• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    223
    АРХЕАЛОГІЯ
    Энцыклапедыя «Археалогія і нумізматыка Беларусі».
    адведзена біягр. артыкулам пра вучоных і даследчыкаў — археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў і мастацтвазнаўцаў Беларусі, Украіны і Расіі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё археал. навукі ў Беларусі. Выданне праілюстравана каляровымі і чорнабелымі фотаздымкамі, малюнкамі, картамі і планамі распаўсюджвання асобных культур. Разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў гуманітарных фтаў ВНУ, настаўнікаў сярэдніх школ і ўсіх, хто цікавіцца гіст. мінулым Беларусі.
    «АРХЕАЛОГІЯ I НУМІЗМАТЫКА БЕЛАРЎСІ», аднатомная галіновая энцыклапедыя. Падрыхтавана і выдадзена ў Мінску ў 1993 выдвам «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі». Мэта выдання — пазнаёміць чытача з помнікамі археалогіі і нумізматыкі Беларусі, адкрыццямі навукоўцаў за апошнія 250 гадоў. У выданні змешчаны 2384 артыкулы (з іх 419 па нумізматыцы), яно праілюстравана вял. колькасцю каляровых і чорнабелых здымкаў, планаў і схем асобных помнікаў. У артыкулах па археалогіі апісваюцца ўсе археал. культуры, якія існавалі на тэр. Беларусі, усе тыпы археал. помнікаў (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі,
    свяцілішчы і інш.), а таксама помнікі архітэктуры сярэдневякоўя (мураваныя храмы, замкі, палацы), рэчы матэрыяльнай культуры і унікальныя творы першабытнага мастацтва. У артыкулах па нумізматыцы прадстаўлена грунтоўная інфармацыя па ўсіх аспектах манетнай справы. У стварэнні энцыклапедыі прымалі ўдзел вядучыя бел. вучоныяархеолагі, нумізматы, гісторыкі, краязнаўцы, мастацтвазнаўцы і інш. Выданне разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў гуманітарных фтаў ВНУ, настаўнікаў сярэдніх школ і ўсіх, хто цікавіцца далёкім мінулым Беларусі.
    А.А. Трусаў.
    АРХЕТЫП (ад грэч. arche пачатак + typos вобраз), правобраз, першавобраз. У антычнай філасофіі і эстэтыцы — узор усіх рэчаў і сутнасцей, ідэя ў вобразнай форме. Паводле аналітычнай псіхалогіі К.Юнга, А. — калект. падсвядомыя вобразы, спадчынная аснова асабістых душэўных перажыванняў, якія створаны не на аснове індывід. вопыту, а перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Выяўляюцца як міфал., рэлігійныя і маст. сімвалічныя вобразы ў мастацтве. Канкрэтызуюцца ў нац. культурах (міфалогіі, аўтэнтычнай нар. культуры, прафес. творчасці), набываюць спецыфічную для кожнага народа семантыку і сімвалічнае значэнне першастваральнікаў культуры (дэміургаў), чарадзейных паэтаў і музыкаў, песняроў (стараж.грэч. Арфей і Гамер, рымскія Ромул і Рэм, біблейскі Майсей і яго пераемнік Ісус Навін). Гэты працэс архетыпізацыі працягваецца і ў эпохі сучасных развітых цывілізацый, калі адбываецца міфалагізацыя творчасці славутых мастакоў, пачынальнікаў новых маст. метадаў і кірункаў. Тоесныя архетыпныя матывы і вобразы сустракаюцца ў няроднасных культурах і сферах мастацтва, што тлумачыцца іх універсальным і пастаянным пачаткам у чалавечай прыродзе.
    У бел. маст. культуры (фальклор, аўтэнтычнае дэкар.прыкладное мас
    тацтва, традыц. абрады і харэаграфія, нар. тэатр) самабытна выявіліся А. айчыннай і сусв. міфалогіі, біблейскія першавобразы (Сусв. Дрэва, язычніцкія божаствы). У казках, паданнях і легендах пад уплывам хрысціянства адбылася палярызацыя персанажаў на станоўчых і адмоўных герояў, увасабленняў зла і смерці. У бел. чарадзейных казках позняга паходжання (18—19 ст.) шырока выкарыстаны маст. прыёмы гратэску і травестацыі, калі ў камічных абліччах прадстаўлены гал. героі твораў (выратавальнік, культ. герой, у т.л. Бог, Хрыстос і яго апосталы). Гэтая традыцыя карнавальнага смеху паходзіла ад сярэдневяковай гратэскавай культуры і не мела дачынення да атэістычнага светапогляду.
    Антычны А. чароўнага музыкі і песняра Арфея набыў значэнне сімвалу маст. генія, унушальнай і ачышчальнай функцый мастацтва. Вобраз усх.слав. чароўнага песняра і музыкі стварыў невядомы аўтар сярэдневяковай паэмы «Слова аб палку Ігаравым» («Слово о ітьлку Нгореве...», 2я пал. 12 ст.), якая, на думку асобн ых даследчыкаў, магла быць напісана ў Полацкім або Мінскім княствах. Збліжаныя паміж сабой антычны А. чароўнага музыкі і евангельскі А. Лазара беднага і яго багатага брата шматгранна выявіліся ў бел. фальклоры (з цыкла чарадзейных казак «Чароўная дудка», запісаная А.Сержпутоўскім у канцы 19 — пач. 20 ст., казка «Музыка» і травестацыя гэтага сюжэту ў казцы «Цыганмузыка»). Вобраз музыківыратавальніка, які разбурыў Пекла (сімвал смерці), заняў цэнтр. месца ў новай бел. лры (лірычнай і эпічнай паэзіі, драматургіі Я.Купалы). На этапах яе станаўлення і класічнага сінтэзу А. чароўнага музыкі пазначаны назвамі асобных твораў («Зайграй, зайграй, хлопча малы...» П.Багрыма, верш «Не я пяю — народ Божы...», паэмы «Лірнік вясковы» У.Сыракомлі, «Гусляр» Я.Купалы, «Сымонмузыка» Я.Коласа і інш.), загалоўкамі з паэт. збкаў «Дудар беларускі» В.ДунінаMap
    224
    АРХІВЫ
    цінкевіча, «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Ф.Багушэвіча, «Скрыпка беларуская»А.Пашкевіч(Цётка),«Жалейка» і «Гусляр» Я.Купалы, «Песніжальбы» Я.Коласа і інш. Адпаведна гэтай традыцыі бел. паэтаў называлі песнярамі.
    ВобразА. прытчы Ісуса Хрыста пра Лазара беднага і яго багатага брата — спрадвечных сімвалаў палярызацыі багацця і беднасці — шматгранна фалькларызаваўся ў духоўных песнях і набыў сэнс абяздоленасці Беларусі ў Рас. імперыі (паэт. збкі «Жалейка» Я.Купалы і «Песня жальбы» Я.Коласа, драм. паэма Я.Купалы «Сон на кургане» і яго драма «Раскіданае гняздо», а раней — вобраз плачкі ў цыклічнай аповесці Я.Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»).
    У сучаснай постмадэрнісцкай лры, тэатр., выяўл. мастацтвах і кінематографе ў якасці А. часта выступаюць героі антычнай еўрап. і айчыннай класічнай лры. Пры гэтым звычайна адбываецца іх травестацыя або мадэрнізацыя і перавод з эстэтычнага дыяпазону ўзнёслага, гераічнага і трагічнага на ўзроўні камічнага і банальнага.
    Літ.: Конан У. Ля вытокаў самапазнання: станаўленне духоўных каштоўнасцяў у святле фальклору. Мінск, 1989; Я г о ж. Архетыпы нашай культуры // Адукацыя і выхаванне. 1996. № 1; Я г о ж. Універсальны сімвал творчасці і мастацкага генія // Погляд у вечнасць: зб. арт. Мінск, 2009; Яго ж. Беларускі музыка Арфей // Выбранае. Мінск, 2009; Я г о ж. Вобразы і матывы чароўнага музыкі ў беларускай народнай культуры і класічнай літаратуры // Там жа. У.М.Конан.
    АРХІ... (ад грэч. archi... старшы, галоўны), прыстаўка, якая абазначае: 1) старшынства, вяршынства (напр., архіепіскап, архіпастырў, 2) вышэйшую ступень чагонебудзь (напр., архітраў).
    АРХІВОЛЬТ (італьян. archivolto), архітэктурнадэкаратыўная дэталь аздаб
    лення арачнага праёма. Вылучае контур аркі з плоскасці сцяны. А. з’явіліся з развіццём арачных канструкцый у Стараж. Рыме і Візантыі. У Беларусі атрымалі пашырэнне ў архітэктуры стыляў готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму. Выконваюць А. з клінавых камянёў тынку і стука. Mae прафіляваную паверхню з прымяненнем розных па малюнку абломаў архітэктурных або арнаментаваную разьбой, рустай, лепкай. А., які самастойна выступае на плоскасці сцяны і не звязаны з праёмам, называецца «сляпой аркай».
    АРХІВЫ (лац. archivum ад грэч. службовае месца), 1) установы ці іх структурныя падраздзяленні, асноўнымі функцыямі якіх з’яўляюцца прыём, улік, захоўванне дакументаў; састаўленне да іх навук.даведачнага апарату і арганізацыя выкарыстання дакум. матэрыялаў у навук., сац., народнагасп., культурных і інш. мэтах; 2) сукупнасці дакументаў, якія стварыліся ў выніку дзейнасці ўстаноў, тваў, асоб, родаў.
    У 9— 13 ст. А. ствараліся ў княжацкіх замках, пры кляштарах і цэрквах. У 15—18 ст. самым галоўным з’яўляўся А. велікакняжацкай канцылярыі — Метрыка Вялікага княства Літоўскага. У гэты час А. мелі таксама органы мясц. самакіравання, суды, рашэнні якіхзапісваліся ў спец. актавыя кнігі, а таксама магнаты,
    шляхта і некаторыя заможныя мяшчане. Буйнейшымі прыватнымі ў ВКЛ былі архівы Радзівілаў, архівы Сапегаў, архівы Тышкевічаў, архівы Хадкевічаў. 3 2й пал. 19 ст. дакументы ВКЛ захоўваліся ў Віленскім і Віцебскім цэнтр. А. стараж. актаў. У 1909 была створана Віцебская вучоная архіўная камісія, гал. задачай якой было стварэнне губернскага гіст. А. Згодна з дэкрэтам Саўнаркома РСФСР ад 1.6.1918 «Аб рэарганізацыі і цэнтралізацыі архіўнай справы» ўсе А. ўрадавых устаноў ліквідаваліся як ведамасныя, а справы, што ў іх захоўваліся, і дакументы «бягучага справаводства» ліквідаваных устаноў, скончанага да 25.10.1917, склалі Адзіны дзярж. архіўны фонд (АДАФ). У АДАФ павінны былі перадавацца і дакум. матэрыялы, якія збіраліся ў перыяд дзейнасці сав. органаў і аргцый. Для кіраўніцтва архіўнай справай было створана Гал. ўпраўленне архіўнай справай (ГУАС, Галоўархіў), якое падпарадкоўвалася Нар. камісарыяту асветы РСФСР. 31.3.1919 Саўнаркомам РСФСР было прынята Палажэнне аб губернскіх архіўных фондах, якое дало пачатак аргцыі мясц. архіўных фондаў і А. ва ўсх. частцы Беларусі і вызначала парадак кіравання імі. Пастановай Прэзідыума ЦВК БССР 4.8.1922 створаны Цэнтр. А. Беларусі (Цэнтрархіў), які кіраваў архіўнай справай у БССР. У адм. адносінах падпарадкоўваўся
    225
    АРХІВЫ
    ЦВК БССР, па пытаннях навук. работы — Інспекцыі навук. устаноў Наркамасветы БССР. Дакум. матэрыялы ўрадавых устаноў і аргцый з прычыны ліквідацыі ведамасных А. стварылі Адзіны дзярж. архіўны фонд (АДАФ) Беларусі. Важнымі падзеямі ў гісторыі архіўнага будаўніцтва Беларусі сталі правядзенне ў Мінску 1й Усебел. канферэнцыі архіўных работнікаў (1924), 2й канферэнцыі архіўных работнікаў БССР (1927), a таксама 1га Бел. з’езда археолагаў і археографаў (1926). Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 8.12.1927 было зацверджана Палажэнне аб Цэнтр. архіўным упраўленні (ЦАУ) і яго органах, якое юрыдычна аформіла рэарганізацыю Цэнтрархіва ў ЦАУ пры Прэзідыуме ЦВК БССР. Да органаў кіравання архіўнай справай былі аднесены Цэнтр. А. Кастр. рэв. БССР, а таксама гіст. А. ў Віцебску, Магілёве і Мінску, акруговыя аддзяленні ЦАУ БССР. У1938—60 архіўныя ўстановы ўваходзілі ў сістэму наркамата, з 1946 — Мінва ўнутраных спраў (МУС) БССР. У пач. 1960х гг. Дзярж. архіўная служба з сістэмы МУС БССР была пераведзена ў падпарадкаванне CM БССР. 11.11.1963 была прынята пастанова CM БССР «Аб мерах па паляпшэнні архіўнай справы ў БССР», згодна з якой былі ўнесены змены ў існуючую структуру архіўнай службы. Яна ўключала 5 цэнтр., 6 абл. А. і 16 іх філіялаў. Навук. і арганізацыйнаметадычнае кіраўніцтва А. ажыц