• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АРГАН (ад грэч. organon прылада, інструмент), духавы клавішны музычны інструмент. Сучасны А. складаецца з вял. колькасці лабіяльных язычковых труб розных памераў, кожная
    202
    АРЖАВЕНЬ
    Арган Гродзенскага касцёла францысканцаў.
    з якіх дае адзін гук пэўнага тэмбру. Групы труб аднаго тэмбру ўтвараюць рэгістры. Вядомы з 3 ст. да н.э., росквіт арганнага мастацтва ў Зах. Еўропе адносіцца да 14—18 ст. Першапачаткова А. выкарыстоўваўся як царк. муз. інструмент у час службы, з 19 ст. — як свецкі канцэртны інструмент. У Беларусі паяўленне А. звязана з пашырэннем каталіцкага веравызнання: будаўніцтвам касцёлаў (асабліва ў 15— 16 ст.) і правядзеннем у іх службаў (прафесія арганіста ўпамінаецца ў дакументах з 16 ст.). А. бываюць розных памераў размяшчаюцца ў храмах над уваходам (на хорах за балюстрадай). Захаваліся багата дэкарыраваныя А. ў барочным і класіцыстычным стылях у касцёлах езуітаў і францысканцаў у г. Гродна, в. Новая Мыш Баранавіцкага рна, в. Будслаў Мядзельскага рна і інш. У 1871—97 у Мінску дзейнічала муз. вучылішча арганістаў, музыканты набывалі адукацыю таксама ў Варшаве і Вільні. 3 2й пал. 20 ст. арганнае выканальніцтва стала з’явай свецкай муз. культуры краіны: А. ўстаноўлены ў канцэртнай зале Бел. філармоніі (1963), Мінскім Троіцкім Залатагорскім касцёле (1983), Полацкім Сафійскім саборы (1985). У 2002 прайшла 1я міжнар. арганная
    канферэнцыя «Шляхі развіцця арганнага майстэрства ў Беларусі», а з 1996 у г. Полацк праводзіцца штогодні міжнар. фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі». Дзейнічае канцэртны праект «Імгненні арганнай музыкі 2008—09», які ўключае творы розных эпох і кірункаў: класічныя ням., італьян., франц. кампазітараў, а таксама сучасных бел. (у т.л. А.Залётнева, А.Навахроста, Л.Шлег і інш.). Канцэрты адбываюцца ў касцёлах у Полацку, Брэсце, Ракаве, Мінску. Сярод бел. арганістаў: К.Шараў, А.Янчанка. Пра А. зняты фільм «Арганы Беларусі» (1995, рэж. М.Жданоўскі).
    Літ.. Неўдах У. Cantanibus organis. Беларуская арганная культура ў кантэксце еўрапейскага музычнагістарычнага працэсу. Мінск, 1999. Н.В.Сазановіч.
    АРГО (франц. argot), адна з разнавіднасцей сацыяльных дыялектаў; штучна створаная ўмоўная гаворка пэўнай вузкай сац. або прафес. групы людзей. Часам тэрмін «А.» выкарыстоўваецца для абазначэння сац. ці прафес. адгалінавання ад агульнанар. мовы (А. музыкантаў, ваенных і інш.). У больш вузкім сэнсе А. — мова дэкласаваных і крымінальных элементаў (жабракоў, злодзеяў, шулераў,
    спекулянтаў). Узнікненне А. звязана з перыядам у гісторыі грамадства, калі існавалі замкнёныя аб’яднанні рамеснікаў, гандляроў, прафес. жабракоў, якія з мэтай захавання, перадачы прафес. сакрэтаў і адасаблення ад інш. аб’яднанняў стваралі спец. моўныя коды. У Беларусі вядомы А. капыльскіх краўцоў, дрыбінскіх шапавалаў (катрушніцкі лемезень), шклоўскіх шаўцоў (патрушніцкі лемез), б. прафес. жабракоў (любецкі лемент) і інш. Фанетычная і граматычная сістэма А. звычайна тоесная аналагічным сістэмам агульнанар. мовы. Аргатычная лексіка і фразеалогія фарміруюцца ў выніку семантычнага або фармальнага пераўтварэння спрадвечных слоў і выразаў, запазычвання і індывід. словатворчасці («рыкуха» ‘карова’, «ніконта» ‘нічога’, «браць на пустую»
    ‘беспадстаўна затрымліваць’, «трухней» ‘дождж’ і інш.). Аргатычныя словы і выразы пераважна знаходзяцца паза межамі літ. ўжывання і могуць выкарыстоўвацца толькі ў мове персанажаў маст. твораў — т.зв. аргатызмы.
    Літ.: Лукашанец Е.Г. Соцнальные дналекты в восточнославянскмх языках. Мннск, 1993; Крывіцкі А.А. Дыялекталогія беларускай мовы. Мінск, 2003.
    Дз.В.Дзятко.
    АРЖАВЁНЬ, А р ж а в е н н і к, міфалагічная істота, нячысцік, які нібыта жыве ў аржавеннях — багністых мясцінах, пакрытых іржою. Уяўляўся бруднарудым, пакрытым іржавымі прыліпамі, з надзвычай тоўстым жыватом і тонкімі, як сцябліна хвашча, нагамі. Увесь час ён рыгае і выклікае агіду ва ўсіх нячысцікаў і ў жывых істот. Рэдкай яго здабычай можа стаць жывёла, якая, ратуючыся ад драпежнікаў, забягае ў балота, альбо чалавек, што зайшоў у глуш у ненармальным стане — п’яны або хворы. А. спакайнейшы за сваіх братоў Багніка і Балотніка. Узімку А. не ўдаецца закрыць свайго жытла: буражоўтыя плямы зпад снегу і лёду выдаюць яго месцазнаходжанне. Лета не высушвае аржавенні, а людзям непатрэбна неўрадлівая зямля. Таму нячысцік,
    203
    АРЖЫЛОЎСКІ
    Аржавень.
    Малюнак В.Слаука. 2005.
    лежачы на дне ў самоце, абрастае ліпучымі слаямі гразі і падтрымлівае каламуць у аржавенні.
    Літ.: Ннкнфоровскнй Н.Я. Нечнстнкн, свод простонародных в Внтебской Белорусснн сказаннй о нечнстой снле. Внтебск, 1995. У.А.Васілевіч. АРЖЫЛОЎСКІ Аляксандар Міхайлавіч (14.9.1948, г. Цюмень, Расія — 11.11.1999), беларускі акцёр. Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1969). Працаваў у Тэатрыстудыі кінаакцёра. Сярод роляў: Клаўдзій («Гамлет» У.Шэкспіра), Попрышчын («Запіскі звар’яцелага» М.Гогаля), монаспектакль «Ноч» і інш. Здымаўся ў кіно: фільмы маст. «Пагаворым, брат...» (1978), «Канец бабінага лета» (1983), «Наш бронецягнік» (1988), «На чорных лядах» (1995) і інш.; тэлевізійныя «Андрэй і злы чарадзей», «Адзіны мужчына» (абодва 1981), «Выклік» (1986), тэлесерыял «Плач перапёлкі» (1991) іінш.
    АРКА (ад лац. arcus дуга, выгін), крывалінейнае перакрыцце праёмаў у сцяне (вокнаў, дзвярэй і інш.) ці пралётаў паміж апорамі, выступ абрысаў якога звернуты ў напрамку, супрацьлеглым дзеянню асн. нагруз
    кі. Выконваецца з жалезабетону, цэглы, каменю, металу, дрэва. Адрозніваюць А.: па форме — паўцыркульную (апісаную па паўакружнасці), кілепадобную (у выглядзе папярочнага разрэзу перавернутага судна), клінковую (выкладзеную з камянёў клінковай формы ці з прамавугольных з клінападобнымі швамі, што ствараюць распор), каробчатую (у выглядзе дугі, апісанай з 3, 5 ці 7 цэнтраў), цыбулепадобную (у форме абрысаў цыбуліны), стральчатую (складаецца з 2 дуг, што перакрыжоўваюцца пад вострым вуглом), падковападобную (у форме абрысаў падковы); па функцыі — падпружную (умацоўвае ці падтрымлівае скляпенне), разгрузачную (размяркоўвае нагрузку ад верхняй часткі пабудовы на апоры ці ад асобных апор на сценку фундамента); па характары — несапраўдную (выкананую шляхам гарызантальнага напуску камянёў без бакавога распору), падвісную (складаецца з 2 дуг, кропка перакрыжавання якіх знаходзіцца ніжэй за вяршыню А.), перспектыўную (у выглядзе арачнага праёма, які знікае ў глыбіню сцяны некалькімі А., што памяншаюцца па памерах), трыумфальную. Як
    канструкцыйны элемент выкарыстоўвалася ў архітэктуры Месапатаміі і інш. стараж. цывілізацый. Атрымала пашырэнне ў Стараж. Рыме. У Беларусі вядома з часоў сярэдневякоўя. Пашырана ў 12 ст. ў культавай архітэктуры Гродзенскай школы дойлідства і Полацкай школы дойлідства, а таксама ў мураваным дойлідстве рэнесансу, барока, класіцызму. У 20 — пач. 21 ст. выкарыстоўваецца пры будаўніцтве мастоў, шляхаправодаў, у архітэктуры грамадскіх і жылых будынкаў, у культавым дойлідстве.
    Ю.Ю.Захарына.
    АРКА ТРЫУМФАЛЬНАЯ, брама трыумфальная, пастаяннае або часовае манументальнае збудаванне ў гонар ваен. перамогі, значнай гіст. падзеі або асобы ў выглядзе ўрачыстага афармлення праезду. Mae 1 або 3 арачныя пралёты. Узнікла ў Стараж. Рыме (арка Ціта, 79—81). Форма А.т., магчыма, запазычана ад гар. брамы этрускаў. Атрымала пашырэнне ў архітэктуры ампіру ў Францыі (А.т. на пл. Зоркі ў Парыжы, архіт. Ж.Ф.Шальгрэн, 1806—36), Расіі (Трыумфальная брама ў Маскве, архіт. В.Бавэ, 1827—34; Маскоўская трыумфальная брама ў СанктПецярбургу, архіт. В.Стасаў, 1834—38). У Беларусі ў 18 — пач. 19 ст. вядома пра існаванне часовых трыумфальных брам у Нясвіжы, Магілёве, Шклове. Ю.Ю.Захарына.
    АРКАДА (франц. arcade), шэраг аднолькавых па велічыні і абрысах арак, якія абапіраюцца на слупы або калоны і ствараюць разам з імі рытмічны паслядоўны рад. Адрозніваюць А.: канструкцыйныя (успрымаюць нагрузку верхніх частак будынкаў і збудаванняў) і дэкар. (стаяць асобна або ўтвараюць «сляпыя» A.). А. з’явіліся ў архітэктуры Стараж. Рыма. У Беларусі пашырыліся з 16 ст. ў архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму ў адкрытых галерэях гандлёвых радоў (Пінск, Нясвіж), палацаў(г.п. Ружаны Пружанскагарна), гасп. будынкаў (лямус брыгіцкага
    204
    АРКБУТАН
    Аркада Ружанскага палаца.
    кляштара ў Гродне), а таксама як дэкар. элемент — аркатура. У сучаснай архітэктуры А. выкарыстаны як асн. элементы кампазіцыі гал. ўвахода стадыёна «Дынама», Мінскага паркукультуры і адпачынкуі імя Чэлюскінцаў, моста цераз р. Свіслач (на праспекце Незалежнасці ў Мінску) і інш.
    АРКАДЗЬЕЎ (сапр. Ц і в у н ч ы к) Аркадзь Станіслававіч (13.11.1897, б. в. Журбілавічы Навагрудскага рна — 27.2.1969), беларускі акцёр, рэжысёр.
    А.Аркадзьеў у ролі Вайніцкага.
    Засл. артыст Беларусі (1961). Скончыў тэатр. студыю ў Омску (1921). Працаваў у тэатрах СССР. 3 1944 дырэктар Белдзяржфілармоніі. 3 1951 маст. кіраўнік Дзярж. тэатра лялек Беларусі, з 1955 — Тэатра драмы і камедыі
    пры Белдзяржэстрадзе. Арганізатар, гал. рэжысёр і вядучы акцёр Бабруйскага вандроўнага бел. драм. тэатра (1956—62). 3 1963 рэжысёр Бабруйскага муз.драм. тэатра і Магілёўскага абл. тэатра муз. камедыі. 3 1967 рэжысёрпедагог Рэсп. курсаў пры Мінве культуры Беларусі. Акцёрскія работы вызначаліся мяккім лірызмам і псіхал. глыбінёй: Кісельнікаў («Багна» А.Астроўскага), Мануэль («Даманевідзімка» П.Кальдэрона), Сліва («Кухарка» А.Сафронава), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава) і інш. Сярод пастановак: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (1957, і роля Лявона Зябліка), «Уласнасць» паводле К.Чорнага (1958), «Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава (1962) і інш.
    АРКАТЎРА (ням. Arkatur), рытмічны рад дэкаратыўных несапраўдных арак на фасадах будынкаў або на сценах унутры памяшканняў. Звычайна выконвае ролю фрыза, зрэдку дапоўненага кансолямі, паўкалонкамі, лапаткамі. Узнікла ў раманскай архітэктуры (10—13 ст.). У Беларусі вядома ў мураваных цэрквах 12
    Аркатура на вежы замка ў г.п. Мір Карэліцкага рна.
    ст. (СпасаПраабражэнская царква ў Полацку, храмы Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра). Пашырылася ў пабудовах стыляў готыкі і рэнесансу, у якіх выкарыстоўваліся спічастыя і круглыя аркі ў аздабленні сцен, вежаў франтонаў (Лідскі замак, Навагрудскі Барысаглебскі сабор, Сынкавіцкая царквакрэпасць, замак у г.п. Мір Карэліцкага рна, кальвінскі збор у Смаргоні), у несапраўднай готыцы і рэтраспектыўнарус. стылі (Гервяцкі Троіцкі касцёл, Мінскі касцёл Сымона і Алены, жылыя дамы ў Мінску, Гомелі, Віцебску і інш.).