Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Аршанская Ілынская царква: 1 — знешні від; 2 — інтэр’ер.
247
АРШАНСКАЯ
Аршанская ўзорная студыя эстраднай песні «Рафлезія».
М.Дунаеўскага, «Куды сыходзіць дзяцінства» А.Зацэпіна і інш.), аранжыроўкі нар. песень («Рэчанька», «Кума мая, кумачка», «Гой, з вячора» і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. маладых выканаўцаў эстр. песні «Славянскі базар у Віцебску» (1997), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2007, 2009), мастацтваў «Ля Чорнага мора» (г. Ялта, Украіна, 2008), «СанктПецярбург — наш агульны дом, дом сяброўства, міру і любові», «Песні і танцы народаў Расіі і свету «Анёл надзеі» (абодва 2008), маладзёжны эстр. «У стылі «Рэтра» (2009, усе г. СанктПецярбург), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2009), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998, 2004), фестываляўконкурсаў творчасці дзяцей і моладзі «SHOWBELARUS» (г. Ляхавічы, 2007), дзіцячай і юнацкай творчасці «Зорны сімеіз» (г. Ялта, Украіна, 2008), конкурсаў: рэсп. тэлевізійных маладых выканаўцаў эстр. песні «Зорная ростань», «Тэлебом» (абодва 1997), «Спяваем з аркестрам» (1998—2001), «Белая Русь» (1999), «Песні юнацтва
нашых бацькоў» (2000—02, 2004, усе Мінск), міжрэгіянальнага маладых выканаўцаў эстр. песні «Веліж» (г. Веліж, Расія, 2001—02,2004) іінш. Выхаванцы студыі прымаюць удзел у святочных мерапрыемствах краіны, у т.л. ў рэсп. фестывалікірмашы «Дажынкі» (г. Орша, 2008) і інш. Т.М.Бабіч.
АРШАНСКАЯ ЎЗйРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНЫХ СПЁВАЎ «ДУБЛЬ N». Створана ў 2004 у г. Орша пры гар. Цэнтры культуры. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатары і кіраўнікі Н.К.Хадкевіч і Н.М.Хадкевіч. Асн. мэта і задачы — фарміраванне муз. культуры асобы, муз. густу і эстэтычных ідэалаў, развіццё муз. і творчых здольнасцей. У рэпертуары творы бел. кампазітараў і замежных аўтараў, апрацоўкі бел. нар. песень («На вуліцы грымата», «А ў полі бяроза» А.Паліводы, «Ляці за мной» С.Стацэнка, «Зіма» Э.Ханка, «За Беларусь» К.Слукі). Mae сольную канцэртную праграму «Горад дзяцінства». Калектыў — лаўрэат конкурсаў: рэсп. адкрытых мастацтваў «Вікторыя» (Мінск, 2007), маладых выканаўцаў «Шаную цябе, Белая Русь» (Мінск, 2008, Гранпры), абл. агляду
конкурсу сямейнай творчасйі «Сям’я Прыдзвіння» (г. Орша, 2006), удзельнік міжнар. маладзёжных «Дэльфійскіх гульняў» дзяржаўудзельнікаў краін СНД (Мінск, 2009), нац. тэлевізійнага кон курсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (2005), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2008) і інш. Т.М.Бабіч.
АРШАНСКАЯ ФАБРЫКА МАСТАЦКІХ ВЫРАБАЎ. Засн. ў 1935 у г. Орша як швейная арцель, з 1937 «20 гадоў Кастрычніка». У 1938 абсталявана вытворчае памяшканне. Пасля Вял. Айч. вайны адноўлена. У 1960 рэарганізавана ў фабрыку з расшырэннем плошчаў, у 1971 для яе ўзведзены новы будынак. У 1974 арганізаваны ўчастак ручнога ткацтва, у 1978 — палацаткацтва. Працавалі ўчасткі дрэваапрацоўкі (выраб лыжак, бочачак, кухонных дошак, хлебніц і інш.), салома, лоза, карункапляцення. 3 1993 у складзе канцэрна «Белмастацпромыслы». У 1998—99 на фабрыцы праведзена тэхн. перааснашчэнне вытворчасці. 3 2000 РУП з сучаснай назвай. Дзейнічаюць цэхі (2009): пашыву, закройны, ткацкі; эксперымент. лабараторыя, участак вышыўкі. Выпускае пасцельную і сталовую бялізну з вышыўкай, ільняныя вырабы (шторы, абрусы, сурвэткі), сукенкі, блузкі, паліто і інш.
АРШАНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯіДКА і м я А.С. Пушкіна. Засн. ў 1899 у г. Орша як публічная бка імя А.С.Пушкіна, размяшчалася на 2м паверсе гар. управы. У Вял. Айч. вайну фонд бкі быў знішчаны. У канцы 1944 адноўлена. У 1977 створана цэнтралізаваная бібліятэчная сетка г. Орша, што аб’яднала 11 гар. бібліятэк на чале з бкай імя А.С.Пушкіна, якая стала цэнтр. гарадской. У 1999 да 200годдзя з дня нараджэння А.С.Пушкіна і 100годдзя заснавання бкі створаны відэафільм «Дарога даўжынёю ў 100 гадоў». 3 2000 дзейнічае электронны каталог, з 2001 публічны цэнтр прававой інфармацыі, з 2006 працуе
248
АРШАНСКІ
ў аўтаматызаваным рэжыме. У 2009 у бцы больш за 101,5 тыс. экз. кніг, абслугоўвае штогод 9,1 тыс. чал. З’яўляецца культ., інфармацыйным, а таксама вольнага часу цэнтрам. На базе бкі праходзяць гар. і абл. семінары бібліятэкараў, сустрэчы з пісьменнікамі, мастакамі, кампазітарамі і інш., дзейнічае літ.муз. гасцёўня. Бка вядзе краязнаўчую работу, штогод удзельнічае ў Днях памяці У.Караткевіча.
А.І.Самарукава.
АРШАНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА Засн. ў 1944 у г. Орша пасля яго вызвалення ад ням.фаш. захопнікаў, размяшчалася ў будынку рэдакцыі газ. «Ленннскнй прнзыв». У 1946 кніжны фонд налічваў 2,5 тыс., у 1948 — 9,5 тыс. экз.; у Аршанскім рне дзейнічалі Копыская сельская бка, 16 хатчыталень; у 1973 — 65 бібліятэк. У 1978 А.ц.р.б. ўзначаліла цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму, у якую аб’ядналіся ўсе бібліятэкі раёна. 3 2008 знаходзіцца ў в. Бабінічы Аршанскага рна. У 2009 у складзе сістэмы 2 гарпасялковыя, 2 бібліятэкіклубы, 31 сельская бібліятэкафіліял. Бка мае кніжны фонд 42,3 тыс. экз., абслугоўвае штогод больш за 3,1 тыс. наведвальнікаў. Дзейнасць 14 бібліятэк сістэмы прафілявана (А.ц.р.б. — цэнтр па экалагічным выхаванні, Копыская гарпасялковая — цэнтр па краязнаўчай працы, Арэхаўская — па прапагандзе мастацтва, Крапівенская сельская бка — па адраджэнні духоўных праваслаўных традыцый, Зубрэвіцкая — па прапагандзе творчасці бел. пісьменніказемляка Я.Сіпакова, Андрэеўшчынская — па захаванні і развіцці нац. культуры і г.д.). Штогод арганізуе свята паэзіі ў Літ. музеі Я.Купалы ў Ляўках.
Т.Р.Дзегцярова.
АРШАНСКІ Эдуард Львовіч (25.8.1899, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія — 6.7.1974), расійскі і беларускі кінарэжысёр. Вучыўсяў Петраградскім унце (1918—22), скончыў Усесаюз
ны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1931). Працаваў у тэатрах і к/студыях Расіі. У 1932—41 на к/студыі «Савецкая Беларусь». Рэжысёр агітацыйнапрапагандысцкага фільма «Хто лепш?» (1931), маст. «Баям насустрач» (1932), «Двойчы народжаны» (1933), «Новая радзіма» (1935), «Салавей» (1937) і інш.
АРШАНСКІ ВАДЗЯНЫ МЛЫН, помнік прамысловай архітэктуры з элементамі несапраўднай готыкі і рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Орша. Пабудаваны ў 1902 з чырвонай цэглы на бутавым падмурку ў комплексе з арачным мостам. Да асн. прамавугольнага ў плане 3павярховага аб’ёму, накрытага 2схільным бляшаным дахам, прымыкала 1павярховае рабочае памяшканне з вадзяным колам (не захавалася). Сцены асн. аб’ёму расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі, раскрапаваны лапаткамі, гарызантальнымі паясамі (плоскімі і «парэбрыкам»). Гал. фасад завершаны франтонам з круглым акномутымпане. У будынку размяшчаецца этнаграф. музей «Млын». Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Аршанскі вадзяны млын.
АРШАНСКІ ГАРАДСКІ' ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 1994 у г. Орша пры гар. Палацы культуры, з 1997 самаст. аргцыя. 3 2008 размяшчаецца ў рэканструяваным будынку б. бурсы калегіума езуітаў. Гал. задача ўстановы — развіццё і прапаганда нар. творчасці ва ўсіх яе накірунках, захаванне лепшых здабыткаў традыц. нар. промыслаў. У складзе Дома рамёстваў дзейнічаюць клуб нар. майстроў, студыя разьбы па дрэве «Адроў» (абодва фарміраванні маюць званне «народны»), гурткі: вышыўкі, ганчарства, пляцення, ткацтва; салонкрама; выставачная зала ў г. Барань. Наладжана работа навук,выяўл. распрацовак па адраджэнні стараж. тэхналогій: кавальства, дымлення керамікі і яе абваркі, вырабе нар. муз. інструментаў, маляваных дываноў, бандарства. Адноўлены рамёствы: маст. апрацоўка скуры, апрацоўка бяросты, ганчарства, лыжкарства, лоза і саломапляценне, пляценне з пацерак і вышыванне імі, роспіс па тканіне, шкле і інш. На базе Дома рамёстваў упершыню былі праведзены рэсп. экалагічны форум (2002) і фестываль «Беларусь Праваслаўная» (2006). Калектывы Дома
249
АРШАНСКІ
Да арт. Аршанскі гарадскі Дом рамёстваў: 1 — будынак установы; 2 — майстар вышыўкі Г. М.Кутузава ў традыцыйным строі.
рамёстваў з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламатамі шматлікіх фестываляў, у т.л. міжнар. маладых выканаўцаў эстр. песні «Славянскі базар у Віцебску», «СанктПецярбург — наш агульны дом, дом сяброўства, міру і любові», маладзёжнага эстр. «Рэтра», юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі», сучаснай харэаграфіі, дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая
Да арт. Аршанскі гарадскі Дом рамёстваў. Вырабы з бяросты.
песня», міжнар. фестывалюконкурсу цыркавога і эстр. мастацтва «Кветкі Расіі», рэсп. фестывалю бел. мастацтва і фальклору «Бараньскія музыкі», нац. бел. песні і паэзіі, абл. фестывалюконкурсу дзіцячаюнацкай эстр. творчасці «Зорны шлях». Прымалі ўдзел ў конкурсах, у іх ліку міжнар. спарт. танцаў «Віцебская сняжынка», рэсп. ганчарства «Ганчарны круг», тэлевізійнага юных талентаў «Сузор’е надзей», абл. «Матчыны кросны», аглядаўконкурсаў сямейная творчасці «Сям’я Прыдзвіння», фалькл. мастацтва дзяцей і моладзі «Аршанская скарбонка», у выстаўках нар. мастацтва «Жывыя крыніцы», «Ажурная лаза» і інш. Нар. майстроў Дома рамёстваў запрашаюць для работ па афармленні паркавых зон Оршы і Барані, адм.ведамасных будынкаў і інш. У.М.Сакалоў.
АРШАНСКІ ГАРАДСКІ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ. Засн. ў 1984 у г. Орша як гар. Дом культуры. 3 2004 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 2061 м2, сяродякіхтэатр.канцэртная і дысказалы, балетны клас. Дзейнічаюць 20 калектываў аматарскай творчасці, з іх маюць званне «народны»: хор ветэранаў вайны і працы, камерны жаночы хор, духавы аркестр, попгрупа «Пані Хіда», клуб мастакоў
«Рэнесанс»; званне «ўзорны» — студыя эстр. песні «Рафлезія», харэагр. ансамбль «Весялушкі», студыя эстр. спеваў «Дубль N». На базе ўстановы праведзены першыя рэсп. экалагічны форум і фестываль «Беларусь праваслаўная». Калектывы Цэнтра культуры — лаўрэаты і дыпламанты ўсебел. фестывалю нар. мастацтва « Беларусь — мая песня», міжнар. фестываляў сучаснай харэаграфіі, дзі
Да арт. Аршанскі гарадскі Цэнтр культуры. Вучні школы бальнага танца «Спектр».
250
АРШАНСКІ
Да арт. Аршанскі гарадскі Цэнтр культуры: 1 — будынак установы; 2 — на lм рэспубліканскім фестывалі «Беларусь праваслаўная».
цячай творчасці «Залатая пчолка», маладзёжнагаэстр.«Рэтра»,нац.тэлевізійнага конкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей», абл. фестывалюконкурсу дзіцячаюнацкай эстр. творчасці «Зорны шлях» і інш.