• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    242
    АРХІЎ
    hui» («Сучасная архітэктура», Парыж, з 1930) і інш. У Расіі першы А.ч. «Архнтектурный вестнмк» выдаваўся ў 1859—60. У СССР выходзіла больш за 20 А.ч., у т.л. «Архнтектура СССР» (1933—91; неаднаразова асвятлялася архіт. практыка аднаўлення разбураных у гады вайны паселішчаў Беларусі, будаўніцтва сельскіх эксперымент.паказальных пасёлкаў, жылых, грамадскіх і прам. будынкаў), «Современная архнтектура» (1926—30) і інш. У Беларусі з 1970 выдаецца «Архнтектура н стронтельство» (у 1970—90 «Стронтельство н архнтектура Белорусснн», у 1991—94 «Архнтектура н стромтельство Белорусснн»), які змяшчае артыкулы па выніках навук. даследаванняў і аналітычныя матэрыялы па пытаннях архіт. практыкі. Звесткі аб распрацоўцы і зацвярджэнні норм і прававых актаў у архіт. дзейнасці, а таксама матэрыялы аб развіцці бел. архітэктуры друкуюцца ў час. «Техннческое нормнрованне, стандартнзацня н сертнфнкацня в стронтельстве» (з 2003). У 1958—88 бюлетэнь «Сельское стронтельство Белорусснн» (да 1966 «Ннформацня по обмену опытом в сельском стронтельстве») друкаваў матэрыялы аб фарміраванні сучаснай сельскай архітэктуры. Вынікі навук. даследаванняў праблем сучаснай архітэктуры змяшчаюцца ў часопісах, што выдаюць вядучыя навуч. ўстановы Беларусі: «Вестннк Белорусского нацнонального техннческого уннверснтета», «Вестннк Полоцкого государственного уннверснтета», «Вестннк Брестского государственного техннческого уннверснтета» ў серыях «Архітэктура і будаўніцтва», а таксама Беларускае грамадскае аб’яднанне архітэктараў і дзеячаў буд. навукі — «Архнтектура н стронтельные наукн» (у 2003—05 «Вестннк Белорусской академйй архлтектуры», у 2005—07 «Вестннк академнн архнтектуры»),
    С.А.Сергачоў.
    «АРХІЎ ДбМУ РАДЗІВ'ІЛАЎ» («Агchiwum domu Radziwillow»), зборнік дакументаў, што захоўваліся
    ў канцы 19 ст. ў Нясвіжскім архіве Радзівілаў (гл. ў арт. Архівы Радзівілаў). Выдадзены ў 1885 у Кракаве ў серыі «Польскія гісторыкі» («Scriptores rerum polonicarum». Т. 8). Падрыхтаваны нясвіжскім архіварыусам М.БогушамШышкам. Складаецца з 3 комплексаў эпісталярных дакументаў 1571 — 1633 налац. іпольск. мовах: прыватная карэспандэнцыя М.К.Радзівіла Сіроткі, яго перапіска з ураднікамі, дзярж. і царк. дзеячамі ВКЛ і Польшчы; перапіска кароннага канцлера і вял. гетмана Я.Замойскага і канцлера ВКЛ, вял. гетмана літоўскага Л.Сапегі з Радзівіламі. Зборнік асвятляе ўнутраную і знешнюю палітыку кіруючых колаў ВКЛ (адносіны бел. і літоўскіх феадалаў да Люблінскай уніі 1569, Польшчы, Расіі, Швецыі, Крымскага ханства, Турцыі, праектаў узвядзення цара Фёдара і інш. кандыдатаў натрон караля польск. і вял. князя літоўскага, адпору татарам і абмежавання казацкага сваволля). Асвятляюцца ваен. падзеі (Інфлянцкая вайна 1558—82, войны з Расіяй), узброеныя выступленні шляхты (рокаш Зебжыдоўскага 1606—09),соймавая,дыпламатычнаяі прыдворная дзейнасць бел. і літоўскіх магнатаў. У перапісцы Радзівілаў з Сапегам і біскупамі закранаюцца праблемы царк. палітыкі, Брэсцкай уніі 1596, рэфармацыі ў Беларусі і ў Літве, контррэфармацыі, дзейнасці езуіцкага ордэна. Прыведзены дакументы аб падараванні радзівілаўскіх маёнткаў віленскім біскупам (напр., с. Дворышча Лідскага павета, 1574). Ёсць звесткі пра ўдзел Л.І.Сапегі ў падрыхтоўцы і выданні Статута ВКЛ 1588, пра назначэнні на сенатарскія пасады, інш. «дворскія навіны». Некаторыя лісты з’яўляюцца важнымі крыніцамі для вывучэння класавай барацьбы нар. мас Беларусі, Украіны, Літвы, паўстання пад кіраўніцтвам С.Налівайкі. Зборнік каштоўны для вызначэння сац. статуса бел.літоўскай феадальнай знаці, вывучэння яе саслоўнакласавай і паліт. кансалідацыі, маёмаснага стано
    вішча, побыту, звычаяў, прававых, рэліг. і грамадскіх поглядаў, ідэалогіі і культуры. Надрукаваны таксама тастамент і «Адманіторыум» (1603) Радзівіла Сіроткі — падрабязнае маральнапавучальнае і гасп.дзелавое настаўленне яго спадкаемцам, важная крыніца для вывучэння сац. псіхалогіі, выхавання феадальнай моладзі. Г.Я.Галенчанка.
    «АРХІЎ ДбМУ САПЁГАЎ» («Archiwum domu Sapiehow»), зборнік дакументаў 1575—1606 пераважна з родавага архіва Сапегаў у Красічыне каля Перамышля (цяпер у Польшчы, гл. ў арт. Архівы Сапегаў). Падрыхтаваны А.Прахаскам, фінансаваны А.Сапегам, выдадзены 1 том (Львоў, 1892). У зборнік уключаны таксама эпісталярныя помнікі з Нясвіжскага архіва Радзівілаў, з бк ардынацыі Замойскіх (Варшава), Чартарыйскіх (Кракаў), Публічнай у Пецярбургу і інш. збораў. Змешчана 625 лістоў, з іх 279 належалі канцлеру і віленскаму ваяводу Л.Сапегу. Лісты асвятляюць дзярж.палітычныя, адм., гасп. і сямейнабыт. справы. Ёсць звесткі пра пасольствы М.Гарабурды і Л.Сапегі ў Маскву, пра адносіны з крымскімі татарамі, запарожскімі казакамі, Польшчай, папскай курыяй, Англіяй, пра планы арганізацыі агульнай дзяржавы шляхам аб’яднання Рэчы Паспалітай з Расіяй і абрання аднаго правіцеля. Пераказваюцца чуткі пра ўдзел Барыса Гадунова ў забойстве царэвіча Дзмітрыя, Брэсцкая унія 1596. У лістах кіеўскага уніяцкага мітрапаліта І.Пацея ёсць звесткі пра дзейнасць бел. брацтваў, непрыязныя адносіны праваслаўнага насельніцтва Беларусі і Украіны да уніяцкай і каталіцкай цэркваў, пра палемічнае кнігадрукаванне. Апісаны выступленні полацкіх гараджан 1599 супраць каляндарнай рэформы (т.зв. «каляндарныя бунты»), голад у ВКЛ 1585, паўстанне С.Налівайкі, ваен. дзеянні казакоў і шляхецкіх войск. У лістах да Радзівілаў Л.Сапега закранаў пытанні свайго фінансавага становішча, скардзіўся, што мае 40 тыс. злотых
    243
    АРХІЎ
    доўгу «з свайго худога зямянства»; прыведзены звесткі пра стан Полацкага ваяв. Публікацыя сведчыць пра групавыя і сямейныя інтарэсы арыстакратыі, яе нац. і паліт. свядомасць, адкрытую і закулісную дзейнасць. Дакументы апублікаваны ў храналагічным парадку, маюць археаграфічныя і біягр.гіст. каментарыі. Ёсць геагр. і імянны паказальнікі. Прахаска падрыхтаваў таксама наступныя тамы, якія засталіся ў рукапісах.
    Літ.: ІЦербйна В. Новые матерналы для йсторйй Руся Лнтовской й Московской в конце XVI й начале XVII столетйй // Чтенйя в Нст. обве Несторалетопмсца. Кйев, 1894. Кн. 8;Пташйцк н й С. Перепнска лйтовского канцлера Льва Нвановйча Сапегй //Журн. Мянва народного просвешення. 1893. № 1; Ковальскнй Н.П. Нсточннковеденйе йсторнн Украйны XVI — первой половйны XVII века. Ч. 3. Днепропетровск, 1978.
    Г.Я.Галенчанка.
    «АРХІЎ КНЯЗЁЎ ЛЮБАРТАВІЧАЎСАНГЎШКАЎ У СЛАВЎЦЕ» («Агchiwum ksi^z^t Lubartowiczow Sanguszkow w Slawucie»), зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны (пераважна Валыні) і Літвы 13—16ст. (т. 1—7,Львоў, 1887—1910). У яго ўключаны дакументы з архіва Сангушкаў, што знаходзіўся ў мяст. Славута (цяпер горад, Хмяльніцкая вобл. Украіны), а таксама з кніг Метрыкі ВКЛ, львоўскага Асалінэума, Публічнай бкі ў Пецярбургу, Нясвіжскага архіва Радзівілаў і інш. Зборнік друкаваўся на сродкі кн. Р.Сангушкі, уладальніка Славуты. Дакументы адбіраў і апрацоўваў хавальнік архіва ў Славуце Б.Горчак, рэдактарам быў гісторык З.Радзімінскі. Большасць дакументаў надрукавана з арыгіналаў на бел. і ўкр. мовах. Змешчаны дакументы вярхоўнай улады Польшчы і ВКЛ (каралеўскія і велікакняжацкія лісты, інструкцыі, даравальныя і пацвярджальныя прывілеі, у т.л. на бел. маёнткі, мястэчкі, гарады, замкі, на заснаванне таргоў і кірмашоў, на падатковыя льготы, выдадзеныя
    Сангушкам, Заслаўскім, Карэцкім, Слуцкім, Гальшанскім, Кішкам і інш. буйным феадалам. Асобнае месца займае т.зв. «Кніга Боны» — зб. копій афіцыйна зацверджаных дакументаў пра бел., укр. і літоўскія ўладанні Астрожскіх. Надрукаваны прывілеі на магдэбургскае права, акты намінацыі на дзярж. пасады, пастанова Віленскага сойма 1528 пра колькасць узброеных коннікаў, якія выстаўляліся шляхтай са сваіх уладанняў, рэестр Брэсцкай зямлі 1й пал. 16 ст. Сярод гаспадарскіх інструкцый і пасланняў змешчаны дакументы, адрасаваныя адміністрацыі памежных замкаў, казакам. Ёсць звесткі пра асобныя соймавыя і дзярж. справы (запрашэнне ўсім князям Слуцкім на абмеркаванне паліт. становішча ВКЛ, якое склалася пасля ўзяцця Полацка войскамі Івана IV у 1563, пра пасольства Б.КорсакаўМаскву 1562іінш.). Прыватнаправавыя акты адлюстроўваюць сац.эканамічныя і сямейнабыт. адносіны (шлюбныя дагаворы, купчыя, прадажныя, застаўныя, дзельчыя лісты, тэстаменты, фундушы і інш.). Змешчана перапіска Сангушкаў з Хадкевічамі і Радзівіламі. Публікацыя ўключае таксама прадмову, археаграфічныя легенды, каментарыі, геагр. і імянныя паказальнікі.
    Літ.: Ковальскяй Н.П. Нсточнйковеденне нсторйй Украяны XVI — первой половйны XVII века. Ч. 3. Днепропетровск, 1978; Gorczak В. Katalog r?kopisow archiwum Ks. Sanguszkow w Slawucie i historja tegoz archiwum. Slawuta, 1902; Chwalewik E. Zbiory polskie, archiwa, biblioteki, gabinety... Warszawa, 1916.
    Г.Я.Галенчанка.
    «АРХІУ ПАЎДНЁВАЗАХбДНЯЙ PAСП»(«Архнв ЮгоЗападной Pocchh , нздаваемый K o мнссней для разбора древннх актов, состояшей прн кневском,подольском нволынском генералгубернаторе»), выданне гістарычных дакументаў і літаратурных помнікаў 14—18 ст. пераважна Правабярэжнай
    і Зах. Украіны, часткова Беларусі. Выдадзена ў Кіеве ў 1859—1914 у 8 ч. і 35 тамах. У выданні ўдзельнічалі У.Б.Антановіч, М.Дз.Іванішаў, І.М.Каманін, А.І.Лявіцкі, М.Ф.УладзімірскіБуданаў і інш. Ч. 1 (12 тамоў) уключае дакументы 14—18 ст. па гісторыі праваслаўнай царквы і яе ўзаемадачыненняўз каталіцкай: каралеўскія прывілеі, папскія булы, патрыяршыя граматы, акты праваслаўных і уніяцкіх сабораў, праваслаўных брацтваў, цэркваў і манастыроў, у т.л. слуцкіх; дакументы пра падпарадкаванне кіеўскага мітрапаліта маскоўскаму патрыярху (т. 5), пра заключэнне і распаўсюджанне царк. уніі ў Рэчы Паспалітай (т. 6); помнікі літ. палемікі католікаў, уніятаў і праваслаўных (т. 7—9). У. ч. 2 (3 тамы) уключаны пастановы мясц. соймікаў, інструкцыі паслам на сойм, адказы караля на просьбы шляхты за 1596—1726. У ч. 3 (6 тамоў) змешчаны дакументы пра казакоў, Налівайкі паўстанне 1595— 96, казацкія рэйды па Украіне і Беларусі ў 16—17 ст. (у т.л. пра напады на маёнткі епіскапа К.Цярлецкага ў Пінскім павеце ў 1596, на Брагінскі замак у 1606, на маёнткі кн. Л.Саламярэцкага ў Пінскім павеце ў 1613), пра антыфеадальную і нац.вызваленчую вайну ўкр. народа 1648—54, антыфеадальную вайну 1648—51 у Беларусі, гайдамацкі рух, пра дыпламатычныя зносіны гетманскага ўрада з Расіяй, Польшчай і інш. дзяржавамі 1679—1716. Ч. 4 (1 том) уключае дакументы пра паходжанне шляхецкіх родаў 1443—1780. Ч. 5 (2 тамы) — дакументы па гісторыі гарадоў 1432—1798 і стан яўрэйскага насельніцтва 1765—91. Ч. 6 (2 тамы з дадатковым спец. томам) змяшчае дакументы пра эканам. і прававое становішча сялян 1498—1795, у т.л. ўстава гаспадарскіх двароў Віленскага і Троцкага ваяв. 1542, устаўная грамата сялянам Віцебскага фарнага касцёла 1547, «Устава на валокі» ва ўладаннях каралевы Боны Сфорца 1552, прывілей Жыгімонта I Аўгуста кн. А.Ф.Чартарыйскаму на заснаванне