Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
ст. да н.э.) адзначаны развіццём вуснай нар. творчасці, з’яўленнем эпічных паэм «Іліяда» і «Адысея», аўтарства якіх звязваюць з імем Гамера (8 ст. да н.э.), узнікненнем у 7 ст. да н.э. лірыкі (Калін, Цыртэй, Архілох, Салон, Феагнід, Мімнерм, Гіпанакт, Семанід, Алкей, Сапфо, Анакрэонт, Піндар, Вакхілід і інш.). Пісьмовыя прыклады стараж. паэзіі не захаваліся. Першым гіст. зафіксаваным грэч. паэтам лічыцца Гесіёд, аўтар дыдактычных паэм «Тэагонія» («Паходжанне багоў» і «Працы і дні»). Цэнтрам культ. жыцця ў кл a січны перыяд (5—4 ст. да н.э.) сталі Афіны. У гэты час узніклі першыя ў гісторыі лры трагедыі і камедыі. Сярод выдатнейшых трагічных паэтаў антычнасці Эсхіл («Персы», «Сямёра супраць Фіў», «Прыкаваны Праметэй», трылогія «Арэстэя» і інш.), Сафокл («Антыгона», «Электра», «Цар Эдып», «Эдып у Калоне» і інш.), Эўрыпід («Алкестыда», «Медэя», «Іпаліт», «Андрамаха», «Траянкі» і інш.), аўтараў стараж. атычнай камедыі — Арыстафан («Коннік», «Лісістрата»,«Свет»,«Воблакі»,«Жабкі»і інш.). Шырока развівалася і гістарыяграфія (Герадот, Фукідыд), аратарскае мастацтва (Лісій, Ісакрат, Эсхін, Дэмасфен і інш.), філас. проза (Платон, Арыстоцель). Уэліністычны п е р ы я д (канец 4—1 ст. да н.э.) узмацнілася ўзаемапранікненне грэч. і ўсх. культур, што звязана з паходамі Аляксандра Македонскага. Мастацтва пачало паглыбляцца ў свет індывіда, з’явіліся новыя літ. жанры: эпілій (Калімах), ідылія (Феакрыт). Новая камедыя (Менандр) адышла ад паліт. тэмы і звярнулася да бытавой. Паэзія (Апалоній Радоскі, Калімах, Феакрыт) гэтага перыяду ўсё больш арыентавана на адукаванага чытача. Значныя дасягненні зроблены таксама ў александрыйскай філалогіі. Перыяд грэчаскай л і т a р a туры эпохі рымскага панавання (канеціст.дан.э. —4ст.н.э.) адзначаны інтэнсіўным пранікненнем грэч. культуры ў межы рымскай
180
АНУПРЫЕНКА
дзяржавы. Найб. росквіту дасягнуў раман («Дафніс і Хлоя» Лонга), развівалася проза ў форме дыялагічныхразмоў (Лукіян). У 1 ст. н.э. ўзнік «атыкізм» — плынь, якая арыентавалася на мову і стыль атычных узораў 5—4 ст. да н.э. (Дыянісій Галікарнаскі), з 2 ст. пашырылася хрысціянская лра. Найб. вядомы аўтар гэтага перыяду — Плутарх («Параўнальныя жыццяапісанні»).
Для стараж.рымскай лры характэрны ўплыў грэч. лры з захаваннем рымскай ментальнасці. Традыцыйна выдзяляюць наступныя перыяды развіцця рымскай лры: далітаратурны, архаічны, класічны, паслякласічны, пазнейшай рымскай лры. Далітаратурны перыяд (да 240 да н.э.) — гэта эпоха вуснай творчасці.Архаічны перыяд (240— 80я гг. да н.э.) звязаны з імем вядомага рымскага паэта Лівія Андроніка, грэка па паходжанні, які пераклаў на лац. мову «Адысею» Гамера, а таксама шматлікія грэч. трагедыі і камедыі. Асаблівую папулярнасць набыла драматургія, да нашыхдзён захаваліся камедыі Плаўта («Псеўдол», «Выхвальны воін», «Скарбонка» і інш.) і Тэрэнцыя («Браты», «Свякроў», «Еўнух» і інш.). У гэты час нац. лац. эпас стварылі Гней Невій («Пунічная вайна») і Квінт Эній («Аналы»), Катон Старэйшы напісаў першую гісторыю Рыма ў прозе і трактат «Аб земляробстве». Класічны перыяд аб’ядноўвае лру крызісу і канца «Рэспублікі» (80—40я гг. да н.э.), якая ўключае літ. дзейнасць Цыцэрона, гіст. працы Цэзара («Нататкі аб гальскай вайне», «Нататкі аб грамадзянскай вайне») і Салюстыя, дыдактычны эпас Лукрэцыя («Аб прыродзе рэчаў»), паэзію неатэрыкаў, прадстаўленую творчасцю Катула, і лру эпохі прынцыпата Аўгуста (40я гг. да н.э. — 14 н.э.), якая стала кульмінацыяй рымскай паэзіі ў творчасці Вергілія (дыдактычная паэма «Георгікі», зб. «Буколікі», эпічная паэма «Энеіда»), Гарацыя (эподы, сатыры, оды, пасланні) і Авідзія («Любоўныя
элегіі», «Метамарфозы», «Фасты», «Жалобныя элегіі» і інш.). Вядучым гісторыкам стаў Ціт Лівій. Лру гэтага перыяду некаторыя даследчыкі называюць «залатым стагоддзем» рымскай лры. Лра паслякласічнага пер ыяду (1—2 ст. н.э.), які яшчэ называюць «сярэбраным стагоддзем» рымскай лры, была скіравана да сатыр. выяўлення рэчаіснасці («Сатырыкон» Петронія, эпіграмы Марцыяла, сатыры Ювенала, байкі Федра). Эпічная паэзія прадстаўлена працамі Лукана, трагедыя і філас. проза — Сенекі, гістарыяграфія — Тацыта і Светонія, эпісталярны жанр — Плінія Малодшага. Адным з найб. яркіх літ. твораў эпохі лічыцца раман «Метамарфозы» (ці «Залаты асёл») Апулея. У перыяд пазнейшай рымскай л і т a ратуры (3—5 ст. н.э.) вызначальным элементам стала хрысціянская лра.
А.л. значна паўплывала на ўсю еўрап. лру, у т.л. і беларускую. Знаўцам А.л. з’яўляўся бел. першадрукар і асветнік Ф.Скарына. У прадмовах да перакладаў біблейскіх кніг ім згадваюцца Салон і Лікург, Арыстоцель і Цыцэрон. Прыкладамі з А.л. багата творчасць бел. асветніка Сімяона Полацкага. У 1845у час. «Маяк» з’явілася першая поўная публікацыя ананімнай парадыйнай паэмы «Энеіда навыварат», якая раней распаўсюджвалася ў спісках і вусных версіях. Паэма не з’яўляецца перакладам «Энеіды» Вергілія, але выкарыстоўвае некаторыя яе сюжэтныя матывы. Першым бел. паэтам, які пераклаў творы Гарацыя і Авідзія, быў М.Багдановіч. У 1928 у час. «Узвышша» быў апублікаваны пераклад урыўка з 6й песні «Іліяды» Гамера (спатканне Гектара з Андрамахай) Ю.Дрэйзіна. Яму ж належаць пераклады трагедыі «Антыгона» Сафокла. У 1935 у час. «Полымя рэвалюцыі» быў змешчаны пераклад 22й песні «Іліяды» Б.Тарашкевіча. Выбраныя вершы Катула пераклаў У.Караткевіч. У 1993 з’явіўся пераклад трагедыі «Прыкаваны Праметэй»
Эсхіла Л.Баршчэўскага, які таксама выканаўпераклады «Энеіды» Вергілія, «Жалобных элегій» Авідзія, выбраных вершаў з Сапфо і Катула, некаторых баек Федра. Сярод інш. перакладчыкаў: А. Клышка (11 я і 17я песні «Адысеі» Гамера, раман «Дафніс і Хлоя» Лонга), А.Жлутко (некаторыя вершы Гарацыя і байкі Эзопа), М.Мішчанчук і М.Шаўлоўская («Паэтыка» Арыстоцеля), Я. П рыстаўка (выбраныя верш ы з «Жалобных элегій» Авідзія і некаторыя эпіграмы Марцыяла). Антычныя сюжэты выкарыстоўвалі ў сваіх творах М.Багдановіч, Я.Купала, М.Танк, У.Караткевіч, І.Шамякін і інш.
Ю.А.СядзінінаБаркоўская.
АНТЬІЧНЫЯ СТРбФЫ, строфы старажытнагрэчаскай і старажытнарымскай паэзіі, у аснове якіх ляжала чаргаванне вершаваных радкоў рознага метра (гл. Лагаэд). У антычным вершаскладанні рыфмаў не было, таму 2 ці 4радковыя строфы ўтвараліся гал. чынам раўнамерным паўтарэннем у пэўных пазіцыях радкоў пэўных памераў. У сучаснай паэзіі яны выкарыстоўваюцца толькі пры імітацыі антычных узораў верша і ў перакладах твораў антычных аўтараў.
АНУПРЫЁНКА Сяргей Пятровіч (н. 20.4.1954, Мінск), беларускі філосаф. Др філас. навук (1999). СкончыўБДУ (1979). 3 1973 у Інце філасофіі і права, з 1999 — у Інце філасофіі НАН Беларусі. Распрацаваў тэарэтыкаметадалагічную канцэпцыю фарміравання экалагічных поглядаў чалавека ў сучасных умовах, праграму практычных мер па псіхарэабілітацыі насельніцтва, якое жыве на тэр. Беларусі, забруджанай радыенуклідамі пасля катастрофы 1986 на Чарнобыльскай АЭС. Даследуе праблемы экалагічнай адукацыі, нетрадыц. падыходаў у галіне псіхасац. развіцця чалавека. Аўтар вучэбных і вучэбнаметадычных дапаможнікаў па сац. экалогіі.
Тв.: Соцнальнокультурные аспекты экологнческнх проблем в Беларусп. Мннск, 1994; Путь в тайны памятн.
181
АНУФРЫЕЎСКАЯ
Ммнск, 1994; Экологмя н соцмальное развмтме. Ммнск, 2001 (у сааўт.); Соцмальная экологня: новые подходы в теорнм м практмке. Ммнск, 2005 (у сааўт.).
АНЎФРЫЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры позняга барока ў в. Ануфрыева Мсціслаўскага рна. Пабудавана ў 2й пал. 18 ст. з цэглы як уніяцкая на тэр. уніяцкага (з 1836 праваслаўнага) манастыра. Аднанефавы храм з паўцыркульнай алтарнай апсідай і высокай 5яруснай 4граннай вежайзваніцай пад невял. шатром. Неф і апсіда накрыты агульным 2схільным дахам. Ярусы вылучаны развітымі карнізамі і крапаваны вуглавымі пілястрамі. Фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі (на вежы з паўцыркульнымі завяршэннямі) і падвойнымі пілястрамі ў прасценках і па вуглах. Тры ўваходы ў ніжнім ярусе вежы вылучаны арачнымі парталамі. У інтэр’еры цыліндрычнае скляпенне з распалубкамі. Царква не дзейнічае.
АНЎШКІН Аляксандр Іванавіч (3.9. 1903 — кастр. 1978), журналіст, гісторык кнігі. Скончыў Камуніст. інт журналістыкі (1930). 3 1924уапараце камсамола. 3 1930 на журналісцкай працы ў АлмаАце (Казахстан),
Ануфрыеўская царква.
потым у Казані (рэд. газ. «Красная Татарня»). У 1946—53 рэд. газ. «Советская Лнтва». У 1949—52 канд. у чл. бюро Камуніст. партыі Літвы, у 1952—53 чл. бюро, у 1947—53 дэп. Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. 3 1953 на журналісцкай працы ў Крыме, заг. аддзела, намеснік рэд. газ. «Советскнй Крым». Аўтар прац па гісторыі кнігадрукавання ў ВКЛ. Лічыў, што ў Вільні існаваў гурток гуманістаў, у які ўваходзіў Ф.Скарына. Выказаў гіпотэзу, што віленская друкарня Ф.Скарыны пачала працавацьу 1519 (у доме бурмістра Я. Бабіча). Даводзіў, што хоць Ф.Скарына прывёз з Прагі розныя прылады, матэрыялы, шрыфты і нават майстрадрукара, арганізаваць працу друкарні яму дапамагалі віленскія майстрырамеснікі. Прасачыў уплыў выдан■няў Ф.Скарыны на ўсё наступнае бел., літоўскае і ўкр. кнігадрукаванне і выданне кніг у Маскве да 19 ст. Бібліяфіл, сабраў вял. калекцыю старых выданняў.
Тв.: Во славном месте Вмленском: очеркм мз мстормм кнмгопечатанмя. М., 1962; На заре кнмгопечатанмя в Лмтве. Вмльнюс, 1970; Тайны старопечатной кнмгм: помскм, находкм, загадкм. Сммферополь, 1972; Вмленская тмпографня Скорнны // Кнмга: мсслед. м матермалы. М., 1975. Сб. 30; Предшественнмк «Грамматмкм» Смотрмцкого//Тамжа. 1978. Сб. 36; Рассказы о старых кнмгах: помскн, находкм, загадкм. 2 мзд. М.. 1979; Проблемы учета отечественных старопечатных мзданмй, находяшмхся в зарубежных кнмгохранмлмшах // Советская мстормографня кнмгм. М., 1979; Скормнннскме традішмм в вмльнюсском кнмгопечатанмм XVI— XVII вв. // Францмск Скормна м некоторые вопросы развмтня кнмгн в Советском Союзе. Вмльнюс, 1979. В.С.Пазднякоў.
АНФІЛАДА (франц. enfilade) у архітэктуры, шэраг паслядоўных прылеглых адно да аднаго памяшканняў, дзвярныя праёмы якіх размешчаны на адной восі, дзякуючы чаму пры адчыненых дзвярах ствараецца скразная перспектыва ўсіх інтэр’ераў, звязаных у адзіную архіт.
Анфіладаў сучасным інтэр'еры.