Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
пластычную сістэму. У аснове анфіладнай планіроўкі прынцып стварэння пышна аздобленых інтэр’ераў з эфектам бясконцасці, глыбокай перспектывы архіт. прасторы (Жыліцкі палацавапаркавы ансамбль, Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс). Цяпер выкарыстоўваецца ў буйных грамадзянскіх пабудовах, пераважна ў музейных і выставачных (Палац мастацтваў у Мінску, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). А. называюць таксама шэраг прасторава раскрытых адна да адной плошчаў, якія ўтвараюць сістэму архіт. ансамбляў (праспект Незалежнасці ў Мінску).
АНЦАЎ Міхаіл Васілевіч (12.10.1865, г. Смаленск, Расія — 21.7.1945), беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1894). 3 1896 жыў у Віцебску, выкладаў харавыя спевы ў розных навуч. установах, рэдагаваў газ. «Внтебскне губернскне ведомостн» 1 дадатак да яе «Народный лнсток» (1905—12). Адзін з арганізатараў Віцебскай нар. кансерваторыі (1918), чытаў у ёй лекцыі па гісторыі музыкі, кіраўнік Дзярж. хору.
182
АПАВЯДАЛЬНІК
Майстар харавога пісьма. Сярод твораў: кантата «Да стогадовага юбілею Пушкіна», гімн «У памяць стагоддзя Айчыннай вайны 1812 года», харавы «Рэквіем» («Не плачце над прахам забітых байцоў»), «Першае Мая» на словы М.Чарота, «Пралетарская калыханка», апрацоўкі бел. нар. песень, у т.л. «А ў полі вярба», «Кума мая, кумачка», «Гогого, каза», «Лучыналучыначка» і інш. Аўтар вучэбных дапаможнікаў і метадычных работ, у т.л. «Нотная тэрміналогія. Даведачны слоўнік» (1904).
АНЦІП’ЕЎ Яфімка (сапр. Анціп і н Яфрэмка), разьбяр па дрэве 2й пал. 17 ст. Паходзіўз Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. Вучань Іпаліта, пад кіраўніцтвам якога ўпрыгожваў (з Л .Юр’евым і Д.Грыгор’евым) царскую карэту «разнымі вуглавымі слупкамі» і гербамі; рабіў іканастасы, куфры, рызніцы, цацкі для царэвічаў і інш.
«АНЦУЁЛЯ», беларускі народны TaHeu, які выконваўся дзвюма або чатырма парамі. Малюнак танца і асн. рухі нагадвалі галоп. Кожная пара выконвала танец па чарзе, а потым усе ўдзельнікі разам станавіліся ў круг. У цяперашні час «А.» не сустракаецца і практычна не выкарыстоўваецца.
A. У. Рыбчынская.
АНЧЫКАЎ Рыгор Аляксандравіч (27.1.1914, с. Верхнія Цімярсяны Ульянаўскай вобл., Расія — 15.8.2003), беларускі кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Чувашыі (1989). Скончыў Бел. кансерваторыю (1955). 3 1956 інструктар ЦК КПБ. У 196672 маст. кіраўнік Бел. філармоніі. Працаваў пераважна ў галіне камернай і харавой музыкі. Аўтар санаты для скрыпкі і фп. (1961), прэлюдый і варыяцый для фп., хароў на словы чувашскіх і бел. (А.Русака, М.Алтухова) паэтаў, рамансаў, апрацовак чувашскіх і бел. нар. песень і інш.
АНЧЫЦ Вацлаў Зыгмунт (4.2.1866, Варшава — 27.9.1938), польскі гісторык, грамадскідзеяч, выдавец. У 1885
стаў уладальнікам друкарскавыдавецкай фірмы, засн. у Кракаве яго бацькам, ураджэнцам Вільні пісьменнікам У.А.Анчыцам (1823—83). У друкарні А. з дапамогай Я.Карловіча выдадзены зб. «Дудка беларуская» (1891, 2е выд. 1896), апавяданне «Тралялёначка»(1892) Ф.Багушэвіча. Ёсць меркаванні, што там жа каля 1904 надрукаваны «Янкамузыкант» Г.Сянкевіча і «Ведзьма» (аўтар невядомы), перакладзеныя на бел. мову Янкам Сваяком (М.Фальскім). Па інш. звестках, яны выйшлі ў друкарні У.Тэадарчука.
Літ.: Александровіч С. Кнігі і людзі. Мінск, 1976. А.І.Мальдзіс.
АНЧЫЦ Зыгмунт (14.9.1783, Вільня — 5.6.1855), беларускі акцёр, антрэпрэнёр. Сцэнічную адукацыю атрымаў у балетнай трупе ў Вільні (1801). Працаваў як драм. акцёр у Гродзенскім тэатры Дэшнер (1802— 06), у тэатрах Вільні (з 1816), Варшавы (з 1822), Кракава (1826—40) і інш. Гастраляваўу Віцебску, Полацку, Мінску. Характарны акцёр. Дыяпазон яго творчасці — ад т.зв. касцюмных роляў да вобразаў высакародных бацькоў, рэзанёраў і інш. Свае самыя значныя ролі сыграў у п’есах В.Багуслаўскага, Ю.Кажанёўскага, Мальера, А.Фрэдры, Ф.Шылера.
АНШЛАГ (ад ням. Anschlag афіша, аб’ява), спецыяльная аб’ява («Усе білеты прададзены»), якая вывешваецца каля касы тэатра і азначае «поўны збор».
АПАВЯДАЛЬНІК. асоба, ад імя якой вядзецца апавяданне ў літ. творы. Як літ.знаўчы тэрмін стаў выкарыстоўвацца ў 20 ст. А. можа выступаць персанаж, які з уласцівымі яму асаблівасцямі мовы, ацэнкай жыццёвай сітуацыі апавядае пра сябе і інш. людзей, пра падзеі, непасрэдным удзельнікам якіх ён быў. Напр., праўласныя прыгоды расказвае ў апавяданні «Камандзір» А.Мрыя малаадукаваны, але самаўпэўнены сялянскі хлопец, якому выпадак дапамогстацьчырвонымкамандзірам.
Асаблівасці яго характару раскрываюцца ў працэсе самааповеду, значную ролю пры гэтым іграе мова героя, лексіка, інтанацыйная і эмацыянальная афарбоўка. А. можа і не быць удзельнікам нейкага здарэння, але пры гэтым выказваць свае адносіны да яго, расказваючы пра людзейсведкаў (воіннаёмнік Конрад Цхакен у аповесці «Сівая легенда» У.Караткевіча). Часам А. проста перадае змест пачутай ад іншых гісторыі ці жыццёвага выпадку («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я.Баршчэўскага). ГероемА. ці проста А. падчас выступаюць жывыя істоты, рэчы, прадметы навакольнай рэчаіснасці, з’явы мастацтва і інш. Так, у творы «Маўклівы маналог» У.Арлова А. выступае драўляная выява св. Пётры. Цікавыя выпадкі, калі геройА. расказвае пра падзеі пісьмова (у форме ліста да нейкай асобы, дзённіка, нататак). Вобраз А. можа з’яўляцца абсалютным антыподам вобразу аўтара (Самсон Самасуй у рамане «Запіскі Самсона Самасуя» А.Мрыя), дыстанцыявацца ад яго (Мацей Мышка ў рамане «Віленскія камунары» М.Гарэцкага) ці быць блізкім (Алесь Руневіч у рамане «Птушкі і гнёзды» Я.Брыля). Аднак атаясамліваць вобраз А. і вобраз аўтара нельга. Першы з іх выступае маст. вобразам, які існуе толькі ў дадзеным творы (ці некалькіх творах). У пісьменніка можа быць некалькі вобразаў А. (напр., адрозныя ад Алеся Руневіча вобразы А. ў творах «Гуртавое», «Муштук і папка» Я.Брыля). Увядзенне ў твор вобраза А. садзейнічае вырашэнню розных маст. задач. А. як удзельнік ці сведка падзей выступае своеасаблівым гарантам праўдзівасці таго, пра што апавядаецца. Спецыфічнае месца А. ў сістэме вобразаў дазваляе даць ацэнку ўчынкам персанажаў і ўзноўленым падзеям. У наш час у рэаліст. творах вобраз А. часта персаніфікуецца (Алесь Руневіч, Самсон Самасуй) і выступае паўнакроўным маст. вобразам. Т.К.Грамадчанка.
183
АПАВЯДАННЕ
АПАВЯДАННЕ, малая форма эпасу, невялікі празаічны (часам вершаваны) твор, для якога характэрны аднападзейнасць, аднапраблемнасць, лаканізм. Генетычна А. звязана з воінскай аповесцю, казкай, паданнем, анекдотам. Паводле характару адлюстравання рэчаіснасці вылучаюць А. бытавое, сатыр., гумарыст., псіхал., філас., лірычнае, алегарычнае і інш. Росквіт А. звязаны з эпохай рэалізму, калі зместам маст. твора з’яўляліся розныя жыццёвыя сітуацыі і здарэнні — ад выключных да звыклабудзённых, аднак пісьмовая форма А. існавала ўжо ў лры Стараж. Грэцыі. Першыя бел. А. («Тралялёначка», «Дзядзіна» Ф.Багушэвіча, «Кручаная баба» А.Плуга) з’явіліся ў 19 ст. і за кароткі час ад напаўфалькл. форм (літ. апрацоўкі мясц. паданняў і легенд, апісання быт. анекдатычных выпадкаў і сцэн) сталі арыгінальнымі, індывід.аўтарскімі па змесце і форме творамі. Падзеі 1й сусв. вайны, рэв. зрухі, перабудова ўсіх сфер грамадскасац. жыцця істотна паўплывалі на тэматыку і праблематыку, жанравастылёвую палітру А. Разам з псіхал. паспяхова развівалася А. сатыр. і гумарыст. (К.Крапіва, А.Мрый, М.Чарот, К.Чорны), рэаліст. (С. Баранавых, Р. Мурашка, Я. Нёманскі), рамантычнае (М.Зарэцкі, В.Каваль, М.Лынькоў), лірызм суседнічаў з драматызмам, уводзіліся новыя жанравыя формы: А. прыгодніцкае і дэтэктыўнае. Выключную ролю ў станаўленні жанру А. адыгралі М.Багдановіч, З.Бядуля, А.Гарун, М.Гарэцкі, Я.Колас, В.Ластоўскі, Цётка, Ядвігін Ш. Аператыўнасць, здольнасць хутка адгукнуцца на запатрабаванні часу вылучылі А. сярод інш.эпічныхжанраўу2йпал. 1950х гг., калі лра звярнулася да надзённых праблем жыцця (Я.Брыль, В.Быкаў, А.Кулакоўскі, М.Лупсякоў І.Навуменка, І.Шамякін). Своеасаблівым бачаннем рэчаіснасці характарызаваліся А. прадстаўнікоў філал. пакалення (В.Адамчык, У.Караткевіч, І.Пташнікаў, Б.Сачанка, М.Страль
цоў, І.Чыгрынаў і інш.). У 1980— 90я гг. змест і форма малога эпасу істотна абнавіліся. Многія аўтары (А.Асташонак, В.Быкаў, Я.Сіпакоў, Ф.Сіўко, Ю.Станкевіч, А.Федарэнка і інш.) звярнуліся да прытчы, сімволікі. У 2000я гг. ў жанры А. працуюць многія бел. пісьменнікі.
Т. К. Грамадчанка.
АПАВЯДАННЕ ВЕРШАВАНАЕ, невялікі сюжэтны апавядальны твор, напісаны вершаванай мовай. У бел. лры вылучылася з гутаркі. Да гэтай жанравай формы шырока звярталіся пісьменнікі 19 і пач. 20 ст. («Вечарніцы», «Халімон на каранацыі» В.ДунінаМарцінкевіча, «Быў у чыстцы», «Скацінная апека» Ф.Багушэвіча, «Сват», «Вераніка», «У вёсцы» М.Багдановіча, «Доктар памог», «Святы Ян» Я.Коласа, зб. «Апавяданні вершам» Я.Купалы). У 2й пал. 20 ст. сустракаецца рэдка («Наш сын», «На дзвінскіх парогах» А.Зарыцкага, «Заручыны» Н.Гілевіча). У 1990х гг. А.в. стала папулярным газетным жанрам, калі ў сатыр. і гумарыст. форме апісваліся сітуацыі рэчаіснасці. Т.К.Грамадчанка.
АПАВЯДАННЕ ВЎСНАЕ, празаічны фальклорны жанр, скіраваны на інтэрпрэтацыю падзей, якія адбываюцца зараз ці мелі месца ў нядаўнім мінулым і маюць статус верагоднасці. Тэксты А.в. звычайна невял. па аб’ёме і ў пераважнай большасці змяшчаюць адзін эпізод. Для іх характэрны «жыццепадобнасць», канкрэтыка дэталей: ад дакладнай даты здарэння да ўнутранага стану героя ў пэўныя моманты. Падзея, звязаныя з ёю персанажы і рэчы падаюцца праз прызму адносін да іх героя, яго т.зв. «індывідуальнасуб’ектыўнага» погляду і прыватнага жыццёвага досведу. У А.в. не выяўляецца цікаўнасці да звышнатуральнага свету (як у прымхліцах) ці да падзей далёкага мінулага (як у легендах). Выканаўцамі А.в. часцей за ўсё з’яўляюцца сведкі ці непасрэдныя ўдзельнікі тых ці інш. падзей. Да А.в. адносяцца
апавяданніўспаміны і сказы. Апавяданніўспаміны ўяўляюць сабой мемуары сведкаў прыгонніцтва, ваен. часоў, перыяду калектывізацыі і г.д. У сказах аповед вядзецца ад першай асобы і прысвечаны часцей за ўсё выпадкам засабістагажыцця, назіраецца «дакладнасць даты», акцэнтаванне ўвагі на адчуваннях героя. «Було мне, донькі, у ту пору трыццаць гадоў. A мужычка майго аж у 1941 годзе забралі ў армію. Ох, і нагаравалася я. Чацвёра дзяцей трэба было на ногі паставіць...». Месца ж дзеяння абазначаецца больш агульна: вёска, паселішча, горад.