• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Асн. маст. кірунак у А. 17— 18 ст. — барока. Для гарадоў характэрна далейшае развіццё тыпалогіі
    жылля (Нясвіжскі «Дом на рынку») і грамадскіх будынкаў. Будаваліся шпіталі, аптэкі, тэатры, аб’екты і комплексы першых мануфактур. Планіровачныя структуры гарадоў працягвалі выкарыстоўваць ранейшыя сістэмы, якія склаліся пераважна пад уплывам абарончых функцый. Фарміраваліся цэласныя архіт.маст. ансамблі з выкарыстаннем элементаў тыпавога праектавання (Гарадніца, Пастаўскі архітэктурны ансамбль, Варнянскі архітэктурны ансамбль). Актыўна развівалася будаўніцтва каталіцкіх і уніяцкіх храмаў і манастыроў. Першым будынкам у стылі барока на тэр. Беларусі з’яўляецца касцёл Божага Цела ў Нясвіжы. Для А. гэтага перыяду характэрна развітая пластыка фасадаў, мноства дэкар. дэталей, складаныя карнізы, шматслойныя пілястры, багацце скульптуры і жывапісу ва ўбранні інтэр’ераў (Гродзенскі касцёл і кляштар езуітаў, Гродзенскі касцёл і кляштар бернардзінцаў, Богаяўленскі сабор у Магілёве, касцёл аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага рна, Віцебская ратуша). Канчаткова змянілася прызначэнне замкаў, якія пераўтварыліся ў парадныя рэзідэнцыі феадалаў са стварэннем палацавазамкавых (Гальшанскі палац, Любчанскі палац) і палацавых (Ружанскі палацавы комплекс, Свяцкі
    палацавапаркавы комплекс, Шчорсаўскі палацавапаркавы комплекс) комплексаў. Яны фарміраваліся на аснове адкрытых кампазіцый, што спрыяла развіццю садовапаркавай А. Першапачатковыя рэгулярныя паркі ў палацавых і сядзібных комплексах (вёскі Бачэйкава Бешанковіцкага, Вялікае Мажэйкава Шчучынскага рнаў) з канца 18 ст. замяніліся пейзажнымі (пас. Жылічы Кіраўскага рна, гарады Гомель, Лагойск). Як тып жылля сфарміраваўся сядзібны дом, які звычайна будавалі з дрэва нават пры развітай планіровачнай структуры з флігелямі (в. Дудзічы Пухавіцкага рна) ці алькежамі. Вынікам узаемадзеяння мясц. буд. традыцый і прыёмаў барока сталі ярусныя вярхі драўляных цэркваў (Гомельская Ільінская царква, Рубельская Міхайлаўская царква, Слуцкі Міхайлаўскі сабор) і ярусныя завяршэнні сінагог (в. Воўпа Ваўкавыскага рна, гарады Гродна, Нароўля).
    Эканам. ўздым канца 18 — пач. 19 ст. садзейнічаў правядзенню маштабных работ па рэканструкцыі гарадоў. У пэўны геаметрычны парадак прыводзілася вулічная сетка, узбуйняліся кварталы, фарміраваліся сістэмы плошчаў, што садзейнічала росту гар. тэрыторый, рэгламентацыі іх забудовы (Віцебск, Клімавічы, Магілёў, Мінск, Полацк і інш.). Значнасць ансамбля гар. цэнтра павялічвалася размяшчэннем культавых і адм. будынкаў, гандлёвых радоў (Горкі, Магілёў Полацк). Будаўніцтва жылых, адм. будынкаў, паштовых станцый вялося па ўзорных праектах. Будаваліся буйныя комплексы абарончай А. — Бабруйская крэпасць і Брэсцкая крэпасцьгерой. А. класіцызму гэтага перыяду характарызавалася яснымі аб’ёмнапрасторавымі рашэннямі, лаканічнасцю геаметрычных аб’ёмаў, стрыманасцю дэкору (Сноўскі палацавапаркавы ансамбль, будынак дваранскага сходу ў Слуцку, Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Чачэрская СпасаПраабражэнская царква). Спалучэнне рамантычных і прагматычных
    234
    АРХІТЭКТУРА
    падыходаў выкарыстоўвалася пры стварэнні сядзібнапаркавых комплексаў (вёскі Дукора Пухавіцкага, Станькава Дзяржынскага рнаў). 3 сярэдзіны 19 ст. класічныя асновы А. пачалі страчваць характэрнае для іх адзінства.
    2я пал. 19 — пач. 20 ст. характарызаваліся буйным ростам гарадоў, ддя якіх вял. значэнне мела ўдасканаленне шляхоў зносін: будаўніцтва шашэйных дарог і з’яўленне чыгункі (МаскоўскаБрэсцкай, 1869—78; ЛібаваРоменскай, 1871—74). Значна павялічылася шчыльнасць забудовы ў цэнтры і на ўскраінах. З’явіліся новыя тыпы будынкаў: шматпавярховыя жылыя дамы, гатэлі, ганддёвыя ўстановы, банкі, вучылішчы, вакзалы, бальніцы і інш. У цэнтрах гарадоў драўляныя будынкі замяніліся каменнымі, палепшылася добраўпарадкаванне і інжынернае забеспячэнне (водаправод, каналізацыя, электрычнае асвятленне, тэлефон), разбіваліся сады і паркі. Атрымаў развіццё новы від гар. транспарту — конны трамвай. У гарадах фарміраваліся буйныя прам. зоны (на ўскраінах, берагах рэк, побач з чыгункамі), каля якіх узнікалі рабочыя пасёлкі з малапавярховай драўлянай забудовай. Развіццё прамcui буд. матэрыялаў (жалезабетон, метал) і характарыстыкі новых буд. канструкцый значна пашырылі магчымасці формаўтварэння. Адначасова назіралася пашырэнне эклектызму (Гомельскага камерцыйнага банка будынак), развіваліся рэтраспектыўныя стылі: неакласіцызм (Віцебскага акруговага суда будынак), неараманскі стыль (Мінскі касцёл Сымона і Алены), неаготыка (Відзаўскі Троіцкікасцёл), неабарока (палац у г.п. Жалудок Шчучынскага рна), неарус. стыль (Барысаўскі Васкрасенскі сабор, будынак Магілёўскага абл. драм. тэатра), візант. стыль (Крыжаўзвіжанскі сабор СпасаЕфрасіннеўскага манастыра ў Полацку). У 1910я гг. пашырыўся стыль «мадэрн» (палац у в. Красны Бераг Жлобінскага, мемар. капліца ў в. Лясная Слаўгарадскага
    рнаў). Нар. дойлідства гісторыкаэтнаграф. рэгіёнаў Беларусі, што склаліся ў канцы 19 — пач. 20 ст., сведчыла аб наяўнасці своеасаблівых рэгіянальных школ і таксама адлюстроўвала змены, якія вынікалі з сац.эканам. працэсаў. Змянілася сельскае рассяленне (павялічылася колькасць хутароў), шырэй выкарыстоўваліся буд. матэрыялы, якія сталі больш таннымі: цэгла, шкло, метал, піламатэрыялы, фарбы. Планіроўка хаты ўскладнілася: выдзеліліся ў асобныя пакоі кухня і спальні. Курная печ замянілася печчу з комінам, рабілася печ для ацяплення — «грубка», павялічыліся памеры вокнаў, замест стацыянарнай мэблі (лавы, пол, палаці) з’явілася перасоўная (ложкі, шафы, крэслы), што істотна змяніла інтэр’ер і знешні выгляд сялянскай хаты. Пашырыўся тып сялянскай сядзібы з асобна размешчанымі будынкамі.
    Агульныя кірункі сацыяліст. пераўтварэння грамадства ў СССР садзейнічалі развіццю бел. А. ў агульным працэсе станаўлення сав. дойлідства. 3 2й пал. 1920х гг. аднаўленне нар. гаспадаркі спрыяла пераходу да выканання маштабных праектаў (рабочыя пасёлкі імя Кірава ў Магілёве, імя Камінтэрна ў Мінску, Асінторф у Дубровенскім рне) з забеспячэннем жыхароў усімі відамі сац.культ. і быт. паслуг. Найб. яркі творчы кірунак у А. таго часу — канструктывізм,
    Да арт. Архітэктура. Чыгуначны вакзал у г. Жлобін.
    у якім лаканічная выразнасць простых форм, пазбаўленых дэкар. аздаблення, імкнулася адпавядаць грамадскім працэсам (Гомельскі домкамуна, Віцебскі домкамуна, Універсітэцкі гарадок, бка імя У.ІЛеніна, будынак гідраметэаралагічнай абсерваторыі ў Мінску). Стварэнне Саюза архітэктараў Беларусі (1934), першых праектных інтаў «Белдзяржпраект» (1933), «Белпрампраект» (1936) садзейнічала фарміраванню творчых калектываў і самаст. выкананню ў Беларусі складаных комплексных работ. Распрацоўваліся генеральныя планы гарадоў (Гомель, Магілёў, Мазыр, Мінск, Орша, Полацк і інш.), якія прадугледжвалі стварэнне выразных ансамбляў гар. цэнтраў і плошчаў, жылой забудовы ў адпаведнасці з санітарнагігіенічнымі нормамі, рацыянальных жылых секцый і тыпавых праектаў жылых дамоў, што зрабіла магчымым масавае будаўніцтва шматпавярховага жылля (Мінск, Віцебск, Гомель, Магілёў). Адначасова з будаўніцтвам масавых тыпаў грамадскіх будынкаў (школы, лячэбныя і культ.асветныя ўстановы) аб’екты манумент. А. стваралі выразныя кампазіцыйныя акцэнты ў цэнтрах гарадоў (Дом культуры ў Бабруйску, Дом урада Рэспублікі Беларусь, Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, будынак ЦК КПБ у Мінску, Дом Саветаў у Магілёве). Выконвалася рэканструкцыя
    235
    АРХІТЭКТУРА
    прам. прадпрыемстваў і будаўніцтва новых (панчошнатрыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Дом друку ў Мінску).
    У Зах. Беларусі ў 1920—30я гг. пашырылася ўзвядзенне службовых і жылых будынкаў для размяшчэння адміністрацыі і вайсковых часцей, школ, а таксама прыватнага жылля ў гарадах — асабнякоў. Пасёлкі для служачых звычайна рабіліся адасобленымі ад асн. гар. забудовы (Браслаў Валожын, Глыбокае, Слонім). А. характарызаваласяразнастайнасцюстылявых рашэнняў шырока выкарыстоўваліся матывы мінулых гіст. стыляў (чыг. вакзал у Слоніме, Сольскі касцёл Маці Божай, будынак банка ў Брэсце). Часцей у асабняках (Брэст, Гродна, Пінск), радзей у грамадскіх будынках (Дом афіцэраў у Гродне) рэалізоўваліся пошукі авангардных маст. кірункаў. У сельскай мясцовасці будынкі ўзводзілі звычайна з дрэва з інтэрпрэтацыяй форм нар. дойлідства (гміна ў в. Гальшаны Ашмянскага, школы ў г.п. Крывічы Мядзельскага і в. Нача Воранаўскага рнаў).
    Аднаўленне нас. пункгаў Беларусі было асн. задачай бел. А. ў першае дзесяцігоддзе пасля Вял. Айч. вайны. Маштабныя праектныя работы
    Да арт. Архітэктура. Бізнесцэнтр «XXI стагоддзе» ў Мінску.
    вяліся комплексна, прадугледжвалася не толькі стварэнне ансамбляў гар. цэнтра (Ленінскі праспект у Мінску, вуліцы Кірава ў Віцебску, Леніна ў Гомелі), але і перспектыва для развіцця перыферыйных раёнаў (пасёлкі Гомсельмаша ў Гомелі, па Партызанскім праспекце ў Мінску). Яркімі архіт. з’явамі таго перыяду сталі будынкі Мінскага галоўнага паійтамта, Мінскага гарадскога універмага, Беларускага дзяржаўнага цырка, Бел. тэатра імя Я.Коласа ў Віцебску). Пачалася распрацоўка генеральных планаў для сельскіх пасёлкаў. Пабудаваны буйныя прам. прадпрыемствы (Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, «Гомсельмаш» у Гомелі, станкабуд. завод у Віцебску), якія разам з прылягаючымі жылымі раёнамі сталі значнымі часткамі гар. забудовы. Гар. жыллё ўздоўж магістралей і праспекгаў рабілася шматпавярховым з магазінамі, кафэ і рэстаранамі на 1м паверсе, што адпавядала ўзвышанай маштабнасці сав. А. таго часу. Але захапленне дэкар. дэталямі і наогул упрыгажэннем фасадаў прыводзіла да няўзгодненасці кампазіцыйных рашэнняў і магчымасцей буд. індустрыі.
    Індустрыяльная аснова А., арыен
    таваная з сярэдзіны 1950х гг. на эстэтыку рацыяналізму (аб’ёмнаблочнае, буйнапанельнае і буйнаблочнае, паўназборнае будаўніцтва, прасторавыя канструкцыі і інш.), забяспечыла буйнамаштабнае будаўніцтва жылых раёнаў на новых тэр., стварэнне масіваў тыповай забудовы (жылыя раёны і мікрараёны) і сістэмы абслугоўвання іх жыхароў, што спрыяла хуткаму росту гарадоў (мі крараён ы па вуліцах Валгаградская, Харкаўская ў Мінску, Савецкіх пагранічнікаў у Магілёве, Серабранка, Усход, Зялёны Луг, раёны Усходні ў Брэсце, Задняпроўскі ў Магілёве). Аб’яднанне прам. прадпрыемстваў фарміравала ў гарадах прам. вузлы. У 1960я гг. развіццё прамсці было забяспечана таксама і стварэннем новых гарадоў (Белаазерск, Новалукомль, Наваполацк, Салігорск, Светлагорск), для якіх былі распрацаваны новыя генпланы і праекты развіцця іх грамадскіх цэнтраў. Гэтаму садзейнічалі новыя падыходы да праектавання тэр. рэспублікі, адным з першых стала схема размяшчэння прадукцыйных сіл Беларусі (1959—80). Шырока ажыццяўлялася будаўніцтва грамадскіх будынкаў (клубных, спарт., школьных, н.д. і дашкольных устаноў). Многія з іх сталі выразнымі акцэнтамі гар. забудовы (кінатэатры, тэатры, гасцініцы і інш.). Пошук выразных архіт.прасторавых вырашэнняў і кампазіцыйнапластычных характарыстык ва ўмовах развіцця індустрыялізацыі і тыпізацыі будаўніцтва патрабаваў дасягнення эканамічнасці праектных рашэнняў на аснове адзінства функцыянальнага зместу і абранай архіт. формы (спарт. комплекс «Раўбічы», Брэсцкі аэравакзал, Мінскі метрапалітэнў Значная ўвага надавалася паляпшэнню экалагічнага становішча архіт. асяроддзя, азеляненню гарадоў (Сляпянскае воднапаркавае паўкальцо). Рэалізацыя праграмы эксперымент. будаўніцтва (вёскі Верцялішкі Гродзенскага, Леніна Горацкага, Малеч Бярозаўскага рнаў і інш.) з выкарыстаннем індывід. і палепшаных тыпавых праектаў