• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ная музыка («Акардэон іграе джаз», «У рытме часу» Я.Дзярбенкі, «Чароўныя званочкі» Р.Бажыліна, «Аранжавыя бугі» М.Шміца і інш.), аўтарскія аранжыроўкі папулярных мелодый («Бабуліна шарманка», «Да цёткі ў Саратаў», «Караванам праз Кызылкум», «На Варшаву») і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2004), абл. аглядаўконкурсаў дзіцячых аркестравых калектываў (2004, 2008), аглядуконкурсу, прысвечанага 60годдзю Перамогі «Салют, Перамога!» (г. Орша, 2005). Прымае ўдзел у канцэртах для грамадскасці горада і вучняў агульнаадукац. школ. Т.М.Бабіч. АРШАНСКІ ЎЗбРНЫ ДУХАВЫ АРКЁСТР. Створаны ў 2001 у г. Орша пры дзіцячай школе мастацтваў № 2. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар, маст. кіраўнік і дырыжор А. Э. Ратасэп. У складзе аркестра — навучэнцы і б. выпускнікідухавогааддз. школы мастацтваў. Асн. мэты і задачы: удасканальванне работы над тэхнікай выканання і прафес. гучаннем ансамбля, навучанне мастацтву акампанемента, прапаганда муз. эстэтычных ведаў ся род навучэнцаў. У рэпертуары маршы («Развітанне славянкі», «Марш Праабражэнскага палка», УАгапкіна,
    «Дзіцячы марш» У.Шаінскага), полькі («Крыжачок»), вальсы («Над хвалямі» Ю.Розаса, «Беларускі вальс» А.Шыдлоўскага), песні бел. кампазітараў («Красуй, Беларусь!» В.Раінчыка), новыя арыгінальныя аранжыроўкі сучасных аўтараў («Вясёлы аркестр» Д.Браслаўскага, «Мы іграем дыксіленд» М.Шміца) і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. фестывалю дзіцячай духавой музыкі «Віват, аркестр» (г. Лепель, 2006, г. Віцебск, 2008), аглядаўконкурсаў аркестравых калектываў (г. Орша, 2004, 2008) і інш. Удзельнічае ўтворчых мерапрыемствах горада, выступае з канцэртамі на прадпрыемствах.
    Т.М.Бабіч.
    АРШАНСКІ ЎЗОРНЫ ТЭАТР АВАНГАРДНАЙ МОДЫ «GOLD STAR». Створаны ў 1997 у г. Орша пры Цэнтры дзіцячай творчасці як гурток пашыву і афармлення адзення «Стыль». 3 2004 сучасная назва. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.А.Зарко. Асн. кірунактворчасці — распрацоўка, выраб ідэманстрацыя калекцый мадэлей авангарднага, сучаснага і дзіцячага адзення з традыц. і нетрадыц. матэрыялаў. Сярод калекцый: «Экалагічная адысея», «Водблеск зоркі» (абедзве 2003), «Галактыка нашай мары» (2004), «Узыходзячая зорка», «Тгісо
    Аршанскі ўзорны духавы аркестр.
    258
    АРЫЁЗА
    Аршанскі ўзорны тэатр авангарднай моды «Gold Star». Калекцыя «Шаўковая казка». 2009.
    ter» (абедзве 2005), «Гуляем падаросламу» (2006), «Фэст» (2007), «Школьная галактыка», «Кубік Рубіка» (абедзве 2008), «Мегаполіс», «Страказа», «Шаўковая казка» (усе 2009) і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2007), гар. аматарскай маст. творчасці школьнікаў «Буду Зоркай» (г. Орша, 2003—04, 2006—08), дзіцячай творчасці, моды і прыгажосці «Анёлы моды» (г. Наваполацк, 2006), рэсп. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005), заключнага аглядуконкурсу аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах Віцебскай вобл. ў рамках усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Верхнядзвінск, 2004), абл. свята аматарскіх аб’яднанняў, клубаў, студый, тэатраў моды «Мода і музыка 21 ст.» (г. Верхнядзвінск, 2007), актыўны ўдзельнік канцэртаў выставак і інш. С.А.Зарко.
    АРШАНСКІ ШКОЛЬНЫ ТЭАТР. Існаваў у 17 ст. ў г. Орша пры езуіцкім калегіуме. Вядома пра выступленні шкаляроў з дыялогамі ў 1636,
    1670, 1689, 1696 і 1697 (паводле В.Дадзіёмавай,пері±іыспектакльадбыўсяў 1610). У канцы 17 ст. паказана польск. драма «Слаўная дапамога для Раміраўскай перамогі, учыненая анёльскімі палкамі» з бел.польск. інтэрмедыямі. Мяркуюць, што тут была пастаўлена і полацкая драма «Ду
    Аршанскі ўзорны тэатр авангарднай ліоды «Gold Star». Калекцыя «Гуляем падаросламу». 2006.
    хоўнае прычасце святых Барыса і Глеба». Абодва творы ёсць у рукапісным зб. «Аршанскі кодэкс» (1693), усяго ў ім было 4 драмы з інтэрмедыямі, у т.л. «Містычнае прычасце ў жалю нявінных Караля і Фрэдэрыка» і «Містычнае вяселле прычасця Генсерыка і Трызімунда». Творы для школьнага тэатра пісалі звычайна выкладчыкі рыторыкі і паэтыкі, што працавалі ў Оршы, — В.Грышкевіч, Ф.Шымановіч, К.Вальверан і А.Вырвіч, выхаванец калегіума, выкладчык і рэктар многіх школ, п’есы якога ставіліся і ў Вільні. Дз.У.Стэльмах.
    АРЫГІНАЛ (ад лац. originalis першапачатковы), 1) аўтэнтычны мастацкі твор, з якога робіцца копія ці рэпрадукцыя. 2) Аўтарскі рукапіс, з якога выконваецца друкарскі набор.
    АРЫГІНАЛЬНАЯ ЛІТАРАТУРА, мастацкая літаратура, створаная ў выніку творчасці прадстаўніка пэўнага народа, на мове гэтага народа, а не перакладу, наследавання ці пераймання. У бел. лры да А.л. адносяцца творы бел. пісьменнікаў якія пісалі ці пішуць пераважна на бел. мове, але ў розны час і пад уплывам розных акалічнасцей карысталіся і карыстаюцца і інш. мовамі (латынь, стараслав., польск., рус. і інш.). Да А.л. адносяцца таксама польскамоўныя творы Ф.Багушэвіча, В.ДунінаМарцінкевіча, Я.Лучыны, асобныя рускамоўныя творы А.Адамовіча, М.Багдановіча, В.Быкава і інш.
    АРЫЁЗА (італьян. arioso, літар. накшталт арыі), 1) сольны вакальны эпізод параўнальна невялікага памеру, разамкнёнай будовы ў оперы або кантаце. Паводле драматургічнай функцыі займае прамежкавае становішча паміж арыяй і рэчытатывам. А. непасрэдна звязана са сцэнічным дзеяннем і ўзнікае як эмацыянальны водгук на пэўную сітуацыю (нярэдка гэта частка рэчытатыўнай сцэны), у той час як арыя заўсёды змяшчае элемент абагульнення вобраза героя. Ад рэчытатыву адрозніваецца прастатой і напеўнасцю мелодыі. Сярод узораў
    259
    АРЫНЯНСКІ
    гэтай формы ў бел. музыцы: А. Кузьміча з оперы «У пушчах Палесся» А.Багатырова, Машэкі з аднайм. оперы Р.Пукста, Марыны зоперы «Яснае світанне» А.Туранкова, Свеціловіча з оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана. 2) Выканальніцкае абазначэнне, якое паказвае на пявучы характар спеваў або ігры.
    АРЫНЯНСКІ Юрый Андрэевіч (27.11. 1906, Баку — 1989), беларускі акцёр і рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1961). Скончыў Цэнтр. тэхнікум
    тэатр. мастацтва ў Маскве (1928). 3 1939 акцёр і рэжысёр Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі, рэжысёр Гродзенскага абл. драм. тэатра, з 1958 гал. рэжысёрабласных Брэсцкага(да 1962) і Гомельскага (да 1966) драм. тэатраў. Сярод роляў: Пратасаў («Дзеці сонца» М.Горкага), Мілер («Каварства і каханне» Ф.Шылера), палкоўнік Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Сярдзюк («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава). Лепшыя пастаноўкі выдзяляліся ансамблевасцю, увагай да распрацоўкі сцэнічных характараў: «Забаўны выпадак» К.Гальдоні (1947) у Гродзенскім, «Тры сястры» А.Чэхава (1960, і роля Вяршыніна), «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі (1962) у Брэсцкім, «Сэрца на далоні» А. паводле І.Шамякіна (1965, і аўтар інсцэніроўкі) у Гомельскім тэатрах.
    АРЫЯ (ад італьян. aria песня), структурна завершаная сольная вакальная кампазіцыя (нумар) у оперы, араторыі і кантаце, якая выконваецца ў
    суправаджэнні аркестра або інструмента; жанр вак. музыкі. У 18 ст. — адна з частак інструм. сюіты. Як маналог у драме А. раскрывае душэўны стан героя, абагульняе ў эмацыянальным плане пэўны этап сцэнічнага дзеяння. Звычайна ўсе гал. дзейныя асобы маюць А. (напр., у «Надзеі Дуравай» А.Багатырова ёсць 2 А. Надзеі і А. Дзяніса Давыдава; у «Дзяўчыне з Палесся»Я.Цікоцкага—А.Алесі,Апанаса, Марфачкі; у «Сівой легендзе» Дз.Смольскага — А.Рамана, Ірыны, Любкі, Кізгайлы; у «Джардана Бруна» С.Картэса—А. Джардана, Інквізітара). А. ўласцівы напеўнасць, разгорнутая шматчасткавая будова (гэта адрознівае яе ад песні і раманса); часта ёй папярэднічае рэчытатыў. Разнавіднасці А. — арыета, арыёза, каваціна і інш. Часам А. называюць самаст. вак. канцэртную п’есу (напр., А. для голасу з аркестрам «Айчына» Ю.Семянякі), інструм. п’есу пявучага характару (А. для скрыпкі з аркестрам Л.Абеліёвіча, А. з фп. сюіты Э.Тырманд, арыета для віяланчэлі і фп. В.Войціка).
    АРЫЯНСТВА, рацыяналістычная, ерэтычная плынь у хрысціянстве, якая ўзнікла ў пач. 4 ст. Пачатак А. паклаў александрыйскі прэсвітэр Арый (каля 256—336), па вучэнні якога ХрыстосЛогас з’яўляецца дасканалым тварэннем Бога, Сынам Божым «не па сутнасці, а па благадаці». Вучэнне Арыя было асуджана Нікейскім саборам у 325. Аднак А. распалася на шэраг напрамкаў, карысталася падтрымкай імператараў, у 4 ст. працягвала актыўна змагацца з нікейскай дагматыкай. А. канчаткова асуджана на саборы ў Канстанцінопалі 381. Праблема А. стала актуальнай для Захаду ў сувязі з барацьбой царквы за гегемонію сярод варварскіх народаў Еўропы, на якія А. да 6—7 ст. аказвала вял. ўплыў. У 16 ст. ідэі А. адрадзіліся ў асяроддзі радыкальных рэфармацыйных плыней, у т.л. ў ВКЛ. Буйныя абшчыны арыян існавалі ў Іўі, Нясвіжы, Новагародку і інш. Значным з’яўленнем у бел.
    культуры 16—17 ст. сталі т.зв. арыянскія школы, у якіх на працягу 3—5 гадоў вывучалі тэалогію, творы стараж. філосафаў гісторыкаў, паэтаў, польск., бел., грэчаскую і лац. мовы, права, логіку, рыторыку, этыку, музыку, медыцыну, арыфметыку, фізіку. У школах вучыліся дзеці не толькі арыян, але і праваслаўных і католікаў, выхоўвалася рэліг. верацярпімасць. Гл. таксама Антытрынітарыі.
    Літ.: Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мінск, 1990 В.Р.Языковіч. АРЭАЛ КУЛЬТЎРНЫ (ад лац. area плошча, прастора), геаграфічны рэгіён распаўсюджанасці пэўных лакальных культ. сістэм, тыпаў, якія надзеленыпадобнымірысаміціпадзяляюць дамінуючую культ. арыентацыю. Канцэпцыя А.к. распрацавана на мяжы 19 і 20 ст. амер. этнолагамі для правядзення даследаванняў прасторавага распаўсюджан ня з’яў культуры і вызначэння культ. узаемасувязей. Вывучэнне А.к. дапамагае ўстанавіць цэнтры ўзнікнення, шляхі распаўсюджання і прасторавачасавыя межы асобных культур і інш.
    АРЭАЛЬНАЯ ЛІНГВІСТЫКА, раздзел мовазнаўства, які даследуе арэалы моўных з’яў, іх тыпы і ўзаемадзеянне. Асн. прынцыпы А.л. распрацаваўу 1925 італьян. лінгвіст М.Барталі, які паказаў, што ўзаемадзеянне арэалаў блізкіх ці функцыянальна тоесных з’яў можа разглядацца з пункта погляду дыяхраніі: адны арэалы ўяўляюць інавацыі (новыя з’явы, якія распаўсюджваюцца), інш. — архаізмы. Ад іх узаемнага размяшчэння залежаць т.зв. нормы арэалаў. Складаныя выпадкі прасторавага ўзаемадзеяння арэалаў моўных з’яў (адна з якіх была прычынай узнікнення другой) даследаваў бел. лінгвіст П.А.Бузук. Сучасная А.л. займаецца інтэрпрэтацыяй моўных фактаў, заабытыхлінгвістычнай геаграфіяй і пададзеных графічна ў выглядзе большых або меншых масіваў, размешчаных асобна ці ў сувязі