• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    М.Багдановіч, вылучаецца традыц. сімволікай, жыццёвай філасафічнасцю, абагульненасцю вобразаў. У ёй адчуваецца ўплыў Ф.Багушэвіча, Я.Коласа і Я.Купалы. А. збіраў і даследаваў бел. нар. песні, выступаў у абарону бел. мовы, прапагандаваў ідэі дэмакратыі, вернага служэння народу. Пераклаў на бел. мову творы Л.Глібава, Г.Гейне, В.Бялінскага.
    Тв.: Лірнік. Мінск, 1991.
    А.М.Ненадавец.
    АРбНЧЫК Юдзіф Самойлаўна (19.12.1908, Мінск — 3.6.1993), беларуская актрыса, рэжысёр. Засл. артыстка Беларусі (1938). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). Працавала ў Дзярж. яўр. тэатры Беларусі, у 1950—56 у Тэатры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе. Сярод роляў: Гандлярка, Голда («Свята ў Касрылаўцы», «Тэўемалочнік» ШоламАлейхема), Рохэлэ («Рэкрут» І.Аксенфельда), Авігайл, Пніна («Суламіф», «БарКохба» С.Галкіна), Мірандаліна («Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні), Лаўрэнсія («Фуэнтэ Авехуна» Лопэ дэ Вэгі), Марозава («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы) і інш. У 1970—90 маст. кіраўнік Мінскага нар. тэатра мімікі і жэста рэсп. Палаца культуры Бел. тва глухіх. Ажыццявіла пастаноўкі
    Ю.Арончык у ролі Лаўрэнсіі.
    п’ес «Трыбунал» А.Макаёнка, «Паўлінка» Я.Купалы, «Платон Крэчат» А.Карнейчука, «Хто ёсць хто» Р.Горына, «Сватанне» і «Мядзведзь» А.Чэхава, «Хітрыкі Скапэна» Мальера, «Ты — гэта я» Л.Ленча і інш.
    АРбЧКА Мікола (Мікалай Мікалаевіч;н. 10.12.1930, в. Вецявічы Слонімскага рна), беларускі паэт, празаік, крытык, літаратуразнавец, перакладчык. Др філал. навук(1981). Скончыў БДУ (1956). Працаваў у рэсп. перыяд. друку. У 1966—98 навук. супрацоўнік Інта лры імя Я.Купалы НАН Беларусі. Аўтар збкаў паэзіі «Не ўсе лугі пакошаны...» (1958), «Ветраломная паласа» (1962), «Крылатае семя» (1967), «Кветкі бяссмертніка» (1972), «Матчынажыта»(1978), «Бяздоннае»( 1985), «Падземныя замкі» (1986), драм. паэм «Курганне. Крэва» (1982), «Судны дзень Скарыны» (2001) і інш. Асн. тэмы яго твораў — лёс народа, балючая памяць вайны, любоў да роднай зямлі. Даследуе сучасную бел. паэзію, літ. ўзаемасувязі. Аўтар кніг «Валянцін Таўлай» (1969), «Галоўная служба паэзіі» (1974), «Беларуская савецкая паэма» (1979), «Саюз часу і майстэрства» (1981), «Паэзіяівайна» (1987) і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» (т. 1—4, 1999—2003). Піша для дзяцей: кн. вершаў «У птушынай вёсцы», аповесць «Хай расце маладая таполя» (абедзве 1964). Перакладае з рус., латышскай, польск. і англ. моў.
    Тв.: Колас на ржышчы: выбр. Мінск, 1980; Памяць зярнятаў: выбр. Мінск, 1991.
    Літ.: Гурская А. «Выток і свет мой...»: штрыхі да творчасці М.Арочкі // Роднае слова. 2001. № 7; Я е ж. Эпас памяці: драмат. паэмы М.Арочкі // Там жа. 2001. № 8;Дашкевіч Г.М. Мікола Арочка// Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. Мінск, 2003. Т. 4, кн. 2.
    І.М.Гоўдзіч.
    АРСЁНІЙ Сялунскі, пісьменнікпілігрым 15 ст. Быўдыяканам, як мяркуецца, у Беларусі. Здзейсніў падарожжа ў Святую Зямлю, якое апісаў у запісках, засн. на запісках ігуме
    214
    АРТАМОНАЎ
    на Данілы 12 ст. Аналіз моўных асаблівасцей сведчыць, што А. мог паходзіць з бел. зямель. Паводле інш. версіі, А. быў балгарынам.
    Літ.\ Ад р н а н о в а В.П. Хожденне Арсення Селунского // Нзв. Отдння рус. языка н словестностн Нмп. Академнн наук. 1913. Т. 18, кн. 3; Шляпкнн Й.А. Хожденне Арсення Селунского: (заметкн кстатье В.П.Адрмановой)//Там жа. 1914. Т. 19, кн. 1;Обнорскнй С.П. Клнтературной нсторнн «Хожденія» Арсення Селунского // Там жа. 1914. Т. 19, кн. 3; М а р к о в А. Роднна паломннка Арсення Селунского // Рус. фнлол. вестн. 1914. Т. 71; Я г о ж. Дополненне к статье «Роднна паломннка Арсення Селунского» // Там жа. 1915. Т. 8 3. В.С. Пазднякоў.
    АРСЁНКА Арсен Дзянісавіч (15.3.1903, г.п. Новая Вадалага Харкаўскай вобл., Украіна — 30.8.1945), беларускі і ўкраінскі спявак (барытон). Нар. артыст
    Беларусі (1944). Скончыў Харкаўскі муз.драм. тэхнікум (1928). Працаваў у оперных тэатрах Украіны, з 1936 у Вял. тэатры СССР. 3 1937 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Для А. характэрна высокая вак. культура, арыгінальнасцьтрактоўкі вобразаў. У творчасці спалучаў прыродныя даныя са сталым вак. майстэрствам, здольнасцю да арыгінальнага прачытання ролі. Першы выканаўца гал. партый у нац. операх: Кузьміч («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Андрэй («Кветка шчасця» А.Туранкова), Змітрок, Апанас («Міхась Падгорны», «Алеся» Я.Цікоцкага). Стварыў яркія вобразы Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Эскамільё
    («Кармэн» Ж.Бізэ), Рыгалета, Жэрмона («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Ялецкага, Анегіна («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага) і інш. Выступаў як камерны спявак.
    АРСЁНЬ Бярло (?—?), украінскі і беларускі праваслаўны рэлігійны дзеяч 18 ст., епіскап аршанскі, мсціслаўскі і магілёўскі [1728—33 або 1730—33[. Выбраны на Магілёўскую епархію Магілёўскім праваслаўным брацтвам. У снеж. 1728 паводле распараджэння кіеўскага мітрапаліта Варлаама прызначаны адміністратарам Магілёўскай епархіі, пазней (паводле розных крыніц, у 1728 ці ў 1730) пасвячоны ўепіскапы. Выбранне А. адбылося насуперак волі папрауніяцку настроенай часткі мясц. духавенства. У Магілёве яго сустрэлі непрыхільна і не дапусцілі да кіравання. Магілёўская епархія (адзіная ў гэты час праваслаўная епархія ў Беларусі) знаходзілася ў цяжкім становішчы, бо адчувала на сабе ціск пэўных колаў Рэчы Паспалітай, што жадалі ліквідаваць яе і ператварыць ва уніяцкую.
    І.Артамонаў у ролі Салора.
    А. не быў зацверджаны на пасадзе епіскапа каралеўскім прывілеем, бо ён быў не з Беларусі і не знатнага паходжання. За А. перад каралём Аўгустам II беспаспяхова хадайнічалі рас. імператар Пётр II і двойчы імператрыца Ганна Іаанаўна. Аўгуст II маніфестам ад 29.7.1730 забараніў называць яго магілёўскім епіскапам. У 1733 новы кароль Аўгуст III таксама не прызнаў А. епіскапам, і таму ён у студз. гэтага года быў пераведзены на кафедру Пераяслаўскую і Барыспальскую (Левабярэжная Украіна).
    Літ:. Грыгаровіч І.І. Беларуская іерархія. Мінск, 1992; Мартос А. Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн. Ч. 1—3. Мннск, 2000.
    І.А.Пушкін.
    АРТАМОНАЎ Ігар Аляксеевіч (н. 31.12.1975, Мінск), беларускі артыст балета. Засл. артыст Беларусі (2003). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1994). 3 1994 артыст балета, з 2002 вядучы майстар сцэны Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Для створаных
    215
    АРТСЕСІЯ
    ім вобразаў характэрны ўнутраная стрыманасць, пластычная выразнасць, дакладная перадача псіхал. стану персанажа: Дэзірэ, Прынц, Зігфрыд («Спячая прыгажуня», «Шчаў
    кунок», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Салор («Баядэрка» М.Мінкуса), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Рамэо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Грэнгуар («Эсмеральда» Ц.Пуні) і інш.
    АРТСЁСІЯ, мастацкая акцыя, якая ўключае правядзенне конкурсувыстаўкі візуальных мастацтваў творчай моладзі і фестывальную харэагр. праграму. Праводзіцца з 1992 у г. Віцебск штогод на базе Віцебскага унта. Аўтары канцэпцыі і арганізатары Я.Антонаў і М.Прусакоў. Асн. мэта А.с. — падтрымка творчай дзейнасці студэнтаў, стварэнне выставачнай прасторы для маладых мастакоў. Першапачаткова А.с. мела статус выстаўкі актуальнага мастацтва, ахоплівала поле візуальнай маст. дзейнасці. У конкурсе А.с. можа ўдзельнічаць любы малады чалавек, які творча працуе ў галіне візуальнай культуры. Кожны з удзельнікаў заяўляе на конкурс 1—3 працы, якія разглядаюцца экспазіцыйнай камісіяй (ствараецца з незалежных экспертаў). 3 твораў якія прайшлі адборачны тур, складаецца экспазіцыя (да 500 прац). Для работ характэрны тэматычная і жанравая разнастайнасць, эксперыменты са сродкамі выразнасці, імкненне вырвацца за межы традыц. маст. форм і тэхн. прыёмаў і інш. Журы, у складзе якога вядомыя
    мастакі, дызайнеры, супрацоўнікі музеяў, мастацтвазнаўцы з Латвіі, Польшчы, Літвы, Францыі, Беларусі, большасцю галасоў выбірае лаўрэатаў і прысуджае раўназначныя грашовыя прэм іі (да 10). Сярод намінацый: жывапіс, графіка, скульптура, дэкар.прыкладное мастацтва, авангард, візуальны дызайн, артдызайн, мультымедыяарт. Пачатак А.с. ў Беларусі паклала нефармальная выстаўка «Гаудеамус» (1989) студэнтаў Віцебскага пед. інта. Удзельнікі першых А.с. — студэнты віцебскіх ВНУ, пазней — Бел. акадэміі мастацтваў і Бел. унта культуры і мастацтваў а таксама вышэйшых і сярэднеспец. маст. навуч. устаноў Полацка і Магілёва. 3 сярэдзіны 2000х гг. да ўдзелу ў конкурсе далучыліся Латвійская акадэмія мастацтваў і яе філіял у г. Рэзекне, Смаленскі пед. унт (Расія). Усяго ў А.с. ўдзельнічае больш за 200 студэнтаў. Акцыя дазваляе яе ўдзельнікам адчуць сябе часткай сусв. маст. супольнасці, адыгрывае важную ролю ў развіцці маладзёжнага мастацтва ў Беларусі.
    М.Л.Цыбульскі.
    АРТЫКУЛ (ад лац. articulus раздзел, артыкул), 1) жанр навуковай, крытычнай, гтубліцыстычнай літаратуры. 2) Твор, у якім ставіцца пэўная праблема, разглядаецца актуальная грамадскасац., паліт., эканам. і інш. сітуацыі, аналізуецца пэўная маст. з’ява і г.д. А. характарызуе надзённасць гучання, аператыўнасць. У адпаведнасці са зместам вылучаюць А. праблемныя (уздымаюць важныя пытанні грамадскага і культ. жыцця), аналітычныя (асэнсоўваюць дзейнасць дзярж. інтаў тэндэнцыі ў развіцці мастацтва, творчасці асобных аўтараў), дыскусійныя (выяўляюць розныя погляды ў ацэнцы з’яў рэчаіснасці, грамадскага жыцця, твораў мастацтва), аглядныя (аналізуюць творы пэўнай тэматыкі ці праблематыкі, знаёмяць з новымі маст. з’явамі, якія нарадзіліся за вызначаны прамежак часу) і інш. Прыналежнасць да розных відаў лры абумоўлівае асаблівасці формы выказвання і мовы А.
    Навук. А. вызначаецца строгай лагічнасцю ў выкладзе думкі, аргументаванасцю назіранняў і вывадаў аб’ектыўнасцю аўтарскай пазіцыі, зваротам да прафес. лексікі і тэрміналогіі. Крытычны А. прадугледжвае аналіз зместу і формы твора, ацэнку яго ідэйнамаст. вартасцей, ужыванне агульнавядомых тэрмінаў. Публіцыст. А. адрозніваецца зваротам да актуальных праблем рэчаіснасці, пэўнай аўтарскай суб’ектыўнасцю, выбарам больш жывой і вобразнай мовы.
    Т. К. Грамадчанка.
    АРТЫКУЛЯЦЫЯ (ад лац. articulare выразна вымаўляць), дзейнасць органаў маўленчага апарату, накіраваная на вымаўленне гукаў. А. асобнага гука складаецца з 3 фаз: экскурсія — падрыхтоўка органаў маўленчага апаратуда вымаўлення, кульмінацыя (вытрымка) — захаванне органамі маўленчага апарату рабочага стану, рэкурсія — вяртанне органаў маўленчага апарату ў пачатковае становішча. У час маўлення адбываецца ўзаемадзеянне гукаў г.зн. накладанне рэкурсіі папярэдняга гука на экскурсію наступнага, што можа прыводзіць да розных фанетычных змен. У кожнай мове А. мае сваю спецыфіку. Для бел. мовы характэрна (у параўнанні з інш. слав. мовамі) гіпермяккасць зычных гукаў [дз’], [ц’], [с’], [з’] і інш., губнагубная А. пры вымаўленні [в] перад [о], [УІ («возера», «вузкі»), працяжнае вымаўленне [г] («галава», «адгэтуль») і інш.