, дакладна пазначанай 852, і да 1110 уключна адлюстравана эпоха гераічнай барацьбы ўсх. славян за сваю незалежнасць, за паліт. аб’яднанне іх зямель у адной дзяржаве. Значнае месца займаюць звесткі па гісторыі рус. царквы, пра хрышчэнне Русі. У склад «А.м.г.» уключаны тэксты дагавораў рус. князёў з Візантыяй, апавяданне пра пачатак слав. пісьменнасці, аповесць пра забойства Барыса і Глеба, публіцыст. трактат «Прамова філосафа» і інш. твор ы л ітоўскага паходжан ня.«А. м. г.» садзейнічала далейшаму развіццю летапісання на ўсх.слав. землях, паслужыла асновай многіх летапісных зводаў і гіст. кампіляцый. Летапіс змяшчае унікальныя звесткі з гісторыі бел. зямель эпохі Кіеўскай Русі, асабліва Полацкага княства. Толькі ў гэтым творы апавядаецца пра полацкага князя 10 ст. Рагвалода і яго дачку Рагнеду. Падрабязна выкладзена гісторыя жыцця і дзейнасці кн. Усяслава Брачыславіча, вобраз якога знайшоў яскравае адлюстраванне ў
    «Аповесць мінулых гадоў» (фрагмент). Старонка Радзівілаўскага летапісу.
    «Слове аб палку Ігаравым». У «А.м.г.» прыведзены самыя раннія звесткі пра Бярэсце, Друцк Мінск, Пінск, Полацк, Тураў і інш. бел. гарады. У скарочаным выглядзе (запісы падзей 854—1074) увайшла ў Беларускалітоўскі летапіс 1446.
    «АПбВЕСЦЬ ПРА АБЛбГУ МСЦІСЛАВА», наратыўная крыніца аб Мсціслаўскай бітве 1386 паміж войскамі В КЛ і смаленскага кн. Святаслава Іванавіча. Напісана відавочцам падзей, які знаходзіўся ў Мсціславе ў час аблогі. У аповесці ў яркай лаканічнай манеры расказваецца пра паход смаленскіх войск на чале з кн. Святаславам Іванавічам супраць ВКЛ з мэтай адваяваць Мсціслаў, які paHeft быў смаленскім уладаннем. Аблога горада ў крас. 1386 скончылася няўдачай. У бітве на р. Віхра 29 крас. смаляне былі разгромлены войскамі ВКЛ на чале са Скіргайлам, Карыбутам, Лугвенам і Вітаўтам. Князь Святаслаў Іванавіч загінуў. Яго сына Юрыя Святаславіча, захопленага ў палон, літвіны пасадзілі на княжанне ў Смаленску ў якасці васала ВКЛ. Каштоўнай з’яўляецца інфармацыя пра ўдзел палякаў у войску ВКЛ, што стала магчымым пасля заключэння Крэўскай уніі 1385. Аповесць істотна дапаўняе звесткі пра вайну 1386 у «Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх». Магчыма, калі служылым наўгародскім князем у 1407 стаў мсціслаўскі кн. Лугвен, пратограф аповесці трапіў у Ноўгарад. Найб. блізкай да пратографа з’яўляецца пашыраная рэдакцыя аповесці з Новарасійскага, Галіцынскага і, відаць, Талстоўскага спісаў Наўгародскага 4га летапісу, у якіх адлюстраваны наўгародскі звод 1428. Гэтая ж рэдакцыя з нязначнымі розначытаннямі ўвайшла ў звод 1448, які паслужыў пратографам для спісаў аповесці ў складзе Наўгародскага Карамзінскага летапісу, Наўгародскага 4га летапісу малодшай рэдакцыі і Сафійскага 1га летапісу. На аснове Сафійскага 1галетапісу старэйшай рэдакцыі ўзніклі спісы аповесці ў складзе маскоўскіх зводаў апошняй
    чвэрці 15 ст. і Друкарскага летапісу. Тэкст аповесці з Наўгародскага летапісу па спісе Дуброўскага паходзіць ад аднаго са спісаў Наўгародскага 4га летапісу старэйшай рэдакцыі. Тэкст з Васкрасенскага летапісу 16 ст. — ад маскоўскіх зводаў 1479 альбо канца 15 ст. Вядомы 4 скарочаныя рэдакцыі аповесці. Самая стараж. з іх, у складзе Рагожскага летапісца і Сімяонаўскага летапісу, відаць, была створана на аснове тэксту, блізкага да пашыранай рэдакцыі, якая ўвайшла ў звод 1428. На думку М.Дз.Прысёлкава і інш. даследчыкаў, Рагожскі летапісец адлюстроўвае агульнарус. мітрапаліцкі звод 1408 (пратограф Троіцкага летапісу) у цвярской апрацоўцы, зробленай каля 1413. Аднак у выпісках М.М.Карамзіна і ў інш. фрагментах загінуўшага Троіцкага летапісу не захавалася ніводнай цытаты з аповесці, таму пытанне аб першаснасці гэтага спіса ў адносінах да спісаў з Наўгародскага 4га летапісу не можа быць вырашана. Дзве скарочаныя рэдакцыі ўзніклі ў 2й пал. 15 ст. на аснове Сафійскага 1га і Друкарскага летапісаў. Чацвёртая скарочаная рэдакцыя ў 2 варыянтах змешчана ў Ніканаўскім зводзе 16 ст. Яна з’яўляецца кампіляцыяй з больш ранніх пашыраных і скарочаных рэдакцый аповесці, але дапоўнена летапісным фрагментам невядомага паходжання пра зверствы смалянаў у адносінах да насельніцтва Мсціслаўшчыны.