• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    пераважна акты ўладальнікаў маёнтка) і А.Р. з Паланэчкі (б. Прыгодзіцкі архіў, 15—19 ст.). Частка Прыгодзіцкага А.Р. за 1792—1938 зберагаюцца ў Дзярж. архіве ў Познані, матэрыялы А.Р. з Нагловіц (дакументы за 1788— 1941) — у Дзярж. архіве ў Кельцах.
    Акрамя архіўных збораў, існуюць асобныя дакументы і матэрыялы, што некалі належалі Радзівілам, т.зв. «архівалія». Матэрыялы Радзівілаў захоўваліся ў Дзярж. гіст. архіве Латвіі (карэспандэнцыя за 1577—1621, знаходзіліся ў б. Рыжскім дзярж. гар. архіве), у рукапісным аддзеле бкі Вільнюскага унта, у Рас. нац. бцы ў СанктПецярбургу (пераважна ў зборах Дуброўскага), бцы АН Украіны ў Львове (трактаты, паліт. рэляцыі, публічныя справы, прамовы), у Цэнтр. дзярж. гіст. архіве Украіны і бцы НАН Украіны ў Кіеве і інш. У Польшчы — у вроцлаўскім Асалінэуме, Нац. бцы ў Варшаве (у т.л. т.зв. «literaria» — наратыўныя і белетрыстычныя крыніцы 17—18 ст., што захоўваліся ў варшаўскім архіве Нясвіжскай ардынацыі), у Плоцкай бцы імя Зялінскіх, бцы імя Э.Рачынскага ў Познані (зборы Нямцэвіча), Курніцкай бцы (арыгінальныя дакументы за 1530—47, рукапісы з Нясвіжскага архіва, забраныя ў пач. 19 ст. бібліятэкарам Квяткоўскім і пазней купленыя Т.Дзялыньскім), бцы Ягелонскага унта ў Кракаве, бцы Польск. АН (лісты, універсалы 1518—1671, аперэта «Агатка», музыкаЯ. Д. Голанда, лібрэта М.Радзівіла, 1784), музеі Чартарыйскіх у Кракаве (у т.л. рукапіс з А.Р. з паказаннямі палонных бел. і ўкр. мяшчан, сялян і казакоў сярэдзіны 17 ст.).
    Лубл.: Археографнческнй сборннк документов, относяшнхся к мсторнн СевероЗападной Руся. Т. 7. Собранный в Несвяже н нзданный П.Гнльтебрандтом. Внльна, 1870; Lachowicz S.A. Listy oryginalne Zygmunta Augusta do Mikolaja Radziwilla Czarnego... Wilno, 1842; Ksi^cia Krzysztofa Radziwilla, hetmana polnego Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego, sprawy wojenne i polityczne, 1621—1632. Paryz,
    1859; Pami^tnik o ksi?ciu Karolu Radziwilte podlug archiwum nieswiezskiego. Lwow, 1864; Listy Wladyslawa IV do Krzystofa Radziwilla hetmana polnego W.X. Litewskiego pisane 1612—1632 roku. Krakow, 1867; Archiwum domu Radziwillow. Krakow, 1885; Z dokumentow Xiecia Mikolaja Krzysztofa Radziwilla zwanego Sierotk^. Warszawa, 1905; Radziwill A.S. Memoriale rerum gestarum in Polonia, 1632—1656. T. 1—5. Wroclaw etc., 1968—75; Вігёц dvaro teismo knygos 1620— 1745. Vilnius, 1982.
    Літ.: Леонтьева T.E. Документальные матерналы фонда князей Радзнвнллов как ясторнческнй нсточннк // Вопросы архнвоведення н нсточннковедення в БССР. Ммнск, 1971; Центральный государственный ясторнческяй архнв БССР в Мннске: путеводнтель. Мннск, 1974; Копысскнй З.Ю. Нсточннковеденне аграрной нсторнн Белорусснн. Мннск, 1978; Паўловіч С. Прывілей Мікалая Радзівіла // Беларуская мінуўшчына. 1995. № 5; Ульяновськнй В.І. «Русское дело в СевероЗападном крае» через прнзму історіі магнатськнх архівів Сапег та Радзнвіллів. Клів, 1998; К а р л і н a О. Документн «Архіву Радзівілів» якджерела з історіі Волнні XVIII— XIX ст. // Осягнення історіі. Острог; НьюЙорк, 1999; Брэгер Г.М., Лінская Л.А. Невядомы фрагмент Нясвіжскага архіва Радзівілаў у фондах НМПКБ // Беларускі археаграфічны штогоднік. Мінск, 2003. Вып. 4; Barwinski Е. Archiwum ks. Radziwillow w Nieswiezu: Rys jego historii i sprawozdanie z poszukiwan // Archiwum Komisji Historycznej PAU. 1909. T. 11; Smolenska B., Zielinska T. Archiwa prywatne w Archiwum Glownym w Warszawie: (Archiwa magnackie) // Там жа. 1962. T. 38; B a n k o w s k i P. Polskie archiwa magnackie w Centralnym Panstwowym Archiwum Historycznym w Kijowie // Archeion. 1964. T. 40; Z i e 1 i n s k a T. Archiwa Radziwillow i ich tworcy // Archeion. 1978. T. 66; Я e ж. Archiwa roznych linii rodu Radziwillow w polskich zbiorach publicznych // Miscellanea historicoarchivistica. Warszawa, 1997. T. 7; B a g i n s k a E. Zrodla do dziejow Radziwillow w archiwach i bibliotekach wileiiskich // Bialostocczyzna. 1997. Z. 4.
    Г.Я.Галенчанка.
    228
    АРХІВЫ
    АРХІВЫ САПЁГАЎ, зборы дакументаў магнацкага роду Сапегаў, прадстаўнікі якога валодалі буйнымі маёнткамі на тэр. Беларусі. Ва ўсіх латыфундыях Сапегаў існавалі дваровыя канцылярыі, збіраліся і захоўваліся дакументы. Актыўная адм., паліт., дыпламатычная і прыдворная дзейнасць Сапегаў (многія з іх займалі пасады гаспадарскіх пісараў, канцлераў ваявод, гетманаў) дазволіла ім добра азнаёміцца з дзярж. справаводствам, забяспечыць высокі ўзровень архіўнай справы ва ўласных уладаннях. Гал. родавыя А.С. належалі 2 лініям: ружанскай (у т.л. чарэйскай) і коданскай. Ружанскі архіў захоўваўся ў Ружанскім палацы (гл. Ружанскі палацавы комплекс), у 1786 пераведзены ў Дзярэчын (Слонімскі павет). Большая частка ружанскадзярэчынскіх архіўных збораў у 19 ст. стала ўласнасцю графа В.Пуслоўскага і разышлася па розных сховішчах: 32 фаліянты падараваны АН у Кракаве, 3 — бцы ардынацыі Замойскіх у Варшаве, 9 — імператарскай Публічнай бцы ў Пецярбургу. Значны збор матэрыялаў (паводле падлікаў Э.Хвалевіка, каля 7 тыс. рукапісаў) пасля 1й сусв. вайны паступіў у Публічную бку ў Вільні. Карэспандэнцыя чарэйскіх Сапегаў, пераважна 18 ст., захоўвалася ў зборы графа С.Браніцкага ў Росі (Ваўкавыскі павет), у бцы Красінскіх у Варшаве, зборах Э.Чапскага ў Станькаве (Мінскі павет) і Бцы Брытанскага музея.
    Асн. частка Дзярэчынскага архіва зберагаецца ў аддзеле рукапісаў Цэнтр. бкі АН Літвы (ф. 139, 5589 адзінак захоўвання). Гэта прыватная карэспандэнцыя Сапегаў, матэрыялы пра сац.эканам. становішча і дзярж.паліт. дзейнасць прадстаўнікоў роду Сапегаў. Як і архівы інш. бел. феадалаў, А.С. зберагалі архівы б. уладальнікаў маёнткаў (Капацэвічаў, Палубінскіх, Войнаў). Складзеныя ў 18—19 ст. рэестры (ф. 18, № 119, 120, 130—132, 134, 139, 142 і інш.) даюць магчымасць рэканструяваць склад А.С. Дакументы класіфікаваліся па
    водле зместу, размяшчаліся ў храналагічным парадку і захоўваліся ў асобных папках у шафах. Асаблівая ўвага звярталася на дакументы, што пацвярджалі маёмасныя правы Сапегаў. У рэестры 1742 («Rejestr archiwow... Panow Michala, Jozefa wdy Podlaskiego i Kazimierza Leona Generala Artyleryi WKL Hrabiow Sapiehow nalez^cych») зафіксаваны дакументы на чарэйскую спадчыну Сапегаў: гаспадарскія (каралеўскія і велікакняжацкія) прывілеі феадалам і службовым асобам на права ўладання — 10 дакументаў за 1519—96; камісарскія акты, лісты аб падзеле маёнткаў — 11 дакументаў за 1485—1589; «права прадажнае вечнае» і «ўстаўнае» — 13 дакументаў за 1545—96; інш. лісты, што замацоўвалі правы феадалаў (даравальныя, дагаворныя і інш. акты) — 9 дакументаў за 1489—1600; позвы ў суд, дэкрэты, «пратэстацыі»—7 дакументаўза 1521— 80; выпіскі з актавых кніг, «інтрамісіі», «экстракты», квітанцыі, «пераносы правоў», «зезнанні права» — 27 дакументаў за 1546—1600; інвентары ўладанняў — 2 дакументы за 1596— 97. Рупліва збіраліся гаспадарскія прывілеі на высокія службовыя пасады. Рэестр «прывілеяў на дыгнітарства» за 1580—1754 складае 648 старонак (ф. 18, № 132). 3 дзярж,публічных дакументаў асн. ўвагу Caneray прыцягвалі соймавыя, соймікавыя, дыпламатычныя, пасольскія, дынастычныя справы. Але іх захавалася значна менш, чым сац,эканам. актаў. Перапіска Сапегаў ахоплівае ўсе пласты свецкай і царк. знаці, розных каранаваных асоб, у т.л. замежных, паліт. і культ. дзеячаў кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў, мастакоў. Зберагліся рэвізія Кобрынскай эканоміі 2й пал. 16 ст. (ф. 17, № 212), гасп.выдатковая кніга Л.Сапегі 1592—93 (№ 106), чалабітныя сялян Сапегам за 1619—65 (№ 104), дыярыуш пасольства К.Л.Сапегі ў Маскву 1635 (№ 179), арыгіналы пасланняў кардыналаў і папскіх нунцыяў да духоўных асоб Беларусі, Літвы і Украіны на лац. і італьян. мовах
    1624—73, слонімскі інвентар 1746 (№ 34), копіі перапіскі Сапегаў 1588— 1633 (ф. ВГ, № 431, 432). Некаторыя матэрыялы ружанскадзярэчынскіх збораў захоўваюцца ў Цэнтр. дзярж. гіст. архіве Украіны ў Кіеве: дзярэчынскія прывілеі 1402, 1577, карэспандэнцыя Л.Сапегі, праект паліт. дагавора Рэчы Паспалітай з Готардам Кестлерам — курляндскім правіцелем 16 ст. і інш.
    Другі буйны архіўны комплекс (коданскія і больш познія тэафілпольск. матэрыялы) быў перавезены А.Сапегам (1828—1903) у маёнтак Красічына (каля Перамышля). У пач. 20 ст. ў архіве было амаль 50 тыс. рукапісных адзінак. У 1908—10 У.Сапега падараваў большую частку збораў львоўскаму Асалінэуму для «публічнага карыстання». У 1946 паводле дагавора з СССР 2/3 бкі Асалінэума, у т.л. многія матэрыялы А.С.Красічынскага, перададзены вроцлаўскай бцы Польск. АН. У архіве шырока прадстаўлены эпісталярныя помнікі, у т.л. перапіска Л.Сапегі з каралём Стэфанам Баторыем, віленскім ваяводам М.К.Радзівілам Сіроткам, Я.Замойскім, Я.Хадкевічам. Сустракаюцца матэрыялы пра мецэнацтва Сапегаў, выхаванне і навучанне моладзі, паездкі за мяжу, удзел у стварэнні і друкаванні Статута ВКЛ 1588, сялянскаказацкія рухі, паўстанне С.Налівайкі, ваен. дзеянні сярэдзіны 17 ст., Брэсцкую унію 1596.
    Трэці архіўны комплекс, т.зв. Варклянскі архіў, не інвентарызаваны і дакладна не апісаны, зберагае дакументы за 1815—1916. Маёнтак Варкляны (цяпер у Латвіі) да сярэдзіны 19 ст. быў уласнасцю шляхецкага роду Борхаў, потым належаў Сангушкам і Сапегам. Некаторыя дакументы і рукапісы, што захоўваліся ў Варклянах, пасля 1й сусв. вайны трапілі ў Асалінэум і Гал. архіў стараж. актаў у Варшаве.
    Асобныя матэрыялы з А.С. трапляюцца ў розных сховішчах. У бцы Польск. АН у Кракаве: асабістыя дакументы віленскага каад’ютара
    229
    АРХІВЫ
    Ю.С.Сапегі 1680—1738; копіі актаў пра «дамавую вайну на Літве» 1701; судовыя справы Сапегаў з Агінскімі; лісты 1535—1810. У Дзярж. гіст. архіве Літвы ў Вільнюсе: тастаменты, кантракты, карэспандэнцыя 1624— 1760, дзельчыя лісты, генеалагічныя дакументы (ф. 139, № 1292); пасведчанне нясвіжскага архівіста Ветцэля пра «пераход правоў» на «Акты Таміцкага» ад Я.Ф.Сапегі (ф. 1280, воп. 1, адзінказахоўвання 107).Убцы Вільнюскага унта: эпісталярныя помнікі, панегірыкі роду Сапегаў, інвентары сапегаўскіх двароў (Ружаны, Вільчыцы, Зэльва і інш.), сац.эканам. акты. У Дзярж. гіст. архіве Латвіі: ваен.дыпламатычная і паліт. карэспандэнцыя 1597—1611 (гал.чынам справы пра Інфлянты). У Нац. бцы ў Варшаве: перапіска з замежнымі арыстакратычнымі дварамі, лісты абозавыя ваен.паходныя 17—18 ст., ут.л. напісаныя ў час ваен. дзеянняў супраць Б.Хмяльніцкага, абароны ад туркаў, аблогі Магілёва 1655. Ва універсітэцкай бцы ў Варшаве: лісты ад рымскіх пап, імператараў, польск. каралёў, карэспандэнцыя часоў польскашведскай вайны 1655—60. Дакументы з А.С. апублікаваны ў выданнях К.Кагнавіцкага, Х.Прахаскі, К.Ажароўскага, Б.Горчака, «Актах Віленскай камісіі», «Актах Заходняй Расіі», «Актах Паўднёвай і Заходняй Расіі», «Архіве дому Сапегаў» і інш.