Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Літ.: Л і ц к е в і ч А.У. «Аповесць пра аблогу Мсціслаўля» канца XIV—пачатку XV стст. // Здабыткі: дакументал. помнікі на Беларусі. Мінск, 2007. Вып. 9.
А.У.Ліцкевіч.
«АПбВЕСЦЬ ПРА АТЬІЛУ КАРАЛЯ УТйРСКАГА», гл. «Гісторыя пра Атылу».
«АПбВЕСЦЬ ПРА БАВЎ», помнік беларускай перакладной літаратуры; сярэдневяковы рыцарскі раман. Створаны ў Францыі. Бел. пераклад зроблены ў 2й пал. 16 ст., відаць, з сербскага тэксту і паслужыў крыніцай шэрага рас. спісаў. Збярогся ў адзіным рукапісе сярэдзіны 16 ст. ў
192
АПОВЕСЦЬ
т.зв. Пазнанскім зборніку. Mae займальны любоўнаавантурны сюжэт. У цэнтры твора — незвычайныя прыгоды гал. героя, сына цара Гвідона і царыцы Мілітрысы (у бел. рэдакцыі — Мератрысы) у яго барацьбе за бацькоўскую спадчыну і царэўну Дружнену. Тыпалагічна блізкі да твораў гераічнага эпасу, у якім выкарыстаны прыёмы гіпербалізацыі. Багацце казачнага элемента, напружаны сюжэт спрыялі папулярнасці рамана, які бытаваў ва ўсх. славян да 20 ст., пранік у фальклор і стаў нар. казкай.
«АПОВЕСЦЬ ПРА ВАРЛААМА I ІАСАФА», гл. «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа».
«АПбВЕСЦЬ ПРА ДАЎМОНТА», гісторыкалітаратурны твор, складзены ў 2й чвэрці 14 ст. ў Пскове як жыццяпіс князя пскоўскага Даўмонта. Першапачатковая рэдакцыя складаецца з некалькіх апавяданняў. У іх расказваецца, як у 1266 нальшчанскі кн. Даўмонт з дружынай прыбыў у Пскоў, бо «побішася Лнтва межн собою» (маецца на ўвазе забойства вял. князя літоўскага Міндоўга), тут хрысціўся і быў пасаджаны на пскоўскі прастол. Хутка Даўмонт здзейсніў паход у землі літоўскага кн. Гердзеня, паланіў яго жонку і 2 дзяцей. Апісаны таксама паходы Даўмонта на г. Ракавор і ў Памор’е, яго бітвы з літоўцамі і лівонскімі рыцарамі, абарона Пскова ад ворагаў. «Аповесць...» утрымлівае пахвалу Даўмонту, паведамляе пра яго хваробу, смерць і пахаванне. Твор пазбаўлены павучальнасці і абстрактнасці, яго аўтар імкнуўся да канкрэтнасці і дакладнасці. «Аповесць...» была ўключана ў 1ы і 2і пскоўскія летапісы, у пазнейшыя агульнарус. летапісныя зводы, наўгародскія летапісы 15—16 ст. Да 17 ст. «Аповесць...» неаднаразова перараблялася і дапаўнялася; даследчыкі вылучаюць 8 яе рэдакцый. Тзв. сярэдняя рэдакцыя 16 ст. дапоўнена падрабязнасцямі пра літоўскі перыяд жыцця Даўмонта і сказаннем пра яго «брата» Войшалка.
Літ.'. Охотннкова В.Н. Повестьо Довмонте: нсслед. й тексты. Ленннград, 1985. В.С.Пазднякоў. «АПОВЕСЦЬ ПРА ЖЫГІМбНТА I БАРБАРУ РАДЗІВІЛ», гісторыкалітаратурны твор, складзены ў сярэдзіне 1 бст., напэўна, у Вільніізмешчаны ў канцы «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» пад 1545—48 (Пазнанскі спіс). У цэнтры твора — гісторыя кахання і шлюбу вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта II Аўгуста і прыгажуні Барбары Радзівіл, якія, ідучы насустрач сваім пачуццям, патаемна павянчаліся ў Вільні. Невядомы аўтар з характэрнымі дэталямі і сатыр. адценнем намаляваў усеагульнае грамадскае асуджэнне ў ВКЛ і Польшчы неабдуманага кроку караля, яго шлюбу з удавою некаралеўскага роду. Аднак каханне перамагло, Жыгімонт II Аўгуст насуперак саслоўным маральным нормам таго часу не адмовіўся ад Барбары і застаўся верны сваёй абранніцы. Гісторыя рамантычнага кахання знайшла шырокае адлюстраванне ў польск., літоўскай і бел. навук.папулярнай і маст. лры.
«АПбВЕСЦЬ ПРА МЕРКЎРЫЯ СМАЛ ЁНСКАГА», гл. «Слова аб Меркурыі Смаленскім».
АПОВЕСЦЬ ПРАПАДОЛЛЕ», помнік беларускалітоўскага летапісання 1й пал. 15 ст. Створана каля 1432— 35, напэўна, у Вільні ў асяроддзі пануючых колаў ВКЛ. Змешчана ў Беларускалітоўскім летапісе 1446 у канцы «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», у 16 ст. была ўключана ў склад «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» і Хронікі Быхаўца. У цэнтры твора — гісторыя Падольскай зямлі 2й пал. 14 — 1й трэці 15 ст. і яе далучэння да ВКЛ. Створана як паліт. дакумент з мэтай абгрунтаваць гіст. права ВКЛ на Падолле і асудзіць палітыку польск. феадалаў, якія пасля смерці Вітаўта захапілі яго зах. частку. Падзеі і факты, выкладзеныя ў творы, у асн. адпавядаюць гіст. сапраўднасці. Напісана на старабел. мове дзелавым стылем
без дакладных дат, вылучаецца цэласнасцю кампазіцыі, публіцыстычнасцю стылю, свецкім характарам зместу.
«АПбВЕСЦЬ ПРА СКАНДЭРБЁГА», помнік беларускай перакладной літаратуры пачатку 17 ст. Прысвечана апісанню нац.вызваленчай барацьбы албанскага народа супраць турэцкага нашэсця ў 15 ст. пад кіраўніцтвам Г.Кастрыёці, празванага Скандэрбегам. Бел. пераклад зроблены з раздзела «Пра Скандэрбега Македона, албанскага князя» працы польск. гісторыка М.Бельскага «Хронікі ўсяго свету» (1564). Асн. крыніцай для яго паслужыла белетрызаваная «Гісторыя жыцця і спраў Скандэрбега» (1508) албанца М.Барлеці, якая была вядома ў Беларусі ў перакладзе й,.Базыліка на польск. мову (Брэст, 1569). У параўнанні з польск. крыніцай аповесць дэмакратызавана: Скандэрбег у барацьбе з туркамі апіраецца на народ, гуманна адносіцца да мірнага турэцкага насельніцтва. Захавалася ў 10 спісах (2 з выразнымі бел. моўнымі асаблівасцямі).
«АПбВЕСЦЬ ПРА ТАЎДАЛА», «Кннга о Тауд ал е р ы церн», помнік беларускай перакладной літаратуры 16 ст. Аснову сюжэта складае апісанне незвычайнага падарожжа па замагільным свеце душы рыцара Таўдала, які ад моцнага перапою часова страціў прытомнасць. Уражаны пакутамі грэшнікаў у пекле, герой каецца ў грахах і вырашае жыць па хрысціянскіх запаветах. Арыгінал аповесці пад назвай «Прывіды Тундала» ўзнік у 12 ст. на лац. мове ў Ірландыі. Бел. пераклад узыходзіць да чэшскай крыніцы. Вядомы ў адзіным спісе сярэдзіны 16 ст., які захаваўся ў рукапісным зборніку бкі Красінскіх у Варшаве і загінуў у час 2й сусв. вайны.
«АПбВЕСЦЬ ПРА ТРОХ КАРАЛЁЎ», помнік беларускай перакладной літаратуры апакрыфічнага характару. Арыгінал напісаны ў 14 ст. ням. манахам Іаганам з Гільдэсгейма на лац. мове. На бел. мову перакла
193
АПОВЕСЦЬ
дзены ў 2й пал. 15 ст. Захавалася ў 3 спісах. Найб. ранні Пецярбургскі (15 ст.) зберагаецца ў Рас. нац. бцы. У цэнтры аповесці евангельскі эпізод пра пакланенне немаўляці Ісусу Хрысту 3 усх. цароўязычнікаў, якія пасля сталі шчырымі хрысціянамі. У творы апісваецца іх незвычайнае падарожжа ў «святую зямлю», прырода зямель Блізкага Усходу, побыт, звычаі, веравызнаўчыя і этнічныя асаблівасці розных народаў (грэкаў, сірыйцаў, армян, грузін і інш.). У аповесці многаавантурнапрыгодніцкага,фантастычнага. Твор — адна з крыніц гісторыкагеагр. уяўленняў бел. чытачоў 15—16 ст. пра краіны Блізкага Усходу. Мова перакладу пазбаўлена царкоўнаславянізмаў.
«АПбВЕСЦЬ ПРА ТРбЮ>. гл. «Троя».
•АПОВЕСЦЬ ПРА ТРЫШЧАНА», помнік беларускай перакладной літаратуры; папулярны сярэдневяковы рыцарскі раман. Перакладзена на бел. мову ў 2й пал. 16 ст. з сербскай крыніцы, якая ўзыходзіла да італьян. арыгінала. Бел. пераклад збярогся ў спісе сярэдзіны 16 ст. ў Пазнанскім зборніку. У цэнтры рамана паэт. кельцкая легенда пра ўзнёслае каханне рыцара Трыстана і каралевы Ізольды (у бел. рэдакцыі — Трышчана і Іжоты), якая ў шматлікіх літ. апрацоўках на працягу стагоддзяў бытавала сярод народаў Еўропы. Гэта класічны ўзор жанру рыцарскага рамана, пабудаванага на авантурнапрыгодніцкай фабуле і любоўнай інтрызе. У бел. апрацоўцы асн. ўвага сканцэнтравана на апісанні незвычайных прыгод, паядынкаў і рыцарскага гераізму Трышчана, прыкметна прыглушаны лірычны тон апавядання, скарочаны апісанні любоўных сустрэч і перажыванняў герояў. Аптымістычны фінал стасуеццазагульнай ідэйнамаст. канцэпцыяй рамана, у якім насуперак аскетычным прынцыпам хрысціянства апяваюцца свецкія пачуцці і перажыванні чалавека, яго зямныя радасці і страсці, паэтызуецца жыватворная і
«Аповесць пра Трышчана».
пераможная сіла кахання. «А.п.Т» — унікальны слав. варыянт літ. апрацоўкі славутай легенды, помнік бел. культуры 16 ст. Бел. пераклад зроблены ў свецкім асяроддзі, вылучаецца творчым падыходам да тэксту, багаццем бел. літ. мовы таго часу. Бел. рэдакцыя аповесці перакладзена на сербскахарвацкую (Бялград, 1966), італьян. (Фларэнцыя, 1983) і англ. (Лідс, 1977; НьюЙорк; Лондан, 1988) мовы.
АПОВЕСЦЬ СТАРАЖЬІТНАРЎСКАЯ, жанр старажытнарускай літаратуры 11—17 ст., які аб’ядноўвае апавядальныя творы розных відаў (воінская, жыційная, быт., сатыр. аповесці, сказанне, гісторыя, слова, павучанне). Першапачаткова ўзніклі як перакладныя творы («Александрыя», «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах» і інш.). Амаль адначасова з’явіліся і арыгінальныя, пераважна гіст. аповесці, большая частка якіх захавалася ў складзе летапісаў. У 11—13 ст. пераважаў стыль манумент. гістарызму. На пач. 12 ст. ўзніклі агіяграфічныя аповесці («Сказанне аб Барысе і Глебе», «Жыціе Ефрасінні Полацкай» і інш.). Асаблівую папулярнасць набылі воінскія аповесці пра гераічную барацьбу за незалежнасць роднай зямлі («Слова аб папку Ігаравым») і царк. біяграфіі вядомых гіст. асоб («Аповесць пра жыццё Аляксандра Неўскага»). А.с. шырока бытавалі ў Беларусі, многія з іх у 15—17 ст. перакладаліся на бел. мову, перапрацоўваліся, уваходзілі ў буйныя творы інш. жанраў. У 15—16 ст. з’явіліся бел. апрацоўка апокрыфа «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах»
— «Аб дванаццаці пакутах», бел. рэдакцыя «Сказання пра Мамаева пабоішча» — «Мамаева пабоішча». У Беларускалітоўскі летапіс 1446 была ўключана «Аповесць пра разбурэнне Батыем Разані». А.с. мелі істотнае значэнне для фарміравання маст. прынцыпаў і сродкаў стараж. бел. мовы, станаўлення літ. старабел. мовы.
«АПОКРЫСІС», гл. «Апакрысіс».
АПОКРЫФЫ (ад грэч. apokryphos таемны, запаветны), мастацкія аповесці ў сярэдневяковых хрысціянскіх літаратурах, якія звязаны з паданнямі Бібліі, жыціямі святых, легендамі аб раі, пекле, канцы свету. Забараняліся царквой зза разыходжання з афіц. веравучэннем. Час з’яўлення ў Беларусі таго ці інш. А. вызначыць цяжка. Некаторыя з іх сустракаюцца ў рукапісах 15—16 ст., іншыя былі апублікаваны па рукапісах больш позняга часу і па вусных варыянтах. Найб. папулярнасцю ў Беларусі карысталіся А. «Аб дванаццаці пакутах» (бел. апрацоўка 15— 16 ст. А. «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах») і блізкія да яго «Ліст Ісуса Хрыста», А. пра св. Георгія («Спіскі пакут святога Гсоргія» і «Цуда святога Егоргіяозміі»),«3агадкі цараДавыда», «Сон Багародзіцы», «Слова аб дрэве святога крыжа», А.казка «Страцімптушка». Адным з найб. вядомых у Беларусі быў А. «Аб дванаццаці пакутах», у якім адлюстраваліся нар. погляды на злачынства і пакаранне. У А. расказваецца аб падарожжы Багародзіцы па замагільным свеце, ярка і натуралістычна апісваюцца пакаранні, якія церпяць у пекле душы грэшных людзей незалежна ад іх сац. прыналежнасці. Пры гэтым выразна гучыць гуманіст. тэндэнцыя спачування грэшнікам, суперажывання іх невыносным пакутам. Цікавы па змесце і форме А. «Загадкі цара Давіда», які ўключае 180 кароткіх апавяданняў гал. чынам апакрыфічнага характару, па якіх гадалі, здзейсніцца ці не здзейсніцца загаданае. Багаты змест Бібліі даў матэрыял для самых