• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АНТбПАЛЬСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 2006 у г.п. Антопаль Драгічынскага рна. Асн. задачы цэнтра — фарміраванне ў дзяцей маст. густу, захаванне багатых традыцый нар. мастацтва, рамёстваў і промыслаў раёна. Працуюць гурткі ткацтва, вышыўкі, карункапляцення, дэкар. роспісу, інкрустацыі саломкай і саломапляцення, 3 гурткі разьбы па дрэве, а таксама гурткі «Штучныя кветкі», «Сувенір». Збірае матэрыялы пра нар. быт і творчасць, вядзе картатэку нар. умельцаў г.п. Антопаль. Майстры цэнтра і іх вучні — удзельнікі і дыпламанты міжнар., абл., раённых выставак і мерапрыемстваў. Работы Цэнтра рамёстваў былі прадстаўлены на міжнар. «Ягелонскім кірмашы» (г. Люблін, Польшча, 2007—08), рэсп. фестывалікірмашы рамёстваў «Палітра фарбаў і фантазій» (Мінск, 2007), абл. святахконкурсах працаўнікоў сяла «Дажынкі» (г. Жабінка, 2007, г. Столін, 2008), свяце «Бярэсце» (г. Брэст, 2007), рэгіянальных святах «Галасы Палесся» (г. Іванава, 2007), «Захапленні на любы густ» (г. Драгічын, 2008) і інш. Г.М.Сцепанюк.
    АНТРАКТ (франц. entracte ад entre паміж + acte дзеянне), 1) перапынак паміж актамі спектакля для адпачынку выканаўцаў, гледачоў і змены
    Да арт. Антопальскі раённы цзнтр рамёстваў. Майстар па ткацтве Г.М.Сцепанюк за працай.
    дэкарацый. 2) Уступная муз. п’еса да акта (акрамя першага) ці карціны опернага або драм. спектакля, якая выконваецца пасля перапынку перад падняццем заслоны (А. да 5й карціны оперы «Надзея Дурава» А.Багатырова — сімф. карціна «Барадзінскі бой», А. да 3га дзеяння оперы «Сівая легенда» Дз.Смольскага — сімф. карціна «Бітва пад Магілёвам» і інш.).
    АНТРАПА... (ад грэч. anthropos чалавек), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: «які адносіцца да чалавека», «чалавечы», напр., антрапагенетыка, антрапаніміка, антрапамарфізм.
    АНТРАПАГЕНЁТЫКА (ад антрапа... + грэч. genesis паходжанне), галіна біялогіі чалавека, якая праз гены вывучае спадчынныя асаблівасці адной асобы або групы людзей, заканамернасці перадачы генетычна абумоўленых прыкмет у сем’ях і папуляцыях рознага іерархічнага ўзроўню (ад лакальнага ці рэгіянальнага да этнічнага). Даследуе таксама генетычную структуру
    асобных папуляцый, іх генафонд, генагеаграфію прасторавага размеркавання частот генаў (ці алеляў), генатыповы полімарфізм спадчынна абумоўленых параметраў (радаслоўнай інфармацыі) у часе і прасторы. Вывучае змену біял. характарыстык чалавека ў розных сац. і прыродных умовахіснавання.Чалавекз’яўляецца аб’ектам генетычнага аналізу не толькі біямед., але і гісторыкапапуляцыйных даследаванняў. Па характары спадчыннай абумоўленасці індывід. асаблівасці чалавека падзяляюцца на дамінантныя, што праяўляюцца ў дзяцей, і рэцэсіўныя, якія магчыма выявіць у наступных генерацыях. Калі ж гены бацькі і маці аднолькавыя, то іх уплыў праяўляецца ў першым жа пакаленні. Канкрэтныя прыкметы арганізма фарміруюцца ў выніку супольнага ўплыву бацькоўскіх храмасом мужчыны і жанчыны. Праз палавыя клеткі (бацькоўскі сперматазоід і мацярынскую яйцаклетку) яны перадаюцца па спадчыне дзецям. Як асобны індывід, так і папуляцыя цалкам па розных генных локусах (участкі храмасом, у якіх знаходзяцца гены) не аднолькава адаптуецца да біясац. фактараў навакольнага асяроддзя. Напр., у выніку аналізу частот алеляў груп крыві, сываратачных бялкоў і морфафізіялагічных прыкмет выяўлена адпаведнасць ацэнак абагульненых генетычнай і геагр. адлегласцей паміж рэгіянальнымі этнагіст. групоўкамі.
    Літ.: Мнкулнч А.Н. Наша генетнческая память. Современные аспекты антропогенетнкн. Мннск, 1987; Я е ж. Беларусы ў генетычнай прасторы. Антрапалогія этнасу. Мінск, 2005.
    А.І.Мікуліч.
    АНТРАПАЛАПЧНЫЯ ТЫПЫ, гл. Тыпы антрапалагічныя.
    АНТРАПАЛбПЯ (ад антрапа... + ..логія), навука пра чалавека. Вывучае чалавека з пазіцыі суцэльнасці яго дваістай прыроды — як прадстаўніка біял. віду (жывы арганізм) і пэўнага сац. асяроддзя (носьбіта
    174
    АНТРАПАМОРФНЫЯ
    пэўнай культуры). Адпаведна існуюць 2 кірункі антрапалагічных даследаванняў, якім адпавядаюць 2 раздзелы навукі: біялагічны — фіз. А. і гуманітарны — культ. А. У самаст. галіну ведаў А. выдзелілася з анатоміі ў сярэдзіне 19 ст. Распрацоўваліся спец. інструменты і метады даследаванняў метадалогія класіфікацыі рас і аб’ектыўных падыходаў да ацэнкі суадносін біял. і культ. асаблівасцей розных плямён і народаў. А. з’яўляецца інтэгратыўнай навукай і выкарыстоўвае дадзеныя шэрага прыродазнаўчых (агульная біялогія, параўнальныя анатомія і фізіялогія, эмбрыялогія, генетыка і інш.) і гуманітарных (гісторыя, археалогія, этналогія, псіхалогія, дэмаграфія і інш.) навук. Біял. заканамернасці паходжання, эвалюцыі, расаўтварэння і далейшай зменлівасці фіз. якасцей чалавека ў часе і прасторы вывучае фіз. А., якая да 1960х гг. складалася з 3 асн. раздзелаў: антрапагенезу (вывучае працэс фарміравання віда «homo sapiens» на аснове малпападобных продкаў, уключае і палеаантрапалогію, прысвечаную біял. зменлівасці стараж. людзей), расазнаўства (вызначае ўмовы і прычыны фарміравання і ўзаемадзеяння рас; часткай раздзела з’яўляецца этнічная А., якая даследуе праблемы фарміравання антрапалагічных рыс у этнічных супольнасцях у час этнагенезу) і марфалогіі (вывучае заканамернасці зменлівасці будовы цела і органаў чалавека ў залежнасці ад спадчыннасці, умоў жыцця і працы). Апошні раздзел падзяляецца на саматалогію (узроставыя варыяцыі будовы цела сучаснага чалавека), мералогію (варыяцыі асобных органаў), дэрматагліфіку (варыяцыі скураныхузораў), аданталогію (структурныя асаблівасці зубоў). У 2й пал. 20 ст. вылучыліся раздзелы: аўксалогія, што вывучае зменлівасць працэсаў росту і сталення дзіцячага арганізма пры розных умовах жыцця; антрапагенетыка — вывучае заканамернасці генетычнай зменлівасці папуляцый чалавека;
    фізіялагічная А. — прысвечана вывучэнню індывід. і папуляцыйных адаптыўныхрэакцыйнарозныяўмовы асяроддзя. Культ. А. вывучае чалавека як сац. істоту: яго сац., культ. і асабістапсіхал. функцыі. Даследаванню гэтых індывід. і калект. асаблівасцей людзей прысвечаны розныя навукі: этналогія (вывучае этнічныя асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры розных народаў, іх паходжанне і панэйкуменнае рассяленне, гіст. працэсы культ. ўзаемадзеяння), археалогія (прысвечана зменлівасці культур стараж. насельніцтва ў сувязі з этнагенетычнымі працэсамі), псіхалогія, сацыялогія і інш. гуманітарныя навукі. Кожны з гэтых навук. кірункаў даследуе розныя сацыякульт. сувязі чалавека з яго ўнутраным светам, прыродай і грамадствам. У Беларусі адзіным навук. цэнтрам, які займаецца антрапалагічнымі даследаваннямі, з’яўляецца аддзел антрапалогіі і экалогіі Інта гісторыі НАН Беларусі.
    Літ:. Слободчнков В.Й., йсае в Е.І4. Основы пснхологнческой антропологнн. М., 1995; Тегако Л .14., Салнвон 14.14. Основы антропологнм н экологнн человека. Мннск, 1997; Кукушкнн В.С., Столяренко Л.Д. Этнопедагогнка н этнопснхологня. РостовнаДону, 2000; Беларусы. Т. 9. Антрапалогія. Мінск, 2006;Те гако Л., Кметннсквй Е. Антропологня. Мннск, 2008. І.І.Салівон.
    АНТРАПАМАРФІЗМ (ад антрапа... + грэч. morphe форма, від), наданне фізічных і эмацыянальных чалавечых якасцей з’явам прыроды, жывёлам, неадушаўлёным прадметам, помнікам мастацтва і міфал. стварэнням, прадстаўленне багоўу чалавечых вобразах. Разглядаемыя з гэтых пазіцый аб’екты ў стане адчуваць, зазнаваць перажыванні і эмоцыі, размаўляць, думаць, рабіць асэнсаваныя чалавечыя дзеянні. Моўныя рэканструкцыі сведчаць, што А. быў пануючым прынцыпам пазнання і тлумачэння незразумелых з’яў прыроды і заканамернасцей свету на ранніх этапах развіцця грамадства (ідзе навальніца,
    бяжыць рака і інш.), у т.л. на тэр. Беларусі. А. быў уласцівы большасці рэліг. сістэм і выяўляўся ў перанясенні фіз. уласцівасцей і псіхічных якасцей чалавека на прадметы пакланення: неадушаўлёныя аб’екты (камень, скала, сонца), жывыя істоты (кракадзіл, леў), а таксама выдуманыя сутнасці зямнога, або сярэдняга (лясун, дамавікі), верхняга (багі, анёлы) і ніжняга (чэрці) светаў. У насельнікаў верхніх і ніжніх сусветаў нараўне з агульнымі прыкметамі падабенства з чалавекам прысутнічаюць прыкметы, якія адрозніваюць іх ад людзей. Да такіх звычайна ставяцца гіганцкі або карлікавы рост, вялізная сіла, наяўнасць хваста, празмерная валасатасць і інш. У цяперашні час А. захоўваецца ў рамках рэліг. сістэм, асабліва найб. архаічных з іх. Ён характэрны таксама для ранняй стадыі развіцця дзіцяці (напр., разважанне дзіцяці дашкольнага ўзросту: «Месяца няма на небе, таму што ён пайшоўу госці»), У паўсядзённым жыцці А. працягвае захоўвацца як адзін з прынцыпаў моўнай намінацыі. Гэта датычыцца таксама моў навукі і тэхнікі. Напр., антрапаморфныя намінацыі пашыраны ў камп’ютэрнай тэрміналогіі: інтэлектуальныя сеткі, памяцькамп’ютэра,дыялогавыя праграмы.
    Літ.: Мсторня первобытного обшества. М., 1986; Тайлор Э.Б. Первобытная культура. М., 1989. В.В.Марфіна. антрапамОрфныя ВЫЯВЫ, узнаўленне ў мастацкіх вырабах выяўленчымі сродкамі аблічча чалавека. Узровень выканання графічных і скульпт. (у т.л. рэльефных) А.в. стараж. часу адпавядае агульнаму ўзроўню развіцця мастацтва і залежыць ад светапогляду адпаведнага часу. На ранніх этапах гісторыі мелі пераважна культавае прызначэнне.
    У Беларусі самыя раннія графічныя А.в. вядомы па гравіраваных малюнках на косці, выяўленых на неалітычным паселішчы каля воз. Вячэра (Любанскі рн). Выявы людзей трапляюцца таксама на гліняным
    175
    АНТРАПАНІМІКА
    посудзе з неалітычнага паселішча Юравічы (Калінкавіцкі рн) і паселішча позняга неаліту — ранняга бронзавага веку Асавец (Бешанковіцкі рн). На апошнім знойдзены і аб’ёмныя А.в. Адна з іх, выразаная з дрэва, перадае вобраз мужчыны з выразнымі рысамі твару. Другая знаходка — галоўка ад рагавой статуэткі мужчыны — выява чалавека з высокім ілбом і выцягнутым авальным тварам з вострай бародкай. Абедзве скульптуркі еўрапеоіднага антрапалагічнага тыпу і ў пэўнай меры адлюстроўваюць рысы канкрэтных людзей. У адрозненне ад палеаліту, калі галоўным у мастацтве быў паказ жаночага цела, біял. пачатку ў чалавеку, неалітычныя мастакі аддавалі перавагу паказутвару паколькі чалавек усё больш усведамляў сябе мыслячай істотай. У перыяд позняга бронзавага веку і асабліва ў жалезным веку амаль знік арнамент на кераміцы, невядомы таксама графічныя і скульпт. выявы людзей. Магчыма, гэта звязана са зменамі ў светапоглядзе стараж. людзей.