Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Да позняга перыяду першабытнай эпохі і ранняга феадалізму належаць выяўленыя ў розных мясцінах Беларусі каменныя і металічныя язычніцкія ідалы. Знаходкі іх вядомы па шляху з Рэчыцы ў Бабруйск (чатырохтвары ідал), каля Шклова, Слоніма, Полацка, Барысава і інш. Драўляныя ідалы (іх было значна больш) не захаваліся. Пасля прыняцця хрысціянства ў канцы 10 ст. ідалаў пачалі знішчаць або перарабляць на крыжы. Такія пераробленыя ў крыжы ідалы вядомы ў ваколіцах вёсак Даўгінава Вілейскага, Грабаўцы і Залуззе Жабінкаўскага рнаў.
У перыяд феадалізму побач з нар. паяўляецца прафес. мастацтва, на якое значны ўплыў аказала мастацтва Візантыі, Балгарыі і інш. еўрап. краін з багатымі традыцыямі жывапісу, кніжнай мініяцюры. А.в. на фрэсках полацкіх Сафійскага сабора і СпасаЕфрасіннеўскай царквы напісаны ў класічнай візант. манеры, у некаторых наглядаецца адыход ад
візант. узораў. Шмат антрапаморфных сюжэтаў ёсць у кніжных мініяцюрах Аршанскага евангелля, Ізборніка Святаслава 1073 і інш. Удробнай пластыцы А.в. трапляюцца ў шахматных фігурках (знойдзены ў Лукомлі, Ваўкавыску, Брэсце, Гродне і інш.; часцей з канкрэтнымі рысамі свецкіх, а не святых, персанажаў), каменных і металічных абразках 12—13 ст. (Полацк, Гродна, Пінск, Мінск, Гарадзішча Мінскага рна, Ваўкавыск, Копысь і інш.), на пячатках, у фігурах кампазіцыі на крыжы Ефрасінні Полацкай.
У 14—16 ст. шматлікія выявы людзей трапляюцца сярод твораў жывапісу (у гэты час у Беларусі развіваўся партрэтны жанр), у разьбе, скульптуры, кніжных мініяцюрах (Радзівілаўскага летапісу), гравюрах першых друкаваных выданняў (у т.л. гравюрах Ф.Скарыны), творах дэкар.прыкладнога мастацтва, кафлі.
Літ.: Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. Мінск, 1987;Лазука Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. Мінск, 2007.
Э.М.Зайкоўскі.
АНТРАПАНІМІКА (ад антрапа... + грэч. onyma імя), раздзел анамастыкі, які вывучае заканамернасці ўзнікнення, развіцця і функцыяніравання асабовых найменняў людзей (т.зв. антрапонімаў), г.зн. уласныхімён, патронімаў(імён пабацьку), матронімаў (дэрыватаў ад імя маці), прозвішчаў крыптонімаў (зашыфраваных асабовых імён), псеўданімаў мянушак і інш. А. размяжоўвае нар. і кананічныя ўласныя імёны, а таксама розныя формы аднаго імя: літ. і дыялектныя, афіц. і неафіцыйныя. Паводле прадмета вывучэння адрозніваюць А.: літаратурную (паэт., стыліст.) — даследуе асабовыя імёны ў літ. творах, найменні герояў у фальклоры, міфах; тэарэтычн у ю — вывучае заканамернасці ўзнікнення і развіцця антрапонімаў іх структуру і мадэлі, антрапанімічную сістэму мовы, гіст. пласты ў антрапаніміконе пэўнага этнасу і інш.); прыкладную — разглядае
праблемы нормы ў выкарыстанні імён, спосабы перадачы аднаго наймення ў розных мовах; садзейнічае складанню антрапанімічных слоўнікаў. У бел. лінгвістыцы налічваецца звыш 30 антрапанімічных слоўнікаў і лексікаграфічных выданняў што ўключаюць антрапанімічны матэрыял.
А. вывучае інфармацыю, якую можа несці імя: характарыстыку якасцей асобы, яе сувязь з бацькам, родам, сям’ёй, дадзеныя пра нацыянальнасць, прафесію, паходжанне чалавека. У А. даследуюцца функцыі антрапоніма ў маўленні (намінацыйная, ідэнтыфікацыйная, дыферэнцыйная), змены найменняў звязаныя з узростам, сац. статусам, веравызнаннем, табуіраваннем і г.д. А. акрэслілася ў складзе анамастыкі ў 1960—70я гг. і на сённяшні дзень з’яўляецца адной з найб. развітых яе галін. У айчынным мовазнаўстве праблемы А. вывучалі М.В.Бірыла, М.Я.Грынблат, В.П.Лемцюгова, Л.М. Грыгор’ева, Г.М.Мезенка, А.К.Усціновіч, І.А.Шумская, В.В.Шур і інш.
Літ.: Мезенка Г.М. Беларуская анамастыка. Мінск, 1997; ТГеорня н методлка ономаонческнх нсследованнй. М., 2009.
С.У.Палашкевіч.
АНТРАПАСАЦЫЯГЕНЁЗ, паходжанне чалавека і грамадства. А. уяўляе сукупнасць біял. эвалюцыі чалавека (фарміраванне прамахаджэння, развіццё рукі як органа працы, мозга з цэнтрамі членараздзельнага маўлення) і сацыягенезу (эвалюцыйнае станаўленне грамадскай свядомасці, з’яўленне выяўл. мастацтва, сям’і і інш.). Тэорыю эвалюцыі ўпершыню сфармуляваў Ч.Дарвін у працы «Паходжанне відаў» (1859). Паводле сучасных навук. дадзеных у развіцці чалавека выдзяляюць 4 стадыі: аўстралапітэк; чалавек умелы (Homo habilis); архантрап, альбо чалавек прамаходзячы (Homo erectus); чалавек разумны (Homo sapiens). Першыя прадстаўнікі аўстралапітэкаў з’явіліся больш за 5 млн. гадоў таму. Яны мелі но
176
АНТЫПРАМЯНІСТЫЯ
выя рысы ў будове тулава і канечнасцей, а таксама прымітыўна развіты чэрап. 3 аўстралапітэкамі звязваюць пачатак сямейства чалавека і з’яўленне прамахаджэння. Чалавек умелы жыў каля 3 млн. гадоў таму. Гэта быў грацыльны (танкаскладзены) аўстралапітэк, якога лічаць творцам алдувайскай (ад назвы пячоры Алдувай у Танзаніі) галечнай культуры. Архантрапы жылі каля 1,2 млн. гадоў таму. Э.Гекель у працы «Натуральная гісторыя ўтварэння свету» (1874) назваў іх звяном паміж малпай і чалавекам і ўпершыню ўвёў тэрмін «Pithekantropus» (ад грэч. pithekos малпа + anthrdpos чалавек). Рэшткі першага пітэкантрапа былі знойдзены на востраве Ява ў 1891 галандскім урачом Я.Дзюбуа, пазней у Кітаі, Германіі, Грэцыі, a таксама ў Афрыцы. Пры некаторых марфалагічныхадрозненняхзнаходак былі выяўлены і агульныя рысы: прыкметы прамахаджэння, развітыя мозг, вага якога складала 800—900 г, і моўныя цэнтры, што сведчыла пра наяўнасць у архантрапаў членараздзельнага маўлення. З’яўленне чалавека разумнага было звязана са з’яўленнем стараж. людзей — палеаантрапаў, альбо неандэртальцаў. Шматлікія знаходкі пахаванняў неандэртальцаў сведчаць, што на працягу 250 тыс. гадоў яны засялялі тэр. ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна да Цэнтр. Азіі. Па нявысветленых дагэтуль прычынах 28—30 тыс. гадоў таму яны вымерлі. У пячорах Схул і Табун на гары Кармель (Ізраіль) былі знойдзены рэшткі неандэртальцаў, шкілеты якіх мелі рысы неандэртальцаў і сучаснага чалавека. Еўрап. знаходкі выявілі павелічэнне памераў шкілета, што сведчыла аб развіцці мускулатуры, наяўнасць патылічнай косці з рэзкім перагібам. Было ўстаноўлена, што вагамозга неандэртальца перавышала сярэднюю вагу мозга сучаснага чалавека (1600 г). Людзі гэтага віду мелі высокае развіццё матэрыяльнай і
духоўнай культуры, аб чым сведчыць наяўнасць разнастайных каменных прылад — скрэблаў, наканечнікаў, каменных нажоў і інш., а таксама рэліг. вераванняў і пачатковых форм выяўл. мастацтва. У 1868 у гроце КроМаньён (Францыя) былі знойдзены 5 чалавечых шкілетаў, стараж. вуглі ад вогнішчаў, крамянёвыя прылады працы і марскія ракавіны з адтулінамі. Ад назвы стаянкі з’явілася назва другога тыпу чалавека сучаснага віду — краманьёнца. Засяленне тэр. Беларусі неандэртальцамі адбывалася каля 30 тыс. гадоў таму, аб чым сведчаць прадметы матэрыяльнай культуры палеалітычных стаянак Бердыж і Юравічы (касцяныя рэшткі не знойдзены). Пасля адступлення ледавіка ў эпоху мезаліту (10—7 тыс. гадоў таму) тэр. Беларусі канчаткова засялілі краманьёнцы.
Літ.: Бунак В.В. Род Homo, его возннкновенне н последуюшая эволюцня. М., 1980; Блум Ф., Л е й з е р с о н А.,Хофстедтер Л. Мозг, разум н поведенне. М., 1988; Дерягнна М.А. Эволюцнонная антропологня. М., 1999; Бахолднна В.Ю. Пронсхожденне человека. Находкн, термнны, гнпотезы. М., 2004; Зубов А.А. Палеоантропологнческая родословная человека. М., 2004; Донсторнческнй человек. Бнологнческне н соцнальные аспекты. М., 2006; Те г а к о Л.Н.,Марфнна О.В. Основыантропологнн. Мннск, 2008. Л.І.Цягака.
АНТРЭПРЫЗА (франц. entreprise), прыватнае відовішчнае прадпрыемства (тэатр, цырк і інш.), якое стварыў і ўзначаліў антрэпрэнё'р. У Беларусі А. існавалі ў 1770я — пач. 1920х гг., пасля нацыяналізацыі тэатраў спынілі сваё існаванне.
АНТРЭПРЭНЁР (ад франц. entrepreneur прадпрымальнік), уладальнік, утрымальнік, арандатар прыватнага відовішчнага прадпрыемства (тэатра, цырка і інш.). Сярод першых А. у Беларусі: Л.Перажынскі, А.Ш.Жукоўскіз А.Главацкім, М.Кандынскі. Да кастр. 1917 у Беларусі дзейнічалі шматлікія антрэпрызы
польск., рас., укр. і яўрэйскіх А.: Г.Гальдфадэна, І.Гурскай, М.Крапіўніцкага, Ш.Нядзельскага, М.Садоўскага, М.Старыцкага, Ю.Сямашкі, Я.Хелмікоўскага, К.Шмідкофа, Ч.Яноўскага і інш. Сярод буйных тэатр. дзеячаўА., якія ў сваіх антрэпрызах былі адначасова рэжысёрамі і акцёрамі: Я.Бяляеў, М.Велізарый, П.Гайдабураў, Я.Кавалеўскі, У.Кумельскі, А.Расказаў, В.Чарскі, Л.Яворская і інш. Першым бел. А. быў І.Буйніцкі, які арганізаваў у 1907 сваю трупу. Антрэпрэнёрскія функцыі выконвалі Ф.Ждановіч, Ф.Аляхновіч і У.Галубок. Пасля нацыяналізацыі тэатраўу 1920я гг. прыватныя антрэпрызы спынілі сваё існаванне, адпаведна зніклі і А.
АНТЫКЛІМАКС, гл. ў арт. Градацыя.
АНТЫМІНС, прадмет літургічнага ўжытку — 4вугольная льняная ці шаўковая хустка з выявамі «Палажэння Хрыста ў труну» ў цэнтры і 4 евангелістаў па вуглах, з зашытымі мошчамі. Прызначалася для накрыцця прастола ў царк. алтары. Пры неабходнасці сам А. мог выконваць функцыі прастола для царк. службы. Выявы на А. маглі быць вышытыя, вытканыя, намаляваныя, надрукаваныя. У ВКЛ існавала практыка падпісання А. царк. іерархамі для кантролю за іх продажам і выкарыстаннем. Найб. вядомы 3 А. работы В.Вашчанкі: адбіткі на палатне з гравіраванай меднай дошкі, зробленыя ў Магілёўскай друкарні (1694, 1708, 1723). В.С.Пазднякоў.
АНТЫПРАМЯШСТЫЯ, Таварыства антыпрамяністых (Towarzystwo Anty Promienistych), гурток студэнтаў Віленскага універсітэта. Знаходзіўся ў апазіцыі да прамяністых, прыхільнікаў Т.Зана. Ініцыятыўная група А. (14 чал.) сфарміравалася ў маі 1820 пад кіраўніцтвам В.Смакоўскага (студэнт, пасля — выкладчыкжывапісу). Неўзабаве было створана новае аб’яднанне А. (больш за 20 чал.) на чале з 3.Bap
177
АНТЫПРЫГОННІЦКІЯ
ташэвічам, які планаваў рэалізаваць праект чыста навук. саюзу і мэтай яго лічыў не зневажальную крытыку прамяністых, а практычную дзейнасць. А. лічылі прамяністых «дзіцячай» аргцыяй, прыдатнай хіба што для выхавання школьнікаў. Спрабавалі зрываць маёўкі і інш. мерапрыемствы прыхільнікаў Т.Зана, высмейвалі іх погляды. Мяшчанскарацыяналістычная апазіцыя духоўным пошукам Т.Зана і яго паплечнікаў знайшла падтрымку часткі прафесуры Віленскага унта (С.Юндзіл, З.Нямчэўскі, Т.Жыцкі, Я.Зноскі) і вышэйшага чыноўніцтва, у т.л. Радзівілаўскай камісіі, паколькі супярэчыла афіц. ідэалогіі. У чэрв. 1820 аргцыя прамяністых была забаронена. Восенню таго ж года перастала існаваць і тва А. Адносна яго сутнасці існуюць супярэчлівыя версіі. Згодна з адной з іх (верагодна, філаматаў), тва А. было наўмыснай пародыяй на прамяністых. Больш грунтоўнай выступае трактоўка дзейнасці А. як своеасаблівай рэакцыі рацыяналістычна арыентаванай часткі віленскай грамадскасці на рамантычнаасветніцкія ідэі прамяністых.